ЖАНРЫ

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Возможно, что когда-нибудь там, где мы стоим, поставят памятник. Так чтобы у подножия этого памятника никогда не увядали цветы. И чтобы под ним играли дети…

Мы беремся за руки. Жить остается меньше секунды. Я набираю полные легкие воздуха. И последнее, о чем я еще успеваю подумать, это о том, что…

Людям надо вот так вот крепко держаться друг друга…»

Здаецца, словы гэтыя здольны ўзрушыць кожнага. Іх немагчыма забыць, бо ў іх — запавет мёртвых жывым, запавет вялікага, амаль сімвалічнага сэнсу. І таму думаецца, што мы, літаратары, а таксама тыя, хто перажыў незабыўнае, мае што сказаць людзям і пазнаў цану чалавецтву ў самы цяжкі час ягонай гісторыі, і якіх па непарушных законах прыроды меншае з кожным годам, — мы павінны сведчыць аб сваім вопыце больш і таленавіцей, следуючы пры гэтым адзіна вартаму літаратуры стылю, імя якому толькі адно — праўда.

* * *

Стар. 133. …мы прывыклі за шмат год да мужнага і вясёлага радавога Васілія Цёркіна… — Герой паэмы «Василий Теркин» Аляксандра Твардоўскага (1910–1971), расійскага паэта.

Стар. 133. …да нязломнага ў сваёй свяшчэннай упартасці стаць у строй байцоў Марэсьева… — Герой аповесці «Повесть о настоящем человеке» Барыса Палявога (сапр. Кампаў; 1908–1981), расійскага журналіста, пісьменніка; двойчы лаўрэта Сталінскай прэміі (1947, 1949).

Стар. 133. Аляксандр Матросаў, Мікалай Гастэла, Юрый Смірноў, Алег Кашавы — Матросаў Аляксандр (1924–1943) — чырвонаармеец; Герой Савецкага Саюза (1943, пасмяротна); вядомы дзякуючы гераічнаму подзвігу, калі закрыў сабой амбразуру нямецкага дзота. Гастэла Мікалай (1907–1941) — савецкі ваенны лётчык; Герой Савецкага Саюза (1941, пасмяротна); паводле афіцыйнай версіі, падбіты палаючы самалёт экіпаж пад камандаваннем М. Гастэла накіраваў на механізаваную калону немцаў. Смірноў Юрый (1925–1944) — гвардыі малодшы сяржант; Герой Савецкага Саюза (1944, пасмяротна); цяжка паранены, патрапіў у палон, пасля катаванняў быў раскрыжаваны на сцяне бліндажа і сколаты штыкамі. Кашавы Алег (1926–1943) — адзін з арганізатараў падпольнай антыфашысцкай арганізацыі «Молодая гвардия»; Герой Савецкага Саюза (1943, пасмяротна).

Стар. 134. У выдадзенай, болей дакладна, перавыдадзенай у 1961 годзе кнізе Ц. Жураўлёва «Была вайна»… — Размова пра кнігу «Была война: фронтовые новеллы» (М., 1961) Ціхана Жураўлёва (1913–1985), расійскага пісьменніка, які падчас Другой сусветнай вайны працаваў у рэдакцыях франтавых газет.

Стар. 137. …апавядання У. Багамолава «Іван»… — Багамолаў Уладзімір (1926–2003) — расійскі пісьменнік.

Стар. 141. Так, пасля выхаду ў свет «Трэцяй ракеты» адзін з рэцэнзентаў скардзіўся на тое, што ў многіх маіх апавяданнях «смерць нібыта стаіць у цэнтры ўвагі аўтара». — Быкаў памыліўся — размова ідзе не пра кнігу «Трэцяя ракета. Здрада: аповесці» (Мінск, 1962), а пра кнігу «Жураўліны крык: аповесць і апавяданні» (Мінск, 1960), у рэцэнзіі на якую І. Кудраўцаў пісаў: «У дзесяці з адзінаццаці змешчаных у зборніку апавяданняў на ваенную тэму героі гінуць. Смерць як бы стаіць у цэнтры ўвагі аўтара. Чытаеш сёмае, восьмае, дзясятае апавяданне і… чакаеш, што хто-небудзь з асноўных герояў загіне. Ведаючы, што гэта абавязкова здарыцца, што гэта зрабілася нейкай „манерай“ пісьменніка, міжволі перастаеш хвалявацца за лёс герояў…

Ці патрэбна гэта дакучнае нанізванне смерці на смерць? Ці толькі праз смерць можна паказваць гераізм людзей, іх самаахвярнасць, цяжкасці барацьбы, нашу нялёгкую перамогу? Ці не прыводзіць такі паказ да аднастайнасці, пэўнага шаблону?» (Кудраўцаў І. Творчыя заваёвы і страты // Полымя, 1960, № 7, с. 180–181).

Стар. 142. …зусім нядаўна надрукаваны ў «Новом мире» апавяданні С. Славіча «Ты і я — нас многа», аповесць М. Бірзе «I пад лёдам рака цячэ», апавяданні I. Навуменкі і М. Лупсякова. — Славіч Станіслаў (1925–2013) — расійскі пісьменнік. Бірзе Міервалдыс (сапр. Бэрзінь; нар. у 1921) — латвійскі пісьменнік. Навуменка Іван (1925–2007) — беларускі пісьменнік, літаратуразнавец; народны пісьменнік Беларусі (1995). Лупсякоў Мікола (Мікалай; 1919–1972) — беларускі пісьменнік.

Стар. 142. … гераічна біўся з ворагам храбры чэх Ян Налепка… — Налепка Ян (1912–1943) — чэхаславацкі афіцэр, арганізатар і камандзір славацкага партызанскага атрада партызанскага злучэння генерал-маёра А. Сабурава, які дзейнічаў на акупаванай тэрыторыі Беларусі і Украіны; Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна).

Стар. 143. Хойзінгер — Хойзінгер Адольф (1897–1982) — нямецкі военачальнік; генерал-лейтэнат (1943). Падчас Другой сусветнай вайны начальнік аператыўнага аддзела Генеральнага штаба сухапутных сіл Германіі, пасля вайны — генеральны інспектар бундэсвера, затым — старшыня ваеннага камітэта НАТО.

Стар. 144. …кіруюцца ў сваёй дзейнасці «Апошнім пісьмом Германа Герынга». — Герынг Герман (1893–1946) — палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч нацысцкай Германіі; рэйхсміністр Імперскага міністэрства авіяцыі, рэйхсмаршал Вялікагерманскага рэйха (1940). Паводле прысуду Нюрнбергскага трыбунала прызнаны адным з галоўных ваенных злачынцаў. Быў прыгавораны да смяротнага пакарання цераз павешанне, але напярэдадні казні скончыў жыццё самагубствам.

1963
Права на праўду (стар. 146)

Друкуецца паводле арыгінала машынапісу, які захоўваецца ў БДАМЛМ: ф. 12, воп. 1, адз. зах. 858, арк. 1–11. Упершыню са скарачэннямі — газ. «Літ. і мастацтва», 1963, 26 лют. пад назвай «Праблема старая і — новая!» у рубрыцы «Пісьменнік і час».

Датуецца часам першай публікацыі.

На 1-м аркушы машынапісу штэмпель: «Атрымана. 1963 г. № 377» і злева ўверсе рэдакцыйныя паметы: «3 экз. Змешчана ў № 17 за 1963 г. [Подпіс неразб.]». На 11-м аркушы — подпіс В. Быкава.

Стар. 146. …Міхась Стральцоў крыху перабольшвае, калі піша ў сваім артыкуле, што «наш час небывалы па размаху ўзаемапранікнення розных ведаў, навук і з’яў мастацтва». — Стральцоў Міхась (Міхаіл; 1937–1987) — беларускі паэт, празаік, крытык, перакладчык. Размова ідзе пра артыкул: Стральцоў М. Зробім традыцыяй пошукі // Літ. і мастацтва, 1962, 23 кастр.

Стар. 146. У найбольш развітых краінах свету навука і асабліва тэхніка, усё больш узаемаўплываючы ў сваім паступальным развіцці, узняліся бязмерна высока, аднак пры ўсім гэтым практычнае ўздзеянне іх сенсацыйных дасягненняў на жыццё народаў часта мізэрнае. […] Ці не нараджаюцца новыя яго ўвасабленні, узброеныя найноўшымі навукова-тэхнічнымі сродкамі знішчэння, і таму ці меншай стала небяспека для жыцця на зямлі? — Выкраслена падчас рэдагавання ў газ. «Літ. і мастацтва».

Стар. 146. Вось чаму нельга не пагадзіцца з многімі слушнымі наконт гэтага думкамі Івана Навуменкі… — Размова ідзе пра артыкул: Навуменка І. Галоўнае — чалавек // Літ. і мастацтва, 1962, 11 снеж.

Стар. 147. «Жыццё — гэта праўда», — пісаў чэшскі літаратар Карэл Палачак незадоўга да сваёй гібелі ў крэматорыі Асвенціма. — Палачак Карэл (1892–1944) — чэшскі пісьменнік; па адных звестках загінуў у 1944 г. у Асвенціме, па іншых — у 1945 г. у польскім г. Глівіцэ. Асвенцім — маецца на ўвазе комплекс нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў і лагераў смерці, які знаходзіўся ў 1940–1945 гг. паблізу з г. Асвенцімам, у 1939 г. указам Гітлера далучаны да тэрыторыі Трэцяга рэйха. У 1941–1945 гг. у Асвенціме былі забіты 1 млн 400 тыс. чалавек. У сусветнай практыцы прынята выкарыстоўваць нямецкую назву «Аўшвіц», а не польскае «Асвенцім».

Стар. 148. У творах знікла шчырасць пісьменніка — гэтая нічым не кампенсаваная ўмова творчасці, а менавіта адсутнасць яе… — Закрэслена, уверсе напісана: «Адступленні ад жыццёвай праўды, ад прынцыпаў рэалістычнага мастацтва».

Стар. 148. …у гэтым я бачу самы першы наш абавязак. — «Самы першы» выкраслена.

Стар. 148. …першы вопыт нашых літаратараў, іхнія няўдачы ўжо сведчаць аб тым. — Выкраслена.

Стар. 148. …плён. — Закрэслена, уверсе напісана: «след у свядомасці людзей».

Поделиться с друзьями: