Сон на кургане
Шрифт:
(Хоча кінуцца з нажом на кабету.)
Падростак (падбягае і хватае ззаду за руку)
Што ты, цётка, звар'яцела Ці мо блёкату пад'ела: К сляпой лезеш без баязні, Як угледзіць, справіць лазню. Чым людзей тут заразаці, Лепш пільнуй свайго дзіцяці…Вар'ятка (спачатку тузаецца, але пры слове «дзіцяці» выпускае з рук нож і туліць к грудзям галавешку)
Лю-лі, лю-лі, мой сыночак! Лю-лі, лю-лі, сакалочак!(Дастае грудзі і хоча карміць.)
Падростак (сам да сябе)
Проста з поля сышла цётка.Вар'ятка
На, пассі, на, дзіцянётка! Ты не вер, што кажуць людзі, Быццам таткі ўжо не будзе.Падростак (сам да сябе)
Жджы к Пятру сырка, матуля.Вар'ятка
Маеш мамку, а татуля?.. (Неўспадзеўкі к падростку.) Я з табою ажанюся.(Хоча абняць яго.)
Падростак (сам да сябе)
Клёпкі ўсе згубіла, мусіць.Вар'ятка
Толькі як вяселле ўстроіць?Падростак (сам да сябе)
Трэба бабу супакоіць. (Да вар'яткі, паказваючы скрыпку.) Я пайграю — ты паскачаш.Вар'ятка
А вянок дзе?Падростак (паказваючы на грушу)
Ці ж не бачыш?Вар'ятка (дастае вянок і кладзе на галаву)
А як з сватам і дружынай?Падростак (сам да сябе)
Ну, нявеста! каб лепш згінуў. (Да яе.) Я ўсім буду, мая душка,— Разам — сватам, мужам, дружкай.(Дастае з грушы хвастач і — як сват — закручвае сабе праз плячо; адрывае кусок з лісцямі галінкі і прычэплівае к грудзям.)
Вар'ятка
I музыкай, і музыкай. (Глянула на сляпую і кладзе на галаву ёй кусок сухой галіны, скруціўшы абручом.) А ты, імасць, будзь нам сваццяй!Падростак
Час вяселле пачынаці.Садзіцца на калысцы і пачынае іграць і прыпяваць; вар'ятка, цянюючы каля грушы, падцінае яму на языку.
Былі ў бацькі тры сыны, Гоп-я! Да ўсе ж яны Васілі, Гоп-я!Дзяўчынка і хлопчык (выбягаюць і з плачам кідаюцца да вар'яткі)
Мама! мама! дзе наш тата?Вар'ятка
Вон, ягнята, вон, шчанята! (Далей прыпявае пад музыку з падросткам.) Адзін коні пасе, Гоп-я! Другі лапці пляце…Пачуўся з боку пажару гоман і крык: «Дзяржы моцна! Бі, колькі улезе!»
Падростак (прыслухаўшыся, ускаквае)
Цяпер, жонка, давай драла, А то, каб не перапала I табе, і мне таксама.(Выбягаюць абое.)
Дзяўчынка і хлопчык (бегучы за вар'яткай з плачам)
Дзе наш татка? мама, мама!Увальваецца гурмам куча людзей, валакучы і тузаючы Сама.
Сам
Хоць зарэжце — ўсё мне роўна: На начлезе быў сягоння. Пламя ўгледзеўшы з папару, Ратаваць бег ад пажару… Я не вінен, хоць зарэжце…1-ы голас (з грамады)
Лжэ, сабака, праўду бэсце: Конь згарэў яго у хлеве.Сам
Хоць павесьце тут на дрэве. На начлезе…2-гі голас (перапыняючы)
А з сякерай, Звёўшы хаты, ў воласць мерыў?Сам
Як і вы, бег ратаваці Вас усіх, як сваіх браццяў.3-і голас (кабечы)
3 тапаром і галавешкай, Падцікаючыся сцежкай…4-ы голас
Покі што прывяжам к грушы.5-ы голас
Хай жа тут мазгі пасуша, Як агнём агонь гасіці.Сам
Хоць зарэжце, хоць судзіце,— На начлезе быў я толькі.4-ы голас
Ці няма ў каго вяроўкі?3-і голас
Ўсе бярвенні пагарэлі, А вяроўкі каб не стлелі?4-ы голас