Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Шрифт:
Стар. 174. Вейдле Уладзімір (1895–1979) — французскі літаратуразнавец, культуролаг, гісторык культуры рускай эміграцыі і паэт расійскага паходжання (нарадзіўся ў С.-Пецярбургу). Эмігрыраваў з Расіі ў Парыж у 1924 г.
Стар. 174. В. Аксёнаў — Аксёнаў Васілій (1932–2009) — расійскі пісьменнік, дысідэнт, адзін з арганізатараў і аўтараў альманаха «Метрополь». Пратэстуючы супраць выключэння з СП СССР за арганізацыю альманаха «Метрополь» пісьменнікаў Я. Папова і В. Ерафеева, заявіў аб выхадзе з СП. Часова выехаўшы ў ЗША ў 1980 г., на наступны год даведаўся аб пазбаўленні савецкага грамадзянства (было вернута ў 1990 г.). Да 2004 г. жыў у ЗША. У апошнія гады — у Францыі і Расіі.
Стар. 174. Ф. Феліні — Феліні Федэрыка (1920–1993) — італьянскі кінарэжысёр; лаўрэат пяці прэмій «Оскар» (1957, 1958, 1964, 1976, 1993).
Стар. 175. …у заходнегерманскім горадзе Дзюсельдорфе фашысцкія і абскурантысцкія элементы распачалі раз’юшаную кампанію супраць аднаго з прагрэсіўных літаратараў ФРГ Гюнтара Граса. Быў падпалены дом пісьменніка і спалены на гарадской плошчы ягоныя кнігі, таксама як і кнігі Эрыка Касцера, Франсуазы Саган і іншых пісьменнікаў. — Грас Гюнтар (нар. у 1927) — нямецкі пісьменнік, скульптар, мастак; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1999). Кестнер Эрых (1899–1974) — нямецкі пісьменнік, сцэнарыст. Саган Франсуаза (сапр. Куарэ; 1935–2004) — французская пісьменніца, драматург. Быкаў, мусіць, памыліўся, бо Г. Грас падчас Другой сусветнай вайны у 15-гадовым узросце быў прызваны для абслугоўвання зенітнай батарэі, а ў 1944 г. быў залічаны ў 10-ю танкавую дывізію войск СС, у складзе якой удзельнічаў у красавіку 1945 г. у баях супраць савецкага войска.
Аднак кнігі Э. Кестнера былі сапраўды спалены ў 1934 г. Нямецкім студэнцкім саюзам у супрацоўніцтве з Гітлерюгендам, маладзёжнай арганізацыяй нацыянал-сацыялістычнай партыі Германіі, — у ліку 25 тыс. «негерманскіх» кніг (сярод аўтараў былі таксама К. Каўцкі, К. Маркс, Г. Ман, Э. Рэмарк, З. Фрэйд і інш.).
Друкуецца паводле: Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню — часоп. «Маладосць», 1966, № 2. Друкавалася таксама ў кн. «Праўдай адзінай».
Датуецца паводле пазнакі напрыканцы машынапісу артыкула, які захоўваецца ў БДАМЛМ (ф. 37, воп. 1, адз. зах. 393, арк. 56–60), — 24 снежня 1965 г.
Аўтарызаваны машынапіс (5 арк.) з нязначнай праўкай пад назвай «Перад выбарам» (назва закрэслена, рэдактурай часоп. «Маладосць» уверсе напісана: «Сцілом аналітыка»), рэдакцыйнай паметай на 1-м арк. — «2 экз.», на апошнім подпіс В. Быкава і дата — 24/XII–65.
Стар. 176. …вакол «Птушак і гнёздаў»… — Раман Я. Брыля.
Стар. 176. …«Каласоў пад сярпом тваім»… — Раман Уладзіміра Караткевіча (1930–1984), беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста, перакладчыка.
Стар. 176. «Людзі на балоце» — Раман Івана Мележа (1921–1976), беларускага пісьменніка, драматурга; народнага пісьменніка Беларусі (1972).
Стар. 176. «Сэрца на далоні» — Раман І. Шамякіна.
Стар. 176. …выказаную Стэндалем ісціну… — Стэндаль (сапр. Бейль Мары-Анры; 1783–1842) — французскі пісьменнік.
Стар. 176. …Кулакоўскага… — Кулакоўскі Аляксей (1913–1986) — беларускі пісьменнік.
Стар. 176. …дасягнуты за апошнія гады… — У машынапісе: «за паслякультаўскія гады», але падкрэслена і папраўлена.
Стар. 178. Уільям Фолкнер (1897–1962) — амерыканскі пісьменнік; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1949).
Стар. 178. Толькі ці варта?! — Далей з новага абзаца ішло, але закрэслена: «Ці варта таксама замілоўвацца і таяць ад штучнай радасці пры выглядзе, можа, яшчэ сціплых сваіх спраў? Апяваць тое, што наўрад ці заслугоўвае песні? Рамантызаваць там, дзе найперш трэба выкрываць? Славасловіць тых, хто мае патрэбу ў дзейснай падтрымцы і дапамозе?»
Стар. 178. …гэта труба, вечавы звон, барабан… — У машынапісе: «гэта труба, вечавы звон, барабан ці там-там».
Друкуецца паводле газ. «Гродненская правда», 1966, 23 сак., дзе ўпершыню апублікавана.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 180. …«Илиаду» Гомера… — Гамер (VIII ст. да н. э) — старажытнагрэчаскі паэт; аўтар эпічных паэм «Іліяда» і «Адысея».
Стар. 180. «Слово о полку Игореве» — Поўная назва — «Слова пра паход Ігараў, Ігара, сына Святаславава, унука Алегава». Літаратурны помнік старажытнарускай літаратуры канца ХІІ ст., сюжэт якога заснаваны на няўдалым паходзе 1185 г. паўднёварускіх князёў на чале з Ігарам Святаславічам супраць полаўцаў.
Стар. 180. …В. Маяковского, С. Есенина… — Маякоўскі Уладзімір (1893–1930), Ясенін Сяргей (1895–1925) — расійскія паэты; класікі рускай літаратуры.
Стар. 183. …Н. А. Некрасова… — Някрасаў Мікалай (1821–1877) — рускі паэт, празаік, публіцыст; класік рускай літаратуры.
Друкуецца са скарачэннямі паводле машынапісу (5 арк.), які захоўваецца ў Архіве В. Быкава (Гродна). Упершыню — Татаринов М. Художник суровых горизонтов: в гостях у писателя Василя Быкова // Культура и искусство: вестник Агентства печати «Новости», 1966, № 12 (216). Друкавалася таксама: Татаринов М. Художник суровых горизонтов: в гостях у писателя Василя Быкова // Советская Каракалпакия, 1966, 16 крас.
Датуецца не пазней за 23.ІІІ.1966 г. — паводле пазнакі на машынапісе.
Інтэрв’ю было падрыхтавана з наступным уступным словам: «В. В. Быков — талантливый белорусский прозаик. Широко известны его изданные в Минске и Москве повести — „Журавлиный крик“, „Фронтовая страница“, „Третья ракета“, „Альпийская баллада“, „Западня“. В первых номерах журнала „Новый мир“ за 1966 год опубликована его новая повесть — „Мертвым не больно“.
Война застала парнишку далеко от отцовского дома, В самом начале лета сорок первого года Василь из родной белорусской деревни на Витебщине приехал в украинский городок Шостка, где жил его дядька. Было ему тогда семнадцать лет, за плечами десятилетка, мечтал поступить в индустриальный институт. Но гостевать долго не пришлось. Местный военком взял Василя и многих его сверстников в армию буквально под самым носом у наступавших фашистов. Не прошло и месяца, как вместе со своей частью он оказался в Воронеже. Но тут вышел приказ — ребят двадцать четвертого года рождения отпустить, пусть чуток подрастут. Так оказался Василь Быков на Волге, под Саратовом. Работал. Призвали в сорок втором. После недолгого пребывания в запасном полку направили в пехотное училище в Саратове».
Стар. 186. …в самом конце сорок восьмого года написал рассказ «В первом бою» на основе личных фронтовых впечатлений. Его напечатала газета «Гродненская правда». — Быков В. В первом бою // Гродненская правда, 1949, 19 июня.
Друкуецца паводле: Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню ў кароткім пераказе — Разам з партыяй, разам з народам // Літ. і мастацтва, 1966, 20 мая; Богданова З. Достойно служить народу // Лит. газета, 1966, 21 мая; цалкам — часоп. «Крыніца», 1990, № 4 пад назвай «Прамова на V з’ездзе пісьменнікаў Беларусі». Друкавалася таксама ў кн.: Быкаў В. На крыжах: выступленні, артыкулы, інтэрв’ю. Мінск, 1992.