Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…
Шрифт:
— Г анарлівец мае несуразмерна высокае меркаванне пра свае уласцівасці — розум, прыгажосць і здароуе. Пыхлівец задаецца сваёй памяццю і талентам. Нават дабрыню лічыць сваёй, уласцівай толькі яму, якасцю… О-хо-хо! Ісціна, якая ісціна…
Здранцвелы ад жаху і уражання, Міхась нахіліуся да Паулавага вуха, ледзь чутна прашаптау:
— Што рабіць будзем?
— Лена, перастань сціскаць мне плячо! — адказау Павел. — Учапілася, як каза за ліпку…
— Ціха вы, я паслухаць хачу… — выдыхнула дзяучына.
Манах з падазронасцю зірнуу на дзверы, некалькі хвілін сядзеу нерухома. Хлопцы і дзяучына не варушыліся, нібы скамянелі. Манах супакоіуся, пачау гартаць сваю кнігу, знайшоу нейкае месца, стау чытаць:
— Вось пыхлівец і шануе толькі самога сябе. Свае паняцці і жаданні ён лічыць вышэйшымі за вярхоуную волю Таго, Хто Ёсць на Небе. Задавака з пагардай і шкірамі адносіцца да думак і зычлівай рады іншых. Кгардун не адмовіцца ад сваіх меркаванняу, якія б яны не былі крывыя і аблудныя… Ягонае «я» — вышэй за усё…
Манах змоук і зноу глянуу на дзверы.
— Гэта не манах, — раптам даволі гучна шапнуу Міхась.
— Тс-с, — ледзь чутна прасіпела Лена, — Сінчук, ты што?
— А то! Яна яшчэ сіпець будзе… — не баючыся, што яго пачуюць, прашаптау Міхась. — Калі ён праляжау у дубе тысячу гадоу ён будзе глухі, як пень.
Напрауду, манах нібы і не чуу даволі гучнага хлопцавага шэпту, адвярнууся, стау шалахцець старонкамі кнігі.
— Кажу вам: гэта не манах! — паутарыу Міхась.
— Тады хто гэта? — прашаптала Лена.
— А чаму не манах? Якія рэзоны? — шэптам пацікавіуся і Павел.
— А таму што на пальцы плюе і старонкі Святога пісання гартае. Так рабіць нельга. Гэта мне яшчэ некалі дзядуля-нябожчык казау… Да усяго — постаць ягоная нешта мне знаёмая. І галасок нечы напамінае.
Мітуслівы агеньчык свечкі надавау унутранаму выгляду царквы змрочны і патаемны выгляд. Плямы святла бегалі па ліках апосталау і свяціцеляу выяуленых на дошках іканастаса, неяк зусім пагрозліва блішчэла пазалота на просценькім багеце рам і на драуляных выразаных узорах царскай брамы. Цень панікадзіла — падстаукі для свечак, трывожна мітусіуся па падлозе. Манах зноу загугнявіу цяпер гучнай скорагаворкай:
— Ніхто цяпер не моліцца даубешкам-ідалам, не пакланяецца будынкам, не дагаджае рэчам ці прадметам, не лічыць бажаством крыніцу ці бор, але мноства жывых душау служаць жарсці карыслівасці і зломілуюць гордасць і пыху… — Манах на секунду змоук, потым з трыумфам, узнёсшы руку з паднятым пальцам, прамовіу — Ага! Вось што ёсць сучаснае, тонкае ідалапаклонства!
— Усё ясна, — шапнуу Міхась Сінчук і, больш ні слова не кажучы, ускочыу з кален, пацягнуу на сябе дзверы, пераступіу парожак і ірвануу да манаха, расстауляючы рукі, каб ухапіць яго. Па дарозе ён збіу шклянку са свечкай, і святло згасла. У цемнаце пачуліся здушаныя крыкі і шум барацьбы.
— Трымай, не пускай! — як шалёны роу Міхась. — Куды-ы ломіш! Баліць!
— Свяці ліхтаром! — запішчала Лена. — Паулік! Памагай.
— Я не утрымаю яго! Павел! — прасіу дапамогі Міхась. Але як толькі Павел уключыу ліхтарык, у той жа момант нехта ударыу па ягоных руках, уключаны ліхтарык грукнуу на падлогу. Лена адчула, як моцнае плячо адхіліла яе, амаль адштурхнула, бразнулі ад удару вонкавыя дзверы царквы…
Павел падхапіу ліхтарык, выскачыу з царквы, але на выхадзе за нешта зачапіуся і так гэпнууся, што ліхтарык зноу выпау з ягоных рук. Устаушы, Павел кінууся бегчы следам за уцекачом, але неузабаве вярнууся.
— Што? Уцёк? — крыкнуу збянтэжаны Міхась, які стаяу у промні ліхтарыка пасярод царквы з чорнай апранахай у руках.
— Уцёк… — жаласліва паутарыу ён, зразумеушы, што нічога не выйшла. — Чаму не затрымалі?
— Куды ты яго утрымаеш. Ён як ламануу, што той лось па кукурузе… — махнуушы рукой сказау Павел. — Ды і зачапіуся я…
— А чаго адразу не кінууся на дапамогу? — падступіуся да яго_Міхась, шкуматаючы манахава адзенне у руках. — Ты ведаеш, які гэта бамбіза? Ён мне проста у дых, пад самыя мікіткі як урэзау… Адкуль толькі ён такі узяуся?
Павел вінавата паціснуу плячамі.
— Што маучыш?! — ледзь не раззлавана крыкнуу Міхась.
— Ну, я не такі, скажам, як ты адчаюга, каб адразу кідацца у атаку, — знайшоу як выкруціцца Павел. — Хопіць высвятляць адносіны… Што гэта у цябе у руках?
— Эх ты, а яшчэ студэнт, — не мог супакоіцца Міхась. — Слухайце, тут нешта нячыста. Не-е, мы яго выведзем на чыстую ваду. Я падазраю, хто гэта. Імчым да цябе, Павел, да вас дахаты! Там і гэтую хламіду разгледзім.
Калі яны прымчалі да хаты Камароў, то ўбачылі, што Пятрук сядзіць сабе недалёка ад калодзежа і ў святле электрычнай лямпачкі… чысціць рыбу. І займаўся гэтай справай даўнавата, бо перад ім у місе высіцца гара пачышчаных плотак і акунёў.
Пятрук прывітаўся з братам. Зніякавелы, але ўсё яшчэ насцярожаны, Міхась падышоў да Пятра і ўважліва паглядзеў на яго з аднаго боку, паглядзеў з другога. Потым памацаў ягоны біцэпс і нават панюхаў валасы.
Пятрук не пярэчыў, цярпеў, толькі здзіўлена паглядваў то на брата, то на Лену.
— Пецька, ты даўно тут? — пацікавілася Лена.
— А што? — насцярожыўся хлопец. — Нешта здарылася?
— Ты нікуды не адлучаўся? — з хітраватай усмешкай у сваю чаргу задаў пытанне Павел.
— Во, бачыце, — паказаў Пятро нажом на рыбу. — Яшчэ смажыць буду. У лядоўню не ўлезе.
— А дзе бацькі? Спяць? — спытаў Міхась.
— Даўно. Стаў бы я чысціць… У нас такой работай займаецца або Павел, або маці. З абеду ў мяне хоць бы раз клюнула, нічога не злавіў, плотачкі падзёўбвалі, а вечарам як сталі акуні чапляцца…
— Не, — крутнуў галавой Міхась Сінчук. — Ці я дурань, ці вы вельмі хітрыя.
Павел няўцямна паглядзеў на Міхася.
— Няхай я ў грамаце недапечаны, — прамовіў хлопец, — але адчуваю махлярства. Вы паддурваеце нас…
З гэтымі словамі хлопец павярнуўся і пайшоў прэч. За ім пайшла і Лена.
Павел пабыў дома нядоўга — ужо ў абед наступнага дня яму належала ехаць. Міхась і брат Пятро ўгаворвалі Паўла застацца яшчэ хоць да вечера і ехаць начным цягніком. Асабліва прасіў Пятро, якому, зразумела, Ленка расказала пра ўчарашнія падзеі, і цяпер яму карцела разгадаць тайну невядомца з царквы.
— Гэта той самы манах, — гаварыў хлопец. — Як я не дапетрыў, што ён у царкве схаваецца. А вы? Героі… У руках трымалі і выпусцілі.
З раніцы хлопцы паспелі схадзіць на могілкі, зайшлі ў цэрквачку і пільна там усё даследавалі. У манаскай, як думалі, хламідзе, Камарова суседка прызнала старую святарскую рызу, якая здавён ляжала, па яе словах, у скрыначцы ў алтарнай частцы царквы разам з рознымі святарскімі рэчамі. Акурат гэтай рызы ў скрыначцы хлопцы і не далічыліся. Ніякага іншага следу сваёй прысутнасці ў царкве манах не пакінуў. У кутку знайшлі некалькі газет, але яны старыя, са здымкамі спраўнага яшчэ Брэжнева. Заставалася загадкай, што манах піў, што еў. У сметніцы, якая стаяла ў прытворы, знайшлі некалькі адносна свежых каменьчыкаў ад слівак і яблычныя агрызкі.