ЖАНРЫ

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Астапенка Анатоль

Шрифт:

Пабудаваная схема палітры ідэалогій не з’яўляецца застыўшай палітычнай структурай, яна сфармавалася на працягу ўсяго 10 гадоў і адлюстроўвае стан беларускага грамадства на рубяжы ХХІ стагоддзя. Зразумела, яна будзе мяняцца, магчыма дапаўніцца новымі фігурамі і сегментамі, але ў выніку, калі Беларусь будзе ісці паспяхова па шляху прагрэса, колькасць асноўных ідэалогій будзе змяншацца, а колькасць партый магчыма прыпыніцца на лічбе 2 — як гэта мае месца ў перадавых краінах Еўропы і Амерыкі (напрыклад, у ЗША існуе дзве партыі — рэспубліканская і дэмакратычная).

4.2. Негвалтоўныя метады рэалізацыі нацыянальнай ідэі (НІ)

Ажыццяўленне НІ — дасягненнне незалежнасці знутры і самасцвярджэнне нацыі — у наш час магчымы шляхам ненасільнага дзеяння. Якімі ж метадамі можна ненасільна процістаяць існуючаму аўтарытарнаму рэжыму. Найбольшую ўвагу можна аддаць наступным ненасільным акцыям і грамадскім рухам:

1. Праца сярод насельніцтва — рабочых, сялян, інтэлігенцыі і іншых сацыяльных груп. Напрыклад, у 1991 годзе у Мінску выйшла на вуліцы каля 100 000 чалавек, была прыпынена праца вялікіх заводаў і прадпрыемстваў і гэта дало магчымасць ўздзейнічаць на ўрад. Сацыяльнае супрацьстаянне — магутная зброя ненасільнай барацьбы.

2. Стварэнне вялікай сеткі няўрадавых арганізацый і прадпрыемстваў. Трэба максімальна змяншаць сацыяльную і эканамічную залежнасць людзей ад дзяржавы. Многія з нашых рабочых і служачых да гэтага часу чыста па-саўкоўскаму адносяцца да месца сваёй працы. Імі кіруе страх быць звольненымі, нягледзячы на жабрацкую зарплату. Прычым назіраецца адваротная парадаксальная залежнасць: чым менш чалавек атрымлівае, тым больш ён абараняе рэжым, і чым больш заможна ён жыве, тым больш ён схільны да крытыкі рэжыму. Магчымасць самастойнага стварэння сямейнага бюджэту, максімальна магчымая незалежнасць чалавека ад дзяржавы — вось шлях перамогі над сіндромам савецкага страху.

3. Важным пытаннем з’яўляецца праблема паразумення паміж рознымі дэмакратычнымі арганізацыямі і партыямі, а таксама каардынацыя дзеянняў паміж імі і ўсёй апазіцыяй. Неабходнасць негвалтоўнага характару супрацьстаяння рэжыму прызнаецца зараз усімі. Але шлях шматпартыйнасці часта становіцца тормазам прарэсу, а не здабыткам дэмакратыі.

Мала вядомым метадам паразумення паміж плынямі розных ідэалагічных накірункаў з’яўляецца метад, вядомы ў палітыцы пад тэрмінам «саборнасць».

Гэтае паняцце не толькі царкоўны тэрмін, у сапраўднасці саборнасць з’яўляецца вядомым старажытным, аб’яднаўчым прынцыпам дзяржаўнага будаўніцтва. Этымалогія слова «саборнасць» вядзецца ад дзеяслова «збіраць» і азначае збіранне лепшых сіл грамадства для рашэння жыццёва важных задач. Саборнасць з’яўляецца першаснай формай выражэння грамадскай волі. Фактычна саборнасць — гэта антыпод партыйнасці. Улічваючы наш невялікі дослед у партыйным будаўніцтве, малую аўтарытэтнасць партый у грамадстве, менавіта саборнае вырашэнне спрэчных пытанняў набывае ў нашых умовах адметны сэнс.

У парламенцкай практыцы Кангрэса ЗША ёсць выпадкі, калі падкрэслівалісь рэзалюцыі, прынятыя саборным шляхам, без партыйнага дзяленння, простай перавагай галасоў. Яны нават атрымалі сваю назву «bi partisan resolution».

Сям’я, сельскі сход, рымскі сенат, славянскае веча, сейм у Рэчы Паспалітай першапачаткова дзейнічалі на прынцыпах згоды і аднадумства. Апошняе не патрабуе адзіных думак ува ўсіх удзельнікаў, але можа з’явіцца ў выніку ўсеагульнага пераканання ў аптымальнасці прынятых рашэнняў. Згода з’яўляецца высакаякасным праяўленнем агульнай волі, асаблівым атрыбутам саборнасці.

Саборнае прыняцце рашэнняў, як ніколі, важнае менавіта ва ўмовах шматпартыйнасці і дзялення грамадства па шматлікіх інтарэсах. Успомнім, што ў гісторыі Беларусі саборнае вырашэнне гістарычна важных пытанняў мае старажытную традыцыю. Гэтая традыцыя нам вядомая пад назвай Пагоня, якая яшчэ ў ХІІІ стагоддзі збірала ўсё боездольнае насельніцтва ВКЛ для сумеснай абароны ад ворагаў. Гэта быў саборны акт.

4. Метад несупрацоўніцтва. Несупрацоўніцтва з аўтарытарным рэжымам толькі на першы погляд мала значыць для ўрада. На самай справе гэта псіхалагічна тонкі, выматваючы метад. Адмова супрацоўніцтва з урадам высокаадукаваных людзей, вучоных, эканамістаў аслабляе рэжым і вымушае дыктатара рабіць крокі да адступлення. У апазіцыйнай прэсе пастаянна расце колькасць выдатных, незалежных журналістаў, пакідаючы ўрадавым сродкам масавай інфарамацыі ўсё менш інтэлектуалаў.

5. Рэлігійны фактар. Для народаў Еўропы хрысціянства заўсёды было важным сродкам уздзеяння на масы. Вядома, што ў Польшчы ў цяжкія 1980-я гады палітычнай барацьбы з савецкім рэжымам менавіта каталіцкі касцёл з’явіўся стрыжнем кансалідацыі грамадства на шляху да незалежнасці. Касцёл арганічна спалучыўся з польскай нацыянальнай ідэяй, стаўшы разам з ёй фундаментам дзяржаўнага суверэнітэту. Гэты працэс быў раўназначны рэвалюцыі, але адбыўся мірным, негвалтоўным чынам, у вялікай ступені дзякуючы менавіта касцёлу і тым хрысціянскім ідэалам, якія ён нёс.

Беларусь ляжыць на мяжы падзелу каталіцкага і праваслаўнага свету. І таму яе становішча нашмат складаней, чым у суседняй, аднаканфесійнай Польшчы. Акрамя гэтага, традыцыі атэізму даволі моцна ўкараніліся ў жыцці беларусаў. Цяпер інтэнсіўна ідзе працэс вяртання хрысціянскіх каштоўнасцяў, але гаварыць аб тым, што рэлігія на Беларусі здольная аказваць уплыў на палітычныя працэсы, яшчэ рана. Праблематычна чакаць ад хрысціянскіх канфесій у бліжэйшы час эфектыўнасці ў негвалтоўнай барацьбе за рэалізацыю нацыянальнай ідэі, хаця менавіта царква была асноўнай апорай у барацьбе за незалежнасць у многіх дзяржавах. Абумоўлена гэта як слабасцю рэлігійных традыцый, так і прыцягненнем праваслаўя да Масквы, а касцёла — да Варшавы. Аднак нельга абмінуць той факт, што за гады рэлігійнага пад’ёму нямала зроблена для беларусізацыі ўсіх беларускіх хрысціянскіх канфесій, асабліва каталіцызму. Хрысціянства ў Беларусі, як палітычны фактар, яшчэ праявіць сябе, бо беларусам уласцівыя унутраная рэлігійнасць і павага да старадаўніх народных традыцый, што спрыяльна ўздзейнічае на вяртанне Бога беларускаму народу.

4.3. Нацыянальная ідэя, нацыя. Царква і дзяржава

На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва нацыянальныя, этнічныя, племянныя і іншыя чалавечыя супольнасці былі звязаны з рэлігійнымі вераваннямі. Звычайна пэўны народ вызнаваў і пэўную рэлігію — прынамсі гэта добра відаць на прыкладзе язычніцкіх народаў — у кожнага народа свой сонм багоў.

Але надыход хрысціянскай эры паклаў пачатак новай Царквы, якая па сваёй прыродзе мае ўсяленскі, наднацыянальны характар. У хрысціян «няма розніцы паміж іудэем і элінам» (Рым. 10, 12.). Тым не менш, гэта не азначае, што хрысціяне адмаўляюць нацыянальнасць. Наадварот, Царква злучае ўсяленскасць з кожнай асобнай нацыяй. Мы яшчэ будзем разглядваць гэтыя пытанні ніжэй у сувязі з праблемай нацыяналізму, які, як мы лічым, абгрунтоўваецца хрысціянствам. Цяпер мы толькі акрэслім асноўныя падыходы распрацаваныя ў розных хрысціянскіх канфесіях адносна пытання аб нацыі.

Еўропа, ЗША і іншы хрысціянскі свет у наш час падзелены ў рэлігійным сэнсе на тры асноўныя плыні: праваслаўе, каталіцызм і пратэстанцтва. Апошняя плынь ахоплівае мноства хрысціянскіх Цэркваў, якія не падзяляюць некаторых асноўных дагматаў першых двух.

Праваслаўны падыход да нацыі грунтоўна выкладзены ў «Асновах сацыяльнай канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы», якая была прынята на Юбілейным Архірэйскім Саборы Рускай Праваслаўнай Царквы ў 2000 годзе. У «Асновах» падкрэсліваецца, што ўсяленскі характар Царквы зусім не азначае адмовы ад нацыянальнай самабытнасці. «Хрысціянскі патрыятызм адначасова праяўляецца ў адносінах да нацыі як этнічнай супольнасці, і як супольнасці грамадзян дзяржавы. Праваслаўны хрысціянін закліканы любіць сваю Айчыну, якая мае тэратэрыяльные вымярэнне, так і сваіх братоў па крыві, што жывуць па ўсяму свету».

Поделиться с друзьями: