Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Радкі і жыццё

Бечык Варлен

Шрифт:

За адным заседам вячэра з абедам.

Люблю цябе, ды не так, як сябе.

Экспедитор Гаршиков из повести Вл. Мирчева «Зе­леная крыша»:

«Когда я стою с девкой рядом, она, как Хиросима после атомной бомбы, плавится и обнажается до сокро­венного». Якое кашчунства!

Прашу ўключыць у выдав. план на 1985 год маю кнігу літ.-маст. крытыкі «Прад высокаю красою...».

21. 5.

Зялёнае. Сёлетні май — у небывалым цяпле, ліпеньскае адчуванне. Пад 29° цяпла, спякотнае сонца.

Алесь Разанаў на сваім творчым вечары. Патушылі святло, і ён, як прарок, выходзіць са свечкаю.

Даваў інтэрв’ю:

«Геній бачыць не тое, што наўкол. Яны адчуваюць хвалі ў вышынях». I пасля гэтага: «Я свае вершы не пішу. Я запісваю адчутае ў вышьінях».

Дзень хваляванняў (і яны не скончаны). Мама ска­зала, што яе маюць палажыць у анкалогію. I я, перабраўшы ўсе свае грахі, пакляўся не грашыць болей — толькі б горшае з ёю не здарылася.

Нехта N дае заяўку на кнігу і піша пра сябе:

«N пришел в поэзию в зрелые годы. Он не может представить творчество без житейского опыта... Если учесть еще, что он человек одаренный поэтическими спо­собностями, что он глубоко интересуется жизнью, то можно с уверенностью утверждать: ему есть что сказать читателю!

...В лучших своих стихах NN предстал перед нами как лирик, мягкий и чуткий, подкупающий своей искрен­ностью. У него острая наблюдательность, тонкое чувство к окружающей действительности».

5. 6.

Час белых начэй. Чаго хоча душа — драм, эфектаў, змагання? А можа — цёплага ветру, цішыні, сонца, спакою? Драмы прыходзяць самі сабою. Жыццё нараджае ўсё новыя тыпы спажыўцоў. 1х стала многа. Дзеткі шаноўных бацькоў, жонкі шаноўных мужоў, спадчыннікі, спекулянцкія і махлярскія адросткі...

I сапраўды, часам (як Фама Гардзееў казаў) праўду нельга падслухаць.

У «ЛГ»: «Сколько недостатков у моих достоинств».

«Упущенное, не сотворенное вовремя добро — невоз­вратимая потеря человечности... Это не искупается ни­чем».

17.7.

Зялёнае. Адпачынак. Штодня добрае сонца, спакой, і ажно наноў пачыпаеш верыць, што можна жыць сва-бодна і лёгка. Ілюзія, якая перарываецца рознымі клопатамі, але ўзнікае зноў, як толькі застаешся сам-насам з летам і лесам.

Тым часам — артыкул «Лірыка» для БелСЭ, выступ­ление «Маякоўскі на зямлі беларускай» для замежнага радыё. Рэцэнзія на кніжку А. Вераб’я «Жывая повязь часоў» (пра Караткевіча) для «Навукі і тэхнікі».

«Наватары» не менш ваяўнічыя, чым тыя, хто іх адвяргае. Скідалі Пушкіна з парахода сучаснасці. Французскі кампазітар-авангардыст П’ер Булез заявіў, што оперныя тэатры трэба проста ўзарваць, бо яны тармозяць прагрэс мастацтва, перашкаджаюць публіцы «мадэрнізаваць» свой музычны слых.

Купіў № 7 «Беларусі». Некалькі змяніўся часопіс і пацікавеў (хоць кадры амаль тыя ж) пасля замены тал. рэдактара (замест Калачынскага стаў Шабалін). Усё-ткі ёсць што чытаць, і гісторыя наша, культура выйшлі на авансцэну.

7.8.

І калісьці канчаецца ўжо назусім жыццё бяздумнае, лёгкае, і трывога навісае над усім самым светлым, спрыяльным. У самую прыгожую, радасную часіну адчуваеш пагрозу бяды, прытым раптоўнай. Вось мама захварэла (аперацыя ў Бараўлянах), вось ты сам. Скінула дрэва адзін жоўты лісцік, другі — яшчэ не восень, але раптам, усё зжоўкла і пасыпалася. Крышацца зубы, выпадаюць валасы... I ўжо як толькі спакой, ціша, лагода — цягне толькі да самазабыцця, бяздзейнасці, бяздумнасці... Але і ў гэтым стане адчуваеш яго прычыну, выток (і таму няма самазабыцця, а толькі сцішаны непазбыўны смутак), і ва ўсім, што пакутуе, гіне, гарыць, мрэ — пакутуеш, гінеш, гарыш і мрэш ты таксама.

4 жніўня памёр Юрый Левітан.

Віктар Гардзей. «3 пяшчоты лісця маладога»:

На помнік з сіняга бяздоння

Сцякае сонечная ніць.

I ясна, што яшчэ не сёння

Людское гора адбаліць.

Леанід Панфілавіч Бечык, нарадзіўся ў 1914 г. у г. Жлобіне. Яго бацька працаваў слесарам на лесапільным заводзе, ваяваў, быў чырвоным партызанам, загінуў у 1919 г. Трох братоў выхоўвала маці, працавала, батрачыла.

У 1930 скончыў сямігодку. Пасля скончыў ФЗУ, паехаў у Новарасійск, працаваў на цэментным заводзе «Пралетарый». 3 35 па 39 гг. педінстытут. 3 41 па 45 ваяваў, камандзір батарэі, начштаба асобнага артпалка. Чл. КПСС з 1949.

Апошнія 14 год працаваў дырэктарам сярэдняй шко­лы ў Ленінградзе.

3.9.

Артыкул «У чаканні галоўнага» (дыскусія па паэзіі ў «ЛіМе») — у адзін прысест. Адчуванне правалу.

Пасля віншаванні: Левановіч, Сямёнава, Скрыган, Сачанка (доўга хваліў), іншыя, Гілевіч у дакладзе, Ставер. Заўвагі: Казбярук, Букчын, Разанаў, трохі і Дранько. Някляеў: добра завяршыў дыскусію.

12.9.

«Змеелов» Л. Карелина («Москва», № 4, 1982). Мож­на лічыць, бестселер. Але ж, адпаведна, лоск, нібыта майстэрская, ды ўсё ж знарочыстая, стылізаваная лёгкасць. Усё на эфект: экзатычная прафесія, прыгожыя жанчыны, дэтэктыўны сюжэт, вострая сітуацыя. Што казаць — чытаецца. Але які ўрок? Якая духоўная рабо­та спадарожнічае гэтаму чытанню? Трохі спагады... А так — салодкае, лёгкае, хуткае чытанне.

8.10.

Зрэшты, хіба ўсё маё (сямейны крах, хвароба) — пяшчасце, калі параўнаць з бедамі людзей.

Эпаізм, паводле назіранняў, уласцівы нават добрым, чулым людзям. Прынамсі, толькі адзінкі не шкадуюць сябе, калі датычыць нейчага гора. А так — адмяжоўваюцца. Ды ўсяго на сябе і не возьмеш.

Артыкул Дубаўца ў «ЛіМе» пра нізку крытычных артыкулаў Семашкевіча. Яшчэ шмат чаго не ўмее, але ёсць адчуванне формы, напорнасць, вартасці, па якіх нават сумуеш. Есць, мабыць, талент — рэдкасць; якасць, па якой нездары так сумуюць.

«За верность одной темё хвалят тогда, когда хвалить больше не за что. Если и полезен один такой «полу­шаг», то только для того, чтобы следующий был пол­ным».

«Звязда», 21.10.83. Заір Азгур. «I калмык з беларусам — браты»:

«Калмыцкі народ — не маленькі. 350 гадоў назад ён добраахвотна ўвайшоў у склад Расійскай дзяржавы не для таго, каб згубіцца ў ёй, а каб быць упэўненым у захаванні нацыяиальиага аблічча і самабытнасці у росквіце культуры».

Василий Федоров:

За болями,

За горькой трудностью

Я не успел проститься с юностью.

«Просвещенный» аматар украінскага фальклору П. Лукашэвіч паслаў Т. Шаўчэнку прыязную запіску, траха не замарозіўшы ў зімовую сдюжу свайго прыгоннага. Калі ж Шаўчэнка абурыўся такой бесчалавечнасцю, той адказаў яму хамскім пісьмом, маўляў, у яго ёсць яшчэ трыста «такіх свінапасаў, як аўтар «Кабзара».

Эпиграф к первому очерку итоговой книги Т. Тэсс

«Друзья моей души»:

Но в памяти такая скрыта мощь,

Что возвращает образы и множит,

Поделиться с друзьями: