ЖАНРЫ

Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…

Наварыч Алесь

Шрифт:

Ён раптам убачыу проста перад сабой на вузлаватых, белых у прыцемках альховых карэнішчах… чарцяня. Самае сапрауднае чарцяня. Яго было цяжкавата разгледзець, бо святла не хапала тут, пад галінамі альхі. Спачатку ён падумау, што гэта нейкі звярок. Велічынёй з ката. Або такі кудлаты смешны маленькі сабачка. Але істота сядзела так, як можа сядзець толькі чалавек. Тое, што можна было назваць тварам, было невыразным — нешта і кацінае, і сабачае… Ці то вушкі на галоуцы, ці то рожкі. Толькі вочы сумныя і праніклівыя. Яны не свяціліся, як можна было меркаваць, што вочы у падобных істот свецяцца злавесным святлом. Яны адбівалі святло неба, проста цьмяна блішчэлі. І выклікалі адчуванне журботы, бяды, нават нейкага мілажалю.

Ён тады крыкнуу, кінуу мех, і пабег прэч. Дома яго трэсла, мову адняло. На роспыты бацькі, калі яго крыху адпусціла, заявіу што бачыу чорта.

— Ты у карчах бачыу чорта? — сур’ёзна і разам з тым весела перапытау бацька і крыва усміхнууся. — Ідзём, пакажаш, дзе ты яго бачыу

Ісці ён наадрэз адмовіуся. Бацька узяу малодшага сына, яны узброіліся кіямі і разам схадзілі на поплау па кінуты мех. Ніякага чорта яны там не убачылі.

Потым яго вадзілі да шаптухі выліваць страх. Вылілі — ён перастау баяцца поплава, альховых кустоу. Гісторыя пакрысе забылася. Яму проста не напаміналі пра недарэчны страх. Але ён памятау. Стрэмка сядзела. І чорцік не раз з’яуляуся яму у снах: моучкі сядзеу на белаватых альховых карэнішчах і з цьмянай жальбай глядзеу на яго.

Калі ён вырас і вывучыуся, візія гэтага чорціка з жаласлівым позіркам нікуды не знікла. Яна зрабілася дэталлю, элементам ягонай свядомасці. Вобраз чорціка не мог выцесніцца з галавы нічым. Прауда, ён і не перашкаджау яму — быу бяскрыудным. Ніякай ні карысці, ні шкоды гэты вобраз не прыносіу.

Ён многа і не думау пра яго — ёсць у галаве, у свядомасці у людзей розныя вобразы — дык і што з гэтага? Вобраз гэтага чорціка нават смяшыу яго, забауляу Але ён не расказвау пра яго. Нікому і ні пры якіх абставінах. Паспрабуй раскажы каму?! Што падумаюць? З часам і узростам вобраз чорціка знікау, амаль забывауся, амаль выветрывауся з галавы.

Значна пазней, калі вырас і стау чуць і разумець выразы пра так званыя «белага каня», «белую гарачку», ён зноу успамінау пра свайго бяскрыуднага сябручка. І ужо тады, калі стау разважаць пра гэта, пачытау сякую-такую адмысловую літаратуру, і не навамодную, а старажытную, якой тысяча ці паутары гадоу раптам усвядоміу што гэта быу не чорцік, але… ягоны уласны анёл. Гэта значыць вобраз той душэунай сілы, энергіі, якая была у ім, як чалавеку, і якой надзяляецца кожная жывая істота.

Вось што тое было — вобраз сілы! Мала таго, гэта быу не анёл тагачаснага дзіцячага узросту. Гэта быу анёл цяперашніх ягоных гадоу, яго, дарослага чалавека, калі душа заморана мярзоццем так званага дарослага жыцця. Ён тысячы разоу вяртауся у сваёй памяці у дзяцінства, калі адчувау сябе бязвінным, чыстым, светлым. Уласна, істотай, якая не мела ніводнай заганы. І гэтае вяртанне нейкім чынам праходзіла праз таушчыню пражытых гадоу, матэрыялізавалася, і ён глядзеу вачамі дарослага, сталага чалавека на самога сябе — маленькага, бязвіннага, абсалютна чысценькага.

А што бачыу той, на якога ён глядзеу? А тое і бачыу, што уяуляла сабой ягоная душа цяпер — чарцяня!

Вось, аказваецца, чаму ён тады не пазнау свайго уласнага анёла, які прыйшоу да яго праз пражытыя гады паглядзець на свой уласны пачатак! Нібы магутная рака вяртаецца да маленькай крынічкі, струменьчыка паглядзець, з чаго, уласна, пачынаецца.

І наколькі чысцюткая вада у гэтым пачатковым струменьчыку, настолькі і брудная, з’індустрыялізаваная вада на вытоку ракі. Раса, дыяменты, празрысты бальзам у вытоку — бруд і смурод у яе эстуарыіі, вусці, дзе яна вылівае свае струмені, уласна, і не вады, а амаль мёртвага хімічнага раствору у мора.

Выходзіць, так робіцца і з чалавечай душой: ён у дзяцінстве убачыу свайго дарослага анёла і прыняу яго за чорта?! Дзіцятка, хлопчык — чысты душою — і чорт, хай сабе малы, у немаладыя гады.

Выходзіць, так. І што тады рабіць? У чым загадка гэтай неадпаведнасці? Дзе выйсце? І навошта ён, гэты інструментарый думання, яму дадзены?

Павел не прыйшоу да клуба ні праз пятнаццаць мінут, ні праз паугадзіны. Міхась выклікау Лену, і яны спыніліся насупраць Паулавай хаты, сталі чакаць, калі выйдуць хлопцы. Неузабаве выйшау Павел, адзін. У руках трымау невялікі электрычны ліхтарык.

— Пятра няма дома, усё на рыбе боутаецца, таму я і затрымауся, чакау яго, — сказау ён і звярнууся да Лены замест прывітання. — Ты не ведаеш, у якім месцы ён ловіць?

Звяртауся з падтэкстам, бо ведау, што Пятрук у гэты час мае з Ленай спатканне — ш. мат што чуу пра іх. Дзяучына успыхнула, але авалодала сабой, прамовіла:.

— Ён, гэта… чарвякі у абед капау, але нічога не гаварыу, куды пойдзе…

— Ды на азярынах, па той бок ракі недзе прападае, — выручыу Лену Міхась.

— І гэтак позна? Добра, пойдзем без яго. Вы не здагадваецеся куды?

Лена і Міхась не здагадваліся.

— У царкву! — Павел рассмяяуся. — Людцы! Што тут такога? Царква — гэта не дом смерці, як вам унушылі з дзяцінства. Гэта дом жыцця!

Што ж, царква дык царква. Ісці было недалёка. Невялічкая царква знаходзілася крыху убаку ад вёскі на цесных могілках, густа і без ладу зарослых бэзам, тоустымі дубамі і бярозамі. Каб не сабіраць цікауных малых, пайшлі агародамі.

6

Пакуль ішлі, Павел няспынна гаварыу:

— Мае вы дарагія, ведаеце, што такое царква? Ну, Лена, адкажы?

— Культавая пабудова… нашых продкау.

— Дакладна, нават вычарпальна. А што яны у царкве рабілі, нашы продкі?

— Як што? Маліліся, мерцвякоу адпявалі, — уступіу у размову Міхась.

— Не мерцвякоу, а нябожчыкау, — ціха паправіла Лена.

— Правільна, але… — Павел пераклау ліхтарык у левую руку. — Аказваецца, мы з вамі знаходзімся у сапраудным энергетычным моры, — Павел падняу палец правай рукі. Гэта быу ягоны любімы жэст. Прауда, можна было падазраваць, што гэты жэст ён пераняу у іхняга настауніка гісторыі — Мікалая Лявонавіча.

— Царква ёсць цэнтр гэтага энергетычнага мора. Вось так! — Павел з трыумфам паглядзеу на хлопца і дзяучыну. — Далей, вы чулі пра вампірау і донарау?

— Пра якіх? Тых, што кроу смокчуць? Кажаноу? — здзівіуся Міхась.

— О-о-о! Цемра. Слухайце: мы проста плаваем у акіяне энергіі. Людзі здольны абменьвацца энергіяй, сілкавацца чужой, падмацоувацца энергіяй космасу, усяго сусвету. З блізкімі па духу людзьмі нам лёгка і наадварот.

— Прауду кажаш, — згадзіуся Міхась. — Мне…

— Старажытныя славяне, нашы продкі, — перабіу хлопца сталічны студэнт, — не былі класічна адукаванымі, як па цяперашніх мерках. Але яны мелі тонкую згарманізаванасць з прыродай і напоуніцу чэрпалі энергію, яны называлі яе жывіяй, з лесу, з дрэу, з лугоу, з рэк, словам, з роднай зямлі. Таму яны і абагаулялі родную зямлю, любілі яе…

— Абагауленне сіл прыроды — прымітыуная рэлігія дрыгавічоу, крывічоу, палачан, — падала нясмелы голас Лена.

Павел спыніуся. Што за вінаваты галасок? Ці гэтае дзяучо саромеецца яго?

Ён зноу падняу палец і прадоужыу ужо тонам прафесійнага лектара:

— Э-э! Прымітыуная рэлігія? Зауважце, якая падмена паняццяу! За бога лічыць нейкую сілу прыроды гэта адно, а вось сілы прыроды лічыць божымі — гэта іншае! Ёсць монатэізм, а ёсць політэізм. Ат, лепш слухайце пра вампірау…

— Ты не закручвай, — пакрыудзіуся Міхась. — Мы толькі у дзевяты клас перайшлі, а ты поліэтылен, монапалімер… Цьфу…

Поделиться с друзьями: