ЖАНРЫ

Казкi трапiчнага лесу (на белорусском языке)
Шрифт:

I асаблiва, дзеткi мае, вы павiнны баяцца сабак. Аднойчы я з iмi бiлася i ведаю, што кажу, - з таго часу ў мяне паламаны зуб. За сабакамi заўсёды iдуць людзi, у якiх ёсць магутны гром, якi забiвае. Як толькi пачуеце гэты гром, дык як мага хутчэй саскоквайце на зямлю з любога высокага дрэва. Iначай вас могуць застрэлiць.

Так навучала iх мацi. Потым яны ўсе злезлi з дрэва i разышлiся, круцячы галавою то справа налева, то злева направа, быццам шукаючы нечага згубленага, бо так ходзяць каацi.

Большы, якому захацелася паесцi слiмакоў, шукаў iх у гнiлым ламаччы i пад прэлай травой. I знайшоў iх столькi, што хутка наеўся i задрамаў. Сярэднi, якi болей за ўсё на свеце любiў фрукты, наеўся колькi хацеў апельсiнаў, бо сярод лесу расло шмат апельсiнавых дрэваў - гэта звычайная рэч у Парагваi i Мiсьёнэс. I нiхто з людзей не патурбаваў яго. А меншы, якi без памяцi любiў птушыныя яйкi, папахадзiў цэлы дзень i знайшоў усяго толькi два гняздзечкi: адно туканава з трыма яйкамi i адно туркаўкi, у якiм яек было толькi два. Усяго разам - пяць маленечкiх яечак: надта мала, каб добра пад'есцi. I таму, калi настаў вечар, маленькi каацi быў такi самы галодны, як i ранiцай. I зажурыўшыся, ён сеў непадалёк ад ускрайку лесу. Адсюль ён убачыў за дрэвамi поле i ўспомнiў параду мацi.

"Чаму гэта мама забаранiла шукаць гнёзды ў полi?" - падумаў ён. I так разважаючы, ён раптам пачуў вельмi далёка спеў нейкай птушкi.

– Якая гучная песня!
– сказаў каацi ў захапленнi.
– I якiя, напэўна, вялiкiя яйкi павiнны быць у такой птушкi!

Спеў пачуўся зноў. I тады каацi кiнуўся бегчы праз лес. Ён бег напрасткi, не разбiраючы дарогi, бо спеў ляцеў аднекуль проста наперадзе. Сонца ўжо садзiлася, а ён усё бег, задраўшы ўгору хвост. Нарэшце ён выскачыў на ўзлесак i паглядзеў у поле. Удалечынi стаяў чалавечы дом, i побач ён убачыў чалавека ў ботах, якi вёў на повадзе каня. I яшчэ ён убачыў вялiкую птушку, якая спявала. Тады каацi пляснуў сябе па лбе i сказаў:

– Ну, якi я недарэка! Я цяпер успомнiў, што гэта за птушка. Гэта ж певень! Аднойчы мама паказвала мне яго, калi мы сядзелi на дрэве. Пеўнi вельмi хораша спяваюць, i ў iх шмат курэй, якiя нясуць яйкi. Вось бы паесцi гэтых курыных яек!

Усiм вядома - нiшто так не падабаецца гэтым лясным звяркам, як курыныя яйкi. I хоць на адну хвiлiнку маленькаму каацi ўспомнiлася парада, якую дала яму мацi, але жаданне перамагло. Ён сеў на ўзлеску i пачаў чакаць, калi добра сцямнее, каб пралезцi ў куратнiк.

Нарэшце апусцiлася ноч. Тады ён на дыбачках, крок за крокам, пачаў падкрадацца да хаты. Падышоўшы, ён асцярожна прыслухаўся: вакол нiчагуткi было не чуваць. Маленькi каацi вельмi ўзрадаваўся, што зараз зможа з'есцi сто, тысячу - не, дзве тысячы курыных яек! Ён ступiў у куратнiк i першае, што ўбачыў каля дзвярэй, было яйка, якое ляжала адно на зямлi. Спачатку ён вырашыў пакiнуць яго на пасля, на закуску, бо яйка было ладнае. Але ў яго пацякла слiна, i ён, не ўтрымаўшыся, схапiў яйка зубамi.

Ледзь толькi ён гэта зрабiў, як ТРЭСЬ!
– страшны ўдар абрынуўся яму ў твар, i ён адчуў невыцерпны боль.

– Мама, мама!
– закрычаў ён, не ведаючы што рабiць ад болю.

Але ён быў як прыкуты да месца! I ў тую ж хвiлiну пачуўся хрыпаты сабачы брэх.

Тым часам, калi каацi сядзеў на ўзлеску i чакаў, пакуль добра сцямнее, каб пралезцi ў куратнiк, гаспадар дома забаўляўся на саломе са сваiмi дзецьмi, белагаловымi хлопчыкам i дзяўчынкай пяцi i шасцi гадоў. Яны смяялiся, бегалi, падалi, смеючыся ўставалi i зноў падалi. I бацька таксама падаў, на вялiкую радасць дзяцей. Урэшце яны перасталi дурэць, бо была ўжо ноч, i гаспадар сказаў:

– Пайду пастаўлю пастку на ласку, бо яна часта да нас залазiць i душыць куранят ды крадзе яйкi.

Ён пайшоў i паставiў пастку. А потым яны павячэралi i палеглi спаць. Але дзецi спаць не хацелi, яны скакалi з ложка на ложак i блыталiся ў начных кашулях. А бацька чытаў у сталовым пакоi i не перашкаджаў iм. Але раптам дзецi перасталi скакаць i крыкнулi:

– Тата! У пастку трапiла ласка! Сабака брэша! Мы хочам пабачыць, татачка!

Бацька дазволiў, але з умоваю, што яны абуюць сандалi, бо вакол было шмат гадзюк i цёмначы дзецям забаранялася хадзiць босымi.

Яны пайшлi. I што ж яны ўбачылi? Яны ўбачылi, што бацька нахiлiўся i, стрымлiваючы адной рукою сабаку, другою рукой выцягнуў за хвост i падняў каацi. Каацi быў яшчэ зусiм маленькi i ўвесь час пранiзлiва, як цвыркун, вiшчаў.

– Тата, не забiвай яго!
– папрасiлi дзецi.
– Ён зусiм маленечкi! Аддай яго нам.

– Добра, бярыце, - адказаў бацька.
– Але добра даглядайце за iм, i сама галоўнае - не забывайцеся, што каацi, як i вы, п'юць ваду.

Ён казаў гэта таму, што раней у дзяцей быў лясны кот, якому яны ўвесь час цягалi мяса з халадзiльнiка, а вады не давалi, i ён здох.

I вось цяпер каацi запусцiлi ў тую самую клетку, у якой раней жыў лясны кот i якая стаяла каля куратнiка. А самi зноў пайшлi спаць.

Мiнула поўнач, i вакол апала глыбокая цiшыня. Але маленькi каацi, якi вельмi пацярпеў ад зубоў пасткi, не мог заснуць. I раптам ён убачыў у месяцавым святле тры невялiкiя ценi, якiя асцярожна падкрадалiся да яго. Сэрца ў няшчаснага каацiка затрымцела, бо ён пазнаў маму i сваiх двух братоў, якiя яго шукалi.

– Мама, мама!
– паклiкаў палоннiк вельмi цiхенька, каб не нарабiць шуму. Я тут! Вызвалiце мяне! Я не хачу тут заставацца, ма... ма...

I ён несуцешна заплакаў.

Нягледзячы на ўсё, што здарылася, каацi былi задаволеныя, бо яны такi знайшлi адно аднаго i лашчылiся цяпер пысамi.

Яны адразу паспрабавалi вызвалiць палоннiка. Дзеля гэтага яны спачатку вырашылi былi перагрызцi драцяную сетку, i ўсе чацвёра накiнулiся на яе зубамi. Але ў iх нiчога не выйшла. I тады маме прыйшла ў галаву адна добрая думка. I яна сказала:

– Давайце пашукаем чалавекаў рыштунак! У людзей ёсць такiя прылады, каб перакусваць жалеза. Яны завуцца напiльнiкi. У iх тры бакi, як скура ў грымучай змяi, i iмi водзяць сюды-туды. Хадземце пашукаем!

Яны пайшлi ў чалавекаву майстэрню i вярнулiся адтуль з напiльнiкам. Разумеючы, што аднаму сiлы не хопiць, яны ўзялiся за напiльнiк утраiх, i праца пачалася. Яны так захапiлiся, што нават не заўважылi, што ўся клетка ўжо дрыжыць, трасецца i страшна грымiць. Яны нарабiлi такога грукату, што сабака нарэшце прачнуўся i хрыпла забрахаў. Але каацi вырашылi не чакаць, пакуль iх папросяць растлумачыць прычыну такога скандалу, i, кiнуўшы напiльнiк, уцяклi ў лес.

На другi дзень дзецi раненька пайшлi паглядзець на свайго новага госця, якi маркотна сядзеў у невялiчкай клетцы.

Поделиться с друзьями: