Станаўленне
Шрифт:
Янка, адчуваючы няёмкасць за свайго верхаводу, за сваё хаўрусніцтва з ім, узяўся прыпальваць новую лучыну. Вяршок у гэты час нагнуўся, развязаў пляцак, дастаў з яго сінюю, з белым гарошкам хустку, сінюю сукенку з белым каўняром i з белымі манжэтамі на рукавах, чорныя, a ўсярэдзіне жоўтыя, з нейкімі белымі штампамі жаночыя туфлі на высокіх вузкіх абцасах, згарнуў усё у скрутак i шпурнуў на палок Яніне.
Тая несвядома злавіла ўжо на падоле ўсё, але трымала, здаецца, нібы палаючую галавешку, вось-вось могучы выпусціць яе з рук.
— Не бойся, не з цыпы якой садранае. З крамы, — ухмыльнуўся Вяршок, — Прыгодзіцца не цяпер, дык у чацвер… Голыя во абое, аблатаныя. Была б мая — дык не тое падарыў бы, увабраў бы як арцістку. А так лепшае аддаў адной цытры, каб хоць раз у месяц да мяне ў лес прыйшла… I табе, сапернік, прынёс тое-сёе, — вывалак з пляцака i падаў цывільны клёшны касцюм, здаецца, сіне-карычневага колеру, цёмную брылёўку i шэрую, у цёмныя клетачкі, кашулю. Усё адзенне было з падвешанымі на нітках цэтлікамі. Паклаў яго Васілю на калені,— Бяры. Таксама ўсё новае, няношанае. Меў злосць на вас, а цяпер, перагарэўшы, не маю. Не пайшоў ca мною, аблапашылі мяне — ладна, не тое прападала ці прападзе… Наце i яшчэ тое, чаго цяпер не знойдзеце з агнём… — Гаворачы, дастаў з пляцака два кавалкі цёмнага мыла, некалькі карабкоў запалак, пачак солі. Гэта не падаў ні Яніне, ні Васілю, a паклаў побач, на лаўцы. — Перастанеце зыркаць спадылба, будзеце трымаць язык за зубамі, памагаць калі — дык яшчэ не тое прынясу… Я не галяк, а маю тое, што вам, можа, i не снілася. У мяне ляжаць закопаныя яўрэйскія сталовыя сервізы, сярэбраныя нажы i відэльцы, пярсцёнкі залатыя… Гэтае дабро — заўсёды дабро…
Падышоў да стала, адсунуў конаўку ca снараднай гільзы, драўляныя лыжкі i выклаў два боханы чырвонаармейскага хлеба, тры бляшанкі кансерваў, колца вэнджанай кілбасы, салдацкую новую зялёную флягу.
— Вось як мы жывём! Як каралі! — пахваліўся, сеў на другі бок стала, загадаў: — Давай, гаспадыня, шыкуй усё. Папіруем. А ты, — навёў калючыя вочкі на Васіля, — падай вады, каб разводзіць спірт. I варушыцеся вы абое! Не чэрці ж мы ўрэшце! З адной плоці ды крыві! Хоць вы чысценькія, а мы — заплямленыя, але ўсё роўна на адной зямлі ходзім…
Пазней Яніна i Васіль адмовіліся ад пачастункаў («мы павячэралі ўжо»), Янка піў i еў мала, a налягалі на пітво i на ежу Вяршок ды Крушынскі.
Сын ляснічага маўчаў, быў нібы ад усяго адрачоны; Вяршок, падпіўшы, пачаў не прыдзірацца, як бывала раней, а сгіавядацца.
— Страшны, агідны я вам? — пачаў ён, праўда, з крыўдаю. — Нелюддзю, забойцам мяне лічыце? Сам бачу:
седзіцё як на іголках ды думаеце: «О божа! Калі цябе чорт панясе з хаты ды дзе ўходае, звядзе са свету?!» Канечне, іначай бы сустракалі, калі не так, a іначай было на свеце… Не любілі б, клялі за вочы, але не нагарджалі б… Не смелі б… Не смелі б наказаць, што гідзіцеся… Бо ніхто перад начальствам не фанабэрыцца, усе хочуць яму дагадзіць…
Ён гаварыў, прынлюшчваў, нібы для прыцэлу, левае вока i, здаецца, па-ранейшаму ўніваўся сваёю ўладаю, уладаю аўтамата, сілы.
— Але ці думаў хто ў сорак першым, што так усё павернецца? — пахітаў галавою, зажмурыўся ад дыму, а можа, найбольш ад адчаю, што, мусіць, які ўжо час тачыў яму душу, нібы шашаль. І той адчай, відаць, не заглушвалі ні зверствы, ні оргіі, ні гарэлка. — Я верыў усёю душою: усё, канец Саветам. Будзе ў нас новая ўлада, новае жыццё. Не бальшавікі, не яўрэі будуць кіраваць, мець усе асалоды, a зусім іншыя сілы. Падумаў я сам сабе: «А чаму i я не магу вынырнуць наверх? Ну, хто быў я дагэтуль у сваёй Оршы? У дваццаць пяць гадоў? Грузчык. Вугаль, мяшкі з соллю цягаў, пуп надрываў. Меў толькі на пражытак, жыў у канурцы, быў гнаны i абсмяяны. A хіба я дурань, абэлтух? Не, я не дурань i не абэлтух. Я заўсёды быў кемны, цямлівы, мог бы інжынерам, урачом ці настаўнікам стаць. Але не стаў. Уся бяда была ў тым, што бацька мой быў поп. Засланіў ён мне дарогу ў навуку, да насад, нарадзіў i пусціў у свет на ганенні, здзекі ды пакуты. Дык не, цяпер, пры новай уладзе, не буду кузюркаю, пастараюся стаць чалавекам. Калі можна апраўдаць тое, чаму быў я такі раней, дык чаму няможна апраўдаць таго, што я хачу стаць іншым?! Адным словам, пайшоў у паліцыю. Сам. „Хачу, — сказаў там, — паслужыць новай уладзе. Шчыра, сумленна, каб яна хутчзй тут узяла моц“. Абнюхалі, абмацалі — узялі. Стары мой, праўда, залямантаваў: „Ты — выхрыст, антыхрыстава семя, здраднік! Не смей здраджваць Радзіме, народу!“ — I давай-давай далдоніць мне ледзь не бальшавіцкімі лозунгамi. „Дурань ты стары! Мала цябе ціснулі!“ — сказаў я толькі яму i пайшоў станавіцца чалавекам…»
Вяршок заціх, наліў з флягі Крушынскаму, сабе ў кубкі спірту, дадаў вады з конаўкі, моўчкі, не запрашаючы, кульнуў, нанова закурыў.
— На службе я не хітраваў, не лайдачыў ці не віляў, як іншыя вілялі,— зноў загаварыў.— I там, i тут не шкадаваў ні бальшавікоў, ні яўрэяў, ні партызан i ix сем’яў, ні ўсякіх падазроных — нікога, хто хоць крыху нос вярнуў ад новай улады… Я i да цябе, галубок, — прыплюшчыў вока на Васіля, — дабіраўся, ды не паспеў. Нутром чуў, што ты ў гаспадаровай кузні не тое, што трэба, клеплеш, уночы людзей з лесу сустракаеш i сам у лес ходзіш… Ды i твой гаспадар, Дошчачка, мне намёкі пра гэта рабіў… Шчасце тваё: не паспеў… Немцы пасля «катла» пачалі рыхтавацца даваць драла, i я пачаў пра сябе больш думаць… Думаў разам з імі падацца. Я ж не дурань, ведаў i ведаю: тут мне канцы. Чамаданчыкі спакаваў, іду ў воласць, дзе адыходзіць на Навагрудак грузавік з чамаданамі афіцэраў. Толькі я ткнуўся, a адзін з ix штурхель мне ў грудзі: «Пшоль! Сваім ходам драпай, ты нам болей не трэба». Аж закалаціла мяне. Ах вы, свалата! Калі я верпа служыў, рабіў усю чорную работу, усталёўваў тут вашу ўладу, дык быў трэба, а цяпер ужо не трэба?! Зло, крыўда мяне ўзяла. Добра, думаю, што вам не толькі ў лыч далі, пыху збілі, але i рукі ды ногі вам пераламалі… Радасць мая гэтая, праўда, адмысловая была, бо не чакаў i не чакаю тут пераможцаў, бо яны нясуць мне толькі кулю ці пятлю… Адным словам, на Захад не пабег, як пабеглі іншыя. А што там рабіць? Кім там будзеш? Парабкам, халуём! Відаць, доля мая такая, каб быць гнаным, кузюркаю, a ўрэшце i загібець сабакам з ліхой памяццю… Але, — вочы яго страшна бліснулі,— не, не палезу сам у цятлю, не смальну сабе у скроню: пацешуся, нагуляю япічэ трохі, пакуль яшчэ час мой, час зброі… Яшчэ ў мяне многа зла, яшчэ не за ўсё я паквітаўся…
Зноў наліў Крушынскаму, сабе спірту, разбавіў вадою i зноў, не запрашаючы таго, выпіў, не закусіў.
— Ён, пан паручнік, — кіўнуў на Крушынскага, — іншы. Ён — рыцар! Ён усё меў, але ўсё страціў. Ён хоча ўсё вярнуць — маёнтак, багацце i яшчэ большае. Да д’ябла мне ён, я яго на ражне бачу, як i яго веру ды ідэю, бо я сам за сябе, але я цяпер з ім, служу яго гаспадару — польскаму лонданскаму цэнтру. Эмігранцкаму буржуазнаму ўраду ці яшчэ як там, чорт яго ведае… Мне абы з кім хаўрусаваць, хоць з самім д’яблам, абы шкодзіць бальшавікам… Хоць i яго натугі марныя. Яму старой «Польскі ад можа да можа», «крэсаў» ніколі ўжо не бачыць. Будзе Польшча, але ўжо новая, бальшавіцкая, без эмігранцкай буржуазіі. Толку ад таго, што мы передаём усё па рацыі лонданскаму цэнтру пра тылы Чырвонай Арміі, ад нашых дыверсій мала. Чырвоную Армію ўжо не спыніш. Чорт яе ведае, адкуль у яе сіла… Ці бальшавікі трохжыльныя, ці ўвесь народ ідзе за імі ў агонь i ў ваду… Вы ж абое, — паківаў пальцам на Васіля i Яніну, — таксама бальшавіку Васюкову прадаліся. Ён заваражыў вас сваімі байкамі пра будучы рай на гэтай зямлі… Толькі, я вам скажу, не спакушайцеся, не цешцеся, бо спачатку будзеце вялікі адказ трымаць… Вам за многае не даруюць… Вам, можа, прыйдзецца яшчэ i ў Сібір перасяліцца… Няхай во ён, — кіўнуў на Янку, — скажа, што чуў i бачыў на свае вочы…
— Дурань гэты «відушчы», — не выцерпела, падала голас Яніна. — Хто дык за заслужанае зложыць сваю галаву, а ён — за дурноту…
— Думаеш: героем стаў бы? Пасмяротна быў бы ўзнагароджаны медалём? — аскаліў зубы Вяршок, — Не, мілка. Усе вы тут асуджаны…
— Калі ў каго рукі не ў крыві ды душа без бруду, дык i тут не прападзе, — рэзка адказала Яніна. — Калі ж хто акрывавіўся чужою крывёю, аддаў чорту душу, дык i на тым свеце не будзе яму спакою…
— Во, галубок, у цябе систры да дык сястрыца! — пахітаў галавою Вяршок, — Судзіць, бэсціць… А ты яе шкадуеш. На днях, як мы прыйшлі сюды, на гэты хутар, дык ён, — кіўнуў на Янку, — рваўся памагчы вам, калі вы на сабе калёсы з лесам цягнулі. Аж пабялеў, калі мудрая сястрыца ўпіналася-ўпіналася ды ад натугі ножкі задрала. Каб не прыстрашыў, што пушчу нож у спіну, дык i ўдзень выбег бы з лесу…
— Адпусціце вы яго ці праганіце, — нечакана папрасіла Вяршка Яніна. — Вы самі за сябе адказ трымайце, а яго не калечце… Ён жа яшчэ зусім малады, не ведае, дзе праўда, а дзе мана, сам лезе ў пятлю… Маціўдаву, калі маеце ў душы хоць кроплю чалавечага, пашкадуйце…
— Перагарэла ў маёй душы ўсё чалавечае… — хмурна прамовіў Вяршок. — I ў яго паволі перагарыць. Раз сустрэўся з намі на адной сцежцы, дык з намі i да канца па адной дарозе будзе ісці… Як людзі кажуць? Пайшла душа па руках, дык у чорта будзе! Вось. А па-другое, як яго адпусціш? Ён жа ўжо ўсе нашы сцежкі, спраты ведае. Возьмуць яго за кіршэнь, страсянуць — дык ён, як ты, мілка, кажаш, малады, дурны, возьме i прадасць нас. Чалавек, калі яго апанаваў страх, на што хочаш гатовы, зноў i зноў можа прадаць сваю душу…
— Божачка, якое ліха! — забедавала Яніна, калі няпрошаныя госці перасцерагалі ix («Нават i не думайце ўдаваць нас, бо адплацім — перастраляем, i рука нават не дрыгне») i папляліся ў сваю ганебную дарогу. — Які нелюдзь гэты Вяршок! I праўда, нічога чалавечага, святога няма ў яго душы. Адна крыўда, злосць, помета ды ярасць у яго. Увесь свет вялікі ненавідзіць. Загубіць ён нашага дурня…
Яна ўсё яшчэ сядзела на палку, не слала пасцель, не прыбірала ca стала, дзе засталіся астаткі ежы, што даўно пахла на ўсю зямлянку, але — дзіва! — не вабіла, не гнала ў роце сліны. Можа, i таму, што яна была са злыдневых рук. Ківаючы галавою, Яніна сабрала з палка «прэзенты» i склала ix на лаўцы.
— А што будзем рабіць во з гэтым? — задумліва запытала.
— Гэта — паўбяды, — адказаў Васіль, таксама ўражаны, разгублены. — Усё гэта можам выкінуць, схаваць ці аддаць Васюкову. А вось важней іншае — сказаць ці не сказаць, што да нас прыходзілі такія госці?
Яніна вярнулася, зноў задумліва села на палку. Лучына на пліце дагарала, i ў зямлянцы браў моц паўзмрок.
— Выходзіць, трэба заяўляць на роднага брата… — ціха прамовіла яна. — Прыйдзе Васюкоў са сваімі людзьмі, заляжа, прыйдуць тыя — пачнецца страляніна… Адзін бог ведае, хто тады застанецца жывы, зложыць галаву… Калі ж, не дай божа, куля не абміне Янку, дык мама нам тады ніколі не даруе…