Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

Дзень быў ясным і свежым, таму ім не хацелася заходзіць ў якіясь памяшканні. Гары з Ронам абмінулі Тры Мятлы і рушылі да Лямантуючай Халупы, самага вядомага ўва ўсёй Брытаніі дома з прывідамі. Халупа з яе забітымі дошкамі вокнамі і запусцелым садам стаяла крыху наводдаль ад астатняй вёскі і нават пры дзённым святле выглядала крыху жудаснай.

– Нават хогвартскія прывіды амінаюць яе,- прамовіў Рон, калі яны стаялі і глядзелі на яе абапёршыся аб плот.- Я пытаўся ў Амаль безгаловага Ніка... ён паведаміў што тут месціцца надта небяспечная талака. І аніхто ня можа трапіць ўсярэдзіну. Фрэд з Джорджам неяк спрабавалі, аднак усе ўваходы ў яе былі моцна забітыя.

Пасля пад’ёму Гары невыносна ўзапрэў і нават вырашыў на колькі хвілін скінуць з сябе Мантыю-Невідзімку, але непадалёк адчуліся набліжаючыеся галасы. Нехта падымаўся да Халупы з іншага боку ўзгорку. Праз колькі імгненняў яны ўбачылі Малфоя, за якім рушылі Крэйб і Гойл. Драко аб нечым распавядаў ім.

– ... у любы момант я магу атрымаць саву ад свайго бацькі. Ён павінен быў распусціць чуткі пра маю руку... аб тым, што я ня мог ёй карыстацца ажно тры месяцы...

Крэйб з Гойлам загігікалі.

– Мне было вельмі гідка слухаць, як гэты вялізны ёлуп, пытаўся яго абараніць... “Ён ня мае нячог’ благога...”... добры гіпагрыф – мёртвы гіпагрыф...

Раптам, Малфой заўважыў Рона. Яго бледны твар злавесна ашчэрыўся.

– Што ты тут робіш, Візлі?

Драко заўважыў трухлявы дом за ронавай спіной.

– Выкажу здагадку, што ты вырашыў перабрацца сюды, Візлі? Марыш аб ўласным пакоі? Я чуў вы ўсе спіце ў адным... гэта праўда?

Гары схапіў Рона, які ўжо збіраўся кінуцца на Малфоя, за край вопрадкі і супыніў яго.

– Пакінь яго мне,- шыкнуў ён на вуха сябру.

Нельга было страчваць гэткую цудоўныю магчымасць. Гары крадком амінуў Малфоя, Крэйба і Гойла па дарозе зачарпнуўшы поўныя жмені бруду.

– А мы тут якраз абмяркоўвалі твайго сябра Хагрыда,- паведаміў Малфой Рону.- Толькі ўяві сабе, што ён гаманіў, перад камісіяй Кабінэта па знішчэнні небяспечных істотаў. Думаеш, ён будзе плакаць, калі яго гіпагрыфу адсякуць...

ПЛЯСЬ!

Галава Малфоя ад удара тузанулася на перад, а з яго срабрыста-белага валосся пачаў крапаць бруд.

– Што за..?

Рон смяяўся настолькі моцна, што быў вымушаны ўхапіцца за плот, каб не паваліцца. Малфой, Крэйб і Гойл найдуротнейша тупаліся на месцы, шалёна азіраючыся навокал. Драко спрабаваў адчысціць свае валасы ад бруду.

– Што гэта было? Хто гэта зрабіў?

– Хібы ня ведалі, што тут жывуць вельмі небяспечныя прывіды?- паведаміў ім Рон з тварам дыктара распавядаючага аб надвор’і.

Крэйб і Гойл перапужана азірнуліся. Іх накачаныя цягліцы анічога не маглі зрабіць супраць зданяў. Малфой ашалела азірнуў пустэльны краявід.

Гары ціхінька прамінуў ўздоўж сцежкі на месца дзе былі асабліва вялізныя лужыны з самым смуродным зялёнага колеру глеем.

ПЛЯЯЯЯЯЯЯСЬ!

Крэйб з Гойлам таксама апынуліся запэцканымі. Гойл люта клыпаў на адным месцы, спрабуючы адцерці бруд са сваіх маленькіх цмяных вочак.

– Гэта кінулі адтуль!- выціраючы твар і гледзячы кудысьці ў шасці футах лявей Гары, ускрыкнуў Малфой.

Крэйб спатыкаючыся рушыў наперад, выцягнуўшы перад сабой свае даўжэзныя рукі, як той зомбі. Гары скокамі абыйшоў яго ззаду і шпульнуў яму ў спіну палку. Ён сагнуўся ў бязгучным гогаце ўбачыўшы, як Крэйб паспрабаваў крута развярнуцца ў паветры, каб пабачыць хто яе кінуў. Адзіным чалавекам, якога той заўважыў быў Рон, таму Крэйб накіраваўся ў яко бок, але Гары паставіў на яго шляху ногу. Крэйб спатыкнуўся... і яго велічэзная плоская ступня зачапілася за падол гарынай Мантыі. Гары адчуў, як нехта моцна тузануў Мантыю-Невідзімку, якая саслізнула з яго галавы.

Дзелю секунды Малфой стаяў, утаропіўшыся на галаву, што ўзнікла ў паветры.

– ААААА, МАААААМКА!- узенчыў Драко, кажучы на гарыну галаву, потым развярнуўся і з небяспечнай хуткасцю даў драпака са ўзгорка, а следам за ім паімчаліся Крэйб і Гойл.

Гары зноўку накінуў Мантыю на галаву, але шкода была нанесена.

– Гары!- усклікнуў Рон і спатыкаючыся пабег наперад, гледзячы ў напрамку ў якім зніклі Малфой з паплечнікамі.- Табе лепш спяшацца! Калі Малфой паведаміць каму... табе лепш вяртацца ў замак, шпарчэй...

– Пабачымся,- кінуў яму Гары і без лішніх словаў пабег назад у Хогсмід.

Ці павераць Малфою, што ён бычыў Гары. Наогул, хто яму можа паверыць? Аб Мантыі-Невідзімцы ня ведае ніхто... акрамя Дамблдора. У Гары перакруцілася ў жываце... калі Драко распавядзе яму, Дамблдор адразу ж здагадаецца, што здарылася...

Гары хутка заскочыў у Мядовага Герцага, шпарка спусціўся ў склеп, тузануў люк, скінуў Мантыю, запхаў яе пад паху і вопцас пабег па праходзе... Калі Малфой вернецца першым, колькі часу яму спатрэбіцца, каб знайсці каго-небудзь з настаўнікаў? Гары задыхаўся ад вострай болі ў баку, тым ня меньш не змяншаў хуткасці ажно пакуль не дабег да каменнага жолабу. Трэба было схаваць недзе тут Мантыю-Невідзімку, бо калі Малфой каму паведаміць, яна выдасі Гары. Хлопчык схаваў яе ў нейкім цёмным кутку і хутка, наколькі дазвалялі спатнелыя рукі, пачаў падымацца па жолабе. Ён выцягнуў наперад руку з чароўнай палачкай, пастукаў ёй па гарбе вядзмаркі і выслізнуў праз адтуліну. Толькі Гары вылез са статуі і зачыніў горб, як адчуў у калідоры хуткія крокі.

Гэта быў Снэйп. Ён хутка, так што яго чорная вопрадка свісцела ў паветры наблізіўся да Гары.

– Так,- прамовіў ён.

Задыхаючыся ў прадчуванні трыўмфу, Снэйп зірнуў на Гары. Ён паспрабаваў зрабіць нявінны выгляд, але яго маглі выдаць ўзапрэлы твар і брудныя рукі, якія ён схаваў у кішэні.

– Хадзем за мною, Потэр!- сказаў прафесар.

Гары рушыў за ім ўслед па сходах, спрабуючы незаўважна выцерці свае рукі аб ўнутранні бок вопрадкі. Яны спусціліся ў падзямелье і зайшлі ў кабінэт Снэйпа.

Гары быў тут толькі аднойчы і таксама з-за таго, што трапіў у сур’ёзнуў непрыемнасць. З таго часу Снэйп паспеў набыць яшчэ колькі жахліва гідкіх рэчавін, што стаялі на паліцах за яго сталом і слізгацелі ў святле агню, дадаючы атмасферы ў кабінэце пагрозлівасці.

– Сядай,- загадаў Снэйп.

Хлопчык прысеў. Але сам прафесар працягваў стаяць на нагах.

– Містэр Малфой толькі што паведаміў мне цікавую гісторыю, Потэр,- прамовіў Снэйп.

Але Гары нічога не адказаў яму на гэта.

– Ён распавёў мне, што шпацыраў паблізу ад Лямантуючай Халупы і сустрэў там Візлі... быццам самотнага.

Гары працягваў маўчаць.

– Містэр Малфой сцвярджае, што стаяў і размаўляў з Візлі, калі яму на патыліцу хтосьці кінуў вялізную жменю бруду. Як думаеш, што здарылася?

Гары паспрабаваў выглядаць злёгку збянтэжаным.

– Ня ведаю Прафесар. Ані.

Снэйп свірдлаваў Гары вачыма, як колісць рабіў тое самае з Бакбікам. Гары не міргаючы глядзеў на яго.

– Містэр Малфой сцвярджае, што ўбачыў дзіўную здань. Ці ня ведаеш, што гэта было, Потэр?

Поделиться с друзьями: