ЖАНРЫ

Казкi трапiчнага лесу (на белорусском языке)
Шрифт:

– Брава! Брава!
– закрычалi вельмi задаволеныя скаты.
– У чалавека вiнчэстэр! Мы выратаваныя!

I так моцна ўзрадавалiся, што закаламуцiлi ўсю ваду. А чалавек спакойна раз за разам страляў, i кожны стрэл прыносiў смерць новаму ягуару. На рык кожнага ягуара, якi падаў мёртвы, скаты адказвалi, б'ючы хвастамi па вадзе.

Адзiн за адным ягуары гiнулi пад кулямi, быццам галовы iм працiнала маланка. Усё гэта доўжылася ўсяго дзве хвiлiны. Адзiн за адным ягуары патаналi, iдучы на дно, i там iх з'ядалi прагныя рыбы. А некаторых зносiла рака, i дарады плылi разам з iмi аж да самай Параны i елi iх, ад задавальнення выскокваючы з вады.

Прайшоў час, i скатаў у рацэ зноў развялося столькi ж, колькi было раней, бо ў iх народжваецца шмат дзяцей. Чалавек таксама ачуняў. I ён быў такi ўдзячны скатам, якiя выратавалi яму жыццё, што перасялiўся на востраў. Летнiмi вечарамi ён любiць ляжаць там на пляжы i курыць пры месяцавым святле. А скаты тым часам нягучна гутараць i паказваюць на яго рыбам, якiя яго не ведаюць, i расказваюць iм пра вялiкую бiтву, якую яны некалi вялi поплеч з гэтым чалавекам супраць ягуараў.

ПЧАЛА-ГУЛЬТАЙКА

Жыла сабе ў адным вуллi пчала, якая не любiла працаваць. Яна лётала з дрэва на дрэва, ад кветкi да кветкi, але замест таго, каб збiраць нектар ды рабiць мёд, сама ўвесь нектар выпiвала.

Была яна пчолка-гультайка. Кожную ранiцу, як толькi сонейка сагравала паветра, яна вылазiла з вулля i глядзела, цi добрае надвор'е, потым прычэсвалася лапкамi, як гэта робяць мухi, i ляцела гуляць, радуючыся пагоднаму дню. Лётаючы з кветкi на кветку, яна гула ад задавальнення, потым вярталася ў вулей, потым - зноў вылятала з яго, i так бавiла цэлы дзень. А тым часам астатнiя пчолы шчыравалi, стараючыся напоўнiць усе соты мёдам, бо мёд найлепшае харчаванне маленькiм пчолкам, якiя толькi што нарадзiлiся.

Пчолы - насякомыя вельмi сур'ёзныя. I таму iх урэшце пачалi абураць такiя паводзiны iх сястры. Каля ўвахода ў вулей заўсёды дзяжурыць некалькi вартаўнiчых пчол, якiя глядзяць, каб у вулей не запаўзлi казуркi. Звычайна гэта сама старыя пчолы, якiя ўжо добра дасведчаныя ў жыццi. Спiны ў iх зусiм голыя, бо яны ўвесь час труцца аб дзверы вулля i выцiраюць у сябе на спiнах усе валаскi.

I вось аднойчы вартаўнiчыя пчолы спынiлi гультаяватую пчолку каля ўвахода i сказалi ёй:

– Сястра, ты павiнна працаваць, бо ўсе мы, пчолы, заўсёды працуем.

Пчолка адказала:

– Але я ўвесь дзень лётаю i вельмi стамляюся.

– Справа не ў тым, што ты вельмi стамляешся, - сказалi пчолы, - а ў тым, што ты павiнна хоць крыху працаваць. Глядзi, мы папярэджваем цябе першы раз.

I сказаўшы гэта, яны прапусцiлi яе.

Але гультайка не падумала выпраўляцца. I наступным вечарам вартаўнiчыя пчолы сказалi ёй зноў:

– Сястра, ты павiнна працаваць.

А яна адразу адказала на гэта:

– Ну добра, днямi пачну.

– Не, не днямi, - сказалi пчолы, - а заўтра. Запомнi гэта.

I яны ўпусцiлi яе i гэты раз.

Але наступным вечарам паўтарылася тое самае. I не паспелi вартаўнiчыя пчолы ёй што-небудзь сказаць, як пчолка сама iм крыкнула:

– Добра, добра, сёстры! Я памятаю, што паабяцала!

– Справа не ў тым, цi памятаеш ты абяцанне, - адказалi ёй вартаўнiчыя пчолы, - а ў тым, каб ты працавала. Сёння 19 красавiка. Дык вось, пастарайся заўтра, 20 красавiка, прынесцi хоць бы кропельку мёду. А цяпер праходзь.

I сказаўшы гэта, яны саступiлi ўбок, прапускаючы яе ў вулей.

Але i 20 красавiка прайшло марна, як i ўсе ранейшыя днi, з той толькi рознiцаю, што, калi сонца пачало апускацца, надвор'е сапсавалася i падзьмуў халодны вецер.

Гультаяватая пчолка хуценька паляцела да вулля, думаючы, як ёй будзе ў iм цёпла. Але калi яна сабралася ўвайсцi, вартаўнiчыя пчолы не ўпусцiлi яе.

– Нельга!
– цвёрда сказалi яны.

– Я хачу ўвайсцi, - пачала румзаць пчолка.
– Гэта мой вулей.

– Гэта вулей добрых i працавiтых пчол, - адказалi ёй вартаўнiчыя. Гультайкам сюды ўваход забаронены.

– Я заўтра абавязкова пачну працаваць, - папрасiлася пчолка.

– У тых, хто не працуе, заўтра няма, - адказалi пчолы, якiя былi добра знаёмыя з фiласофiяй.

I з гэтымi словамi яны выштурхалi яе прэч. Не ведаючы што рабiць, пчолка яшчэ трошкi палётала вакол вулля, але надыходзiла ноч i ўжо амаль нiчога не было бачна. Яна хацела зачапiцца за лiст, але павалiлася на зямлю. Ад халоднага ветру ў яе здранцвела ўсё цела, i яна ўжо зусiм не магла лятаць.

Тады яна папаўзла па зямлi, пералазячы цераз палачкi i каменьчыкi, якiя здавалiся ёй цэлымi горамi, i калi дапаўзла да ўвахода ў вулей, з неба пачыналi падаць халодныя кроплi дажджу.

– Ах, Божухна!
– закрычала няшчасная.
– Iдзе дождж! Я памру ад холаду.

I яна паспрабавала ўвайсцi ў вулей. Але ёй зноў заступiлi дарогу.

– Прабачце мне!
– зарумзала пчолка.
– Дазвольце ўвайсцi!

– Позна!
– адказалi ёй вартаўнiчыя пчолы.

– Сёстры, калi ласка! Мне хочацца спаць!

– Позна!
– зноў быў ёй адказ.

– Сяброўкi, мне холадна! Злiтуйцеся!

– Немагчыма!

– Даруйце астатнi раз! Я памру!

Тады вартаўнiчыя пчолы сказалi:

– Не, ты не памрэш. Але за гэтую ноч ты даведаешся, што такое адпачынак, зароблены працаю. А цяпер - iдзi.

I яны выштурхалi яе.

Дрыжачы ад холаду, спатыкаючыся, з мокрымi крыламi, пчолка папаўзла прэч. Яна паўзла i паўзла, пакуль раптам не правалiлася ў нейкую дзiрку. А дакладней, гэта была не дзiрка, а цэлая пячора, i пчолка пачала ў яе падаць.

Ёй здалося, што яна не перастане падаць нiколi. Але ўрэшце яна апынулася на дне i ўбачыла якраз перад сабой вялiкую гадзюку - зялёную змяю са спiнай чырвона-цагельнага колеру. Гадзюка ляжала, скручаная ў клубок, i пазiрала на пчалу, гатовая на яе скочыць.

Папраўдзе тая пячора была дуплом у старым дрэве, i гадзюка зрабiла ў iм сваё логвiшча.

Трэба сказаць, што змеi вельмi любяць пчол, бо пчолы для iх - вялiкi ласунак. Таму, калi пчолка апынулася перад сваiм ворагам, яна заплюшчыла вочы i шэптам прамовiла:

– Бывай, маё беднае жыццё! Сёння апошнi раз мне давялося бачыць святло...

Але на яе вялiкае здзiўленне, змяя не паспяшалася яе праглынуць i сказала:

– Ну што, як жывеш, пчолка? Вiдаць, ты не надта руплiвая, што апынулася тут у такi познi час.

Поделиться с друзьями: