Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Станаўленне

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Частуйцеся, — запрасіла Савельева (яна выпіла сваю долю не зморшчыўшыся) i першая ўзяла колькі суHin, — Няхай у вашым жыцці, Янька i Васька, будзе шматшмат салодкага, як i гэтыя ягады…

Падзякаваўшы, Васіль укінуў у рот колькі суніц — яны сапраўды былі салодкія, прыемныя, перабілі досыць нясмачны пах рому. Усе астатнія таксама закусвалі суніцамі, усміхаліся, былі задаволеныя i радыя.

…Чапроўская блаславіла ды пацалавала ix яшчэ на ганку, запрасіла ў хату. Цяпер гэтая кабета, апранутая ў святочную чорную, з чырвонымі кветачкамі сукенку, абутая ў туфлі, хоць i плакала, але здалася зусім не строгая, вельмі лагодная, як i яго, Васілёва, маці.

— Кажушкі паехалі на сенакос, сказалі, што папрывецяць вас ужо ўвечар, — сказала яна. — Так што садзіцеся за стол, будзем палуднаваць. Во i мне трэба бегчы туды, да ix, — Калі падала па місцы гарачага, без мяса ды косткі, але добра забеленага смятанаю шчаўя, па лусце хлеба, запынілася каля стала i сказала маркотна: — Выбачайце, дзеці, што не частую як след, не прымаю гасцей… Што вяселле ваша як i не вяселле… Быў бы іншы час — дык усё было б па-другому, інакшаму…

— Нічога, мама, — жвава прамовіла Яніна, садзячыся за стол. — Затое нас добра пачаставалі ў сельсавеце. Нават i выпілі патроху.

— Хто ж вас так прывеціў? — не то ўзрадавалася, не то засмуткавала Чапроўская. Узрадавалася, відаць,

з-за таго, што ix, маладых, уважылі чужыя людзі, засмуткавала, пэўне, з-за таго, што, як сказала, не можа як след адсвяткаваць сама.

— Васюкоў,— адказала Яніна.

— Добры чалавек, — пахваліла яго Чапроўская, — дай бог яму добрае здароўе, доўгае жыце…

Васіль моўчкі сёрбаў шчаўе i ў размову не ўступаў. Па-першае, ён бянтэжыўся перад Чапроўскаю, што ўжо не толькі пасягнуў на яе дачку, але ўжо i яе зяць, па-другое, ён зусім ап’янеў. На яго лобе, здаецца, выступіў густы пот. Ап’яненне гэтае, канечне, было часовае, неўзабаве той глыток рому, што ён выпіў, павінен быў разысціся, страціць сваю моц.

Адчуваючы, што разам з маці трэба ісці на сенакос i Яніне, Васіль неўзабаве падзякаваў Чапроўскай i меўся ісці да сваіх гаспадароў.

— Куды ж ты, сын, пойдзеш ужо? — хаваючы ад яго вочы, прамовіла Чапроўская i завіхнулася прыбраць ca стала. — Ты ж не чужы ўжо нам. Свой… Мне — зяць, Яні — муж…

— Ды, казаў Дошчачка, пасля полудня па сена трэба ехаць, — пранікаючыся павагаю i падзякаю да Чапроўскай, сам дабрэючы, сказаў ён.

— Не прападзе ні Дошчачка, ні яго сена, — разважліва, здаецца, важка ацэньваючы коЖнае слова, адказала Чапроўская, але па-ранейшаму не пазіраючы ім абаім у вочы, — Ідзіце адпачніце… Я вам у гумне на сене наслала…

Васіль ад неспадзяванасці зірнуў на Яніну: тая ў гэтую ж хвіліну густа ўспыхнула чырванню, адвяла ад яго позірк.

— Мы, можа, паможам вам, мама… — збянтэжана нрамовіла яна.

— Справімся i без вас, — здаецца, наўмысна страгавата сказала Чапроўская. Пасля, бачачы, што яны абое засаромеліся, як яшчэ малыя дзеці, хуценька падалася за печ i дадала ўжо адтуль:

— Ну, ідзіце. Я хачу пераапрануцца.

Яны паслухмяна выйшлі з хаты.

6

Хутарок Амшарок паспакайнеў (не ішлі ўночы немцы, не заяўляўся Вяршок з шайкаю) i заадно ажываў, культурнеў.

За некалькі дзён пасля таго, як пабылі Васюкоў i Казлоў з непрыемнымі навінамі, Яніна i Васіль выкапалі досыць прасторную i глыбокую яміну, абклалі жэрдкамі сцены, зрабілі палок, стол, лаўкі з расколаных ды абчасаных сякераю плашак, невялікае акенца, дзверы, разабралі печ на папялішчы i ca старых, але яшчэ моцных цаглін склалі ў зямлянцы печачку з невялікаю плітою. Прымайстраваўшы да двух вянцоў зямлянкі надзейную i цёплую страху, аж залюбаваліся: спрытнае i ўтульнае выйшла жытло! Тут, як здалося ім, можна не толькі зімаваць, але i не баяцца ніякага марозу! Толькі трэба расстарацца для печы дроў i харчу для сябе. Там, увесну, можна будзе ўжо дбаць i пра хату.

Зладаваўшы жытло, не супакоіліся, не сядзелі склаўшы рукі. Пачалі чысціць былы склеп. Каб было дзе ўвосень схаваць гародніну, бульбу, што дадуць ім Кажушка i Дошчачка — іхнюю долю, а таксама i плату, што яны зарабілі за зіму, вясну i лета.

Склеп стаяў непадалёку ад хаты; дык у блакаду, калі гарэлі прыбудовы, не ўцалеў i ён: страха i ўсё — адзенне, бочкі, цабэркі, што былі пад страхою, дол, што быў з плашак i зляжалага кастравіння, — сатлела ды абвалілася. Агонь, лічы, нічога не пашкадаваў: сярпы, косы, што знайшліся ў попеле, былі перапаленыя, ужо непрыгодныя, a бочкі, што стаялі раней у пограбе, абгарэлі напалову, рассохліся.

Яніна i Васіль цягнулі ў гэтую хвіліну з лесу на калёсах бярвенне — на зрубік для склепа. Хоць не бралі з сабою драбінак, ляжанкі, бярвёны ляжалі толькі на расцягнутых перадку i задку калёс, але цягнуць было цяжка. I Васілю, што валок за аглоблі, i Яніне, што папіхала калёсы за заднюю ручку. А цяжэй на гэты раз было таму, што i стаміліся ўжо, i сонца смаліла неміласэрна, нібы стараючыся якраз за ліпень аддаць зямлі найбольш свайго цяпла, i паклалі на калёсы больш, чым раней. Каб не выбірацца яшчэ раз у лес, уздумалі ўзваліць не толькі тры чатырохметровыя сырыя сасновыя бярвёны, але i яшчэ пару верхавінак ды найбольш буйнога галля. Ведалі: усё — буйное i дробнае — спатрэбіцца.

У лесе i пасля па роўнай тупкай дарозе колы каціліся без вялікага намагання, але ў нізінцы, на павароце, дзе сабраўся нанесены ў паводкі i цяпер сыпкі без дажджоў пясок, забуксавалі. Як Васіль ні ўпінаўся, як ні падштурхоўвала Яніна, выскачыць з не такой ужо i вялікай лапіны пяску не маглі — хаваліся па спіцы колы. А за ёю, гэтай лапінаю, зноў была роўная i, самае важнае, ужо блізкая дарога да зямлянкі. Аж брала крыўда i злосць, што не хапала сілы, моцы, каб зрабіць рашучы рывок, што сабака, Мурзік, дагнаўшы ix, не запыніўся нават, не пазважаў, што ім цяжка, радасна пашыбаваў без запынку на хутар.

У адчаі ды нават у абурэнні Васіль азірнуўся: відаць, зусім слаба памагае Яніна. Ці жартам нават, можа, i пакеплівае — ускочыла, як i той раз, на бярвёны i едзе як пані. Не, упіраецца, пхне, аж крэкча. Але вось зморшчылася, нібы дакараючы, што ён, мужчына, не дасць рады, а пасля раптоўна напружаны, пачырванелы твар яе скрывіўся; яшчэ праз міг яна ўпала на адну руку на бярвенне, а другою схапілася за жывот.

Ён спачатку вельмі не захваляваўся, палічыў, што, мабыць, крыху перасілілася, дык хоча адпачыць. Але пасля адчуў: штосьці тут не так. Яніне якраз блага, бо цела яе нервова ўздрыгвае. Кінуў аглоблі ды падбег да яе.

Аклікнуў, але яна не варухнулася, не абзыўнулася. Здаецца, не магла нават разагнуцца, была нібы паралізаваная. Не пазважала, калі i дакрануўся да яе.

Напаўняючыся трывогаю, узяў яе на рукі. Уразіўся: твар яе, яшчэ нядаўна чырвоны ад натугі, белы-белы, вочы заплюшчаныя, а цела яе бязвольнае i цяжкае.

— Янінка… — са страхам паклікаў, прытуліў, не разумеючы, адкуль i чаго накінулася на яе нейкае ліха.

— Пакладзі… На траву, — ледзь чутна прашаптала яна i застагнала, нават заенчыла, сціскаючы зубамі вусны.

Поделиться с друзьями: