Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Заходнікі

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Не.

— Патлумачу. Я — з люмпен-пралетарыяў, дзе басякі, валацугі, жабракі, крымінальныя элементы, як кажуць кансерватары.

— Значыць, вы нідзе не працуеце і жывяце з людской міласці?

— Амаль так, Франц Адамавіч, — адказаў той і, здаецца, угадаў ягоныя думкі. — Я ведаю: вы, спрадвечны селянін, не любіце такіх. Як гэта так, па-вашаму, маладыя, здаровыя, не працуюць, але хочуць жыць сытна? Ганьба! Так?

Грыгарцэвіч і на гэты раз рашыў быць абачлівым, не адказаў.

— Так, даражэнькі Франц Адамавіч. Што да няпростай гісторыі люмпен-пралетарыяў, то я… не раскажаш вось так адразу і некалькімі словамі. Будзе час — я, скажу вам, вялікі спецыяліст у гэтай справе — прачытаю адпаведную, можна сказаць, прафесарскую, лекцыю. Цяпер скажу толькі, што нас добра апеў, гэта значыць падняў на вялікую вышыню незабыўны Максім Горкі. Часова сам, а часова па заданні ён зрабіў наш элемент легендарным, героямі часу, наблізіў да бальшавікоў і рэвалюцыі… Нам, незадаволеным старым рэжымам, багатымі, адукаванымі і шчаслівымі, вельмі спадабаліся бальшавіцкія глабальныя лозунгі, і мы, калі прыйшоў спрыяльны час, кінуліся ў бой, знайшоўшы нарэшце, дзе і на каго выліць увесь наш гнеў, прыкласці сілу. Тым больш што быў дарагі і мілы для нас дэвіз, не, нават не дэвіз, а, паўтаруся, просты, але ў гой жа час пагібельны для пэўнага ладу лозунг: «Рабуй нарабаванае!» Асабіста я, шаноўны мой Франц Адамавіч, трапіў у такую ўсема-гутную банду, як Вэ-чэка, не бязлітасна, а з любоўю — чуеце, з любоўю! — трос маёмасных і гнілую інтэлігенцыю. Я ўволю, у вялікі смак паквітаўся з тымі, каго ненавідзеў… Для вас, Франц Адамавіч, гэта сюрпрыз? У тым, што «самая гуманная і народная ўлада» спажыла нас, Чалкашоў? Горкага? «Пралетарскага», але на самай справе «люмпенскага» пісьменніка?

— Я ж, кажу вам, не паліцік, — адказаў Грыгарцэвіч, занепакоены і пра тое, што будзе праз хвіліну-другую, і пра тое, што будзе заўтра-паслязаўтра.

— Я веру вам, святая прастата, — усміхнуўся чалавек з акулярамі і белым шалікам. — Але, трапіўшы сюды, у гэты адмысловы жыццёвы універсітэт, вы, я, кожны — хочаце альбо не хочаце — будзеце, не, нават не будзеце, а змушаны будзеце думаць, разважаць, мысліць і прыходзіць да пэўных пакутлівых, але больш-менш сапраўдных высноў. Там, на волі, усе не так мысляць, не падаюць, але і не падымаюцца, чэрці, да той планкі, да якой падымаемся мы, зняволеныя…

«О, гаварун! — здзівіўся Грыгарцэвіч. — А каб ён ся-дзеў не тут, а там, як ён кажа, на волі, на высокім крэсле!»

— Але я запыняю мой асабісты роздум пра «гісторыю пытання»… — нязмушана спакойна прамовіў гэты небяспечны, але і прыцягальны суразмоўнік і да ўсяго, канечне, бывалы чалавек. — Я шчыра скажу вам пра наш далейшы канфлікт. Урэшце, у выніку хітрых гульняў, так званых класавых бітваў, пасля грамадзянскай, звышкровапралітнай вайны на версе піраміды апынуліся не рабочыя, не сяляне, а сынкі былых лавачнікаў, ювеліраў, ліхвяроў, аптэкараў, адвакатаў і іншыя, хто і раней быў пры вялікіх кашальках і гальштуках, а цяпер аб'явіў сябе «ўладай працоўных». Яны абдумана і хітра не толькі захапілі дзяржаўны руль, вялікі пірог, але гэтак жа абдумана і хітра перабралі, адпіхнулі нас, саюзнікаў па захопе ўлады і багаццяў, прыблізілі, паднялі самых угодлівых, бязлітасных, а ад астатніх, найперш маладых і здаровых, захацелі адкараскацца, змяшаць з чарнамазым людам, шпурнуць гэтых Ваняў і Маняў на вялікія будоўлі… Хтосьці пайшоў, алене ўсе! — Прамоўца заківаў пальцам. — Бо хтосьці раней, а цяпер тым больш не захацеў ліць дурны пот, націраць непатрэбныя мазалі! Адчуваючы добры апетыт, выдатна ведаючы, дзе што ёсць і якое яно прынаднае, многія з нас пачалі самі дзяліць маёмасць…

Сябрукі гаваруна задаволена захіхікалі.

— Грошы, маёмасць, як і вы цудоўна разумееце, даражэнькі Франц Адамавіч, ва ўсе часы, ва ўсе ўлады рэчы вызначальныя. Можна што хочаш плясці, але… Але, калі я маю ў кішэні, дык я чалавек! Калі не маю… Люмпен-пралетарый… Як у тым апавяданні Аверчанкі, ідзі да мора, тапіся… Ніхто не выцягне — гінь у блакітных хвалях, нейкі дурны гуманіст выцягне — чапляйся за яго, аб'ядай і абпівай…

«Гаварун!!! Яшчэ большы за Кураглядава!»

— Ясна, Франц Адамавіч, былыя паплечнікі мала адпіхнулі нас, яны спрытна настроілі супраць грамадства і пачалі нас ізалёўваць. Пры гэтым страшней і горш, чым пры старым рэжыме. Больш — яны ўзялі нас за глотку. Усіх шчырых, сумленных, разумных таксама. Але пра тых — асобная гутарка… Не нам жа заступаццаза іх, няхай з іхніх шэрагаў заявяцца свае праўдалюбы і абаронцы. Нам іх шкада, але ўрэшце нам на іх напляваць з высокай званіцы. Нам даражэй нашы інтарэсы. Якраз у выніку іх мы апынуліся тут, у краі з невядомымі для нас магчымасцямі…

«Рабавалі нешта і папаліся…» — па-свойму зразумеў гэта Грыгарцэвіч. Рашыў асцерагацца гэтага мудрагеліс-тага і яго небяспечных сяброў.

— Што да нас, то мы шмат не пабудзем у няволі, — той, аднак, не заціхнуў. — Выйдзем на волю праз пару гадоў. А вось вы, шаноўны Франц Адамавіч, рыхтуйцеся на вялікую разлуку. Неўзабаве вы ўбачыце свет, пра які дагэтуль сніць не снілі. Вы па-сапраўднаму, па-сялянску будзеце ўражаныя… Вы трапіце на своеасаблівы, нідзе не пазначаны на карце новы мацярык са сваім урадам і са сваім законам, і вас там пачнуць «перавыхоўваць»… Канечне, у чымсьці вам паможа ваша моцная сялянская струнка, але ў чымсьці яна вам прынясе боль і пакуты.

Цяпер вы лічыце: праца, нават цяжкая, — абавязак, дабрачыннасць, а там праца будзе прымусам, вашай смерцю. Каб выжыць, вы, рыцар працы, пачнеце ўхіляцца ад яе, будзеце хітраваць, «гнаць туфту», альбо быць «прыдуркам»…

Заціх, а потым ухмыльнуўся:

— Разумееце, што гэта такое: «туфта», «прыдурак?» Разумееце сэнс прымавак «Ад работы коні дохнуць», «Работа — не воўк, у лес не збяжыць», «Цябе не дзяруць — дык не падмахвай»? Можа, і па-свойму разумееце. Як сялянскі гуманіст. А там вы гэта адчуеце на сваёй скуры, там ваша псіхіка пойдзе набакір… У гэтым сэнсе даю мудрую і бясплатную кансультацыю: не кідайцеся на так званыя «агульныя работы», шыйцеся ў столяры, лазеншчыкі, шаўцы альбо краўцы, абы, паўтараю, не трапіць на агульныя работы…

«Чорт яго ведае: праўду кажа альбо балабоніць абы-што, пацяшаецца са старога?»

— Кажушок свой не жадаеце змяніць на інтэлігентнае паліто? — нечакана зусім паіншаму загаварыў той.

— Не.

— А ў карты хочаце пагуляць?

— Не.

— Гарэлачкі жадаеце?

— Не.

— Святы, але сумны вы чалавек, Франц Адамавіч, — цмокнуў сусед. — Трымаеце і цела, і душу ў залішне строгіх, рэлігійных абручах. Працавіты, шчыры, хочаце праўды і справядлівасці. Адсюль — ваш эмацыянальны пракол у экстрэмальнай сітуацыі. Да слова, у той спрэчцы з вашым старшынёй сельсавета. Я не быў тады з вамі, але магу ўявіць сцэнарый…

Загрымелі абабітыя жалезам дзверы — зайшоў пажылы вартаўнік у шынялі. Паставіў пасярод камеры та-бурэт, узлез на яго і падвесіў да высокай столі запалены ліхтар.

— Па месцах, — буркнуў-загадаў.

— Прашу, баця, на сваё логава, — прамовіў той, на чыёй лаўцы яшчэ сядзеў Грыгарцэвіч.

Дзе дзенешся, паслухаў. Патупаў, узабраўся на верхнюю голую дашчаную лаўку.

— Новенькі? — запыніўся, дыхнуўшы дымам, запытаў у яго вартаўнік. — Нумар 207?

«Не імя, не прозвішча, а нумар!»

— 207-мы? — груба перапытаў той, свідруючы заплытымі, можа, і ад п'янства, вочкамі.

— Ага.

— Не ўступаць ні з кім у кантакты. Ляжаць тварам не да сцяны, а сюды, на праход.

— Але я не магу спаць на левым баку, — сказаў ён.

— I без падушкі ды коўдры, — хіхікнуў са свайго месца маларослік.

— Тут — не гасцініца, — не зважаючы на таго, яму, Грыгарцэвічу, патлумачыў вартаўнік. — За парушэнне нашых інструкцый — кара… — I да ўсіх: — Адбой! Усякую балбатню спыніць!

Калі таўсмач выйшаў і замкнуў камеру, Грыгарцэвіч, як і загадалі, лёг на левы бок, падклаў пад шчаку рукі і падкурчыў стомленыя ў валёнках ногі. Хоць пратупаў сёння ладна, панерваваўся на допыце і панапружваўся тут, але спаць не хацелася. Няўжо гэты ў акулярах і белым шаліку, Прафесар ці як там яго, гаворыць праўду, што яго могуць запраторыць за калючы дрот і на гэтулькі гадоў? Усяго за некалькі, хай сабе і не зусім пачцівых, слоў? Бывала, за царом, за палякамі і нават у акупацыю, пры немцах і паліцэйскіх, сабраўшыся разам на лузе, на прызбе ці нават і на людзях, заводзілі розныя гутаркі, лаялі, а то і клялі начальства (у вайну, праўда, асцярожнічалі, бо вайна ўсё ж ёсць вайна), але… Не, тыя, хто меў уладу, ківалі пальцам, абсякалі, бывала, і вялі туды, куды трэба, трымалі трохі, але такіх прыдзірак і гвалту не было. Хіба вось ён штосьці выдумляў? Паў-тарыў тое, пра што людзі гаварылі! Ды не — «агітаваў», «падрываў лад»… Не такі ўжо дурны, разумее: агіта-цыя — гэта тады, калі, скажам, сабраць люд, узабрацца на якую перакуленую бочку і, размахваючы рукой, пачаць крычаць супраць улады і законаў, як, да слова, за палякамі, зазіраючы да іх, агітавалі камуністы і кам-самольцы. Канечне, тыя агітавалі. Ён жа не збіраў люд, нікога не падбіваў на бунт супраць Сталіна і яго Канстытуцыі ды парадкаў, толькі згарача, ад крыўды ляп-нуў — папытаў у таго ліхадзея пра тое, пра што хадзілі гутаркі… А той — адразу сюды, у раён… А тут — во сюды, да зладзеяў… Замест таго каб выбачэння па-прасіць, што ў свой час гвалтам аддалі палякам, а ня-даўна гвалтам адабралі ад іх… Маўчы, жывёліна, і не пікні! Еш, дурань, то з макам! Бач, захацеў пра тое-сёе запытаць, тым-сім абурыцца! Нічога не скажаш, любімая дык любімая, народная дык народная ўлада! Ашчаслівіла!..

Пасля пачаў думаць пра іншае, пра сваю сям'ю і гас-падарку. Калі пасадзяць, то гаспадаром стане старэйшы сын. Стась — талковы гаспадар, павядзе ўсё добра, але, з другога боку, можа быць і бяда: без яго, старога, асмялее нявестка, захоча ўзвысіць сябе і мужа, прыбраць усё да сваіх рук. А гэта значыць, што адпіхне свякроў, змусіць адысці Адама. Канечне, рана-позна братам трэба дзяліцца, заводзіць сваю гаспадарку, але ці паразумеюцца яны мірна без яго?

Ляжаў, бачыў і чуў, як уздыхаюць, варочаюцца іншыя, як той-сёй падыходзіць да дзвярэй і, не саромеючыся, бурболіць у паўцабэрак, і ад усяго гэтага ныла, плакала яго душа…

Поделиться с друзьями: