Сон на кургане
Шрифт:
1-я русалка
Не, не твой, але мой Зменнік той ходзе, знаць, — Зноў мяне палюбіў, Будзе зноў цалаваць.2-я русалка
І ні твой, ні яе, А мой верны слуга Княжну ўспомніў сваю І ідзе, як мага.3-я русалка (як бы сама да сябе)
Мо нябожчык сынок?..1-я русалка (як раней)
Мо татуля сівы?..2-я русалка (таксама)
Мо стары князь, мой муж, Ка мне йдзе — як жывы?..Усе тры (разам)
Ну, ў кусты, хто куды! Хай жа йдзе маладзец, Пакуль блуду яго Не надыдзе канец.(Разбягаюцца.)
Сам (разглядаючыся)
Не слеп я, здаецца, Здаецца, не п'ян, — Зноў гэтае месца, Той самы курган. І ногі прысталі, І хочацца спаць, А сцежкі, чым далей — Не знаць і не знаць. Ці кінуў хто ўрокі У кожны тут кут, Ці ведзьмы ўнарокі Мяне водзяць тут. Так шумы пужаюць, Чуць што дзе дрыгне; А дома чакаюць Даўно ўжо мяне. Гоп! гоп! Не чуваці, Адказу няма. Ой, пушча, Ой, маці, Ты зводзіш здарма! Жартуеш здарма ты, Наслаўшы ламоў! Я траплю дахаты, Я траплю дамоў!(Ідзе далей.)
Русалкі (выбегшы, разам)
І не наш, і нічый, — Так сабе чалавек.1-я русалка
Для спачынку яму Я прыдумала лек.2-я русалка
І мне ведама ўжо.3-я русалка
Знаю я. Як не знаць?Усе тры (разам)
Вось тут, на кургане, Яго ўложым мы спаць.(Чапляюцца зноў валасамі за сукі і калышуцца.)
Ха-ха-ха! Сёння ўжо Ён не выйдзе адсюль. Гу-ля-ля, гу-тта-та! Гу-та-та, гу-та-туль!1-я русалка
Ах, успомніла я Сваё ўлетку жыццё; Пільнавала тады Я за вёскай жытцо. Ужо спелы былі, Як адзін, каласкі; Вецер іх калыхаў Вось так, так на бакі. Ласкаталі так мне Яны твар, валасы; Ласкатала іх я Ад расы да расы. Пільнавала іх я; Ажно раз, нада днём К ім кабета ідзе, Проста йдзе з фартухом. Вочы ўпаўшы ў яе, Не вясёла яна, І худая уся — Косць ды скура адна. Як прыйшла, ды скубель Каласкі так мае, І адзін за другім У фартух, як свае. А я шась! а я ў смех! Зняў кабеціну страх. Ды наўцёкі адтуль, Толькі чула я — ах! Развязаўся фартух, А яна ўсё бяжыць, І рассеяла так Каласкі па мяжы. Ах, як смешна было! Як смяялася я! Гу-ля-ля, гу-та-та! Гу-та-та, гу-ля-ля!Усе тры (разам)
Ах, як смешна было! Ну, яна, ну, сям'я! Гу-ля-ля, гу-та-та! Гу-та-та, гу-ля-ля!2-я русалка (адчэпліваецца і садзіцца пад дзеравам)
Ўжо нядаўна было; Пільнавала ў аўсе Так я грушу адну, — Бач, хлапца к ёй нясе. Абарваны такі, Адно зрэб'е на ім; Босы быў і усім Тросся целам худым. Як да йгрушы дабег, А ўжо быў на ёй плод, Зірнуў, плюнуў ў руку, — І на йгрушу, як кот. Як да верху далез, Давай дзіч тую рваць І за пазуху ўсё Напіхаці, хаваць. А я тут галінкой Па камлі грушы хлоп! Ды вось як: сучком трэсь — (Паказвае.) Зляцеў хлопец, як сноп. Летучы, зачапіў Кашулёнаю сук, І з-за пазухі ўсе Грушы кучай стук-стук! Не збіраў, паляцеў — Уцякаў, як быў дуж. А я ў хохат, у смех І з хлапца, і з ігруш. Ах, як смешна было! Як смяялася я! Гу-ля-ля, гу-та-та! Гу-та-та, гу-ля-ля!Усе тры (разам)
Ах, як смешна было! Ну, яна, ну, сям'я! Гу-ля-ля, гу-та-та! Гу-та-та, гу-ля-ля!3-я русалка(адчэпліваецца і снуе па кургане)
Ах, і здарыўся мне Такжа сёлета смех. Пільнавала лажка, дзе быў блізка начлег. Траўка ладна ужо Ад зямлі адышла І панаднай была Для каня, для вала. Меў на воку яе, Як хто толькі зірнуў; Аж смяльчак раз адзін Так яе не мінуў. Ночкай цёмна было, Як на дне у вадзе; Хмары месяц звялі, Зоркі такжа нідзе. Я ў травіцы сяджу, Бачу: нейкі бядак На худзенькім кані Падцікаецца так. Сядзіць конна, а ўвесь, Як асіна, дрыжыць; Падабраўся к лажку, Як сава, ўкруг глядзіць. Конь пыпаў да травы І са смакам скубе; Вельмі голадзен быў — А я шась так сабе! (Паказвае.) А конь скок! ды наўцёк Ува ўсе капыты. А яздок аб зямлю… Ўстаў, паплёўся ў кусты. Адну толькі нагу, Як калеку, валок, А я ў хохат, у смех… Такі смешны быў скок.Усе тры (разам)
Ах, як смешна было! Ну, яна, ну, сям'я! Гу-ля-ля, гу-та-та! Гу-та-та, гу-ля-ля!1-я русалка
Але ж дзе, але дзе Гэты наш маладзён?2-я русалка
Мы тут пелі сабе, А на сцежку ўзбрыў ён.3-я русалка
Не яму пуціну Ў гэтай пушчы знайсці.Усе тры (разам)
Пушча наша для нас — Яе нашы пуці.2-я русалка
А каб пэўна было, Пашукаць трэба нам.Усе тры(разам)
Пашукаць, паглядзець Там і тут, тут і там!(Разбягаюцца.)
1-я русалка(па хвілі варочаецца)
Ха-ха-ха! блудзе ўсё, — разглядае кусткі; З рук і ног кроў цячэ, Сумны, бледны такі.3-я русалка (выбягаючы)
Ха-ха-ха! блудзе ўсё. то аб пень, то аб лом. І на неба глядзіць, Як бы там яго дом.2-я русалка (выбягае)
Ха-ха-ха! блудзе ўсё, З сучкоў знакі кладзе, Каб другі раз не йсці, Перайшоў ужо дзе.Усе тры (разам)
Прыйдзе, прыйдзе сюды, Хоць бы млеў, хоць бы чэз, І засне, ах, засне, Як бы ноч, як бы лес.1-я русалка
Стойце! Чую трэск я.2-я русалка
Ўжо ідзе.3-я русалка
Ах, як кот!Усе тры(разам)
Поделиться с друзьями: