Гiсторыя кахання (на белорусском языке)
Шрифт:
– Цi гатовыя вы?
– спытаўся капелан.
– Гатовыя, - адказаў я за абаiх.
– Сябры!
– сказаў мiстэр Блоўвэлт, звяртаючыся да гасцей.
– Мы сабралiся тут, каб стаць сведкамi з'яднання ў сямейны саюз двух маладых людзей. Паслухаем тыя словы, якiя вырашылi яны сказаць адно аднаму з гэтае святое нагоды.
Нявеста гаварыла першая. Джэнi павярнулася да мяне i прачытала выбраны ёю верш. Ён вельмi крануў, як мне здаецца, усiх - асаблiва, магчыма, мяне, бо гэта быў санет Элiзабэт Барэт Браўнiнг:
Маўчанню падуладныя, як Богу,
Сустрэнемся з табой на той мяжы,
Дзе лёс адзiн сагрэе дзве душы...
Краем вока я бачыў Фiла. Ён быў бледны, ягоныя вусны прыкметна дрыжэлi, у поглядзе змяшалiся здзiўленне i захапленне. Джэнi дачытала санет, якi заканчваўся словамi, падобнымi да малiтвы:
Абсяг душы, дзе доўжыцца каханне,
Да змроку вечаровага, да смерцi.
Настала мая чарга. Мне цяжка было знайсцi верш цi фрагмент паэмы, якi я мог прачытаць не чырванеючы. Не буду ж я пераступаць з нагi на нагу i мямлiць якуюсьцi лухту. Але ўрыўкам з "Песнi вялiкай дарогi" Уолта Ўiтмэна, хоць i крыху кароткiм, я сказаў усё, што хацеў:
... я даю табе сваю руку!
Я даю табе сваё каханне, якое каштоўней за грошы,
Я даю табе самога сябе наперад усiх навучанняў i законаў,
Ну, а ты, цi аддасi мне сябе? Цi пойдзеш са мною ў дарогу? Цi будзем мы з табою падтрымлiваць адно аднаго праз ўсё жыццё?
Я скончыў, i ў пакоi запала трапяткое маўчанне. Затым Рэй Стратан працягнуў мне пярсцёнак, i мы з Джэнi - самi, а не за кiмсьцi паўтараючы, прысягнулi адно аднаму ў вернасцi, каханнi i пашане - адгэтуль i да самае смерцi.
Уладаю, дадзенай яму штатам Масачусэтс, капелан аб'явiў нас мужам i жонкаю.
Як разабрацца, дык наш "пасляiгравы мiжсабойчык" (як назваў тое, што адбылося потым, Стратан), можна назваць прэтэнцыёзна-непрэтэнцыёзным. Мы з Джэнi рашуча адхiлiлi апрыкралае звычаёвае шампанскае, i, паколькi нас было вельмi мала i такая кампанiя магла спакойна змясцiчца за адным столiкам у бары, мы пайшлi выпiць пiва да Кронiна. Джымi Кронiн абслугоўваў нас сам у знак павагi да "найвялiкшага хакеiста Гарварда з часоў братоў Клiры".
– Лухта ўсё гэта, - стукнуў кулаком па стале, разышоўшыся, Фiл Кавiлеры. Усе гэтыя Клiры, разам узятыя, падноска ягонага нявартыя.
Мяркую, ён хацеў сказаць (не пабыўшы нi на адным хакейным матчы з удзелам Гарварда), што, як бы выдатна нi каталiся на каньках Бобi i Бiлi Клiры, нi аднаму, нi другому не пашчасцiла ажанiцца з ягонай дачкою-кветкаю...
Я дазволiў Фiлу расплацiцца i заслужыў тым самым ад Джэнi адзiн з рэдкiх камплiментаў маёй здагадлiвасцi.
– Ты яшчэ можаш стаць чалавекам, падрыхтунчык, - прашаптала яна.
Пад канец, калi мы праводзiлi Фiла да аўтобуса, нас трохi развязло: паплакалi ды паабдымалiся...
Пасля ўсялякiх развiтанняў Фiл сеў у аўтобус, а мы стаялi на прыпынку i махалi яму ўслед, пакуль аўтобус не знiк за паваротам. I толькi тады мяне пачала бянтэжыць ашаламляльная праўда.
– Джэнi, мы ж цяпер законныя муж i жонка.
– Ага, цяпер я маю поўнае права быць сцервай.
12
Калi паспрабаваць апiсаць адным словам першыя тры гады нашага сумеснага жыцця, дык слова гэтае было б "эканомiя". Мы толькi пра тое i думалi, як наскрэбцi грошай, каб звесцi канцы з канцамi. Калi вы думаеце, што ў гэтым ёсць нешта рамантычнае, дык вы памыляецеся... Памятаеце славутае рубаi Амара Хаяма пра тое, як гэта прыемна - ляжаць у цяньку пад разгалiстым дрэвам, з томiкам вершаў, лустаю хлеба ды збанком вiна? Дык вось, замянiце томiк вершаў на "Трэсты" Скота i паспрабуйце ўмаляваць мяне ў гэтую iдылiчную карцiну. Райскае жыццё, цi ж не так?.. Я мучыўся б усё тымi ж пытаннямi: колькi каштуюць гэтыя самыя "Трэсты" (i цi можна набыць iх у букiнiста), дзе купiць па меншай цане хлеба ды вiна i, нарэшце, дзе дастаць потым грошай, каб расплацiцца з пазыкамi?
Вось як мяняецца жыццё. Цяпер нават сама сцiплы праект даводзiлася выносiць на скрупулёзны разгляд бюджэтнай камiсii, пастаянна прысутнай у маёй галаве на сваiх няспынных пасяджэннях.
– Олiвэр, давай сходзiм увечары на Бекета?
– Паслухай, гэта ж тры долары.
– Як?..
– Паўтара долары - твой бiлет, i паўтара - мой.
– Дык "так" цi "не"?
– I не так, i не гэтак. Гэта значыць тры долары.
Мядовы месяц мы прабавiлi на яхце. Разам з двума дзесяткамi дзяцей. Iнакш кажучы, з сямi гадзiн ранiцы i пакуль не надакучыць юным пасажырам, я кiраваў яхтаю, а Джэнi тым часам наглядала за дзяцьмi. Нас наняў яхт-клуб "Пекод" у Дэнiс-Порце... Клуб меў лодачную станцыю, вялiкi гатэль i некалькi дзесяткаў летнiх домiкаў для здачы ўнаймы. На адным з сама нягеглых бунгала я прымацаваў у думках мемарыяльную шыльду: "Тут спалi Олiвэр i Джэнi - калi не займалiся каханнем". Трэба аддаць належнае нам абаiм - пасля доўгага дня, на працягу якога мы старалiся быць як мага больш уважлiвымi да нашых клiентаў (бо велiзарную долю нашых даходаў складалi iх чаявыя), у нас яшчэ хапала часу быць як мага больш уважлiвымi адно да аднаго. Я кажу проста: "быць... уважлiвымi", бо не знаходжу слоў, каб выказаць, якi гэта цуд - кахаць Джэнi Кавiлеры i быць каханым ёю. Выбачайце, я хацеў сказаць - Джэнi Барэт.
Перш чым паехаць на мора, мы нанялi танную невялiкую кватэру ў паўночным Кембрыджы. Я называю гэты раён "паўночным Кембрыджам", хоць фармальна, па адрасе, дом знаходзiўся ў межах горада Сомэрвiла. Катэдж, што, як казала Джэнi, быў у "перадразвальным стане", праектавалi на дзве сям'i, але потым перарабiлi ў чатырохкватэрны. Узялi з нас нашмат болей за сапраўдны кошт гэтага "таннага" жытла. Але што зробiш? На гэтым рынку дыктуюць прадаўцы.
– Паслухай, Ол, як ты думаеш, чаму пажарныя не павесiлi замок на гэтай халупе?
– спыталася Джэнi.
– Мабыць, пабаялiся падысцi, - адказаў я.
– I мне крыху страшна.
– У чэрвенi ты была смялейшая. (Размова адбывалася ў вераснi, калi мы вярнулiся ў Кембрыдж.)
– Тады я яшчэ не была замужам. А цяпер як замужняя жанчына лiчу, што гэтая будынiна небяспечная для жыцця.
– I што ты думаеш зрабiць?
– Пагаварыць з мужам, - адказала яна.
– Ён штось прыдумае.
– Паслухай, твой муж - гэта я.
– Сапраўды? Дакажы гэта.
– Як?
– папытаўся я, падумаўшы: "Не, толькi не на вулiцы".
– Перанясi мяне цераз ганак.
– Джэнi, няўжо ты верыш ва ўсю гэтую лухту?
– Ты перанясi, а потым я ўжо вырашу.
О'кэй. Я падхапiў яе на рукi i, пераадолеўшы шэсць прыступак, унёс на ганак.
– Чаму запынiўся?
– спыталася яна.
– Хiба гэта не ганак?
– Не ганак, не ганак.
– Тут на дзвярах нашыя iмёны.
– Ну i што? Гэта не сапраўдны ганак. Марш наверх, гультай!
Да "сапраўднага ганка" было дваццаць чатыры прыступкi, i мне прыйшлося спынiцца на паўдарозе, каб перавесцi дух.
– Чаму ты такая цяжкая?
– А ты не падумаў, што я магла зацяжараць?
Ад такога пытання дыханне ў мяне раўнейшым не стала.
– Ты што, сур'ёзна?
– нарэшце спытаўся я.
– Што, спалохаўся?
– Зусiм не спалохаўся.
– Не ганяй вецер, падрыхтунчык.
– Ну, прызнаюся: было крыху. Але ненадоўга.
Я перанёс яе цераз наш ганак. Гэта былi рэдкiя i каштоўныя iмгненнi, да якiх слова "эканомiя" не мела анiякага дачынення.
Маё гучнае iмя дазваляла нам атрымаць крэдыт у прадуктовым магазiне, крэдыт, якi звычайна студэнтам не давалi. Аднак яно ж сыграла супраць нас там, дзе я меней за ўсё чакаў: у прыватнай школе, куды ўладкавалася настаўнiцай Джэнi.