Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Рускія народныя казкі

Ушынскі Канстанцін Дзмітрыевіч

Шрифт:

Крумкач, нічога не зробіш, паляцеў, а воўк трымае яго крумкачаня. Доўга ці не доўга лятаў крумкач, прынёс ён жывой і мёртвай вады. Шэры воўк папырскаў мёртвай вадой раны Івану-царэвічу, раны загаіліся; папырскаў яго жывой вадой — Іван-царэвіч ажыў.

— Ох, моцна ж я спаў!..

— Моцна ты спаў, — кажа шэры воўк.— Каб не я, зусім бы не прачнуўся. Родныя браты цябе забілі і ўсю здабычу тваю звезлі. Садзіся на мяне хутчэй.

Памчаліся яны ў пагоню і дагналі абодвух братоў. Тут іх шэры воўк разарваў на шматкі, а шматкі па полі параскідаў.

Іван-царэвіч пакланіўся шэраму воўку і развітаўся з ім навекі.

Вярнуўся Іван-царэвіч дадому на кані залатагрывым, прывёз бацьку свайму Жар-птушку, а сабе — нявесту, Алену Прыгожую.

Цар Берандзей зарадаваўся, пачаў распытваць. Іван-царэвіч расказаў, як памог яму шэры воўк дастаць здабычу, ды як браты забілі яго соннага, ды як шэры воўк іх разарваў.

Пабедаваў цар Берандзей і хутка суцешыўся. А Іван-царэвіч ажаніўся з Аленай Прыгожай, і пачалі яны жыць-пажываць ды гора не знаць.

Толькі Іван-царэвіч заснуў, пад'язджаюць да яго браты. Ездзілі яны па чужых землях, шукалі Жар-птушку, вярнуліся з пустымі рукамі. Пад'ехалі, аж бачаць — у Івана-царэвіча ўсё здабыта.

Вось яны і згаварыліся:

— Давай заб'ём брата, уся здабыча будзе наша.

Дамовіліся так і забілі Івана-царэвіча. Селі на залатагрывага каня, узялі Жар-птушку, пасадзілі на каня Алену Прыгожую і застрашылі яе:

— Дома не кажы нічога!

Ляжыць Іван-царэвіч мёртвы, над ім ужо крумкачы лятаюць. Hi адсюль ні адтуль прыбег шэры воўк і схапіў крумкача з крумкачанём.

— Ляцітка ты, крумкач, па жывую і мёртвую ваду. Прынясеш мне жывой і мёртвай вады, тады адпушчу тваё крумкачаня.

Крумкач, нічога не зробіш, паляцеў, а воўк трымае яго крумкачаня. Доўга ці не доўга лятаў крумкач, прынёс ён жывой і мёртвай вады. Шэры воўк папырскаў мёртвай вадой раны Івану-царэвічу, раны загаіліся; папырскаў яго жывой вадой—Іван-царэвіч ажыў.

— Ох, моцна ж я спаў!..

— Моцна ты спаў, — кажа шэры воўк.— Каб не я, зусім бы не прачнуўся. Родныя браты цябе забілі і ўсю здабычу тваю звезлі. Садзіся на мяне хутчэй.

Памчаліся яны ў пагоню і дагналі абодвух братоў. Тут іх шэры воўк разарваў на шматкі, а шматкі па полі параскідаў.

Іван-царэвіч пакланіўся шэраму воўку і развітаўся з ім навекі.

Вярнуўся Іван-царэвіч дадому на кані залатагрывым, прывёз бацьку свайму Жар-птушку, а сабе — нявесту, Алену Прыгожую.

ГУСІ-ЛЕБЕДЗІ

Жылі мужык ды баба. У іх была дачка ды сынок маленькі.

— Дачушка,— сказала маці,— мы пойдзем на работу, глядзі браціка! Не ідзі нікуды з двара, будзь разумніцай — мы купім табе хустачку.

Бацька з маткай пайшлі, а дзяўчынка забылася, што ёй гаварылі: пасадзіла браціка на траўцы пад акном, а сама пабегла на вуліцу гуляць.

Наляцелі гусі-лебедзі, падхапілі хлопчыка і панеслі на крылах.

Вярнулася дзяўчынка, глядзіць — няма браціка. Ахнула, кінулася туды-сюды — няма!

Яна яго клікала, слязьмі залівалася, бедавала, што бацька і маці не даруюць ёй гэтага,— брацік не адгукнуўся.

Выбегла яна ў чыстае поле і толькі згледзела: мільганулі далёка ў небе гусі-лебедзі і зніклі за цёмным лесам. Тут яна здагадалася, што яны схапілі яе браціка: пра гусей-лебедзяў даўно ўжо хадзіла нядобрая слава, што яны маленькіх дзяцей хапаюць.

Кінулася дзяўчынка даганяць іх. Бегла, бегла, бачыць — стаіць печ.

— Печка, печка, скажы, куды гусі-лебедзі паляцелі?

Печ ёй адказвае:

— З'еш мой жытні піражок — скажу.

— Буду я Жытні пірог есці! У майго бацюхны і пшанічныя не ядуцца...

Печ ёй не сказала. Пабегла дзяўчынка далей — стаіць яблыня.

— Яблыня, яблыня, скажы, куды гусі-лебедзі паля-целі?

— З'еш мой лясны яблычак — скажу.

— У майго бацюхны і садовыя не ядуцца...

Яблыня ёй не сказала. Пабегла дзяўчынка далей. Цячэ

малочная рака, кісельныя берагі.

— Малочная рака, кісельныя берагі, куды гусі-лебедзі паляцелі?

— Паспытай майго простата кісяльку з малачком — скажу.

— У майго бацькі і смятанка не есца...

Доўга яна бегала па палях, па лясах, ды брата так і не знайшла. А тут і вечар надыходзіць. Рабіць няма чаго — трэба ісці дамоў. Раптам бачыць — стаіць хатка на курынай лапцы, з адным акенцам, вакол сябе паварочваецца.

У хатцы старая баба-яга кудзелю прадзе. А на лаўцы сядзіць брацік, забаўляецца сярэбранымі яблычкамі.

Дзяўчынка ўвайшла ў хатку:

— Добры дзень, бабулька!

— Добры дзень, малая! Чаго прыйшла?

— Я па імхах, па балотах хадзіла, сукенку намачыла, прыйшла пагрэцца.

— Садзіся пакуль што кудзелю прасці.

Баба-яга дала ёй верацяно, а сама пайшла. Дзяўчынка прадзе — раптам з падпечка выбягае мышка і кажа ёй:

— Дзяўчынка, дзяўчынка, дай мне кашкі, я табе нешта добранькае скажу.

Дзяўчынка дала ёй кашкі, мышка ёй сказала:

— Баба-яга пайшла лазню грэць. Яна Цябе вымые-выпарыць, у печ пасадзіць, засмажыць і з'есць, сама на тваіх касЦях пакачаецца.

Дзяўчынка сядзіць ні жывая ні мёртвая, плача, а мышка ёй зноў:

— Не чакай бяды, бяры браціка ды ўцякай, а я за цябе кудзелю папраду.

Дзяўчынка ўзяла браціка і пабегла. А баба-яга падыдзе да акенца і пытаецца:

— Ты прадзеш там, малая?

Мышка ёй адказвае:

— Праду, бабулька...

Баба-яга лазню нагрэла і пайшла па дзяўчынку. А ў хатцы няма нікога. Баба-яга закрычала:

— Гусі-лебедзі, ляціце даганяць! Сястра з братам уцякла!..

Сястра з брацікам дабегла да малочнай ракі. Бачыць — ляцяць гусі-лебедзі.

— Рэчка, матухна, схавай мяне!

— Паспытай майго простага кісяльку.

Дзяўчынка паспытала і дзякуй сказала. Рака схавала

яе пад кісельным беражком.

Гусі-лебедзі не ўбачылі, праляцелі міма.

Дзяўчынка з братам зноў пабегла. А гусі-лебедзі вярнуліся, ляцяць насустрач, вось-вось убачаць. Што рабіць? Бяда! Стаіць яблыня...

— Яблыня, матухна, схавай мяне!

— З'еш мой лясны яблычак.

Дзяўчынка хуценька з'ела і дзякуй сказала. Яблыня яе засланіла сваімі галінкамі, прыкрыла лісцікамі...

Поделиться с друзьями: