Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Радкі і жыццё

Бечык Варлен

Шрифт:

Купіў кніжку Івана Яўсеенкі («Крик коростеля») — параіў Янка Брыль. Нашы бел. празаікі добра ведаюць і пішуць вяскоўцаў, асабліва старых, але сучасныя калізіі, быт, моладзь у вёсцы — пра гэта нібы і няма каму. Праблемнасць у творы павінна быць невычэрпнай, як і само жыццё. I калі мне скажуць (ці я сам скажу): у творы пастаўлены вось такія і такія праблемы, то трэба запярэчыць: і толькі? Бо павінна быць іх безліч. Вырашальныя, невырашальныя, вечныя, часовыя...

14.9.

Насалода рэдкая — проста сядзець за сталом і ду­маць, раскідана і вольна, безадносна да дажджу, які па-восепьску нудна цурчыць за вокнамі, і разам з гэтым дажджом, бо яму усё ж падначальваецца (нібыта) сам лад мыслення, нешта няпэўнае тчэцца, а воля не можа даць гэтаму кірунак, а нейкія ўнутраныя органы вяла спяць, а жыццё ідзе, ідзе... I з адчуваннем, што нічога не робіш, усё больш адстаеш, адстаеш... I становіцца маркотна, хоць певядома, калі маркоты больш — ці ў сённяшні дождж, ці ў той вераснёўскай бясконцай соне-чнасці, калі ўсё унутры трапятала, але і не менш смуткавала...

Фергана (з Масквой) — з 17 па 25 верасня. Здава­лася 6, рай павінен быць там, дзе так хораша было ра­зам з сонцам, непарушным жыццёвым спакоем, багаццем садавіны і ўсяго іншага... добра, добра... Але ж хіба для беларуса гэта рай, калі няма нашай рэчкі, возера, мурожнай лугавіны, грыбнога сосніку, бярозавых гаёў.

Знаёмства з Аляксеем Ільічом Паўлоўскім — негаваркім, ціхім, самазасяроджаным, някідкім і гэтым адметным сярод заліхвацкіх танцораў, ультрасучасных крытыкес і пісьменніц з Масквы (ці хто яны там — не адразу разбярэш).

Удмурцкі крытык Шкляеў — такі старанны, сціплы, някідкі, да ўсяго дапытны.

Ноч у Дамадзедаве — глухая цемра прымусовага бяесоння, калі няма дзе прыткнуцца.

Зваротны шлях з Уладзімірам Кастровым — сімпатычны рускі мужчына, прыемна інтэлігентны. Я прыгадаў яму, як ён быў калісьці ў Мінску яшчэ недзе ў годзе 62-м, ці што.

— Мая жонка была беларуска.

— Была?

— Памерла, і я цяпер усё больш адчуваю гэту страту.

Перакладчык афраазіяцкіх паэтаў М. Курганцаў — якія ў нас маглі быць з ім агульныя тэмы для размовы... Яны носяць свой інтэлект, асвечанасць, як спартсмен мышцы (і напаказ таксама). Але знаходзілася.

5.10.

40 год «Молодой гвардии». Яшчэ жывыя Валя Борц, Вольга Іванцова, Анатоль Лапухоў — ды іх не так і многа. Ці лёгка ім жыць і за тых, хто тады загінуў, — хто, можа, тады загінуў, што больш на сябе ўзяў.

Зноў — цёпла, і восень — хоць у вецер ледзьве не пазвоньваючы сыплецца лісце — здаецца такой чыстай і добрай для душы, побач з ссаматнелым добра прыядноўваецца лёгкае, светлае. I лес — твой, і дол, і неба ў сваім настроі, і быць з імі — непаўторная насалода, і нехаць ісці ў хату, у справы. Як адарвацца ад самага вабнага і істотнага.Горная супярэчнасць, інтэлігенцкая сапсаванасць: калі нешта добрае, сумленнае робіш па неабходнасці, нешта пераадольваючы ў сабе. Натуральна — рабіць гэта без усялякага, проста, без устаноўкі. Як чалавек вышэйшай пробы, які ўнутрана цэлыіы і зробіць сваё усё адно, ці жыць яму ці памерці, ці зарабіць міласць ці гнеў, ці з адным змагацца ці з тысячай. Мама мая так можа (часта можа). Хоць без кампрамісаў не абыходзіцца, вядома, ніхто. Хіба што толькі прарокі, але ад прарокаў людзі адхіналіся. Прарок патрэбен на вялікую справу, а ў штодзённым жыцці з ім цяжка.

25. 10.

На прыёмнай камісіі ў СП выступае Д. (абмяркоўваюць У. рус. празаіка, 18 кніг, некалькі ў Маскве): «У. цудоўны чалавек, выдатна ўмее расказваць дзецям, зрабіў больш чым хто... з беларускіх пісьменнікаў і г. д., яму толькі бракуе таленту. (Рогат.) Але яго бракуе і многім з тых, хто прыняты ў СП. (Зноў рогат.)

...3 часоў, калі загадчыкам рэдакцыі перавыданняў быў Леў Салавей:

Клейте разумное, доброе, вечное

И не жалейте клей.

Клейте.

Спасибо вам скажет сердечное

Лев Соловей.

4Х1'

Многія кажуць: «Дай!» Іх становіцца ўсё больш.

16-га — смерць Андрэя Макаёнка, сёння пахаванне. Узрушэнне тут яшчэ і ад таго, што ён быў надзвычай жыццялюбны.

«Природа будто говорила: жизнь должна быть пре­красной, как я». Ці толькі гэта? Мне яна гаворыць: не будзь дрэнны, не мітусіся, стань таленавітым, лёгкім на справу і вартым многага.

Чалавеку неабходна пашырацца, а ён (хай сабе я) — так часта звужаецца.

4.12.

Лісты Сасідку, Русецкаму (70 год), Маі Львовіч. Выступление ў Палацы прафсаюзаў (юбілей СССР), для замежнага радыё (пра Русецкага), нататка для «ЛіМа» пра «Отче ім’я».

«Три Дюма» Маруа.

«Поэзия — открытая связь людей... Поэзия — самая необходимая ветвь в искусстве». Гэта ў Вазнясенскага гаворыць англійскі скульптар Мур. Добра гаворыць.

Апякло будзённае, знізіліся высі, пакінулі парыванні і думкі — чаму? Толькі таму, што мітуслівая служба ад ранку да вечара? Ці вычарпаны рэсурсы. Наўжо ж ужо зусім няма будучыні? Ці варта толькі ў яе закахацца, паверыць-— і прыйдзе новае.

Александр Лацис. «Диковинные усложнизмы». «ЛГ», 6.10.1982.

Пушкин — Киреевскому: «Избегайте ученых терми­нов; и старайтесь их переводить, то есть перефразиро­вать».

Пушкин — Вяземскому: «Да говори просто — ты до­вольно умен для этого».

Из «Болдинских чтений» (выпуск третий): «Инвари­антность этих пар, кроме их тематической итеративнос­ти, выражается еще и в том, что они сводятся в некую парадигму».

9.12.

На прыёмнай каміеіі ў СП. Прынялі Рубанава, Лаўшука, Тарасава. Адклалі Дзюбу, Шкляраву, Якутава. Па Дзюбу давялося выступаць, прытым адмоўна. Але ўвесь час, і пасля, не выходзіла з галавы прысвячэнне: «Бацьку, які загінуў, калі яму было столькі ж, колькі зараз мне». Нарадзіўся ён у 46-м, бацьку маглі ўзяць у армію пасля вызвалення.

Часам самая засмечаная, грувасткая, самая чужаземная мова — у моваведаў. Чытаю П. Нікалаева (доктар, вядомы вучоны) — нататкі з V кангрэса Міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў рус. мовы і л-ры. Ніводнага жывога слова. Быццам робяць сумную, нудную спра­ву. Пра гэта варта аднойчы стрэліць артыкулам.

...Сяргей і яшчэ пяць хлапцоў з класа пастрыгліся дагала — на спор з дзяўчынкамі (тыя купяць торт). У нейкі момант, агледзеўшы сябе ў люстэрку, плакаў.

Настаўнік не той, хто вучыць, а той, хто вучыцца.

Трывожны сённяшні сон. На нейкай страсе прабіраюся ўверх, а на комін села нейкая шэрая, шызаватая птушка з моцнай глюгай. Нейкая пагроза, боязь. Але ж ведаю, што вараннё лёгка спалохаць. Жменяй імшаніку — туды. А яна — ага, вось ты дзе. Пырх — і побач. Я адчуваю: павінен яе гнаць, зараз яна нешта мне бла­гое зробіць, клюне ў вока ці яшчэ што. Але такія млявасць, утраненне, нямогласць. Са сполахам і прачынаюся. I не першы раз уначы ляжыш, ляжыш, ляжыш.

1983

9.1.

Артыкулы, нарады, размовы пра дысцыпліну. Дай Бог!

Успаміны пра першы ад’езд на цаліну. Думка тады пра залатое пакаленне, будучыню. Таварныя вагоны, мая ватняя коўдра, на якую заўсёды нехта пхнуўся ўзлезці. Прыкметныя — хто дужасцю, хто абліччам — хлапны, як і прыгажэйшыя з дзяўчат. Хваляванне ад Смаленска, кармёжка ў салдацкіх сталовых. Пераезды ў тамбурах — пажадана з якой дзяўчынай на пару. Кожны дзень (едзем на ўсход) усё больш ранні ўзыход сонца. Святло як усюды, а як цяпер адчуваю — святло біла знутры. Я яшчэ тады быў чысцюткі-чысцюткі, без аднае брыдоцінкі. Едзеш дні і ночы, а дарога здаецца бясконцаю, а ўсё кожны міг новае і нязвыклае, і ўсё нова, нова. Вось Ражск (Ряжск, вельмі руская назва, хай яе ніколі не забяруць)/ Бяжыш нейкімі дварамі, між вострых частаколаў, пераскокваеш нейкія раўчакі ці то пойла свіное і иатрапляеш у захалусны магазінчык (крамка), дзе яблычнае віно і кансервы. 3 бутэлькаю хутчэй назад. У вагоне хлопцы быццам цябе чакалі, абселі. У пяцісотграмовы мсталічны кубак наліваюць: ты першы і пі. Па нявопытнасці я выжлуктваю амаль усё. Дык жа хлопцы як — глядзяць пракісла і недаўмёна. I Ханяўка, і Валодзя Вязевіч любяць — ого! Хутчэй зноў туды, і яшчэ адна бутэлька ванючага пойла. I яно быццам само такое ж задворнае, з дамешкамі пахаў вываранай бялізны, мыльнай пены, свінога пойла. Хлопцы лагаднеюць, вагон імчыць і імчыць, набягаюць здарэнні. Нехта кінуў у акно бутэльку — разбіў хлопцу галаву. Папярэджваюць — не выстаўляйце ногі — звешваюць. I вось высокі перон — жах! — і нехта інвалід, і гэта праходзіць міма, як чыгуначныя станцыі. Усё жыццё — а я ж заўсёды быў асцярожны — помніцца імгненнямі пагрозлівай небяспекі, і ко.іькіх жа такая небяспека паглынае.

Поделиться с друзьями: