Заходнікі
Шрифт:
— Не хвалюйся, Пятровіч, усё будзе добра. Толькі тЭрмінова прыбяры з вачэй гэтае ліха, — прамовіў Кураглядаў. Сказаць шчыра, яму было вельмі прыемна, што ўбачыў Уладарова гэтакага перапужанага, але перамагаў сябе, не паказваў сваёй урачыстасці. Канечне, заваяваў права называць свайго ўладнага земляка на «ты».
— Дзякуй, Апанас, — нібы заведзены паўтарыў той. — Ты, можа, нават не ўяўляеш, ад якой бяды нас усіх выбавіў… Дазваляю, ідзі ў «Зару», здымі стрэс…
— А ты, Пятровіч, схадзі да Святланы… — асмялела ўсміхнуўся ён. — Разамні да таго стану, каб закрычала: «Праклятая плоць! Праклятая плоць!» Не толькі на душы палягчэе, але як рукой увесь цяжар здыме! Страсць яе як агонь ачышчальная…
Уладароў падняў вочы — здаецца, вінаватыя, з сорамам — ды памацаў адну, другую свае шчокі:
— Ладна, Апанас. Не помсці. Ідзі. Я хачу пабыць адзін.
Калі Кураглядаў выходзіў з будынка, усё яшчэ цешыўся ў душы, усміхаўся сам сабе. Пасля спахапіўся: ці не затанна прадаў Уладарову не толькі яго цяперашнюю, будучую кар'еру, але і ягонае жыццё! Можа, варта было прыберагчы гэтую тайну на больш цяжкі для сябе дзень? Не. Добра, што якраз сёння адкрыў таму вочы. З такой тайнай — жарты малыя, як з агнём за пазухай.
За варотамі падскочыў Мішка. Ужо адзін тут з усіх сельсавецкіх фурманоў. Вочы ззяюць, на вуснах — змоў-ніцкая ўхмылка:
— Ну што, шыбуем у «Зару»?
— На базу, — асек ён. — Трэба атрымаць тое-сёе для сельсавета. Справа, работа — найважней за ўсё! Ясна?
Неўзабаве на складзе ўзялі розных бланкаў, кан-торскіх кніг, паперы, самапісак, алоўкаў і гумак, а так-сама новы бюст Леніна. Кураглядаў затрымаўся з загад-чыкам склада, былым калегам па адным атрадзе, каб яшчэ тое-сёе выцыганіць звыш нормы. Калі ж вярнуўся з такім-сякім новым набыткам да сваёй брычкі, абамлеў: Мішка мала што, накінуўшы на шыю бюста пятлю, трымаў-важыў цяжар на аборцы, дурасліва пасміхаўся, дык яшчэ і цэліўся вольны канец аборчыны прывязаць да ручкі калёс — каб бюст не зляцеў з брычкі па дарозе.
Кураглядаў, азірнуўшыся і бачачы, што нікога вакол няма, з наскоку з усяе сілы бухнуў Мішку нагой ніжэй спіны:
— Ты што, гад? Пасадзіць сябе і мяне заадно захацеў? Той адскочыўся, вылупіў вочы: маўляў, за што? За нявінны жарт? Ага, «жарт»! Ён, Кураглядаў, добра помніць выпадак, што быў да вайны ў іхнім раёне. У горадзе сабралі перадавых калгаснікаў. Давалі Ім падарункі: каму — адрэз матэрыялу, каму — кашулю альбо кепку, а адному далі звязку кніг Леніна. Гэты ўзяў іх і разгу-біўся.
«Так табе, брахун, і трэба!» — пакпіў адзін вясёлы з залы. Зарагаталі і ў зале, і ў прэзідыуме. Але назаўтра веселуна і яшчэ некалькі самых заўзятых рагатуноў узялі, судзілі як «падкулачнікаў» і патарабанілі туды, куды, як кажуць, Макар цялят не ганяў.
— Здымі, сволач, пятлю з шыі! — засіпеў Кураглядаў. — Абгарні чым і трымай на каленях! Як самы каштоўны цяжар!
Затым, накіроўваючыся да рэстарана, выцер халодны пот з лоба.
«Ну й дзянёчак сёння! На кожным кроку — сюрпрызы! Ды яшчэ якія!»
На стаянцы каля рэстарана, забіраючы з сабой партфель з паперамі, загадаў Мішку:
— Нікуды не адлучайся. Сцеражы бюст.
— Каму ён трэба? — адказаў той, дурны, незадаволены, што няможна і яму сысціся са сваімі калегамі ды кульнуць па чарцы-другой.
— Ціха ты!
— Прыплаці — ніхто не возьме… — ныў, можа, і згаладалы Мішка.
— Насмешкі, дурань, могуць быць, — наставіў на розум Кураглядаў. — А насмешкі, кажу, рэч небяспечная.
14
Рэстаран «Зара» (за палякамі — «Ранэк», пры немцах — «Дэр Моргэн») быў зачынены з сярэдзіны. Як і заўсёды, у такі дзень, калі ў горадзе якая-небудзь сходка. На шкле ўваходных дзвярэй была прыклеена па-перчына: «Нзвнннця. У нас сягодня спецабслужывання».
Каму-каму, а Кураглядаву ўсё ясна. Па-першае, тыя, хто прыязджае на нараду, жывыя людзі, ім трэба падсілкавацца, а па-другое, ім, «нізавому кіраўніцтву», паўлегальна дазваляецца, вырваўшыся з глухіх куткоў, сустрэцца тут з сябрамі, пасядзець разам, павесяліцца, дык вось Уладароў паклапаціўся, каб усё гэта было за за-чыненымі дзвярыма, без лішніх вушэй ды вачэй. Такая завядзёнка з Новага года, калі адзін з п'яных старшынь прылюдна аглушыў другога п'янага паўтарачкай з-пад шампанскага, даказваючы, што асабіста ён зрабіў болей подзвігаў у партызанах. Дзіва: усе добра знаёмыя, могуць успомніць кожны крок, кожнае слова адзів аднаго, але цяпер амаль усе, успамінаючы вайну, і фантазіруюць, і маняць, уздымаюць сябе ў вачах іншых, хва-ляцца. Усе — не абыхто, а сама меней вартыя звання Героя Савецкага Саюза. Кураглядаў — таксама такі ж. Бывае, калі кульне чарку-другую, любіць фарсянуць звыш меры.
Той (з бойкай) скандал «замялі», усім, «уклеілі» па вымове (далі строгую буяну, простую — ахвяры і тым, што ўмяшаліся ў спрэчку, паразбівалі адзін аднаму насы, памалацілі шмат пасуды, шыб у вокнах і люстэркаў, зламалі фікус), але з таго часу ўвялі «спецабслугоўванне», на варце ставілі не толькі вахцёра-швейцара, але і міліцыянера.
Як чулася, у рэстаране ўжо стаяў шум-гам, ішоў пір гарой — даносіліся з пласцінкі гарэзная музыка і песня Уцёсава. Праўда, вось цяпер ён спяваў не адзін, а разам са спявачкай — яе мала было чуваць, яна толькі тонень-ка падцягвала, а яго хрыплы голас нібы раз за разам узрываўся, цягнуў: «Всё хорошо, прекрасная маркиза…» Хоць Уцёсаў, калі прыслухацца добра, спяваў не толькі шурпата і не зусім патрыятычна, у іншых спевакоў былі нашмат лепшыя галасы, іншы рэпертуар, але яны, былыя ваякі, у час гулянак любілі слухаць якраз яго. За прыемную душы вольнасць, натхнёна-ўзбуджальны тон, за тое, што якраз такі голас, такі тон былі дарэчы тут, у рэстаране.
«Тры-чатыры чаркі кульну — і ўсё, гайда дадому!» — загадаў сабе Кураглядаў, бачачы, што ва яго настойлівы стук ідзе адчьгаяць дзверы стары тоўсты вусаты швейцар у сінім касцюме і з чырвонымі лампасамі ды з чырвоным абадком на фуражцы. Кажуць, гэты Стах, Генерал, як яны жартам называюць яго, служыць тут яшчэ з дарэвалюцыйнага часу — адпаведна, быў тут і пры паляках, і пры немцах. За апошняе чамусьці не чапае яго Мірзоеў. Можа, і таму, што той «дае інфармацыю». Ну, а яны, старшыні, міралюбныя да яго таму, што ён можа, калі не пускаюць у рэстаран, усё ж знайсці два-тры вольныя месцы альбо прадаць з невялікай нацэнкай пляшку, а калі хто, бывае, перабярэ, забуяніць, дык ён не выкліча міліцыю, а вывалача з рэстарана, ускуліць на калёсы, ткне ў рукі лейцы ды цмокне на каня — едзь дадому, ча-лавеча, далей ад бяды. Ёсць погалас, што ён яшчэ адмыс-лова памагае за вялікія ўжо грошы — спрыяе знайсці ахвотную да гулянак маладзіцу і кватэру на некалькі гадзін.
— Здравствуй, пан Стах.
— Здраствуйця, Афанасій Лукіч, — адказаў той, умеючы, калі трэба, гаварыць не толькі на тутэйшай, але і на іншых мовах. — Всё харашо?
— Нармальна, — адказаў ён, не здзіўляючыся, што гэты стары рэстаранны служака ведае, дзе і чаму ён сёння затрымаўся. Бачыў ужо не раз: хтосьці з іх, каго затрымліваюць пасля нарады, прыходзіць сюды пазней альбо, калі добра падсыплюць, і зусім не зазірае.
Зайшоўшы ў залу, Кураглядаў убачыў: калегі павеся-лелыя, пад першай параю. Звычайна тут стаіць некалькі сталоў уздоўж сцен і акон (каля акон стаяць у вазонах высокія фікусы. Калі хто хваліцца, што быў у рэстаране, дык звычайна кажа, што «сядзеў пад фікусамі»), але ця-пер тут свой, «партызанскі», лад: усе сталы ссунутыя ў адзін рад пасярод залы, і іх вакол абселі спецнаведвальнікі. Каб і хацеў прысесці асобна, не ўхілішся: нідзе ні-воднага вольнага стала. Мусіш ісці толькі ў гэты шумны гурт.
Адтуль угледзелі яго, заціхлі, а потым, перабіваючы музыку і песню Уцёсава, загалёкалі:
— Кураглядаў!
— Лукіч!
— Жывы!
Яго лепшы сябра, вясёлы і чырвоны ўжо, што печаны рак, Курлоў, пасунуўся, вызваліў месца каля сябе:
— Садзіся, Апанас. — А калі ён сеў, запытаў: — Ну што — выхоўвалі?
Ажывіліся і іншыя.
— Ды ў яго адабрала мову!
— Ушчэнт перапужаны!
— Я — як я, — непрыхільна адказаў ён. — А вось пра вас гаварылі, што вы — дрэнныя сябры. Пакідаеце таварыша ў бядзе.