Подых навальніцы
Шрифт:
Зноў ехалі моўчкі; толькі мерна, спорна секлі ўмерзлы, уезджаны снег конскія капыты, рыйелі гужы, беглі насусграч аснежаныя дрэвы, круцілася поле. Алесь падняў каўнер, схаваў макава-чырвоныя вушы, убіраў бліскучымі вачыма зменлівае яркае хараство дарогі. Ён, Апейка, не ўтрываў, загаварыў першы:
— Чытаю я, бывае, i дзіўлюся: столькі арганізацый развялося розных. Мала таго што "Полымя", "Узвышша" i "Маладняк", дык i "Росквіт", i "Усплёскі" нейкія…
— Багата арганізацый, — не адарваў Алесь вачэй ад дарогі.— І вялікіх, i дробных…
— Мы тут сялян арганізоўваем, а ў вас усё — дзеляцца. Цераспалосіца сапраўдная. І спрэчкі, як дзенебудзь у Будзе, у суседзяў. Адсюль, збоку, дык не заўсёды i разбярэш, з-за чаго…
— Там, бывае, таксама цяжка зразумець сэнс ix. Іншы раз ніякага сэнсу i няма. Проста — амбіцыя чыянебудзь загаворыць. Захочацца вылучыцца.
— Складанае становішча ў краіне. Усё зрушылася, сіла на сілу пайшла. Клас на клас… От i ў вас там неспакойна… Чуў я, ва "Узвышшы" асабліва нядобры душок… І ў "Полымі" ёсць…
— У ix таксама розны народ. Нямала i добрых, сумленных… І ў "Маладняку" ўсякага хапае…
— Ты — у "Маладняку", здаецца?
— Быў у "Маладняку". Цяпер у нас, на з’ездзе, стварылі БелАПП. Я — у БелАППе…
— Ты ведаеш, мне адсюль часам здаецца, што там у вас аднолькавыя па духу людзі, пралетарыі, бальшавікі — у розных арганізацыях. Як бы штучна падзелены. І вайну вядуць часта выдуманую, непатрэбную. Можа, я памыляюся, але мне здаецца, браце, што б’юць там іншы раз адзін аднаго свае, a нечысці рознай, сапраўднай, пад бокам не бачаць!
— Так, неразбярыхі ў нас там больш, чым трэба.
На Алесеў лоб лягла клопатная маршчынка.
— Я i кажу. Няпростая гэта штучка, па-мойму, — "гурты свае" i "не свае", бойкі хлапечыя. Калі побач між нашых, нечысць усякая лазіць. Што прымазалася, у "гурты" ўшылася. Тут, чаго добрага, можна трапіць у такую кампанію. Калі засляпіць вочы… П’юць там, чуу я, у вас некаторыя — дым ідзе? — Паглядзеў зноў уважліва на Алеся.
— Ёсць любіцелі,— прамовіў хлопец стрымана.
— "Гуртамі" ж, няйнакш. Па аднаму ж піць — сумна… Весяліцца — дык весяліцца. На ўсю іванаўскую…
— Вяселяцца. Спачатку вяселяцца, а потым — за чубы хапаюцца. Геніі непрызнаныя… Як дзядзькі вясковыя. Толькі што — за калы не хапаюцца…
— Ты, браце, не крыўдуй, — Апейка нокнуў каню. — Я ад душы. Кажу, як нам адсюль здаецца. Я ў вашых справах — судцзя слабы. Мала ведаю сучасную літаратуру, адстаю ганебна. Няма калі чытаць, часам, бывае, тыднямі газету ледзь упраўляешся прабегчы. Ну, i ў нас ёсць літаратура свая, першачарговая — рашэнні канферэнцый, з’ездаў! Так што — адстаю па вашай часці. І, можа быць, чаго не разумею. — Неспадзеўкі дадаў з намёкам: — Але i тое можа быць, што i ты ў нечым памыляешся. І ты, i твае таварышы…
— Канешне, можа быць, — згадзіўся Алесь.
Гаварылі яшчэ нямала, але ўжо не пра літаратуру: успаміналі школу, Алесевых таварышаў, ён, Апейка, расказваў пра свае выканкомаўскія клопаты. У гаворцы непрыкметна даехалі да лесу, пад якім дарога разыходзілася на дзве: адна ў адзін бок лесу, у сельсавет, а другая, праз лясок жа, к недалёкаму ўжо Алесеваму сялу. На разгалцы хлопец саскочыў. Сказаў Алесю, што мог бы падвезці i да хаты, але хлопец заматаў галавою: "Не трэба, дабягу сам. Тут — блізка". Ускінуў на плячо фанерны куфэрачак, удзячна памахаў рукою i борзда, у кажушку, у ботах, у фасоністай шапачцы, подбегам падаўся дарогай да хаты. Адышоўшы, азірнуўся, замахаў яшчэ рукою…
Едучы маўклівым, вусцішным лесам, доўга i радасна думаў пра Алеся: выйшаў хлопец у вялікі свет, распраўляе крылы. От i няшчодрая на хлеб i на пісьменнікаў балотная палеская зямля пачынае даваць свету паэтаў. Няхай ён яшчэ толькі спрабуе голас, няхай яго пакуль не вельмі шырока чуваць, — хто ведае, як ён узляціць потым, калі памацнеюць крылы, калі набярэцца сіл. Хто ведае, можа, там паўз лес, у палатаным кажушку i шапцы з гузікам, ідзе будучы Янка Купала ці Нікіцін. "Нас i дзеці нашы ўспамінаць з часам перастануць, а ён, хлопец гэты, можа, у народзе, у свеце век жыць будзе — словам сваім, вершамі сваімі?!."
Яго не раз дзівіла, i цяпер здзіўленне гэта ажыло зноў; колькі паэтаў, пісьменнікаў паявілася на беларускай зямлі за які дзесятак гадоў! Які дзесятак гадоў, да рэвалюцыі, мала хто i ведаць ведаў, што раджаецца, можа разрасціся шырока такая літаратура — беларуская, літаратура народа, які стагоддзямі "абыходзіўся" без сваёй літаратуры! Толькі дзесятак гадоў як рэвалюцыя ўзаконіла i мову i літаратуру, дала ім дарогу, а от — глядзіце, дзівіцеся, як цудоўнаму цуду! Не адно-два дрэвы, лес цэлы расце, ды які буйны, які багаты! За які-небудзь дзесятак гадоў — на добрай савецкай глебе! Якія ж сілы таіліся ў народзе век ад веку, каб не прапасці, не змарнець за стагоддзі ўціску цемры, пагарды, здзеку: каб здалець усё, наперакор усяму выжыць, дачакацца сваёй пары! Векавая прага цэлых стагоддзяў, маўклівых, скаваных, у гэтым радасным імкненні, у магутнай творчай нецярплівасці i сіле. "Творчасць наша, познія нашы кветкі, як жа расцвіцеце вы яшчэ праз дзесятак, праз два, тры, пяць дзесяткаў гадоў!.."
5
Гэта было ўжо зусім нядаўна, летам. Дайшло, што хлопец зноў прыехаў дадому, жыве ў маткі. Калi выпала наведацца ў адну з блізкіх вёсак, знарок збочыў да Алеся. Яму не пашанцавала: увайшоў на пусты двор, дзверы ў хату былі на зашчапцы. Памагла дзяўчына-суседка: убачыўшы дзядзьку, што азіраецца на двары, пабегла па Алесеву матку; тая рабіла штосьці за гумном — на агародзе. Матка, выціраючы рукі аб фартух, гасцінна запрасіла ў хату, але Апейка не пайшоў: сказаў, што заехаў ненадоўга, праведаць адно яе сына. Прыселі ўдвох на цёплай прызбе, пад ліпаю.
— Схуднеў саўсім… — паказала яму боль свой старая. Губы яе, сухія, патрэсканыя, жалліва смыкнуліся, але яна стрымала плач. — Сухоты прызналі. Працэс, кажуць…
Апейка, устрывожаны i сам, паспрабаваў, як мог супакоіць яе.
— Вучыўся, вучыўся, ды ог — вывучыўся. — Разважліва, сумна падумала ўголас. — Нішчымніца, ведама. У горадзе, чула, голадна багата каму. А яму, без помачы, дак i саўсім. А ён змалку не моцны здароўем, век недаядаў. А тут яшчэ да навукі такі падкі, сушыў усё галаву, мабуць…
— Нічога, Мар’я Мацвееўна. Вылечыцца. У Мінску дактары добрыя. Першага сорту спецыялісты. Бальніцы добрыя, пад наглядам добрым будзе. Вылечыцца, не бядуйце да часу. Толькі от падкарміце, падмацуйце пакуль. Беражыце — чалавекам вялікім становіцца. Ганарыцца сынам сваім можаце…
— Я i рада б. Штоб не бяда, не сухоты етыя. А так ён — сынок — дзякуй Богу! Грэх паганае што сказаць! Кожнай матцы такога б сына! І ласкавы, i абыходлівы; не тое што маткі, дзіцяці не пакрыўдзіў ні аднаго! Ca ўсякім паздароваецца, кожнаму "добры дзень" дасць! І на работу не ўломак, усе яго хваляць!.. — Яна раптам сціхла, спахмурнела. Прызналася: — Не, не ўсе. Няпраўду кажу. Васіль тут, Сук, прыязджаў. З Гомеля — прыказчыкам там работае. Бацько яго жыве унь цераз хату. Дак Васіль той сказаў: "Не багато, сказаў, набраўся Хомка ў горадзе. Буў, сказаў, лапаць, лапаць i астаўся". Яно i праўда: усё добра, а от, i друпя гавораць, дзержыцца Алёшка па-простаму. Як усе адно i не буў у горадзе. І гаворыць не па-гарадскому, а панашаму. Як бы не ўмее іначай. A ў Васіля таго дак боты хромавыя, наваксаваныя. І еты, як яго, гальштух пад шыяю, i гадзіннік у кішэні, з ланцугом. І — усё пагарадскому, па-гарадскому: "дарагой ацец", "пажалуста". Культурны такі!