Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Шрифт:
Стар. 148. …ва ўсёй мярзотнасці. — У публікацыі: «ва ўсіх брыдкасцях».
Стар. 149. …у аснову якога пакладзена рэалістычнае як ёсць, а не як павінна быць. — Закрэслена, уверсе напісана: «не прыгладжана, не аздоблена ружовымі фарбамі».
Стар. 149. …прыхільнікам рэалістычнага напрамку… — Закрэслена, уверсе напісана: «тым мастакам, якія не абыходзяць вострыя вуглы».
Стар. 149. …сакратар ЦК КПСС Л. Ф. Ільічоў. — Ільічоў Леанід (1906–1990) — савецкі партыйны дзеяч; у 1961–1965 гг. сакратар ЦК КПСС, старшыня Ідэалагічнай камісіі; ідэолаг хрушчоўскай антырэлігійнай кампаніі.
Стар. 149. Варта ўспомніць, што партыя не пабаялася выкрыць факты куды больш красамоўныя і непажаданыя ў жыцці, чым тыя, што трапляюць у некаторыя кнігі, што крытыка… — Выкраслена.
Стар. 150. «Святло над зямлёй» — Раман Сямёна Бабаеўскага (1909–2000), расійскага пісьменніка; лаўрэата трох Сталінскіх прэмій (1949, 1950, 1951).
Стар. 150. «Шырокія гарызонты» — Раман Алеся Стаховіча (Аляксандр; 1907–1956), беларускага пісьменніка.
Стар. 150. …выракліся свае шчырасці… — Выкраслена. Стар. 150. …існуючага… — Папраўлена на «дадатнага».
Стар. 150. …адмаўленне… — Папраўлена на «даследаванне».
Стар. 150. …асабліва калі мець на ўвазе аднолькавасць ідэйных поглядаў і метаду творчасці. — Выкраслена.
Стар. 150. …найбольшага аўтарскага самавыражэння… — Закрэслена, уверсе напісана: «паглыбленай увагі да чалавечай асобы».
Стар. 150. …В. Адамчыка… — Адамчык Вячаслаў (1933–2001) — беларускі пісьменнік.
Стар. 150. …светлай маладой… — Выкраслена.
Стар. 150. …па зялёнай вуліцы і ў дарагім афармленні выдаюцца, ахвотна рэцэнзіруюцца… — Выкраслена.
Стар. 150. А колькі там абсалютна «правільных» герояў і колькі там станоўчага! — Выкраслена.
Стар. 151. …па-за метадам сацрэалізму… — Закрэслена, уверсе напісана: «у рэчышчы крытычнага рэалізму».
Стар. 151. «Ганна Карэніна» — Раман рускага пісьменніка, класіка рускай літаратуры Льва Талстога (1828–1910).
Стар. 151. …карціна М. Данцыга… — Данцыг Май (нар. у 1930) — беларускі мастак; заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973).
Стар. 152. …«Хлеб» М. Савіцкага, «Вясна» А. Малішэўскага… — Савіцкі Міхаіл (1922–2010) — беларускі мастак; народны мастак БССР (1972) і СССР (1983). Малішэўскі Альгерд (нар. у 1922) — беларускі мастак; заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977).
Стар. 152. …ці паспрабаваў хто напісаць пра гэты твор у друку (як гэта зрабіў у «ЛіМе» выкладчык А. Скір)… — Скір А. Спыніўшыся каля адной карціны: нататкі гледача // Літ. і мастацтва, 1963, 8 студз.
Стар. 152. …у пытаннях элементарнае справядлівасці… — Выкраслена.
Стар. 152. …абыякавасць… — Папраўлена на «безуважнасць». Стар. 152. …хто з іх прывёў каго маладзейшага ў літаратуру, дапамог у пачатку шляху? — Закрэслена, уверсе напісана: «або рэцэнзію на кнігу маладога літаратара».
Стар. 152. …рэцэнзія Піліпа Пестрака на першы зборнік Рыгора Барадуліна. — Пестрак Піліп (1903–1978) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Размова ідзе пра рэцэнзію на кнігу Р. Барадуліна «Маладзік над стэпам» (Мінск, 1959): Пестрак П. Дзверы ў шырокі свет // Літ. і мастацтва, 1960, 9 студз.
Стар. 152. Некаторыя ў гэтых адносінах бачаць старую, як свет, праблему бацькоў і дзяцей, але, здаецца, у наш час і ў нашай краіне няма такой праблемы ў шырокім яе разуменні — ёсць другая, вузейшая — праблема некаторых беспрынцыпных, запалоханых за доўгія гады культу бацькоў, і хіба што здараецца — абыякавых да народнага лёсу дзяцей. […] Нягледзячы на перыядычныя часовыя палёгкі, свет прадаўжае жыць пад задыякам вадароднае бомбы. — Выкраслена.
Стар. 153. …матыў пераадолення, закрануты ў сваім артыкуле Б. Бур’янам… — Бур’ян Барыс (1924–2009) — беларускі крытык, празаік. Размова ідзе пра артыкул: Бур’ян Б. На арбіту эпохі! // Літ. і мастацтва, 1962, 30 кастр.
Стар. 153. …і жабрака, і ўласніка, і раба. — Закрэслена, уверсе напісана: «усё, што перашкаджае шчырасці і праўдзівасці».
Стар. 153. …часам да невырашальнасці… — Выкраслена.
Стар. 153. …анемічна мастацтва. — Папраўлена: «робіцца анемічным мастацтвам».
Стар. 153. За выключэннем некаторых прыватнасцей, варты падтрымкі багатыя слушнымі думкамі артыкулы М. Стральцова, Б. Бур’яна, І. Навуменкі, В. Тараса, А. Мальдзіса і іншых. Гэта радуе, калі пісьменнікі выразна разумеюць свой абавязак і поўны рашучасці яго выканаць. У гэтым добры грунт пад заўтрашні дзень нашай літаратуры. — Выкраслена. Мальдзіс Адам (нар. у 1932) — беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік. Тарас Валянцін (1930–2009) — беларускі паэт, перакладчык. Размова ідзе пра артыкулы: Мальдзіс А. Каб з пер’я вырасталі галубы // Літ. і мастацтва, 1963, 4 студз.; Тарас В. Вечны агонь праўды // Літ. і мастацтва, 1962, 7 снеж.
Друкуецца паводле арыгінала аўтарызаванага машынапісу, які захоўваецца ў БДАМЛМ: ф. 42, воп. 1, адз. зах. 433, арк. 1–8. Упершыню — часоп. «Полымя», 1964, № 7.
Датуецца паводле пазнакі напрыканцы машынапісу — 8 мая 1964 г. Рэцэнзія на аповесць «Абжыты кут» (Маладосць, 1963, № 11, 12) Алеся Асіпенкі (Аляксандр; 1919–1994), беларускага пісьменніка, сцэнарыста [у публікацыі ў «Полымі» падаецца як рэцэнзія на кнігу «Абжыты кут» А. Асіпенкі (Мінск, 1964)].
Машынапіс (8 арк.) з аўтарскай і рэдактарскай праўкай. На 1-м арк. уверсе рэдакцыйная памета: «Полымя № 7 [неразб.] 12.V.64». На 8-м, апошнім арк. — подпіс В. Быкава і дата — 8/V–64 г. Сярод істотных правак, зробленых Быкавым, вылучаюцца наступныя:
Стар. 156. …агульнапрынятае пустаслоўе… — Першапачаткова: «дэмагагічнае балабонства».
Стар. 157. Так яна працягвае жыць і цяпер, не разумеючы ўсёй нізкасці сваіх звычаяў. — Першапачаткова: «Так яна працягвае жыць і цяпер, не разумеючы грамадскіх перамен у краіне і ўсёй нізкасці сваіх звычаяў».