Вісьне скарга уздоўж Нёмна, Беларусі сына.Як ты бедна, як ты цёмна, Родная краіна!Зьбіты ў кучу твае вёскі, Стрэхі ў дол уходзяць.Смутнай песьні адгалоскі Лес, курганы родзяць.Крыж збуцьвелы, знак пакуты, Тут і там чарнее.Даль паўнютка ціхай смуты — Жаль на душу вее!Ўсё ў табе, мой родны краю, Апавіта горам:I той вецер, што дзьме з гаю, Што шуміць над борам;Тыя песьні, што на полі Жнеі запяваюць;Тыя думкі, што да болю Сэрца калыхаюць.Ва мне смутак, гора гэта Водгульле знаходзіць,Сэрца, жалем абагрэта, Песьні смутку родзіць.Няхай плачам у тэй далі Песьня разальецца,Каб усе на сьвеце зналі, Як нам тут жывецца.
III. Мужычае жыцьцё
Мужычае жыцьцё
Божа, Божа, твая воля!(Хоць і, можа, гэта грэх!)Што за жыцьце, што за доля —Проста плач бярэ і сьмех!Чорна ў хаце, непрыбрана,Парасяты пад палком,Павуцінаю затканаСтоль і кут над абразом.Дзеці ўстануць пасьля ночы —Крык, хоць вушы затыкай,Дым з камінка лезе ў вочы,Дзед сярдуе — ая-яй!А як часам дзе зьбярэццаЎ хаце з пару шчэ жанок,Сварка тая не зьвядзецца —Дзень грызуцца за гаршчок.А ўмяшаюцца мужчыны —Ну і пойдзе латата!Паўплятаюцца ў чупрыны,Рэдка стане барада.Так і век ператаўчэшся,I няма таго дабра,Покі жыць ты прыбярэшся —Паміраць табе пара.
Песьня над калыскай
Аа-аа, мой сынок!Аа-аа, мілы!Не крычы, ня плач: дарэмнаТы патраціш сілы;А бязь сілы, мой сынок,Жыць на сьвеце трудна…Ой ты, вецер, не шумі,Не сьпявай так нудна!Спаць Міхаську не даеш…Сьпі, мой сын маленькі!Я цябе пакалышу —Ай, люлі-люленькі!Што цябе чакае, сын?Што твая за доля?Можа, й ты пот будзеш ліцьУ чужое поле?..Будзеш летам ты хадзіцьНа плыты, на згоны,З Коўна матцы прынясешХоць гарсэт чырвоны…А то, можа, купіць панТвае рукі, сілы?Паднявольным будзеш ты,Сын мой, да магілы!А мо ў школку пойдзеш ты,Будзеш чалавекам, —Без навукі цяжка жыцьГэтым трудным векам.Кінеш матку, па чужыхТы па людзях пойдзешI на шчасьце нападзеш,Долю сваю знойдзеш.Матку ўспомніш ты сваю,Як цябе люляла,Як табе ўначы ня разПесенькі сьпявала.I гасьцінца мне прышлеш,Не забудзеш маткі.Вось уцешуся тады,Аж запляшчу ў ладкі!..Аа-аа, мой сынок!Люлі, люлі, мілы!Ой, ня плач ты, не крычы,Набірайся сілы!
Першы заработак
Дома
— Ну, Алесь, брат, — за абедамКажа бацька сыну, —Годзе бегаць дармаедам,Красьці садавіну,Таптаць сьцежкі ў агароды,Рэзацца па хаце.Ты ўжо ўходзіш, брат, у годы, —Колькі яму, маці?Роднай матцы сэрца ў грудзяхЗьлёгку затраслося.«Ці не хоча аддаць ў людзі?» —Ў думках праняслося.Сам Алесь сямігадовы,Як ліст, скалануўся,Бо ў тэй бацькавай прамовеСтрах яму пачуўся.Апусьціў ён нізка вочкі,Глыбей ў кут падаўся.— Ну, што сьціхнуў, як упрочкіТы ад нас сабраўся?— Дай хоць з’есьці, адчапіся!Вось прыстаў к дзідяці!Еж, Алеська, не журыся! —Не ўцярпела маці. —Пойме гутарку якую,Чуць за хлеб узяўся.— Няхай есьць, ці ж я шкадую? —Бацька адазваўся. —Еж, Алесь, чаго надзьмуўсяТы, як мыш на крупы?Ці ад ночы не ачнуўся?Расплюшч свае лупы!Глянь у вочы мне!Сьмялее! Во, так! Малайчына!Еж, бо крупнік адубее, —Кажа ён да сына.Паабедалі зь бядою,Спаражнілі місы.Абцёр бацька вус рукою,Твар і лоб свой лысы.— Ну, дык вось што — чуеш, хлопча? —Годзе так бадзяцца, —Няхай качка цябе стопча, —Трэба чым заняцца.Згодзен пасьвіць ты ўсё летаЎ Курганах каровы?Шэсьць рублёў даюць за гэтаДы халацік новы.— Ой, няхай бы пабыў дома! —Зноў гаворыць матка. —Ну, куды ён, мал, вядома,Рана пасьвіць статка,Толькі высахне у лыка,Нябось, пасьвіць — мука!— Ат! патрапіць — невялікаГэтая навука!Будзеш пасьвіць? — тут у сынаБацька запытаўся. —Ото дзіва! Малайчына!Я не ашукаўся.Ты ў мяне хлапец рахманы,Вось люблю за гэта!Працаваць вучыся зрана,Ў маладыя леты.
Перад выпраўкай
У Алеся думак многа,Ды ўсе думкі новы.Твар сур’ёзны, бы ў старога,Нахмураны бровы.Кінуў ён гульню зь сябрамі —Трэба дбаць на хату,Памагаць ён будзе маме,Бацьку, сёстрам, брату.Цяпер бацька адзін б’еццаЗ ранку аж да ночы,Так працуе, што пот льецца,Лезуць на лоб вочы.Гэтаксама адна маці —Праўда, дасьціпная, —Адна ў полі, адна ў хаце,Корміць, абмывае.Мала зь дзевак дапамогі —Драбяза ўсё, дзеці!Сам ён толькі, дзякуй Богу,Жыць здужае ў сьвеце.Без падмогі, сам сабою:Ён — дзяцюк, хлапчына,Носіць ён вядро з вадою,Як стары мужчына!Потым думкі непрыметнаДалей залятаюць —Чужаніцы непрыветнаЗ Курганоў мігаюць.Матка страхаў наказалаПра жыцьцё з чужымі,Як Алеся навучала,Каб ужыцца зь імі.— Трэба змоўчаць, хоць часаміСкрыўдзяць або ўшчуюць,Хоць нядобрымі славаміЗлосна пажартуюць.Будзь паслушны і цярплівы,Ня лазь у гароды,Не марнуй ты людзям нівы,Не рабі ім шкоды…Адным словам, страх нагналаНа Алеся матка,I так міла яму сталаРодная іх хатка!Ды нічога не парадзіш,Калі служба трэба,Калі беднасьць, як паглядзіш,Сама просіць хлеба.Дый Курганы не за морам —Восем вёрст ад дому,Над ракою, за тым борам, —Мейсцы ўсе знаёмы.Так хлапчынка разважае,З думкамі гамоніць,Дух надзеяю ўздымаеI трывогу гоніць.У вузельчык вось увязанСкарб яго убогі,Станік тонкі падпяразан —Жджэ Алесь дарогі.Моцна ж сэрца забалела,Як ён выйшаў з хаты,Але плакаць не пасьмела,Бо йшоў збоку тата.
У чужых
— Добры дзень вам, ягамосьці!— Добры дзень!.. Сядайце.— Ну, вось я прывёў і госьця,Мал ён, выбачайце.— Э, нічога, акрыяе,Дый ён хлопец слушны.Гадкоў з восем, мусіць, мае?— Сем у дзень задушны.У куточку прыхіліўсяЦіха каля лавыI на ўсё Алесь дзівіўся,Пазіраў, цікавы.Глянуў ён у кут украдкамНа таго сьвятога,Што напісан быў зь ягняткамI глядзеў так строга.Ён зірнуў на МікалаяI на Юр’я зь зьмеем,На сьвятых, што і ня знаеI назваць ня ўмее.За сталом былі мужчыныI стары між імі,У каторага маршчыныЗьлеглі пад вачыма.Лоб высокі, безвалосы,Голы, як калена,Вусы быццам бы йшлі з носа,Белыя, як пена.Пазіралі дзеці скрываЗь печы і з прымуркаНа Алеся як на дзіваЦі якога турка.А тым часам стол убраліПляшка і дзьве чаркі;Ў печы весела пішчалі,Гаманілі скваркі.Селі піць барыш мужчыны.Дзед, падняўшы чарку,Кажа: «Дай Бог толк з хлапчыныНам у гаспадарку!..Ходзь, Алеська, сюды, брацік!Бліжай, бліжай, браце!Распраніся, скінь халацік,Будзь як свой у хаце».Падышла і гаспадыня,Жвавая кабетка:— Павесь шапачку, мой сыне!З’еж от скварку, дзетка!Будзеш дужшы, небажатка,Пасілкуйся крышку! —I падносіць хлапчаняткуГарэлкі ў кілішку.Круціць хлопчык галавою —Піць, моў, не бярэцца;Скварку, згробшы пяцярнёю,Есьць, аж нос той гнецца…— Ну, сынок, служы здаровы,Даглядай скацінку.Будзеш дома на Пакровы…Не нудзіся ж, сынку.Разьвітаўся бацька зь іміI пайшоў дадому.Ой, маркотна між чужыміХлопчыку малому!
Ня вытрымаў
Моцна хлопец занудзіўсяПа сям’і, па маме,Як бы сьвет тут зачыніўсяЎ гэтай нуднай яме.Ўсё тут дзіка, нецікава,Бы ў яловым лесе,Кожны вугал неласкаваГлянуў на Алеся.Ўсё ня гэтак, як там, дома:Лавы, печ старая,Кожна рэч тут незнаёмаI яму чужая.Ўсё — качэргі і ваконцыНа нуду наводзяць,I тут нават ня так сонца,Як там, дома, ўсходзіць.Ды і людзі не такія,Іншая гаворка,I алешнікі ня тыя,Ня той луг, узгоркі.Выйшаў з хаты, прытуліўсяПад грушаю ў поліI так моцна засмуціўся,Бы ў якой няволі.На дарогу пазірае,Што вядзе дахаты,Што, як стужка, агібаеЦёмны лес кашлаты.I так мілы хлопцу сталіРодныя палеткі,Лес, што нікнуў ў сіняй далі,Ўзгоркі, межы, кветкі,Хаты, гумны, варывенькі,Цэрква на грудочку…Эх, як міла, весяленькаУ сваім куточку!А тут хата, як адрына,Як хлеў, — сьвету мала.I надумаўся хлапчынаДаць адгэтуль драла.Многа думаў так і гэтак —Не бярэ нічога!А з палетка на палетакСкача, йдзе дарога…Ён назаўтра ўстаў ранютка,Аж да ўсходу сонца,Чуць што глянуў дзень ціхуткаЎ хату праз аконца.Наш Алесь перахрысьціўся,Глянуў на палаці,А там дзед той разваліўся,Але ціха ў хаце.Згроб свой клуначак пад паху —Загадзя сабраўся, —Асьцярожна, поўны страху,Да дзьвярэй падкраўсяI ціхутка — стук у дзьверы,Шугануў у сені!Сэрца білася бязь меры,Трэсьліся калені.Ён кулём, як ліс у норы,За хлявы, ў задворкі…Заплыў месячык за горы,Чуць мігалі зоркі.Вось Алесь прычхаў дадому,Стаў на прыгуменьні.Страшна ў хату йсьці малому —Гора-утрапеньне!Што рабіць тут, не згадае.Мо назад вярнуцца?Плача хлопчык, аж рыдае,Сьлёзы так і льюцца.Выйшла матка, плач пачула,Бачыць — іх служака!Матку жаласьць агарнула —Шкода небараку!— Што ж ты плачаш? Ідзі ў хату…Ня плач, супакойся.— Ой, баюся, мама, таты!— Ня з’есьць ён, ня бойся!Бацька ўстаў і абуваўся,Зірк — Алесь у хаце!Бацька толькі засьмяяўся:— Ты ўжо дома, браце?Той калоціцца ўсім целам,Як бы грэшнік страшны,Думаў ён, што ў сьвеце цэлымЁн — самы няшчасны.Апусьціў сваю галоўку,Клуначак трымае,Кулачком уціхамоўкуСьлёзкі выцірае.— Ну, што гэта за работа?Адурэў ты, Грышка!Ён — зусім дзіця, блазнота,Зелен, як пурышка…Дзе служыць яму, дзіцяці?Ну, куды ж? Націна! —Стала бацьку чысьціць маціI крычаць за сына.— Мне б тут трэба раскрычацца,Розум твой жаночы!Брыдка будзе паказаццаТым людзям у вочы!..Ах, лайдак, пястун пракляты!Лезь на ручкі к маме! —Плюнуў бацька, выйшаў з хаты,Стукнуўшы дзьвярамі.
У школку
Ярка на камінкуСмольны корч палае,Бацька на калодцыЛапці выплятае.Латае халацікНа услоне матка:Ў школку заўтра пойдзеІх сынок Ігнатка!Сын васьмігадовыКорчык падкладае,З бацькавай работыВочак не спускае.Сьветлая галоўкаМысьлямі занята,Многа ўсякіх думакУ вачох Ігната!— Ну, Ігнат, глядзі, брат,Не дурэй, вучыся.Годзе жыць бязь дзела —За буквар вазьміся!Будзь старанным, сынку,—Станеш чалавекам,Будзеш ты чытаць нам,Цёмнікам, няўмекам,Што у кнігах пішуць,Што мы ў сьвеце значым,Бо мы самі цёмны,Сьвету мы ня бачым.Слухай, што настаўнікГаварыць там будзеПра навуку, кнігіI аб цёмным людзе.А старанны будзеш,Да навукі здатны —Я прадам кароўкуI кажух астатні, —Ты ж ідзі ў навуку,Толькі, брат, вучыся.Дык, глядзі ж, сыночак,Шчыранька вазьміся!На гульню пустуюПлюнь, махні рукою,Каб і я і маціЦешылісь табою.На казаньне бацькіАдказаў Ігнатка:— Буду я вучыцца,Як ты кажаш, татка!А як спаць улёгся,Думкі мімаволіГаманілі ў сненьніХлопчыку аб школе.
Плытнікі
Клунак за плячамі,Згорбленыя сьпіны, —Валіць чарадаміЛюд на сплаў, віціны.Босыя іх ногі,Твар іх загарэлы,Вопратка убога,Чуць прыкрыты целы.Ззаду ледзь ступае,Хлеб вязе кабыла.Нокае, гукаеНа яе Кірыла…Жарыць-скварыць сонца,Ліст не скалыхнецца,Горача бясконца,Рагамі пот льецца.Срэбрам адлівае,Як люстэрка, Нёман,Зранку не сьціхаеНад вадою гоман.Ад крыку-лаянкіАж дрыжыць паветра:— На «барбару», Янка!— Гартоль бяры, Петра!— Закідай шырыгу!— Прысам папхні ўліва!Варушыся! Мігам!Ня сьпі ў шапку! Жыва!А заднік бяз толкуБусаком махае.Галаўнік МіколкаБэсьціць яго, лае.Гнецца плыт дугою,Прэ яго да гаку,Быстраю вадоюЛоміць, як вужаку.На мель узагнала.Крык, сярдзіты голас.Порткі паскідалі,Ўсе ў вадзе па пояс.Бомы ўсе пабралі:— Рразам, хлопцы! рразам!Ну, яшчэ! Што сталі?Ну, яшчэ наляжам!Вецер загуляе —Хвойнік, лозы гнуцца.Плытнік спачывае,Як сабака ў будцы.Плытнік гнецца ў полі,Мерзьне ён у холад,Ведае нядолю,Ведае і голад.Што ж? Бядота гоніць,Толькі сілы траціш,Толькі косьці ломіць,Як хваробу схваціш.*Эх ты, доля, доля!Голад ты, галота!Не свая тут воля,Не свая ахвота.
Доля батрачкі
Маці ў службу выпраўляеРодную дзяціну,Выпраўляючы, хаваеГоркую сьлязіну.— Будзь паслушная, дачушка, —Навучае матка, —Дагаджай чужым ты, служка,Ды цярпі, дзіцятка!Не адзін раз твае вочкіЗаплывуць сьлязою.Твая доля цямней ночкі —Цяжка быць слугою!Бо ня ўважыць чужаніцаРучак тваіх белых,Поту выльецца крыніцаЗ шчочак загарэлых.Ўстанеш летам раней зоркі,Пойдзеш перша ў поле…Ох, дачушка, хлеб твой горкі,Горка твая доля!Маці дочку разважае,Сябе цешыць стара,Жаль да сэрца падступае,Як чорная хмара.Вось дзяўчына ўжо гатова,Пакідае хатку.— Ну, матулька, будзь здарова! —I цалуе матку.— Ну, бывай!.. — I не ўтрывалаБедная матуля.Жаль сьлязамі ёй прарвала,Твар да дочкі туліць.Выйшла маці ўсьлед за ёю,Стала ля парогуI, падпёршы твар рукою,Зорыць на дарогу,На дарогу-пуцявіну —Там яе Гануля, —Ды за сьлёзкаю сьлязінуРоніць-лье матуля.Доўга матка так глядзела,Дочку праважала,Покі хустка яе белаЗ вочак не прапала.
За падаткі
Колькі ўжо раз за падаткі Стараста пужае!Ой, няхай іх! Горка зь імі, Хто таго ня знае!Аж тут пісар прыязджае Разам з старшынёю…Ой, нічога ж не парадзіш З горкаю бядою!— Пачакайце, калі ласка! І — бух ім у ногі!А назаўтра я Красульку Пацягнуў за рогі.Зарыкала так жалобна Бедная жывёла,I мне сэрца гэтым рыкам, Як нажом, парола.Жонка плача, лямантуе… Гэтак па дзіцяці,За труною йдучы, плача Хіба толькі маці…Я йшоў збоку, і здушылі Горла мне залозы.Ў поле выйшаў — паліліся З вачэй самі сьлёзы.