ЖАНРЫ

Гiсторыя кахання (на белорусском языке)

Сигал Эрик

Шрифт:

Джэнi выскачыла з машыны першая. У сваiм родным Крэнстане яна стала жвавая, што той конiк. Калi, так бы мовiць, гледачы на верандах убачылi, каго я прывёз, дык адразу пачуўся дружны хор прывiтанняў. Гэта ж прыехала iхняя славутая Кавiлеры! Пасля ўсiх гэтых радасных крыкаў я адчуў, што мне сорамна выйсцi з машыны i паказацца на вочы землякам маёй Джэнi. Бо ж пры ўсiм сваiм жаданнi я нi ў чым не выдаваў на гiпатэтычнага Олiвэро Барэто.

– Прывiтанне, Джэнi!
– зычна крыкнула нейкая матрона.

– Прывiтанне, мiсiс Кападзiлупа, - крыкнула ў адказ Джэнi.

Я выбраўся з машыны i адразу адчуў, як у мяне ўтаропiлiся дзесяткi вачэй.

– Гэй, а хто гэты хлопец?
– крыкнула мiсiс Кападзiлупа.

Людзi тут, як вiдаць, не дужа цырымонныя...

– Нiхто, - азвалася Джэнi, i гэта так паддало мне ўпэўненасцi ў сабе, што далей ажно няма куды.

– Можа, i так, - крыкнула мiсiс Кападзiлупа, утупiўшыся ў мяне, - затое дзяўчына ў яго - ого-го!

– Ён гэта ведае, - адказала Джэнi.

Потым яна павярнулася на радасць суседзям насупраць.

– Ён гэта ведае, - сказала яна другому гурту сваiх фанаў.

Потым узяла мяне за руку - руку чужанiцы ў раi, i пацягнула ўверх па прыступках дома No 189 А, Гамiльтон Авэню...

Я ўвайшоў у пакой i спынiўся.

– Знаёмся, гэта мой бацька, - сказала Джэнi, i Фiл Кавiлеры, каржакаваты мацак-родайлэндзец (рост - прыкладна 5 футаў 9 цаляў, вага - фунтаў 165) падаў мне руку.

Я падаў яму сваю i адчуў ягоную сiлу.

– Як жыццё, сэр?
– прывiтаў я яго.

– Фiл, - паправiў ён мяне.
– Проста Фiл.

– Фiл, сэр, - сказаў я, як раптам мне давялося яшчэ i спалохацца.

Выпусцiўшы маю руку, мiстэр Кавiлеры павярнуўся да сваёй дачкi i гаркнуў штосiлы:

– Джэнiфэр!

На нейкi момант абое застылi. А потым кiнулiся абдымацца. Моцна. Дужа моцна. Пагойдваючыся з боку ў бок. I ўвесь гэты не такi i малы ўжо час мiстэр Кавiлеры паўтараў (цяпер ледзь чутна) толькi адно слова: "Джэнiфэр, Джэнiфэр, Джэнiфэр..." Адзiнае ж, што магла адказаць на гэта ягоная рэдклiфская разумнiца-дачка, было: "Фiл, Фiл, Фiл..."

Без анiякiх сумненняў, я быў тут лiшнi.

Адзiнае, што выручыла мяне таго дня, дык гэта маё вытанчанае выхаванне. З дзяцiнства мне ўбiвалi ў галаву, што есцi з поўным ротам - непрыстойна. А раз Фiл i Джэнi ўсё роўна як змовiлiся трымаць гэты самы рот набiтым, дык гаварыць мне амаль не давялося. Я з'еў рэкордную колькасць iталiйскiх пiрожных. Пазней, на радасць абаiх Кавiлеры, я даволi доўга i падрабязна разважаў пра тое, якiя з пiрожных спадабалiся мне найбольш (а пакаштаваў я кожнага гатунку, баючыся пакрыўдзiць гаспадара, па два).

– Ён о'кэй, - сказаў Фiл дачцэ.

Што б гэта магло азначаць?

Не, мне ўжо не трэба было тлумачыць, што такое "о'кэй", я толькi хацеў ведаць, якому з сваiх дужа нешматлiкiх ды асцярожных рухаў, жэстаў цi, так бы мовiць, выказванняў я абавязаны гэткай высокай адзнакаю.

Мажлiва, я сапраўды правiльна ацанiў пiрожныя? Цi досыць па-мужчынску пацiснуў яму руку? А можа, заслужыў ухвалу чым-небудзь iншым?

– Я ж казала, Фiл, што ён о'кэй, - сказала Джэнi.

– Сапраўды о'кэй, - сказаў бацька.
– Але ж мне трэба было паглядзець самому. Вось i паглядзеў. Олiвэр!
– звярнуўся ён да мяне.

– Слухаю вас, сэр.

– Фiл.

– А, Фiл... сэр?

– Ты о'кэй.

– Дзякую, сэр. Я вам вельмi ўдзячны. Праўда, удзячны. I вы ведаеце, як я стаўлюся да вашай дачкi, сэр. I да вас, сэр.

– Олiвэр!
– перапынiла мяне Джэнi.
– Перастань лапатаць, як падрыхтунчык на iспыце...

– Джэнiфэр!
– перапынiў яе мiстэр Кавiлеры.
– Не чартыхайся пры госцю, трасца на цябе!..

За абедам (пiрожныя былi толькi, скажам так, прынадаю) Фiл паспрабаваў завесцi са мною сур'ёзную размову - i пра што б вы думалi? Ён чамусьцi ўбiў сабе ў галаву, што зможа наладзiць нармальныя адносiны памiж Олiвэрам III i Олiвэрам IV.

Дай мне адно пагаварыць з iм па тэлефоне, як бацьку з бацькам.

– Не трэба, Фiл, толькi час змарнуеце.

– Але ж не магу я сядзець i глядзець, як бацька ад роднага сына адмаўляецца! Не магу.

– Але я таксама ад яго адмаўляюся, Фiл.

– Каб я больш такога нiколi не чуў!
– сярдзiта гаркнуў ён.
– Бацьку трэба цанiць i шанаваць...

– Асаблiва ў нашай сям'i, - сказаў я.

Джэнi сноўдала памiж кухняю i сталоваю i не брала ў гутарцы анiякага ўдзелу.

– Давай набiрай яго нумар, - настойваў Фiл.
– Я ўмомант зраблю ўсё о'кэй.

– Не, Фiл. Мы з iм замарозiлi зносiны.

– А, кiнь, Олiвэр, адтане ён. Павер мне, калi ўжо я кажу, - адтане. Як прыйдзе час ехаць у царкву...

Але тут Джэнi, якая расстаўляла талеркi для дэсерту, спынiла яго адным сумна прамоўленым словам:

– Фiл...

– Што, Джэн?

– Я хацела сказаць табе наконт царквы...

– Што?

– М-м... Ну, увогуле, нам не хацелася б, Фiл.

– Як?
– не зразумеў мiстэр Кавiлеры. I адразу, зрабiўшы нейкую сваю выснову, усё роўна як крыху вiнаваты, павярнуўся да мяне:

– Э-э, я, уласна, не меў на ўвазе, што гэта абавязкова павiнна быць каталiцкая царква, Олiвэр. Я думаю, Джэнiфэр, вядома, сказала табе, што мы каталiцкага веравызнання. Але я меў на ўвазе вашую царкву, Олiвэр. Прысягаю, Бог блаславiць такi саюз у любой царкве.

Я паглядзеў на Джэнi, якая, здаецца, так i не закранула гэтае важнае тэмы ў тэлефоннай размове.

– Олiвэр, - растлумачыла яна, - я не хацела абвальваць на яго ўсё адразу.

– Пра што гэта вы?
– запытаўся мiстэр Кавiлеры.
– Абвальвайце, дзеткi, абвальвайце на мяне ўсё, што ў вас на сэрцы, я адно рады буду.

Чамусьцi менавiта ў гэты момант вочы мае спынiлiся на фарфоравай статуэтцы Дзевы Марыi, што стаяла на палiчцы ў сталовай.

– Гаворка iдзе пра гэтае самае Боскае бласлаўленне, Фiл, - сказала Джэнi, адводзячы позiрк ад бацькi.

– Ну i што, Джэн?
– запытаўся Фiл, баючыся сама горшага.

Поделиться с друзьями: