Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Радкі і жыццё

Бечык Варлен

Шрифт:

15.8.

У «Правде» нехта Н. Плёнкін, кандыдат пед. навук, заслужаны настаўнік, даводзіць, што надта многа пішуць у школах, што «нужно уменьшить объем письма, нужно меньше писать». А раней даводзілі: трэба як мага больш пісаць. У педагогіцы, медыцыне, як і ў сельскай гаспадарцы, шмат супрацьлеглых, самых иечаканых павеваў. I дужа часта яны генералізуюцца.

Пачаўся вывад палесцінцаў з Лівана. Па сутнасці, Ізраіль атрымаў поўную перамогу і дамогся свайго. Цяпер ён можа канчаткова разбурыць Ліван, брацца за Сірыю, Іарданію і гэтак далей.

23.8.

Сёння з работы тэрмінова да заг. аддзела культуры I. I. Антановіча. Прапанаваў ісці рэдактарам часопіса «Мастацтва». То хіба ж гэта для мяне. Адмовіўся рашуча і канчаткова.

Запар прачытаў нарыс Ул. Паўлава «Хлеб і соль» у «Чырвонцы» і нататкі пра паездку ў Польшчу ў «ЛіМе». Кл-а польскімі нататкамі сёння абураўся, а мне здаец­ца, і там і там ёсць мясціны спакойнай і някепскай эсэістыкі, хоць І спады ў рэпартажнасць, пустапісанне — часам таксама. Але чалавек ён здольны, бясспрэчна.

Люба Тарасюк:

Маленькая вёсачка,

Звонка ўраслася, —

Які падгалосачак

Лесу вясенняга!

Пяе, не баіцца,

Што горла застудзіць

Світальнай вадзіцай, —

Нястомная студня.

I ціхім падхватам

Адклікнецца там яшчэ

За кожнаю хатай

Зарослае хатнішча.

Лісцінай-калінай

Той голас калышацца

На тонкай галіне

Дарогі зацішнай.

Андрей Вознесенский:

Чего уж, все одно — не выживешь,

Летучей Вечности товарищ.

Из этой мглы тебя не вызовешь,

Лишь ты ночами вызываешь.

24.8.

Размова з Клышкам пра Семашкевіча, пра адоранасць, пра шырыню, трываласць зробленага, і ў той жа час недастатковасць зробленага. I — пра загадкавы эпізод часоў студэнцтва, што, магчыма, паўплываў на лёс.

25.8.

Верш М. Танка («Полымя», 1982, № 8, с. 15):

Ты яшчэ толькі намёк на чалавека,

Калі ва ўсім спадзяешся на маці;

Ты яшчэ — чвэрць чалавека,

Калі ва ўсім спадзяешсл на дружбу;

Ты толькі паўчалавека,

Калі ва ўсім спадзяешся на любоў, —

I толькі тады становішся чалавекам,

Калі ўсе могуць сиадзявацца

На цябе.

«Калі хочаш некаму зрабіць зло, зрабі дабро», — напамінаў мой бацька.

«Прыгожых людзей у поўным сэнсе гэтага слова, калі ў чалавека — спагаднае сэрца, залатыя рукі, мудрыя думкі, светлая душа, — нямала». Гэта праўда. Але ў атмасферы кар’ерызму, агалцелага здабывання даброт, спажывецтва, хабараў праядаецца часам самы ўстойлівы метал, адбываецца драбненне і самаабкраданне.

26.8.

Ціхі перадвосеньскі спакой. Неназойлівае цяпло і святло, калі так хораша і прыгожа наўкруг, птто рабіць трэба таксама толькі прыгожае.

Бічэль-Загнетава. «Запаведзь»:

Нічогачка не страчана, ані!

Быць лёгкай,

хоць і вырасту пры пні.

На дармавінцы

не папасвіцца нідзе.

Любіць людзей, нібы сваіх дзяцей.

29.8.

Мышы і пацукі, што ноччу абрынуліся на хату, першымі (было яшчэ так цёпла, утульна, прыгожа, сонечна) абвясцілі канец добраму лету.

«Теперь, заканчивая эту книгу и вспоминая все, что я слышал и видел за эти страшные годы, я могу только пожелать моим будущим читателям, чтобы им не при­шлось испытать самое ужасное, что может быть в нашей жизни, — всесокрушающего урагана жестокой и бес­смысленной войны». Так заканчваецца аповесць В. Яна «К последнему морю» (1941 —1951)., «Чем меньше у человека способностей, тем больше он способен на все».

«Недостатки легче всего изжить, окрестив их досто­инствами».

1.9.

3 рукапісу Хведара Гурыновіча «Шматгалосая кветка».

Вагоны шалёна нясе

Слупоў ганаровая варта.

Варта тут ужо не ганаровая, а вар’яцкая.

8.9.

Чытаю рукапіс I. Ралько «Свет зары вячэрняй». I зноў думкі, што людзям трэба больш памагаць пры жыцці. ён і тады быў варты гэтай кнігі. А вось ціха сышоў, лёг у балоцістую зямлю на Паўночных могілках.

Пачатак восені — як позняе каханне...

Зялёных дрэў буйное красаванне

Сям-там дазволіць жоўтаму лістку

Павіснуць сіратліва на суку.

Ці, як выгнанніку,

На стылы дол апасці...

Спасціг я вечны сэнс быцця

I сутнасць мудрасці людское:

Не наракай — пакуль жывеш і бачыш,

Не наракай — пакуль жывеш і чуеш,

Не наракай — пакуль жывеш і помніш,

Не наракай — пакуль жывеш і верыш...

Не наракай.

Однажды, будучи совсем юным, повинуясь неясному порыву, Лермонтов составил завещание: «Похороните мои кости под этой сухою яблоней, положите камень; и пускай на нем ничего не будет написано, если одного имени моего не довольно будет доставить ему бессмер­тие!»

Имени оказалось довольно...

Лермонтов — М. А. Лопухиной:

«Страшно подумать, что настанет день, когда не смо­жешь сказать: я! При этой мысли весь мир не что иное, как ком грязи».

Вельмі любяць — бяздумна! — згадваць пра Данка.

У рукапісе В. Гардзея ёсць нават такое:

Чарнее /іугоў самабранка.

Змрачнеюць лясы і жніўё.

I жораў ужо, быццам Данка,

Распальвае сэрца сваё.

У Танка («Полымя» № 8—82) ёсць верш:

Не магу паверыць, што

Пасля таго,

Як да свайго дзяцінства

Дадаў гады юнацтва,

Дадаў гады сталасці

I яшчэ

Невядомую рэшту гадоў, —

У суме атрымаў

Адзін міг жыцця!

Пра свой міг жыцця нарэшце пачынаеш адчуваць. Многіх, хто сёння ў сталым веку, помню такімі маладымі. I сваю маму, і настаўнікаў, і суседзяў. Ды і школьныя сябры, і аднакурснікі — хочацца гаварыць з імі на вы; адны — праз усе наслойкі — бачацца ўсё такімі ж, а некаторыя нібы ніколі і не былі маладымі.

Поделиться с друзьями: