Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

Аляксееўская мураваная царква здалёку выглядала лепш, калі не лічыць нахілены набок жалезны крыж на самым яе версе — жыўцом вырывалі яго некалі камсамольцы, гэтыя «хунвэйбіны» дваццатых гадоў, ды так і не змаглі да канца вырваць. Кажуць, царкву маюць намер рэстаўраваны Я хацеў паглядзець яе бліжэй, але калі падышоў да рэчкі, за якой яна высілася на ўзгорку, то мусіў хутчэй падавацца адсюль прэч: гэтакім смуродам патыхнула на мяне ад рачной вады, бруднай, жоўтай, чымсьці падобнай на тавот.

— Хто ж гэта так забрудзіў рэчку? — папытаўся я ў жанчыны, што выглядвала з блізкага каля рэчкі двара.

— Гэта ж там свінарнік з цялятнікам... — паказала яна ўверх па цячэнні рачулкі. —. Адтуль ідзе нам пад нос гэтая поскудзь... Засмуродзілі ўсё на свеце...

Вось так на сённяшні дзень глумім мы, паскудзім, апаганьваем сваю ўласную зямлю, зямлю нашых дзядоў і прадзедаў. Быццам бы мы не дзеці сваёй бацькаўшчыны, а якіясьці прыблуды, якім напляваць на яе красу, на памяць продкаў, на ўсё святое. Гледзячы на гэтае спусташэнне, занядбанне старажытнага беларускага мястэчка, на вартыя жалю рэшткі велічных помнікаў мінуўшчыны, я ўспомніў перакладзены мной горкі верш украінскага паэта Дзмітра Паўлычкі пра тое, як не чужынцы, а свае ўласныя манкурты, «адукаваныя маголы» сталінскага гарту безаглядна нішчылі, руйнавалі па ўсёй нашай зямлі святую спадчыну стагоддзяў:

Тут таптала ўсё іх гвардыя: Ад святынь — гіустэч жуда. Бы краінай неагляднаю Пракацілася арда.

Ад'язджаючы са Смалян, я з аўтобуснага прыпын ку ў самым цэнтры мястэчка яшчэ раз кінуў вокам на ўзгорак з могілкамі — адсюль яны былі як на далоні. Вунь і той схіл, тое зялёнае кустоўе, у цяні якога ўжо 135 гадоў спачывае «вечны выгнаннік» і паэт, «нефармальны» лідэр беларускай моладзі пачатку XIX стагоддзя Тамаш Зан. Паўз яго курсіруюць ніколі не бачаныя ім жоўтыя запыленыя аўтобусы, шмыгаюць туды-сюды хуткія «Жыгулі» ды «Запарожцы», грукочуць «Кіраўцы» ды «Беларусы» — плыве новая, зусім невядомая яму эпоха.

Я пакідаў Смаляны з адчуваннем не да канца выкананага абавязку перад самім сабой. Галоўнае — я не знайшоў у сваім падарожжы апошняга прытулку Тамаша Зана на гэтым свеце — яго абжытага маёнтка, ад якога засталася адна толькі голая назва — Кахачын.

Усё ж у мяне не прападала надзея адшукаць хоць яго месца. Не можа ж быць, каб не засталося ад Занавай сядзібы хоць якіх слядоў — няхай хоць бэзавых кустоў, старасвецкіх ліп ды клёнаў — гэтых заўсёдных вартаўнікоў чалавечага жылля на Беларусі.

У галаву прыйшла думка пашукаць дапамогі ў мясцовых краязнаўцаў. Дзеля гэтага па звароце ў Оршу я адразу пакіраваў у рэдакцыю раённай газеты «Ленінскі прызыў»: там жа пра іх павінны ведаць абавязкова. Ды ў рэдакцыі не толькі ведалі пра краязнаўцаў, а некаторыя з яе супрацоўнікаў самі аказаліся краязнаўцамі. Аднаго з іх я і сустрэў у кабінеце рэдактара. Гэта быў Юра Копцік, малады хлапец і малады журналіст, які выступае з даволі цікавымі артыкуламі не толькі ў сваёй газеце, але і ў рэспубліканскіх. Чытачы штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», напрыклад, не маглі абмінуць у мінулым годзе яго вельмі востры артыкул пра аршанскія Курапаты — «Крумкачы» на Кабыляцкай гары». Юра паказаў мне і апублікаваныя ў некалькіх нумарах сваёй газеты цікавыя дарожныя нататкі з паездкі ў групе «нефармалаў» на месца славутай бітвы польскіх і беларуска-літоўскіх войск пад Грунвальдам, каб адзначыць яе 580-я ўгодкі. У гэтых нататках мне ўбачылася пяро сапраўднага пісьменніка гістарычнага жанру, што так яшчэ ў нас занядбаны.

Ад Юры я ўведаў, што якраз ён і яго сябры, арганізаваўшыся ў гісторыка-краязнаўчую суполку «Повязь», самі, як сапраўдныя гаспадары сваёй зямлі, узяліся за ўпарадкаванне гістарычных помнікаў Аршаншчыны, знявечаных у шматгадовай вакханаліі невуцтва і раз-бою. Гэта яны, «нефармалы», наладзіўшы талаку, у вольны ад работы час прыязджалі ў Смаляны і расчысцілі страшэнныя завалы ў касцёле і дамініканскім кляштары, павесілі шыльды на помніках' мінуўшчыны. Да іх гэтыя помнікі былі яшчэ ў больш страшным стане. Члены таварыства «Повязь» паклапаціліся і аб ушанаванні магілы Тамаша Зана, якая дагэтуль таксама была зусім занядбана.

Што ж да Кахачына, то Юра Копцік таксама нічога пра яго не ведаў. Нічога не мог сказаць пра гэтае паселішча і другі краязнавец, з якім мяне Юра пазнаёміў, — Вячаслаў Адамавіч Касперскі, пенсіянер, былы фінансіст, які абхадзіў Аршаншчыну ўдоўж і ўпоперак і які піша цяпер цікавыя ўспаміны пра сваё жыццё.

Вярнуўшыся ў Мінск, я рабіў далей свае росшукі нявысветленых момантаў з біяграфіі Тамаша Зана ў дзяржаўных кнігасховішчах і архівах.

Перш за ўсё мне хацелася даведацца пра Занавых дзяцей, іх лёс. Да гэтага штурхаў мяне загадкавы надпіс на надмагільным камені, які не ўдалося мне расчытаць.

Свой запіс тых слоў з канфігурацыяй нечытэльных літар я паказаў пры сустрэчы ў акадэмічнай бібліятэцы Генадзю Кісялёву — гэтаму Шэрлаку Холмсу беларускага літаратуразнаўства (яго кніга «Расшукваецца класік», напрыклад, чытаецца не з меншай цікавасцю, чым дэтэктывы Конан Дойля). Генадзь выказаў меркаванне, што запісаны мною год смерці загадкавага сына Тамаша Зана мог быць не 1854, дзе лічба «5» стаяла ў мяне пад пытальнікам, а 1889 (лічба «9» магла часткова сцерціся і трансфармавацца ў «4»). Якраз у гэтым годзе не стала Занавага сына Кліменція (або Клімента), нешта падобнае на імя якога Генадзь Кісялёў і ўгледзеў у маіх загагулінах. Кліменцій Зан працаваў у 80 х гадах мінулага стагоддзя прысяжным павераным у Вільні. Пра яго пісаў Генадзь Кісялёў яшчэ ў 1966 годзе ў кнізе «З думай пра Беларусь», дзе паказаў, што з Кліменціем Занам быў у блізкіх стасунках Францішак Багушэвіч, таксама прысяжны павераны той жа самай судовай палаты ў адным з будынкаў на Кафедральнай плошчы. Запіс на магільным камені бацькоў аб смерці Кліменція Генадзь Кісялёў растлумачваў тым, што гэты Занаў сын пакончыў жыццё самагубствам, таму згодна са звычаем яго маглі не пахаваць на могілках.

І праўда, вельмі лагічна выстраіў сваю версію вопытны даследчык Генадзь Кісялёў.

Аднак гэтая версія не спраўдзілася. Зацікавіўшыся сям'ёю Тамаша Зана, я даведаўся з літаратуры, што ён меў трох сыноў — Віктара, ці Віктарына (другое імя — Серафін), Абдона і Кліменція. Але быў і чацвёрты, які нарадзіўся якраз у 1854 годзе і памёр адразу пасля таго, як яго хрысцілі. Значыць, якраз гэты апошні хлопчык і ўшаноўваўся на магільным камені Занаў.

Каб высветліць долю апошняга прыстанка Зана, мне трэба было перш за ўсё даведацца, як доўга жыла там яго сям'я.

Смерць Тамаша Зана была для непрактычнай Брыгіды з трыма малымі дзецьмі на руках зусім неспадзяваным вялікім ударам. Перад ёю ўстала пытанне: як ёй цяпер жыць, ці аставацца ў Кахачыне? Разгубленасць Брыгіды відаць з яе пісьма да Марылі Путкамер ад 15 жніўня 1855 года, якое варта прывесці тут больш-менш поўна: «Дарагая і любая Марыя! Колькі тыдняў назад я паслала пісьмо Зосі Каліноўскай (Марылкай дачцэ. — К. Ц.) у Вільню — выказала ў ім надзею хутка з Вамі ўбачыцца. Цяпер ужо сама разам з трыма сіротамі хачу выказаць перад Вамі свой боль, просячы Вашай малітвы і падмогі ў горы. Вы ўжо ведаеце, што Бог пазваў на Неба сапраўднага Анёла, якім быў наш Найдаражэйшы Тамаш. О, калі б я магла Вам, дарагая Марыя, выказаць боль, які поўніць маё сэрца! Вы, што любілі і цанілі яго ў жыцці, зразумееце, як цяжка стала мне жыць пасля адыходу гэтага Анёла, што быў для мяне цэлым светам і адзіным шчасцем на гэтай зямлі. Я страціла Мужа, Апекуна, Бацьку і адзінага павадыра, які вёў нас па гэтай беднай зямлі да лепшага... Так раптоўна прыйшла да яго хвароба, а за ёй і смерць, што мне ўсё гэта здалося сном — часам мне зусім не верыцца, што гэта праўда... Перад смерцю ён блаславіў дзяцей і мяне... Ён так суцяшаў усіх нас і вельмі шкадаваў, што пакідае нас сіротамі... дзякаваў мне за ўсе клопаты, да апошняй хвіліны аслабелымі ўжо рукамі прыціскаў мяне да свайго сэрца і прасіў змірыцца з Божаю воляю... Ён жыў і паміраў, як сапраўдны хрысціянін, хоць і нялёгка было яму паміраць, пакідаючы жонку і трое дзяцей са сціплымі сродкамі для жыцця. А дзеці, хоць яшчэ такія малыя (Віктару толькі што мінулася сем гадоў, Абдону — шэсць, а Клімэку — чатыры), але ад жалю аж млелі і заліваліся слязьмі. Не ведаю яшчэ, што буду рабіць — ці Бог дасць тут застацца з дзецьмі, ці перанесціся ў нашы мясціны, якія заўсёды былі такія мілыя для нябожчыка і для мяне самой, бо родныя. Як бы там ні сталася, заклінаю Вас, дарагая Марыя, каго ён лічыў самай вернай сваёй прыяцелькай, каб і Вы ў памяць гэтага Анёла захавалі для нас, сірот, такую самую прыязнасць і зычлівасць, якую ён меў да Вас. Бо ні для мяне, ні для дзяцей ніхто не можа быць больш даражэйшым, чым тыя, што паважалі яго і любілі так, як ён гэтага быў варты...»

Марыля Путкамер з усёй чуласцю жаночага сэрца адгукнулася на пісьмо Брыгіды. І вельмі хутка даўняя сяброўская прыязнасць Марылі да Тамаша Зана перайшла і на яго жонку, на дзяцей. Паміж абедзвюма жанчынамі завязалася сардэчная і шчырая перапіска. На жаль, мне не ўдалося пазнаёміцца з большасцю іх пісем, што друкаваліся, як сведчыць бібліяграфія, у розных польскіх выданнях, якіх у нашых «дзяржаўных» бібліятэках я не адшукаў. Але і з таго, што я прачытаў у розных «працах», відаць было, што Марыля чым магла дапамагала Брыгідзе Зан, якая з цягам часу змагла выехаць з Кахачына. Спачатку мяне збівала з тропу тое, што і сама Брыгіда, і сын Абдон былі пахаваны якраз у Смалянах, прытым ужо ў пачатку нашага стагоддзя: значыць, яны датуль жылі ў Кахачыне? Але яснасць унёс тут друг Занавай сям'і М. Гавалевіч сваёй публікацыяй у часопісе «Край» з нагоды смерці «пані Тамашовай» (1900, № 36), дзе расказаў, што яна, застаўшыся ўдавою, жыла «то ў сябе ў вёсцы, то ў Пецярбургу (можа, там працаваў старэйшы сын Віктар, доктар медыцыны. — К. Ц.), а найболей у Вільні (там жыў Кліменцій. — К. Ц.), адкуль на сталае жыхарства пераехала ў Панямонь» — маёнтак свайго сына Абдона, «вядомага грамадзяніна і саветніка камітэта Крэдытнага земскага таварыства». Маёнтак гэты быў на высокім беразе Нёмана «у Сувалкскай губерні». Якраз адсюль і прывезлі Брыгіду ў Смаляны, каб пахаваць побач з яе Тамашом — праз сорак пяць гадоў пасля ягонай смерці.

Поделиться с друзьями: