Рускія народныя казкі
Шрифт:
— Ідзі за мяне замуж. Будзеш у золаце-серабры хадзіць, і козлік будзе жыць з намі.
Алёнка падумала, падумала і пайшла за купца замуж.
Пачалі яны жыць-пажываць, і козлік з імі жыве, есць-п'e з Алёнкай з адной міскі.
Аднаго разу не было купца дома. Раптам, ні адсюль ні адтуль, прыходзіць ведзьма: стала пад Алёнчыным акенцам і гэтак ужо ласкава пачала клікаць яе купацца на рэчку.
Прывяла ведзьма Алёнку на рэчку. Кінулася на яе, прывязала Алёнцы на шыю камень і спіхнула яе ў ваду.
А сама зрабілася Алёнкай, прыбралася ў яе адзенне і прыйшла ў яе харомы. Ніхто ведзьму не пазнаў. Купец, вярнуўся — і той не пазнаў.
Адзін козлік усе ведаў. Звесіў ен галаву, не п'е, не есць. З раніцы да вечара ходзіць па беражку каля вады і кліча:
— Алёнка, сястрыца мая! Выплыві на беражок...Прачула пра гэта ведзьма і давай прасіць мужа — зарэж ды зарэж козліка...
Купцу шкада было козліка, прывык ён да яго. А ведзьма так прыстае, так упрошвае — рады няма. Купец і згадзіўся:
— Ну, зарэж яго...
Загадала ведзьма раскласці агні вялікія, грэць катлы чыгунныя, вастрыць нажы булатныя...
Козлік дачуўся, што яму нядоўга жыць засталося, і кажа названаму бацьку:
— Перад смерцю пусці мяне на рэчку схадзіць, вадзіцы папіць, кішачкі прапаласкаць.
— Ну, схадзі.
Пабег козлік на рэчку, стаў на беразе і закрычаў, ды гак жаласненька:
— Алёнка, сястрыца мая, Выплыві на беражок! Агні гараць вялікія, Катлы кіпяць чыгунныя, Нажы востраць булатныя, Мяне хочуць зарэзаці!Алёнка з рэчкі яму адказвае:
— Ах, брацік мой, Іванка мой! Цяжкі камень на дно цягне, Апляла трава ногі моцненька, А пясок рачны лёг на грудзі мне.А ведзьма шукае козліка, не можа знайсці і пасылае лугу:
— Ідзі знайдзі козліка, прывядзі яго да мяне.
Пайшоў слуга на рэчку, аж бачыць — козлік бегае па беразе і кліча, ды так жаласненька:
— Алёнка, сястрыца мая, Выплыві на беражок! Агні гараць вялікія, Катлы кіпяць чыгунныя, Нажы востраць булатныя, Мяне хочуць зарэзаці!А з рэчкі яму адказваюць:
— Ах, брацік мой, Іванка мой! Цяжкі камень на дно цягне, Апляла трава ногі моцненька, А пясок рачны лёг на грудзі мне.Слуга пабег дадому і расказаў купцу пра тое, што чуў на рэчцы. Сабралі народ, пайшлі на рэчку, закінулі сеткі шаўковыя і выцягнулі Алёнку на бераг. Знялі камень з шыі, акунулі яе ў ваду крынічную, адзелі ў багатае ўбранне. Алёнка ажыла і стала прыгажэйшаю, чым была.
А козлік ад радасці тры разы перакуліўся цераз галаву і зрабіўся хлопчыкам Іванкам.
Ліхую ведзьму прывязалі да конскага хваста і пусцілі каня ў чыстае поле.
Жыў-быў стары. У яго было тры сыны: два разумныя, трэці — дурны Ямеля.
Ты я браты працуюць, а Ямеля цэлы дзень ляжыць на печы, ведаць нічога не хоча.
Аднаго разу паехалі браты на кірмаш, а бабы, братавыя, давай пасылаць яго:
— Схадзі, Ямеля, па ваду.
А ён ім з печы:
— Не хочацца...
— Схадзі, Ямеля, а то браты з кірмашу вернуцца, гасцінцаў табе не прывязуць.
— Ну добра.
Злез Ямеля з печы, абуўся, апрануўся, узяў вёдры і сякеру і пайшоў на рэчку.
Прасек лёд, набраў вады ў вёдры і паставіў іх, а сам глядзіць у палонку. I ўбачыў Ямеля ў палонцы шчупака. Злаўчыўся і схапіў шчупака рукою:
— Салодкая будзе юшка!
Раптам шчупак кажа яму чалавечым голасам:
— Ямеля, пусці мяне ў ваду, я табе калі-небудзь памагу.
А Ямеля смяецца:
— Што ты мне паможаш?.. Не, занясу я цябе дадому, скажу братавым, каб юшку зварылі. Салодкая будзе юшка.
Шчупак зноў пачаў прасіцца:
— Ямеля, Ямеля, пусці мяне ў ваду, я табе зраблю ўсё, што ты толькі пажадаеш.
— Добра, аде пакажы спачатку, што не падманваеш мяне, тады пушчу.
Шчупак у яго пытаецца:
— Ямеля, Ямеля, скажы, чаго ты зараз хочаш?
— Хачу, каб вёдры самі пайшлі дадому і вада каб не расплюхалася.
Шчупак яму кажа:
— Запомні мае словы: калі табе чаго захочацца — скажы толькі:
Па шчупаковаму казанню, Па майму жаданню.Ямеля і кажа:
— Па шчупаковаму казанню, Па майму жаданню —ідзіце, вёдры, самі дадому...
Толькі сказаў — вёдры самі і пайшді на тару. Ямеля пусціў шчупака ў палонку, а сам пайшоў за вёдрамі.
Ідуць вёдры па вёсцы, народ дзівіцца, а Ямеля ідзе ззаду, пасміхаецца... Зайшлі вёдры ў хату і самі сталі на даўку, а Ямеля палез на печ.
Многа ці мала мінула часу — братавыя зноў кажуць яму:
— Ямеля, што ты ляжыш? Схадзіў бы дроў накалоў.
— Не хочацца...
— Не наколеш дроў, браты з кірмашу вернуцца, гасцінцаў табе не прывязуць.
Ямелю не хочацца злазіць з печы. Успомніў ён пра шчупака і ціхенька кажа:
— Па шчупаковаму казанню, Па майму жаданню —ідзі, сякера, накалі дроў, а дровы самі ў хату падавайцеся і ў печ складайцеся...
Сякера выскачыла з-пад лаўкі — і на двор, і давай дровы калоць, а дровы самі ў хату ідуць і ў печ лезуць.
Многа ці мала часу прайшло — братавыя зноў кажуць:
— Ямеля, дроў у нас больш няма. З’ездзі ў лес, насячы.
А ён ім з печы:
— А вы на што?
— Як гэта — мы на што?.. Хіба гэта наша работа — у лес па дровы ездзіць?
— Мне не хочацца...
— Ну, не будзе табе падарункаў.
Нічога не зробіш. Злез Ямеля з печы, абуўся, апрануўся. Узяў вяроўку і сякеру, выйшаў на двор і сеў у сані:
— Бабы, адчыняйце вароты!
Братавыя яму кажуць:
— Што ж ты, дурань, сеў у сані, а каня не запрог?
— Не трэба мне каня.