Сон на кургане
Шрифт:
Чорны (стукаючы абломкам цэглы па саганку з грашыма)
Ўправа, ўлева, ўлева, ўправа Аплятаці шчыльна, жвава Абручамі ў знак, не ў знакі, Як гадзюкі, як вужакі.Відмы зноў сплятаюцца між сабой за рукі, ачэпліваючы і кружачыся навокал Сама і пасаджаных пры ім звязаных таварышаў. Глуха-шмяліна гудзяць — не то пяюць; Чорны ў такт ім бразгае абломкам па саганку; скрыпяць дошкі; шалясцяць зараслі; вецер свішча ў шчылінах. Усё гэта зліваецца ў адну нейкую пякельна-шалёную мелодыю: нема толькі сядзіць Сам і яго таварышы на друзах замчышча.
Відмы (у адзін голас)
Як гадзюкі, як вужакі, Абручамі ў знак, не ў знакі Аплятаці шчыльна, жвава Ўправа, ўлева, ўлева, ўправа!Раптам асвечвае ўсё замчышча пажарны бляск. Момант відмы астанаўліваюцца і дзіка, злавесна глядзяць: вочы іх крывёю наліты, зверскія, прагавітыя.
Чорны (стукаючы абломкам па саганку)
Зноў, на вырай, зноў, на жніва, Толькі спрытна, толькі жыва! Ўлева, ўправа, ўправа, ўлева — Па наспелыя пасевы.Відмы расплятаюцца, кожнае бярэ за вяроўку — між галавой і рукамі — звязанага свайго таварыша і ў парадку, ў якім прыйшлі, сходзяць з ганка пад звон Чорнага грашыма.
Відмы
Па наспелыя пасевы — Ўлева, ўправа, ўправа, ўлева. Толькі спрытна, толькі жыва, Гэй, на вырай, гэй, на жніва!Чорны свішча. З'яўляецца і забірае саганок з грашыма той самы чалавек, што яго і прынёс.
Сам (усхапіўшыся з месца)
Што за дзіва, што за сіла Зноў круціла, зноў муціла?.. Скавытала і свістала, Як бы путам аплятала, — Ні то ў яве, ні спрасоння… Што за ночка мне сягоння?! Было цёмна, як у вуллі, — Хоць бы ў вока пальцам ткнулі, — А тут відна ў гэтых грудах, Хоць лічы іголкі ўсюды. (Углядаецца ў той бок, скуль б'е большы бляск.) Што я бачу?.. Ці ж быць можа? Гэта ж вёска!.. Божа!.. Божа!.. Жонка… дзіцё, бацька… матка… Ах ты, хатка, мая хатка!(Як шалёны, злятае з тапаром з ганка.)
Чорны
Ха-ха-ха-ха!..III. Пажарышча
Досвітак. Непадалёку ад пажару. Пасяродку стаіць дзікая груша. Валяецца колькі галавешак. Далей — трохі ўправа — пачынаецца палаючая вёска: з некаторых хат засталіся ўжо толькі печы ды каміны, а па баках ляжыць асмалеўшае бярвенне. Пажар падбіраецца пад другі канец вёскі. Калі-нікалі ўзрываецца вецер і даносіць снапы іскраў. Чуваць гул полымя і людскіх галасоў.
І-ы пагарэлец (цягнучы лаву)
Скуль і як яно ўзялося? 3 чыёй хаты занялося?.. Сплю, як толькі спяць уночы, Чую, лезе дым у вочы; Усхапіўся, паглядаю: Мора полымя гуляе; Сам не знаю, ў што ўчапіцца… Ну, за лаву — прыгадзіцца.(Ідзе далей.)
2-і пагарэлец (з андаракам і каптаном бабскім)
…Мы з сваёй яшчэ не спалі: Дзіцянятка калыхалі… Раптам — відна… Я у дзверы, Ды не ў дзверы, а ў кут змерыў. Сяк-так выскачыў за хатку… Бачу, косіць ад пачатку Агонь вёску, як памора; Зноў я ў хатку… ах ты, гора! Сам не знаеш, што ўхапіці; Крычу жонцы: бяры дзіце! Сам хапаю сёе-тое… Чуць з душою, чуць з душою…3-і пагарэлец (з матком і шпулькамі)
Я так крэпка сплю на печы: Ажно тут — штурхель у плечы! Глядзь: аж нехта качаргою Мяне цягне, як дугою. Ўжо ўстаю, ужо буджуся, Злазіць з печы ўжо лаўчуся… Бух аб землю, як сноп жыта, Проста бокам аб карыта!.. Хтось крычыць: барджэй жа, тата!.. Ломяць, цягнуць усё з хаты… Я — хвацель маток і шпулькі… (Глядзіць за пазуху.) Ну, а люлька… няма люлькі.Дзяўчынка (з хлопчыкам, меншым ад сябе; абое ў адных зрэбных кашулях)
Як маланкай, пайшла хатка, Чаравічкі і апратка.Хлопчык (праз слёзы, разглядаючыся)
А дзе ж татка? а дзе мама?Дзяўчынка
Ціха, братка: я таксама Вось з табою іх шукаю, Дзе ж падзеліся — не знаю. Ў гэты бок няслі кадушку.Хлопчык
Падсадзі — сарву я грушку; Хачу вельмі піць і есці.Дзяўчынка (падсаджвае хлопчыка, з павагай)
Вось уздумаў грушы трэсці. Тутка гэткае няшчасце,— Не дзівота і прапасці. А ён, бач, з сваёй ядою!Хлопчык (саскочыў і грызе сарваную дзічку)
Пабяжым цяпер затое.