Лісце забытых алеяў
Шрифт:
— Можна?
Каля стала стаяць, схіліўшыся, трое. Штосьці абмяркоўваюць: на тварах відаць заклапочанасць. На мяне ніхто не звярнуў асаблівай увагі: заходзь, калі хочаш. Гэта неяк адразу заспакоіла, зняло напружанасць. Падышоў да стала, даў «добры дзень». Сакратар (ён стаяў за сталом) кіўком галавы паказаў на крэсла — пачакаць.
Твар у сакратара адкрыты, просты. Бровы зведзены да пераносіцы: слухае, што даводзіць яму высокі, добра апрануты чалавек, i нешта абдумвае, паціраючы рукой лоб.
Я саджуся, прыслухоўваюся. Пастунова высвятляю, пра што тут гаворка. У адной школе раёна знялі з пасады дырэктара. Знялі таму, што не зжыўся з калектывам, супрацьпаставіў яму сябе, камандаваў, груба абыходзіўся з настаўнікамі. Пра гэта настаўнікі напісалі ў райком. Разбіраліся доўга, дэталёва, гутарылі з усім калектывам. I — знялі. Хоць па паспяховасці з прыходам гэтага дырэктара школа стала адной з лепшых у раёне, за што дырэктар не раз атрымліваў прэміі. Што ж, зазнаўся. А цяпер вось прыйшоў настаўнік школы, член партыі, i даказвае, што дырэктара знялі няправільна. Ён даўно ведае яго — гэта сумленны, прынцыповы камуніст, былы афіцэр Савецкай Арміі, паспяховасць узняў... Ну, строгі, дык нельга ж без строгасці...
Я разумею сакратара, тут ёсць над чым паморшчыць лоб: справа ідзе пра людскія душы.
— Што ж, — гаворыць урэшце ён, выпростваючыся, — прыйдзецца яшчэ раз вярнуцца да гэтага. Будзем разбірацца.
Канешне, тут адным махам не перасячэш вузел: яго трэба расплятаць.
Калі настаўпік выйшаў, сакратар павярпуўся да мяне.
Я растлумачыў, што ў мяне за справа.
— Усё ясна — пасадзейнічаем, — сказаў ён коратка і, усміхаючыся вачыма, працягнуў мне руку. — Трымайцеся яго, — кіўнуў ён на Сцяпана Іванавіча (загадчык аддзела прапаганды i агітацыі таксама быў ужо тут).
Я падзякаваў — усё, аказваецца, проста робіцца ў добрых людзей. Не ведаю чаму — мо таму, што мяне адразу зразумелі ў райкоме, але, зачыняючы дзверы з таблічкай «Слабада А. I.», я адчуў сябе як бы раскаваным, павесялеў. Пасля толькі падумалася, што Слабада Аляксандр Іванавіч да таго ж Герой Сацыялістычнай Працы.
I вось рэдакцыйны «газон» імчыць па дарозе з Любані. Ca мной — фатограф раённай газеты «Будаўнік камунізма» Сцяпан Рыгоравіч Дарожка, рухавы вясёлы чалавек, i яшчэ два хлопцы — варацілы раённай прэсы. Хлопцы ссадзілі нас па краі вёскі, a самі падаліся далей — на нейкі сход у глыбінны калгас.
Мы ідзём па Смольгаве. Акуратныя, зробленыя па-сучаснаму хаты, разгалістыя векавыя ліпы ля платоў, шырокая вуліца. У вёсцы, як я даведаўся, 60 двароў. Ёсць клуб, бібліятэка, васьмігадовая школа, фельчарска-акушэрскі пункт. Смольгаў — цэнтр калгаса «Ленінскі шлях». Веска ўваходзіць — да ведама біёграфаў Сыракомлі — у Юшкавіцкі сельсавет.
Пры вуліцы будынак з белай цэглы. Гэта праўленне калгаса. Зайшлі. За сталамі — пераважна дзяўчаты.
Пытаемся, як убачыць старшыню калгаса.
— А ён толькі што паехаў дадому, у Невалаж.
Невалаж — як бы працяг Смольгава. Зусім побач.
Ну што ж, завітаем.
Іван Яфімавіч Мурашка, малады, поўнага твару мужчына, быў без пінжака, у клятчатай сарочцы.
— Вы якраз у час, малайцы, — вітаючыся, сказаў ён з усмешкай. — Я толькі збіраўся снедаць.
Пасадзіўшы нас на крэслы, Іван Яфімавіч ускінуў на плечы пінжак, узяў у рукі сетачку.
— Пачакайце хвіліну — я зараз...
Праз «хвілінку» ён зноў затупаў на ганку, а яшчэ праз «хвілінку» на стале бліснула бутэлька «Расійскай».
За чаркай i добрай старшынёўскай скваркай выдатна гаварылася пра ўсё. Калгас, як высветлілася, не лепшы ў раёне, але i не ў хвасце — «з сярэдзінкі на палавінку». Мала моладзі. Усе бягуць у горад — там, бачыце, весялей. Але астаюцца i дома, асабліва ў апошні час. Калгас памалу набірае сілы i — хто ведае? — можа яшчэ пераходны сцяг атрымае...
За сталом сядзелі нядоўга (мы з Дарожкам выпілі — для прыліку — па чарцы, гаспадар яшчэ менш: «Не магу, хлопцы, — работа»). Івану Яфімавічу трэба было з'ездзіць у раён. Нам ён прапанаваў праехаць трохі па калгасе: якраз падкаціў да двара «газік».
Машына ішла паміж дзвюх сцен збажыны. Сапраўды, пахваліцца тут было чым. Густыя, як шчотка, ячмяні, цёмна-зялёнае, са схіленымі каласамі, жыта.
— Ураджайны сёлета год, — кажу я да старшыні. — Колькі так цэнтнераў тут будзе з гектара? Прыкладна.
— Чакаем — цэнтнераў дваццаць... А раней, гадоў некалькі назад, — было ўсяго шэсць.
— Дык добры скачок?
— Аміячная вада памагла...
Аміячная вада? Так я i паверу! Ці ж сама сабой вылілася гэтая аміячная вада на поле?
Пакалясіўшы па калгасе, мы з Дарожкам зайшлі ў смольгаўскую бібліятэку: цікава, што чытаюць на радзіме Уладзіслава Сыракомлі, які некалі, у вершы «Непісьменны», пісаў ад імя беларускага мужыка:
Я не зайздрошчу, крый мяне божа, Нікому ў свеце, ніякай сіле; Адно зайздросна мне толькі, можа, Што вас, Панове, пісаць наўчылі.Месцілася бібліятэка ў звычайнай хаце. У адной палавіне — стэлажы кніг, у другой абсталявана маленькая чытальная зала. У бібліятэцы, як расказала мне загадчыца Марыя Кузьмоўна Ермаліцкая, — 8 800 тамоў кніг, чытачоў на абанеменце — 386.
Што ж, дзіўнага тут для мяне нічога не было. Для Сыракомлі ж, канешне, які марыў аб асвеце народа, гэта была б вялікая i радасная навіна. У яго час прыгоннікі не толькі не заахвочвалі сялян да асветы, а, наадварот — забаранялі вучыцца. Больш таго, селяніна, які браў у рукі кнігу, абвяшчалі бунтаўшчыком, за гэта яго жорстка каралі. Адзін такі выпадак з болем у сэрцы апісаў Сыракомля ў сваім драматычным творы «Вясковыя палітыкі». Да пана суддзі (які, дарэчы, лічыўся яшчэ лібералам) прыйшоў аканом са скаргай на млынара Янку, быццам той бунтуе ўсю вёску. Што ж гэта быў за бунт? Аказваецца, млынар перастаў хадзіць у карчму, пачаў адгаворваць ад гэтага іншых сялян (а гэта ж удар па кішэні карчмара i гаспадара) i ў дадатак — чытае кніжкі! Паведамленне занепакоіла пана: «Калі хлоп паразумнее — тады ўжо вядома: не пойдзе на паншчыну... Чытанне!.. Хоча быць разумнейшы за мяне! Гвалт! Сканчэнне свету!» I ён загадвае пакараць селяніпа бізунамі, каб той больш не aдвaжвaўcя браць у рукі кніжку.
Так, гэта — гісторыя. Але ведаць яе, думаю, вельмі не шкодзіць. Дарэчы, у Любані я прачытаў машынапісную гісторыю Любанскага раёна. Мяне здзівіла адна рэч — гэтую гісторыю аўтары пачынаюць з 1917 года. Як быццам да гэтага не існавала Любаншчыны! Праўда, асобныя факты i лічбы дарэвалюцыйнага часу пададзены ў прадмове. Як жа можна зразумець значэнне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, не ведаючы ўсёй папярэдняй гісторыі нашай краіны, у тым ліку Любаншчыны? Думаю, мы вельмі шмат трацім у нашай выхаваўчай рабоце, забываючы многія факты айчыннай гісторыі, не выкарыстоўваючы ix у нашай прапагандзе...