ЖАНРЫ

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Датуецца не пазней за 13 мая 1966 г. — дня выступлення на V з’ездзе СП БССР.

Гісторыя з’яўлення прамовы вядомая з успамінаў В. Быкава:

«Зусім нечакана ў Горадні паявіўся мой перакладчык Міхась Гарбачоў. Ранкам проста зь цягніку ён прыбег да мяне на Алега Кашавога, сказаў, што прыехаў інкогніта, бо мае дужа пільную справу. Праз публікацыю маёй аповесьці, да якой і ён спрычыніўся, у ЦК КПСС падняўся вялікі скандал, рыхтуецца закрытая пастанова на гэты конт, якая чорт ведае што можа нарабіць. Таму трэба папярэдзіць — прызнаць крытыку і павініцца. Найлепш таемна, у выглядзе асабістага ліста ў ЦК. Я, натуральна, не пагадзіўся, Міхась пачаў націскаць. Мы ўсчалі спрачацца, сварыцца і, вядома, піць. Спрачаліся і пілі ці ня суткі запар, але да згоды так і не прыйшлі. Сказана было шмат усялякай п’янай лухты, але нямала і прынцыповага, што неадольнай мяжой разьдзяліла мяне з маім перакладчыкам. У канцы ён сказаў: што ж, аповесьць, канешне, цяпер ня выдадуць, будзе ляжаць, бы запасны капітал у сэйфе. Можа, калі-небудзь… […]

Правёўшы Гарбачова на маскоўскі цягнік, я засеў за прамову. Нячаста я выступаў на пісьменьніцкіх зборышчах такога роду, але тут рашыўся. (Пасьля некаторыя з маіх дужа інфармаваных апанэнтаў абсалютна дарэмна звальвалі гэта на невінаватага ў тым Гарбачова.) Дый Алесь Адамовіч сказаў па тэлефоне: прамаўчаць ты ня маеш права, асабліва калі за цябе могуць пацярпець іншыя. За дзень я накідаў выступ з маімі поглядамі і маімі нязгодамі. Прыехаўшы ў Менск, даў прачытаць тое некаторым маскоўскім гасьцям — Аскоцкаму і Лазараву, яны не пярэчылі. Хіба толькі Лазараў, які крыху ведаў маю ня надта спрактыкаваную манеру выступаць, сказаў: не затараплівай. Тое было правільна: я стараўся прачытаць напісанае як мага хутчэй, і тое выглядала кепска. Чытаў у вялікім нэрвовым напружаньні, пры абсалютнай цішыні ў залі, а як скончыў, заля нечакана грымнула воплескамі. Некаторыя ў задніх шэрагах нават усталі. Начальства ў прэзыдыўме, вядома, сядзела з каменнымі тварамі. […] Ворагаў той прамовай я, вядома, набыў нямала (усё кіраўніцтва, якое пасьля доўга пазьбягала са мной вітацца), але паболела і сяброў». Быкаў пісаў жонцы А. Твардоўскага Марыі Іларыёнаўне: «…могу сообщить Вам относительно моего выступления на съезде в мае 1966 года: ни в Москве, ни в Минске оно не печаталось, давалось только изложение его, тенденциозное и ругательное. Потом его напечатали на Западе и у нас велось следствие, как оно попало туда».

У БДАМЛМ захоўваецца стэнаграма выступлення В. Быкава: ф. 78, воп. 1, адз. зах. 45, арк. 82–93. У Архіве В. Быкава (Гродна) на адной з папак пісьменнікам пакінуты накіды да выступлення, якія былі зроблены простым алоўкам і якія могуць быць датаваны 13 мая 1966 г.:

«Я не падзеляю аптым[істычнай] думкі, шчодра выказанай учарашн[імі] дакладчыкамі адносна высокіх дасягн[енняў] нашай літ[аратуры].

У кожнай сітуацыі можна знайсці выпадкі для прыкладаў, для аптымістычных высноў. У гэтым сэнсе я думаю, што нашы дакладчыкі ўчора ў поўнай меры выкарысталі гэтую магчымасць, таму я хачу найбольш закрануць другі бок нашай літаратурнай справы. Мне думаецца, што калі мераць па „большому счету“ — як гэта адзіна і магчыма ў адносінах да мастацтва, становішча ў літ[аратуры] трохі іншае.

Нават у рус[кай] літ[аратуры] яно не [неразб.].

Можа быць, каму-небудзь весялей было б пачуць ад мяне пакаянне ў духу Го Мо-жо, але што ж, пара [неразб.] вучыцца гаварыць тое, што думаеш».

* * *

Стар. 193. Гогарт Уільям (1697–1764) — англійскі мастак, тэарэтык мастацтва, заснавальнік нацыянальнай школы жывапісу. Ілюстратар і аўтар сатырычных гравюр, Гогарт многія творы стварыў з мэтай выхоўвання мастацкай творчасцю маральнага пачатку ў чалавеку і выкаранення заган.

Стар. 194. Я мог бы прывесці красамоўныя прыклады з уласнай практыкі, з жыцця ўсім нам вядомага Аляксея Карпюка, які за наіўную спробу напісаць праўдзівую літаратурную аўтабіяграфію свайго, я б сказаў, гераічнага жыцця паплаціўся ўжо шмат чым і, мабыць, паплаціцца яшчэ. — Размова, мусіць, ідзе пра публікацыю аўтабіяграфічнага твора А. Карпюка «Мая Джамалунгма» (Маладосць, 1965, № 1). Сам Карпюк гаварыў падчас выступлення на гэтым жа з’ездзе СП: «Чатыры гады я працаваў загадчыкам агенцтва „Інтурыст“. Калі ж у мюнхенскай „Бацькаўшчыне“ з’явілася хвалебная рэцэнзія на маю аўтабіяграфію з „Маладосці“, сакратар нашага абкама партыі т. Міцкевіч даў загад: мяне з „Інтурыста“ прагнаць па прынцые — калі вораг хваліць, значыць, я кепскі». У лісце ж да 1-га сакратара ЦК КПБ П. Машэрава Карпюк пісаў адносна аўтабіяграфічных фрагментаў свайго незавершанага твора «Мая Джамалунгма»: «…мне кажется, что вокруг этих фрагментов слишком много создали шума. Вместо того, чтобы автору указать на недостатки в них, началась расправа.

Вскоре после напечатания моей биографии были наказаны тт. Панченко и Асипенко (я перед ними очень виноват). Затем меня из-за этого произведения уволили из „Интуриста“ (некоторые товарищи для этого подделали так, будто я дал… американцу документ!). Вычеркивают все время мои книги из списков издательств (днями т. Коновалов опять вычеркнул меня из очередного списка). Страдают из-за меня даже родные и посторонние люди. Недавно кандидат фил[ологических] наук т. Козлов принес в „Гродненскую правду“ рецензию на мою книгу, ему ее вернули, заявив:

— Карпюк в опале, разве вы не знаете?!

Директор 12-й СШ, где работает моя жена учительницей, завел в горкоме партии разговор о поощрении И. Карпюк, но получил за эту взбучку…

И т. д. и т. п. сей этой ерунды не хочется описывать.

Если меня выгонять с работы, не печатать тех книг, которые уже приняты читателем, преследовать даже членов семьи и посторонних лиц, так это уже будет называться не работа с автором, сделавшим промахи в произведении, а — местью».

Стар. 194. Луначарскі Анатоль (1875–1933) — савецкі дзяржаўны дзеяч, філосаф, пісьменнік, мастацтвазнавец; акадэмік АН СССР (1930); народны камісар асветы РСФСР (1917–1929); старшыня Вучонага камітэта пры ЦВК СССР (1929–1933); адзін з арганізатараў савецкай сістэмы адукацыі. Садзейнічаў арганізацыі БДУ ў Мінску (1921).

Стар. 195. Беларуская літаратура — не толькі тое, што выдадзена ў ведамстве Захара Пятровіча. — Матузаў Захар (1911–1977) — дырэктар Дзяржаўнага выдавецтва БССР.

Стар. 195. Дзённікі і нататкі Даўжэнкі… — Даўжэнка Аляксандр (1894–1956) — расійскі кінарэжысёр украінскага паходжання (нарадзіўся ў Чарнігаўскай губерні), пісьменнік, сцэнарыст; народны артыст РСФСР (1956); лаўрэат Сталінскай (1941, 1949) і Ленінскай (1959, пасмяротна) прэмій.

Стар. 195. …шматпакутныя творы Гарэцкага… — Гарэцкі Максім (1893–1938) — беларускі пісьменнік, класік беларускай літаратуры. У 1930 г. быў арыштаваны па абвінавачванні ў прыналежнасці да Саюза вызвалення Беларусі; у 1931 г. асуджаны да высылкі на пяць гадоў у Вятку (Расія); у 1937 г. зноў арыштаваны і затым расстраляны; у 1957 г. пасмяротна рэабілітаваны.

Стар. 195. Варта памятаць, што Лукаш Бэндэ ўвайшоў у нашу культуру гэтак жа назаўжды, як і тыя пакутнікі, якіх ён загубіў. — Бэндэ Лукаш (1903–1961) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Прыкрываючыся ў 1930-я гг. ідэяй новай культуры, цалкам адмятаў культурны набытак мінулага, абвяшчаючы пры гэтым дакастрычніцкую беларускую літаратуру контррэвалюцыйнай, прасякнутай буржуазналіберальнай ідэалогіяй. З гэтых пазіцый займаўся палітычнай і літаратурнай дыскрэдытацыяй Я. Купалы, Я. Коласа. Абвінавачваў членаў літаратурных аб’яднанняў «Узвышша» і «Полымя» ў буржуазным нацыяналізме, дэкадэнцкіх ухілах, называў іх класавымі ворагамі савецкай дзяржавы. Дзякуючы вульгарызатарскай дзейнасці Бэндэ былі рэпрэсаваны многія выдатныя прадстаўнікі беларускай літаратуры.

Стар. 195. А. Макаёнак — Макаёнак Андрэй (1920–1982) — беларускі драматург; народны пісьменнік БССР (1977).

Стар. 195. Магчыма, гэтыя словы не ўсім спадабаюцца. Можа, замест іх камусьці хацелася б пачуць ад мяне пакаянне ў духу Го Мажо. — Го Ма-жо (1892–1978) — кітайскі пісьменнік, гісторык, археолаг, дзяржаўны дзеяч; першы старшыня Акадэміі навук КНР (1949–1978); лаўрэат Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1951). В. Аскоцкі сведчыў: «Адна з цэнтральных газэт, магчыма, тая ж „Літаратурная“, перадрукавала ўнікальнае па ўгодлівасьці, самапрыніжэньні і ўкленчваньні пакаяньне кітайскага акадэміка-пісьменьніка перад „вялікім кормчым“. На гэты знакавы прыклад труслівага ўслужэньня ўладзе і спашлецца Васіль Быкаў на наступны дзень, узьняўшыся на трыбуну зьезда». У Архіве В. Быкава (Гродна) захоўваецца выразка з прыгаданым артыкулам:

«…Друзья и товарищи обычно считают меня деятелем культуры, некоторые даже называют писателем, поэтом и в то же время историком. За несколько десятков лет я написал и перевел ряд произведений объемом, пожалуй, в несколько миллионов иероглифов.

Однако если подходить к этому с критериями сегодняшнего дня, то все написанные мною до сих пор произведения, строго говоря, нужно полностью сжечь, они не стоят ничего.

В чем же состоит главная причина? Она заключается в том, что я не овладел идеями председателя Мао, не вооружился идеями председателя Мао и поэтому иногда у меня бывает очень туманная классовая точка зрения. […]

Конечно, я действительно работник литературы и искусства и притом председатель Всекитайской ассоциации работников литературы и искусства. Нельзя сказать, что я не несу ответственности за появление сквозняка и вредного ветра. Прошло более 20 лет со времени опубликования „Выступлений на совещании по вопросам литературы и искусства в Яньани“ председателя Мао. Я читал их много раз. Иногда на словах могу говорить о необходимости служить рабочим, крестьянам и солдатам, о необходимости учиться у них. Но все это остается лишь на словах. Только говорить о марксизме-ленинизме, только писать о марксизме-ленинизме — это не значит работать понастоящему, не значит претворять его на практике, не значит поступать в соответствии с указаниями председателя Мао, не значит овладеть идеями председателя Мао.

Мне очень стыдно. Председатель Мао еще 20 лет тому назад учил нас, чтобы мы служили рабочим, крестьянам и солдатам. Сегодня не мы служим рабочим, крестьянам и солдатам, а рабочие, крестьяне и солдаты служат нам. Рабочие, крестьяне и солдаты, изучив произведения председателя Мао, сейчас пишут лучше нас. Мы, работники пера, работники литературы и искусства, историки, философы, особенно должны заняться глубоким самоанализом. Мне лично очень тяжело сознавать, что я действительно не преобразовал себя как следует. […]

— Многие крестьяне, — заявил Го Мо-жо, — фактически изучают произведения Мао Цзедуна лучше любого из нас, изучают намного лучше нас — интеллигенции. Мы, интеллигенты, разглагольствующие философы, историки и прочие, по сравнению с ними просто не можем считаться таковыми…

Нам действительно стыдно. Особенно стыдно мне. Сам я, как член партии и вроде бы ученый, должен просто рыдать. […]

Хотя мне уже за семьдесят, но у меня есть еще мужество и воля; иными словами, если мне нужно поваляться в грязи, то я хочу это сделать; если мне нужно запачкаться мазутом, то я хочу это сделать, и даже если нужно будет обагрить тело кровью в случае нападения на нас американского империализма, то я также хочу бросить в американских империалистов несколько гранат».

Урокі жыцця (стар. 196)

Друкуецца паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1966, 2 снеж., дзе ўпершыню апублікавана.

Датуецца часам першай публікацыі.

Рэцэнзія на аповесць «Вікторыя» А. Адамовіча (Маладосць. 1966, № 2; Неман. 1966, № 3) надрукавана разам з рэцэнзіяй Б. Бур’яна пад агульнай назвай «Алесь Адамовіч. „Вікторыя“. Дзве думкі».

У Архіве В. Быкава (Гродна) захоўваецца машынапіс і чарнавая рэдакцыя пачатку артыкула (адпаведна 1 арк. з праўкамі чорным чарнілам і 1 арк. фіялетавым чарнілам), а таксама рукапісныя тэзісы да рэцэнзіі — 2 арк. простым алоўкам і з паметамі чорным чарнілам.

1967
Черный хлеб правды (стар. 199)

Друкуецца паводле арыгінала аўтарызаванага машынапісу з Архіва В. Быкава (Гродна). Машынапіс (10 арк.) са шматлікімі праўкамі рукой Быкава сінім чарнілам і чырвоным алоўкам. Упершыню — часоп. «Новый мир», 1967, № 11 са значнымі скарачэннямі і пад назвай «Быть достойными нашего читателя».

Датуецца часам першай публікацыі.

Надрукавана як адказ на анкету «Полвека советской литературы» часоп. «Новый мир», нагодай для чаго паслужыла 50-годдзе савецкай улады (на анкету таксама адказалі Р. Бакланаў, А. Бэк, М. Карым, Э. Межэлайціс, К. Паўстоўскі, М. Рыленкаў, В. Сёмін). Значна перапрацавана і, мусіць, скарочана ў «Новом мире» была яшчэ першапачатковая рэдакцыя артыкула В. Быкава, на карысць гэтага сведчыць ліст І. Вінаградава:

Поделиться с друзьями: