Сон на кургане
Шрифт:
Дзяўчынка
Не лезь толькі ў вочы з плачам: Татку, мамку недзе ўбачым.Хлопчык (з радасцю адбягаючы з дзяўчынкай)
Недзе знойдзем, недзе ўбачым!1-я кабета (цягнучы саху, заплакаўшыся)
Што за ночка! што за ночка! Не пакінуў і ламочка! Як сярпом, зжынае, голе… А стары прост сходзіць з поля, Галаву саўсім губляе — Сам не знае, што хватае; То у хлеўчык матанецца, То ля пуні апынецца… Ні прыстання, ні куточка… Што за ночка! што за ночка!!2-я кабета (з дзіцянём у калысцы)
Чуць паспела, чуць з душою Гэта выхваціць малое; Засталася ступа, дзежка, I пасудак, і адзежка. Мой паехаў з кума братам — Папрасіў — паехаў сватам,— I не бачыў, і не ведаў, Як гарэла ўсё да следу, Мо б што больш уратавалі… Так, саўсім, саўсім прапалі…3-я кабета (цягнучы на руках ягнё)
…Цягнем з хаты мы ламоцце, Зірк на хлеўчык — страху коце. Я у хлеўчык — гнаць кароўку: Як прывязана вяроўкай — Ані з месца… тут авечка 3 хлева ў полымя, як печку,— Я ягнятка хваць за воўну, А тут дыму ужо поўна… Чуць у дзверы, чуць папала, А ўжо хатка дагарала.Яўрэй (з багамоллем і ліхтарамі; за ім жонка яго і чацвёра дзяцей)
I стадола, і камора Так яшчэ стаялі ўчора, А сягоння, як у яму, Паваліліся і з крамай. (Да жонкі.) Знаеш, чуў я, у Агаты Дзіцянё згарэла з хатай.Яўрэйка (з падушкай і халаю)
Мне казалі на прыгумні: Чалавек звуглеў у пуні.Дзіцянё 1-е (з бляшаным пудэлкам цукерак)
Ото ж вочы дым кусае.Дзіцянё 2-е (са скруткам паркалю)
Будзе ж крама зноў такая?..Дзіцянё 3-е (са скрынкай з цвікамі)
Як жа гэта агонь страша!Дзіцянё 4-е (з кульком мукі)
А як з козачкаю нашай?(Ідуць далей.)
Чуваць званкі, пасля ціхнуць; выходзіць з левага боку вясельная дружына; маладая ў вянку, малады з кветкай на грудзях, сват перапасаны праз плячо белым ручніком, музыка са скрыпкай, закоснік, маршалак і дзве дзяўчыны-дружкі.
Маладая (асоўваецца бяссільна пад грушу, закрываючы рукамі заплаканыя вочы)
Што тут стала? што тут стала? Ўсё ў дыму, усё прапала! Дзе ж мы сонейка сустрэцім? Галавы прыкрыці нечым.Малады (садзіцца ля маладой, абнімаючы, прытульвае к сабе і супакойвае)
Ціха, міленькая, ціха. Як прыйшло, так пойдзе ліха; Пагаруем, пабядуем… Дасць Бог — хату адбудуем… (Горка ўсміхаючыся.) I вяселле дагуляем…Мачыха маладой (выбягае, задыхаўшыся, з боку пажару)
Ах, ах! чым вас прывітаем?.. Чула, чула, галубочкі, Вашы звонкія званочкі!.. Так усе мы вас чакалі: Каравай прыгатавалі,— А які ж, ах, быў удачны! Каб вы зналі — які смачны!Сват (п'янаваты, панура)
Відно, смачны, бо смалілі, Што аж хаты ў дым пусцілі.Маршалак
Знаць, згуляці захацелі Без шлюбоўнікаў вяселле.Музыка
Але толькі без музыкі — Пад пажарныя скавыкі.Войчым маладога (выходзіць з боку пажару з пустымі, як і мачыха, рукамі)
Ну, прыехалі нарэшце! Вось чым сэрцайка пацешце, Малады і маладзіца.Мачыха
Мы ў суседавай святліцы Вас ад шлюбу выглядаем; Гаманім сабе, чакаем…Войчым
Як вам ведама — дзе мелі Адгуляць ваша вяселле.Закоснік
Ў вашых можна б скруціць ногі Ні разгону, ні падлогі.Мачыха
А тут раптам у ваконцы Віднюсенька, як бы ў сонцы!Войчым
Тут у лямант бабы, дзеці.Мачыха
К сваім хатам мы ляцеці… Ўратаваці не прыйшлося.Войчым
Найперш з нашых занялося.Мачыха
Як жа собіла ў час гэткі Замарудзіць так вам, дзеткі?..Сват (заметна манячы)