Гронкi гневу (на белорусском языке)
Шрифт:
З хвiлiну Ружа Сарона нерухома сядзела ў шапатлiвай адрыне. Потым цяжка падняла сваё стомленае цела i захуталася ў коўдру. Яна марудна прайшла ў кут i спынiлася, пазiраючы на змарнелы твар, на шырока расплюшчаныя спалоханыя вочы чалавека. Потым паволi лягла каля яго. Ён слаба пакруцiў галавой. Ружа Сарона адкiнула край коўдры i агалiла грудзi.
– Так трэба, - сказала яна, прыцiснулася да яго i прыгарнула яго галаву да грудзей.
– Ну вось...
– прамовiла яна, - вось так...
– Рука яе прасунулася яму за галаву, падтрымлiваючы яе. Пальцы ласкава гладзiлi яго валасы. Яна падняла вочы, скiравала позiрк у глыбiню адрыны, губы яе стулiлiся i застылi ў таямнiчай усмешцы.
Поделиться с друзьями: