Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Радкі і жыццё

Бечык Варлен

Шрифт:

Веселый жаворонок, вторя зорям.

Той речи верен. Люди все вокруг

С ней кровно дружат, счастьем или горем

Делясь в минуты встреч, часы разлук.

Поэзия, дозволь, слова постигнув эти,

Все заклинания от лихолетья

Произнести. И, став самим собой,

Стихами выразить и боль,

И то, чего я всей душою чаю

И, нашей речи вняв, предощущаю.

20.4.

Калі пераступаеш нейкія асновы і прынцыпы раз за разам, незаўважна становішся цынічным і подлым найгоршай подласцю: лічыш сябе «нармальным», ад іншых патрабуеш устойлівасці і нормы, быццам сам імі валодаеш.

«Все они сотворены из глины и золота, подумал он. Из лжи и потрясений. Из жульничества и бесстыдной правды». (Пра жанчын у Рэмарка. «Трыумфальная арка».) Ці усе? Неаднойчы ўзнікала адчуванне. што ёсць жанчыны надзейныя, верныя, без «жульничества» І «лжи».

Маска вечнасці... Найчасцей — уродства. Рэдка, калі вечнае супакаенне робіць прыгожым. У маладосці я не мог, не хацеў глядзець у твары нябожчыкаў. Цяпер — гляджу. I бачу, што рэдкія з іх лёгка адыходзяць.

Адчуваць красу жыцця пастаянна.

Гогаль у «Арабесках»:

«Как сравнить вас между собою, три прекрасные царицы мира? Чувственная, пленительная скульптура внушает наслаждение, живопись — тихий восторг и меч­тание, музыка — страсть и смятение души...»

«Нравственность, нравственность страждает — вот что главное».

17.5.

Доўгі час заняпаду. Хвароба, стомленасць.

Ніяк не магу больш-менш арганічна ўключыцца ў жыццёвы рытм пасля смерці Джыма Арыстахавіча Сінакіна. Памёр ён 4 красавіка. Мама ў вялікай скрусе. Быў Д. А. харошым другам і мне, і брату. Вік. за жа­лобным сталом нават прыраўняў яго да бацькі. Пайшоў у небыццё надзвычай сумленны, праўдзівы і добры чалавек, без ані якой фальшывінкі. Нікога не мог абразіць, пакрыўдзіць; імкнуўся дапамагчы, падзяліцца. Ніколі не наракаў на жыццё, а нягод у яго было пад завязку. Рашылі з мамай не заказваць аркестр (будуць ісці за дамавінай абыякавыя людзі), а цяпер думаецпа, што трэба было. Пахавалі ў Прылуках, недалёка ад майго дзеда...

Як мала мы (я) знаем пра сваіх продкаў. Мама нічога не ведае пра сваіх дзядоў (іх дзеці рана асірацелі), акрамя таго, што былі сяляне і жылі ў нястачы. Мая бабуля Вячаслава Ульянаўна з сямі гадоў без бацькоў. Была парабчанкай (пасціла гусей, свіней), а потым служанкай. Неяк (пры мне) размаўляла яна з суседкамі каля хаты. Прайшла нейкая жанчына, і суседкі пра яе: «Ваендама пайшла», «Мадам, што насіла ваду жыдам». Бабуля засмяялася і сказала: «Ну, апошняе пра мяне. Служыла я і славянскім, і іудзейскім гаспадарам». У 1914 годзе — бежанка, трапіла ў шпіталь. Там яе трохі падвучылі, і стала яна міласэрнай сястрой. Так і даслужылася ў наш ужо час (без спецыяльнай адукацыі, амаль непісьменная) да мізэрнай пенсіі... Затое падтрымлівае памяць: як любілі яе хворыя, дзеці.

Пра Д. А. у кіеўскай завадской газеце «Орденоносный транссигнал» (10 ліпеня 1964). Узяў у мамы, каб сёе-тое выпісаць. Канешне ж, пра 5 пакутных гадоў, калі Д. А. быу адарваны ад жыцця, у артыкуле ні слова.

Расказваў:

— Выклікалі... I рангам старшыня камісіі звяртаецца да мяне: «Таварыш Сінакін...» Я прытомнасць стра­шу, пачуўшы гэта святое слова «таварыш»...

Пра маці сваю Ірыну Якаўлеўну ўспамінаў з нейкім асаблівым піетызмам. Яна ўмела. лячыць, асабліва вывіхі.

Пра тое, як хрысцілі яго бацьку:

— Мой дзед з папом не ладзіў. I калі нарадзіўся мой бацька і панеслі яго хрысціць, хацеў поп дадь яму імя Пуд. Ну, тут дзед прасіць пачаў: «Няўжо, бацюшка, ты хочаш, каб сына майго дражнілі «Сорак фунтаў»? I поп даў яму імя Арыстарх.

Мама выявіла, што на 4 студзеня (па ст. стылі) прыпадаюць, акрамя названых, і такія імёны: Агаў, Алілепан, Амілій, Апалос, Асінкрыт, Ахаон, Варнава, Ерм, Кляопа, Наркіс, Сасарэн, Сасіпатр, Урван, нават Філолаг. Праўда, ёсць і Арцём, Анісім, Іаан, Клімент (дарэчы і майго прадзеда — Кандрат), Прохар, Фадзей, Філіп — усяго 55. Так што поп усё ж выбраў не самае незвычайнае...

Як цяжка пахаваць чалавека. Калі б не дапамога выдавецтва, не ўяўляю, як7 бы мы абышліся.

А затым доўгі час заняпаду, хвароба, стомленасць, а над зямлёй усе дні красавіка і мая сонца, ружовасць, веснавы рух і спеў. Цяпер трошкі халадней.

Прыязджаў Генка (мой дзядзька і друг — ён на 4 мес. старэйшы). Яго высакароднасць у дзяцінстве (2—3 кароткія ўснаміны). ёсць у яго талент, душа, але непапраўны дылетантызм, схільнасць да гарэлкі. Адчуванне нейкай прывяласці яго.

27.6.

У. Скарынкін у кнігу «Пасадачныя агні» дае верш «Пасля навальніцы»:

Цяжка быць незалежным

I гордым,

Праўду рэзаць у вочы мане...

Крывадушніку

3 луджаным горлам

Захацелася спляжыць мяне.

Пазайздросціў,

Што лётаў высока

I натхнёныя песні складаў.

Выпаўзае вада з вадасцёку

На гарачы асфальт,

Як удаў.

Абурэннем.

I крыўдай няутольнам

Грудзі сціснуты,

Што ні раблю.

На сурвэтцы

Ля лямпы настольнай

Шнур пярэсты

Згарнуўся ў пятлю.

Не задушыць ён

Палкае слова,

Што клякоча

У маім гарляку.

Праясняецца далеч вяснова —

Будзе свята і ў нас

На вяку!

Сярод вясновай Буяковай —

Ночы

Мяне ў дрымотным

Векавым бары

У адной кашулі

Кінулі аднойчы,

Забылі

Падгуляўшыя сябры.

15.7.

Зноў Зялёнае, летні адпачынак, на які прыпаяа так многа самых неабходных спраў (рукапісы Ралька і Каравушкінай — рэцэнзіі; кніга пра Панчанку — пачаць і скончыць...).

Вечнае, заўсёднае: лес з чарніцамі і суніцамі, яго загадкавасць, ціхар сненне жывога і суладных з усім думак.

Адна з іх: трэба, трэба, трэба варушыць мінулае, каб не забывалася.

Увесь ліпень — з дажджамі і без цяпла, лета — як кніга, без душы. Хаця не — ёсць душа, толькі выйсці да яе ў лес, на прастор, на луг, і ўсё рознаваколле — твае душа, сэрца і памяць. Думаеш, успамінаеш, смуткуеш, маўчыш, дыхаеш.

Мария Петровых:

Не зря, не даром все прошло.

Не зря, не даром ты сгорела,

Коль сердца твоего тепло

Чужую боль превозмогло,

Чужое сердце отогрело.

Вообрази — тебя уж нет,

Как бы и вовсе не бывало,

Но светится твой тайный след

В иных сердцах... Иль это мало —

В живых сердцах оставить след?

Рамантыка — гэта мужнасць і змаганне. Там, дзе ціша і ідылія, — няма рамантыкі.

У «Известиях» (9.7.84) Н. Кривомазов. «Здравствуй­те, соседи!» Пра жанчыну-блакадніцу. «Ей казалось, что за столом твоей хаты, или в соседнем доме, или через улицу кто-нибудь голодает, и кусок становился у нее поперек горла».

Поделиться с друзьями: