Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Цялушачка ўсё стаiць, быццам траву скубе, а пастух i гаворыць: "Хутка яна стане сама бегаць; глядзi, яна ўжо i есцi ўмее".

Вечарам сабраўся ён гнаць статак дамоў i кажа цялушцы:

– Калi можаш стаяць i ўжо ўмееш есцi як след, дык павiнна сама i хадзiць, - не стану я цягнуць цябе дамоў на руках.

А Мужычок стаiць ля варот, чакае сваю цялушачку. Вось гонiць пастух кароў па вёсцы, а цялушачкi i няма. Пытаецца Мужычок пра яе ў пастуха. А пастух адказвае:

– Яна на лузе ўсё пасвiцца ды пасвiцца, нiяк iсцi не хоча.

Тады Мужычок кажа:

– Як жа гэта так, ты павiнен быў скацiну да мяне прыгнаць.

I вярнулiся яны разам з пастухом на луг; але нехта цялушачку, вiдаць, украў, яны там яе не знайшлi. Вось пастух i гаворыць:

– Яна некуды забегла.

А Мужычок яму ў адказ:

– Як бы не так!
– i павёў пастуха да старасты; а той i прысудзiў, што павiнен пастух за сваё нядбанне даць Мужычку заместа цялушачкi, якая прапала, карову.

Вось i атрымаў Мужычок са сваёю жонкаю карову, якую iм так даўно хацелася мець. Яны вельмi ўзрадавалiся, але корму ж у iх не было i карову iм не было чым кармiць, i вось давялося яе зарэзаць. Мяса яны засалiлi, i Мужычок пайшоў у горад, каб прадаць там шкуру, а на ўтаргаваныя грошы купiць сабе новую цялушачку. Праходзiў ён мiма млына; бачыць - сядзiць там крумкач са зламаным крылом. Пашкадаваў ён яго, узяў i загарнуў яго ў шкуру. Але надвор'е стала дрэнным, узняўся вецер, i дождж пачаў лiць, што з вядра, - далей iсцi было цяжка.

Ён вярнуўся на млын i папрасiў даць яму прытулак. Млынарыха была дома адна i гаворыць Мужычку:

– Што ж, кладзiся на салому, - i дала яму кавалак хлеба з сырам.

Мужычок паеў i лёг спаць, а шкуру паклаў каля сябе. Жанчына падумала: "Ён стамiўся i, напэўна, ужо спiць". А тут прыходзiць у госцi поп. Млынарыха сустрэла яго ласкава i кажа:

– Мужа майго зараз дома няма, давай разам перакусiм.

Мужычок стаў прыслухоўвацца, i, калi гаворка зайшла аб пачастунку, ён пакрыўдаваў, што давялося яму здавольвацца адным толькi хлебам ды сырам. А млынарыха прынесла ежу i наставiла ўсякай усячыны - i варанага, i смажанага, салату, пiрагi i вiно.

Толькi яны селi за стол i пачалi есцi, як нехта пагрукаўся ў дзверы. Млынарыха гаворыць:

– Ах, Божа мой, гэта, вiдаць, мой муж.

Хуценька сунула яна смажанiну ў печку, вiно - пад падушку, салату - на ложак, пiрагi - пад ложак, а папа ў шафу схавала, што ў сенцах стаяла. Затым адчынiла яна дзверы мужу i кажа:

– Дзякуй Богу, што ты вярнуўся! Вось ужо надвор'е, быццам канец свету настаў!

Пабачыў млынар Мужычка на саломе i пытаецца:

– А гэтаму чаго тут трэба?

– Ах, - адказала жонка, - ды вось небарака трапiў у буру i дождж, ну i папрасiўся пераначаваць. Дала я яму кавалак хлеба з сырам i дазволiла легчы на саломе.

Муж гаворыць:

– Няхай сабе спiць, толькi дай жа ты мне чаго-небудзь паесцi.

А жонка кажа:

– Няма ў мяне нiчога, акрамя хлеба ды сыру.

– Я i тым буду задаволены, - адказаў муж, - давай, хаця б, хлеба з сырам.

Зiрнуў ён на Мужычка i кажа:

– Гэй ты, iдзi ды паеш з намi яшчэ раз!

Мужычок не прымусiў сябе доўга прасiць, падняўся i стаў есцi. Пабачыў млынар, што ляжыць на зямлi каровiна шкура i ў яе крумкач загорнуты, вось ён i пытаецца:

– Што гэта ў цябе там такое?

А Мужычок i гаворыць:

– Ды там у мяне прадказальнiк схаваны.

– Можа, ён i мне што-небудзь прадкажа?
– запытаўся млынар.

– Магчыма, - адказаў яму Мужычок, - але ён прадказвае толькi чатыры разы, а на пяты ўсё ў сабе хавае.

Млынара гэта зацiкавiла, i ён пачаў прасiць:

– Дык загадай ты яму што-небудзь прадказаць.

Прыцiснуў Мужычок крумкачову галаву, той адразу i крыкнуў i закаркаў: "кар-кар". Млынар спытаў:

– Ну, што ён сказаў?

Мужычок адказаў:

– Па-першае, сказаў ён, што вiно схавана пад падушкаю.

– Гэта было б нядрэнна!
– ускрыкнуў млынар; пайшоў ён туды i знайшоў вiно.

– Ну, кажы далей!
– сказаў млынар.

Мужычок прымусiў крумкача зноў закаркаць i сказаць.

– Па-другое, ён гаворыць, што смажанiна стаiць у печцы.

– Гэта было б дарэчы!
– ускрыкнуў млынар; пайшоў ён туды i знайшоў смажанiну.

Мужычок прымусiў крумкача яшчэ прадказваць i абвясцiў:

– Па-трэцяе, ён гаворыць, што салата ляжыць на ложку.

– Гэта таксама было б нядрэнна!
– ускрыкнуў млынар; пайшоў ён туды i знайшоў салату.

Яшчэ раз прыцiснуў Мужычок крумкача, ды так, што той запiшчэў i закаркаў. I абвясцiў Мужычок:

– А па-чацвёртае, сказаў ён, што пiрагi ляжаць пад ложкам.

– Гэта было б някепска!
– ускрыкнуў млынар, палез пад ложак i знайшоў там пiрагi.

Селi яны абодва за стол, а млынарыха да смерцi перапалохалася, легла ў ложак i ўсе ключы пахавала. Схацелася млынару даведацца i пра пятае, а Мужычок кажа:

– Давай спачатку паядзiм усе чатыры, а пятае - яно будзе, бадай што, горшым.

Вось паелi яны, сталi таргавацца, колькi павiнен даць млынар за пятае прадказанне, i сыйшлiся яны на трохстах талерах. Вось прыцiснуў Мужычок яшчэ раз крумкачову галаву - той адразу i закаркаў на ўсё горла. Пытаецца млынар:

– Што ж ён сказаў?

А Мужычок адказвае:

– Ён сказаў, што ў шафе ў сенцах схаваўся чорт.

Млынар кажа:

– Ну, чорта трэба будзе адтуль выгнаць, - адчынiў дзверы ў сенцы, i вось давялося жонцы аддаць мужу ключ.

I Мужычок адчынiў шафу. I выскачыў стрымгалоў адтуль гэты самы поп. А млынар гаворыць:

– Бачыў я сваiмi вачамi чорнага чалавека - гэта i быў чорт.

Мужычок на другую ранiцу, толькi стала свiтаць, захапiў свае трыста талераў i дай бог ногi. Вярнуўся Мужычок дамоў i прывёў мала-памалу сваю гаспадарку ў парадак, пабудаваў сабе прыгожую хату, i сяляне сталi пра яго гаварыць:

– А Мужычок жа, напэўна, пабываў там, дзе падае дождж залаты i дзе грошы проста лапатамi грабуць.

I паклiкалi Мужычка да старасты, каб сказаў ён, адкуль у яго з'явiлася такое багацце. I адказаў ён:

– Быў я ў горадзе i прадаў каровiну шкуру за трыста талераў.

Пачулi гэта сяляне, схацелася i iм таксама атрымаць такiя ж грошы. Прыбеглi яны дамоў, усiх кароў сваiх пазарэзвалi, шкуры паздзiралi, каб прадаць iх у горадзе ды барыш узяць, як мага большы. А стараста i кажа:

– Мая работнiца няхай iдзе ў горад першая.

Прыйшла тая да купца ў горад, i даў ён ёй усяго тры талеры за шкуру; а калi з'явiлiся i iншыя, даў ён iм i таго менш i сказаў:

Поделиться с друзьями: