ЖАНРЫ

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Астапенка Анатоль

Шрифт:

Тым не менш вялікі колькасны рост царкоўных прыходаў усіх канфесій, надае надзею на лепшую будучыню хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі.

Ідэалогія кансерватызму. На Беларусі адсутнічаюць партыі, якія б насілі такую назву, няма і партый, якія б суцэльна кіраваліся ідэалогіяй кансерватызму. Для той жа КХП галоўны прынцып не ў хрысціянскай дэмакратыі, і не ў кансерватызме, ён цалкам уключаны ў паняцце «нацыянальна-вызвольны рух».

У прынцыпе адсутнасць кансерватызму на Беларусі зразумелая. Яна абумоўлена разрывам векавых традыцый, масавай адсутнасцю нацыянальнай свядомасці беларусаў і іншых неабходных кампанентаў уласцівых кансераватызму.

Ёсць аднак сярод беларускіх тэарэтыкаў і такія, якія спрабуюць «сканструяваць» беларускі ліберальны кансерватызм. У раздзеле ІІІ-3, прысвечаным гэтай тэме, мы адзначалі, што такая ідэалогія наогул супярэчлівая. Паглядзім цяпер як выглядае гэтая праблема ў беларускім кантэксце.

Нягледзячы на адсутнасць аргументаваных падстаў, адзін з ідэолагаў Аб’яднанай Грамадзянскай партыі М. Пліска сцвярджае аб наяўнасці ў Беларусі ідэалогіі ліберальнага кансерватызму, носьбітам якой на ягоную думку і з’яўляецца АГП. Каб паказаць, што ліберальны кансерватызм мае гістарычныя карані М. Пліска беспадстаўна сцвярджае, што ў Заходняй Беларусі даваеннага перыяду існаваў дастаткова ўплывовы ліберальна-кансерватыўны напрамак, які быў звязаны з дзейнасцю партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя — Беларускае народнае аб’яднанне» (БХД — БНА). Гэтая партыя была створана на V з’ездзе БХДЗ, але зусім не для таго, каб падкрэсліць свецкі характар партыі (як сцвярджае М. Пліска), а каб акцэнтаваць увагу на нацыянальнай накіраванасці партыі (дадатак БНА). Ва ўсім свеце партыі, маючыя ў сваім свеце словы «хрысціянска-дэмакратычная», па свайму палітычнаму прызначэнню ніколі не залежылі і не залежаць ад інстытута Царквы. Такая назва толькі падкрэслівае тое, што носьбіты хрысціянска-дэмакратычнай ідэалогіі вызнаюць хрысціянскія каштоўнасці, роўна як і прынцыпы дэмакратыі. Аднак падтрымліваць і здзяйсняць хрысціянскія ідэі і мараль могуць і прадстаўнікі іншых партый. У сучаснай Рэспубліцы Беларусь — гэта БНФ, БНП, БСДГ. Аўтар згаданага артыкула прыпісвае партыі БХД — БНА чамусьці і ліберальную і кансерватыўную ідэалогію, аб чым аднак не ўспамінаецца ні ў водным дакуменце гэтай партыі. Далей Пліска ўжо смела выходзіць на выдуманую ім сцежку і лёгка аперыруе такімі тэкстамі: «традыцыя лібералізму і кансерватызму працягвала існаваць у пэўных колах эміграцыі», а ў наш час ідзе працэс «адраджэння лібералізму і кансерватызму».

Такім прыёмам дасягаецца ўяўленне аб тым, што быццам бы лібералізм і кансерватызм маюць даўнюю традыцыю ў Беларусі, так што справа стаіць толькі за іх адраджэннем. Вышэй жа мы паказалі, што менавіта традыцыі лібералізму і кансерватызму амаль адсутнічалі на Беларусі — ажно да з’яўлення шматпартыйнай сістэмы ў 90-х гадах. У даваеннай Беларусі лібералізм і кансерватызм адсутнічалі як ва Усходняй Беларусі, так і Заходняй. У тыя часы існавала толькі адна ідэалогія: марксізм-ленінізм, якая была фактычна дзяржаўнай, а ўсе інакшмыслячыя залічаліся да нацыянал-дэмакратаў (нацдэмаў). Погляды нацыянал-дэмакратаў былі блізкія да сучасных ідэалогій наступнага накірунку: хрысціянскай дэмакратыі, сацыял-дэмакратыі і нацыяналізму.

Чаму ж у 90-я гады ХХ ст. не з’явілася моцнай хрысціянскай-дэмакратыі? А тыя кволыя парасткі хэдэкаў увасобленыя ў партыях Беларуская Хрысціянска-дэмакратычная Злучнаць, ці Хрысціянска-дэмакратычны Выбар, хутка трапілі ў нябыт. Некаторыя тлумачаць гэта тым, што Беларусь з’яўляецца шматканфесійнай краінай, што перашкаджае стварэнню моцнай хрысціянска-дэмакратычнай партыі. Такі погляд цалкам памылковы.

Па-першае, і ў 30-я гады Заходняя Беларусь была шматканфесійнай, але Ян Пазьняк і Адам Станкевіч кіравалі моцнай хрысціянска-дэмаратычнай партыяй, якая мела сваю салідную газету «Беларуская крыніца». Акрамя таго ў наш час не існуе аднаканфесійных краін. Напрыклад, у Германіі некалькі канфесій і пры гэтым няма перавагі якой-небудь адной, пры гэтым католікаў і пратэстантаў (лютэран) прыкладна пароўну. Тым не менш творца «нямецкага цуда» Людвіх Эрхард быў хрысціянскім-дэмакратам, а адпаведная партыя была ў той час ва ўладзе. У Польшчы, што лічыцца каталіцкай дзяржавай, жыве каля мільёна праваслаўных, якія маюць аўтакефалію.

Па-другое, у Беларусі ў наш час любая партыя заснаваная на пэўных ідэалагічных прынцыпах будзе слабай. У грамадстве бярэ верх цяпер прагматызм. І не дзіўна, што найбольшую моц у Рэспубліцы Беларусь мае «партыя ўлады».

У выніку вышэй прыведзенага аналізу адпаведная класіфікацыя палі-тычных ідэалогій і партый Беларусі можа быць адлюстраванай на схеме 5.

Тлумачэнне да схемы 7

На схеме 7, як і на схеме 5, Х — вось фактара свабоды эканамікі, Y — вось фактара свабоды асобы, фігуры 1-10 адлюстроўваюць асноўныя палітычныя ідэалогіі Беларусі.

Фігура 1нацыналізм. Галоўная арганізацая, што спавядае гэтую ідэалогію. — Беларускі народны фронт (Рух існуе з 1988 г, партыя БНФ з 1993 г.). Аднак ні ў воднай праграме БНФ не выкарыстоўваецца тэрмін «нацыяналізм». Больш нацыяналістычны накірунак праграмных дзеянняў узяла на сябе Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі (НДПБ) (з 1995 г. ў назве партыі слова «Беларусі» было заменена на слова «беларусаў»). Але адкрыта аб’явіла нацыяналізм асновай сваёй праграмы толькі абвешчаная ў 1994 годзе Беларуская нацыянальная партыя (БНП). Аднак на перарэгістрацыю 1998 г. гэтая партыя не падавала.

Партыя КХП — партыя БНФ абазначана прамавугольнікам у правым верхнім вуглу на стыку фігур 1, 3 і 4. Сучасны статус яе больш блізкі да класічнага нацыяналізму, а абвешчаная ў 1999 г. КХП праграма дзеянняў, вылучыўшая галоўнай задачай стварэнне так званага «нацыянальна-вызвольнага руху», робіць яе падобнай да шэрагу партый, што паўставалі ў часы рэвалюцыйных пераўтварэнняў за нацыянальную свабоду пачатку нашага стагоддзя. Фактычна гэтая праграма ёсць выразнік ірэдэнтысцкага нацыяналізму ў Беларусі. У гісторыі ёсць шэраг прыкладаў такой барацьбы, якая канчалася як паразамі (паўстанне Кастуся Каліноўскага), так і перамогамі (напрыклад рух «Саюдзіс» у Літве). КХП, магчыма, яшчэ будзе кансерватыўнай партыяй, але гэта адбудзецца толькі тады, калі яна стане на шлях памяркоўных, паступовых змен у грамадскім ладзе, што сцвярджае класічны кансерватызм.

Авал нацыяналізму 1 мае агульныя пункты сутыкнення з іншымі ідэалогііямі (акрамя лібералізму і камунізму) — сегменты 8, 10

Фігура 2камуністычная ідэалогія. У Беларусі яе прадстаўляюць дзве партыі — КПБ і ПКБ. Блізка да іх стаіць таксама Патрыятычная партыя. Фігуры 1 і 2 не перасякаюцца, што азначае адсутнасць нацыянал-камунізму ў Беларусі.

Фігура 4 прадстаўляе хрысціянска-дэмакратычную ідэалогію. Як ужо адзначалася ў цяперашні момант афіцыйна ні водная з партый не спавядае гэтай ідэалогіі. Аднак ёсць асобныя носьбіты хрысціянска-дэмакратычнай ідэі, як сярод людзей, так і грамадскіх арганізацый. Да перарэгістрацыі 1998 года афіцыйна існавалі наступныя рысціянска-дэмакратычныя партыі: БХДЗ (Беларуская Хрысціянска-дэмакратычная Злучнасць), ХДВ (Хрысціянска-дэмакратычны Выбар (ХДВ), Беларуская Хрысціянска-дэмакратычная партыя (БХДП).

Фігура 5лібералізм. Галоўныя носьбіты ідэалогіі: Аб’яднаная Грамадзянская партыя (АГП) і Ліберальна-дэмакратычная партыя (ЛДП).

Фігуры 6-І і 6-ІІcацыял-дэмакратыя.. На схеме 7 у адрозненне ад схемы 5 фігура 6, адпавядаючая сацыял-дэмакратыі, падзелена на дзве фігуры 6-І і 6-ІІ, займаючыя рознае становішча на малюнку. Гэта абумоўлена некаторымі прынцыповымі разыходжаннямі паміж вядучымі партыямі абедзвюх галін сацыял-дэмакратыі — Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ) і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» (БСДП «НГ»).

БСДП «НГ» пасля аб’яднання з Партыяй Народнай Згоды ў 1995 г. падкрэсліла сваю левацэнтрысцккую платформу, працягвае традыцыі марксісцкай сацыял-дэмакратыі пачатку ХХ стагоддзя (напрыклад, удзельнічае ў святкаванні 1-га мая).

БСДГ утварылася пасля расколу Грамады, створанай у 1991 г. пад кіраўніцтвам М. Ткачова. У 1997 г. не падтрымаўшая аб’яданне з БНЗ, частка былой БСДГ стварыла аргкамітэт па аднаўленню партыі і пасля аб’яднання з Беларускай нацыянальнай партыяй (БНП) у 1998 г. БСДГ была адноўлена. У праграме БСДГ, прынятай на 2-м з’едзе ў 1999 г., адзначана, што БСДГ — партыя правацэнтрысцкага кшталту. Яна не прытрымліваецца ўсталяванага сярод сацыял-дэмакратычных партый прынцыпу дзяржаўнага рэгулявання эканомікай, выступае за шматукладую эканоміку і ў першую чаргу рыначную. Другай рысай БСДГ — таксама традыцыйная прыкмета «правага» ўхілу — з’яўляецца тое, што вялікая роля ў праграме адводзіцца нацынальнаму адраджэнню і ўмацаванню дзяржаўнай незалежнасці Беларусі.

На нашай схеме змешчаны асноўныя палітычныя партыі і ідэалагічныя платформы, што існуюць у наш час на Беларусі. Іншыя, больш дробныя партыі прымыкаюць да асноўных. Так, напрыклад, Патрыятычная партыя па свайму характару бліжэй за усё падыходзіць да ідэалогіі камунізма і адносіцца да фігуры 2, Рэспубліканская партыя Працы і Справядлівасці — гэта сацыял-дэмакратыя І (фігура 6-І) і г.д.

У заканчэнне адзначым, што прадстаўленая на схеме палітра беларускіх ідэалогій і партый мае некаторыя адметнасці ў параўнанні з палітрай іншых краін. Так, на Беларусі (у адрозненне, напрыклад, ад Украіны, ці Польшчы) адсутнічае нацыянал-камунізм і таму фігуры 2 і 1 не маюць агульных граніц. Аналагічна, не перасякаюцца фігуры 3 і 5, бо, як мы паказалі вышэй, на Беларусі няма ліберал-кансерватараў.

Поделиться с друзьями: