Радкі і жыццё
Шрифт:
Паездка на трактарны завод, выступление з Шушкевічам. Жанчыны слухалі, нават куплена пяць экземпляраў «Дня паэзіі».
Па дарозе жыцця брыду, еду, бягу сорак чацвёрты (божухна!) год — знаходжу і губляю. Рухацца, жыць — у людзі!
У мамы — госці. Мужчына, старшы дыепетчар аўтазавода Міхаіл Вардамскі, яго жонка, работніца. Былыя партызаны са спаленых вёсак. Яна, паводле адной верен, была сярод расстраляных. Знайшлі яе прымёрзлай. Сякерай адсеклі прыліплыя валасы. Засталася жыць.
Расказвае, як тройчы соўгалі ёй пісталет у рот (да рвоты), як стаяла ў сарочцы (сукенку парвалі), а пасля павалілася, ішоў з яе («даруйце») кал...
Пражылі без выгод, без ільгот. Нават заказ іхні палучаў нехта спрытны (ён усё абураецца: трэба было аддаць заказ Саю, а не гэтаму блатаку). Перад строем партызанскай брыгады было аб’яўлена аб узнагароджанні яго ордэнам (Чырвонай Зоркі). але ордэна так І не атрымаў. Не трапіў у кнігу «Мы будем жить», паколькі Астаська, расказваючы Сіманавай, як выкралі зброю ў немцаў, назвала свайго брата і дадала: а з ім яшчэ адзін партызан.
7.3.
Ужо не вясна, а сумны морак хлюпаты і снегу.
Прамы і запомнены страх, жах — ужо ў самае выз/ валенне — хаванне ў зямлянках каля могілак у Астраіныцкім Гарадку. Дзень сонечны, цёплы, мы ўсё таўчомся наверсе, як раптам нізка-нізка (на брыючым) нямецкі самалёт з крыжамі — жах і паніка, кінуліся усе да бліжэйшай ямы, праламіўшы страху, збіўшыся у кучу. Страшна было ад паверхні і ад зямлі, ад агульнага страху, які няўпраўна ціснуў мяне, душыў. Я не крычаў, нічога нават сказаць не мог. А тут яшчэ наверсе пачуўся голас Веры Фамінічны, яна мяне шукала, без страху і панікі, а нехта (усе?) на яе злаваў, і ад злосці было яшчэ боязна, ды і лупцоўкі ад В. Ф. я ўжо чакаў...
Ва ўспамінах Чукоўскага:
«В Петрограде, в Генишевском зале, он, помню, процитировал по какому-то поводу такое идиотское двустишие:
Скажи, где кончается наш поцелуй
И где начинается запах сирени.
И тут же прибавил: «Как сказал Александр Сергеевич Пушкин».
— Маяковский, вы врете, у Пушкина этого нет!
— Ну, так у Ратгауза! Не все ли равно?»
Да Пушкіна далекавата, але ідыёцкім называць гэта двухрадкоўе няварта.
Напісаць калі-небудзь артыкул «Жыццёвасць». Некалі Блок пісаў: «нигде не жизненна литература так, как у нас в России». Паэты пайшлі ў вытанчанасць, абразкі, эцюды, імпрэсіі — па-за абставінамі, дачыненнямі, рэаліямі жыцця. Няма кантактаў са штодзённасцю. Прыхільнікі Алеся Разанава (вечар у Доме мастацтваў) паляць свечку, гавораць пра моц і свята інтэлекту (няхай), крычаць: «Слава Разанаву!» (гэта недарэчна); але ж не рабіць усю паэзію інтэлектуальным шаманствам — хадзіце па зямлі, бачце жывых людзей, чуйце пахі і гукі, не забывайце пра хлеб, станок, карову і авечку...
Загадкавае, таямнічае (іншы кірунак думкі) знікае ў літаратуры. «Венера Ільская» Мерымэ сёння не з’яўляецца. Але ж у паэзіі магчымасці фантастычнага невычэрпныя — як выдумкі ўяўлення.
О, я хочу безумно жить:
Все сущее — увековечить,
Безличное — вочеловечить,
Несбывшееся — воплотить!
Пусть душит жизни сон тяжелый,
Пусть задыхаюсь в этом сне, —
Быть может, юноша веселый
В грядущем скажет обо мне:
Простим угрюмство — разве это
Сокрытый двигатель его?
Он весь — дитя добра и света,
Он весь — свободы торжество!
Муза становіцца ўсё больш вынаходлівай, ускладнёныя формы, насычаная паэтыка нібы даводзяць рух мастацтва і прагрэс, але застасцца магутнай, невычэрпнай, бязмежнай, усеўладнай паэтыка прамога, адкрытага выказвання. Простае, дакладнае, арганічна шчырае і ёмкае само кладзецца ў душу і прамаўляе такое галоўнае, хвалюючае, неабходнае, шчодрае.
Вынік паэзіі — пра гэта трэба гаварыць таксама.
Дыскусія ў «ЛіМе» — саматужная, школьная. Куды ідзе паэзія, што адбываецца (з’явы, заканамернасці, формы, працэсы) — ніхто не бачыць, не задумваецца. Гаворка вакол другараднага і безадносна да галоўнага.
Не здзіўленне вынаходлівасцю, формай павінна быць галоўным ва ўспрыманні, а адчуванне мэтазгоднасці, неабходнасці слова, думкі, прыёму. А пасля гэтага (і разам) — ужо і захапленне самою формай. Самамэтная форма (як ні круціце) — дэгуманізацыя мастацтва, што азбучна.
Раптоўная смерць Аляксандра Каверзнева, тэлекаментатара. Вельмі сучасны, інтэлігентны, мяккі, дакладны ў слове, прыгожы.
Чалавек з зайздроснымі якасцямі. Але такім нельга зайздросціць. Можна толькі смуткаваць, што ты не маеш такіх якасцей, што ты — не такі.
Можна, відаць, сказаць, што гэта быў народны мастак — простым людзям было добра яго ўважна слухаць.
Нямоўклыя страсці хатняга жыцця. Сямейная дастаеўшчына.
Пасля змроку і халадоў — сонца, цяпло, тая радасная ружовасць промняў і паветра, лёгкае дыханне дрэў і кустоў, што становіцца ўжо ўнутраным станам. Душа разлятаецца і раствараецца ў іх. Калі б не кабінет, не рукапісы, не мітусня...
Нататка пра Маю Львовіч для «ЛіМа».
«Маякоўскі на зямлі беларускай» — для «Беларусі».
Твардовский:
За тысячу верст
В стороне приднепровской —
Нежаркое солнце
Поры августовской.
Магчыма, магія імені, але мне і гэтыя нехітрамудрыя радкі кладуцца ў душу з хваляваннем як радасць, сум, ирастора, думка, як нешта адчувальна мастацкае, чамусьці нават шчымлівае.
8.5.
Пярэдадзень вялікага і балючага свята. I зноў — фільм «Ляцяць жураўлі». Вялікі фільм. Увесь час трымае слёзы на вачах, усё проста, і ва ўсім — сімволіка смутку, болю, здрады, вернасці, дабраты, жорсткасці.
У гэтыя ж дні — чытанне «Блокадной книги». У бесчалавечных умовах — вышыня чалавечнасці. I строгі допыт: а на што ж здольны ты сам? Але яны і не пытаюць — яны жывуць.
10.5.
Трэба нешта ўспомніць, а яно патанула ў бездані, і ўжо незваротнае, хоць адчуванне ёсць, што ўсё ж нешта ведаеш ці ведаў. А пасля — ці то ўзрушэнне, ці раптоўны сон, і раптам бачыш тое (не тое), і — успомнілася...
Дачны сусед Платонаў, ён заўсёды жвавы, з лёгкай, адчуваецца, жыццёвай хадою. Пырхае, пырхае... Вось спявае, заліваецца.
Г. (не любіць яго):
— Вы толькі паслухайце: на тым тыдні пахаваў маці, а цяпер вось заліваецца.
Нарэшце гаворыць яму:
— Лёша! Ты ж маці толькі пахаваў, а спяваеш. Людзі сорак дзён носяць жалобу.
Ен (гэтак жа бесклапотна):
— Вось бачыце, як дрэнна не ведаць традыцый (звычаяў)... I ўсё.
Вось так сеюць мак.
Да цябе хваліў і поп, і Ярмошка, і я трошку.
Дай, Божа, мне, а нікому не.
Дасць Бог дзень, а чорт работу.
Дзе болі двух — там гавораць услух.