Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Заходнікі

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Кожны за сябе, Лукіч!

— Брат — мой, але хлеб еш свой!

— Ну, дык усё ж што, Лукіч? Чубілі?

— Чаго гэта мяне будуць чубіць? Пагаварылі з Уладаровым, — з выклікам прамовіў: — Як землякі. Мы ж з аднаго раёна.

— Ну, Лукіч!

— Ну, які змей! Колькі таіўся!

Бліжэйшыя кінуліся ціснуць яму рукі, як перамож-цу. Ён жа стрымліваўся, не адказваў на гэты не зусім шчыры ды трывалы выбух сяброўства, толькі звысоку пазіраў на ўсіх: урэшце ведайце, чэрці, хто я Першаму! Калі ж прагна слізгануў позіркам па мностве пустых пляшак з-пад гарэлкі, віна, мінеральнай вады, па талерках са скрылікамі рэстараннага мяса і апольцамі свайго сала, варанымі яйкамі, амаль усе, паддобрываючыся, загулі:

— Штрафную Лукічу!

— Фужэр!

Курлоў набулькаў фужэр гарэлкі.

— Давай, Лукіч!

— Пакажы дыялектыку!

Ён, крыўдуючы, не браў, выцікоўваў, дзе афіцыянтка Ванда, хацеў сам заказаць сабе пітва.

— Ну, Лукіч!

— Ты што — крыўдзішся?!

— Ды ну! Крыўдзіцца? На сваіх?!

«Эгаісты! Сволачы! Але нідзе не дзенешся — сапраў-ды свае… Адну ўладу трымаем, з аднаго жывём…»

Адпіў з фужэра. Крыху.

— Ну, Лукіч!

— Глядзі, так і непітушчым будзе!

— Н-не, давай да канца!

Дружна запляскалі ў ладкі, заспявалі хорам:

— Пі да дна, пі да дна, пі да дна!

Змусілі сілком апаражніць фужэр. Гарэлка пайшла добра — разлілася прыемным цяплом па гарляку і жываце, а пасля лёгка — не, не закружыла галаву, а як гэта сказаць лепш, — мабыць, лёгка заструменілася па жылах, паслала ў галаву павалоку, нейкі адмысловы туман, выціскаючы крыўду, злосць, змушаючы думаць іначай: ніякія яны ўсе не сволачы, а звычайныя, зямныя людзі, да ўсяго падперазаныя адным поясам.

Шумелі-гулі і пры дзённым святле, і пры не вельмі яркіх, але ўсё ж вабных электрычных люстрах, у густым дыме; паступова падзяліліся на купкі: хто ўспамінаў штосьці з нядаўняга былога, хто гаварыў пра сённяш-няе, хто спяваў, а хто апусціў ужо галаву на стол, а хтосьці хапаў, мерыўся пасадзіць сабе на калені круг-ленькую, вабную ў кароткай шэрай спадніцы і белым фартушку афіцыянтку Ванду, спакушаючы яе чырвонцам, — тая, звыклая да такога нораву падпітых, сапсава-ных уладай гулякаў, смяялася, нязлосна біла па руках, адыходзілася, каб прыбраць крыху на стале, а там ужо хапалі яе іншыя.

— Пані Ванда!

— Пані Ванда!

Бог ведае чаму, але сапраўды было прыемна яе ба-чыць, называць паняю, хоць яна была звычайнай местачкоўкаю. Можа, само імя яе — Ваяда — добра стасавалася да слова «пані», а разам гэтае «пані Ванда» — да іх-няга настрою, да цягі да чагосьці незвычайнага, узнёслага. Адзін са старшыняў, з Шашкоў, падпёр далонню пад-бародак, курыў, атупела пазіраў кудысьці ў кут, а потым, лічы, затушыў у талерцы з мясам цыгарэціну, ускінуў уверх сціснуты кулак і не то заспяваў, не то завыў:

— «I біла мяне маці бяр-р-розавым прутам!!!»

Цяжка было паверыць, што гэтыя цяпер па-дзіцячаму вясёлыя, а некаторыя і са страчаным чалавечым воблікам людзі звычайна стрыманыя, строгія і хітрыя.

Захмялеўшы, Кураглядаў падабрэў, не зважаў, што наперадзе ноч, няблізкая дарога, што меўся выпіць усяго тры-чатыры чаркі (такі зарок даваў сабе заўсёды, але і заўсёды парушаў яго): усе цяжкасці, беды забываліся, жыццё здавалася цудоўным, хацелася піць, весяліцца, сядзець тут бясконца, адчуваючы, што гэта ўсё больш і лепш, чым звычайны адпачынак. Пра тое, што можна спіцца, адысці-адсыпацца — і не аднаму, а цэламу пакаленню, — пра гэта, бадай, ніхто з іх не думаў і думаць не мог, бо перамагала іншае пачуццё — заслужылі пагуляць…

Дык цяпер зноў было прыемнае гэтае, на першы погляд, недарэчнае шашкоўскага старшыні:

— «I біла мяне маці бяр-р-розавым прутам!!!»

Калі выйшлі на хвіліну-другую асвяжыцца, ахмялелы, але яшчэ цямлівы Курлоў прыстаў:

— Ты што, дыялектык, сапраўды блізкі зямляк Уладарова?

— Сапраўды.

— Таіўся ж столькі! Нават ад мяне!

— Быў загад маўчаць.

— А чаму сёння прызнаўся?

— Сёння — можна.

— Чаму?

— Доўга гаварыць… А вось пра іншае скажу: трэба спыняць «гаспадарчыя аперацыі». Пёс садзіцца на хвост.

— Як?

— Дыялектычна вылічыў чорт: у нашых сельсаветах усёцэла…

Курлоў узяў яго за грудзіну, прыцягнуў да сябе:

— Давай, як ты кажаш, мысліць дыялектычна: трэба перанесці дзейнасць на іншыя раёны.

— Загрымім.

— Ні чарта, Лукіч, — адказаў той, хоць вось так, празрыста, не варта было гаварыць уголас. — Пакуль тыя ў лесе, датуль і мы…

Кураглядаў прыклаў палец да вуснаў: ціха ты! Махнуў рукой: хадзем у залу, возьмем яшчэ па чарцы-другой!

Пазней, «у крытычную часіну», калі нельга было марудзіць ні хвіліны, дырэктар рэстарана, пан Стах і міліцыянер каго выпхнулі, а каго разам з партфелем вынеслі на двор. Кураглядаў выйшаў сам, пачаў у цемені шукаць брычку, чуючы, як хтосьці не можа ўзабрацца на каня, падае з веласіпедам альбо доўга заводзіць матацыкл. Некаторыя ніяк не маглі разысціся, доўга абдымаліся і цалаваліся на развітанне, а шашковец, як адчувалася, ужо лежачы на калёсах, вылямантоўваў з сябе ўсе свае дурыкі:

— «I біла мяне маці бяр-р-розавым прутам!!!»

Нарэшце натрапіўшы на сваю брычку, Кураглядаў абмацаў на ёй Мішку. Заштурхаў яго. Той варочаўся, адбіваўся — значыць, недзе нажлукціўся, а цяпер спаў. Ачомаўся трохі, калі добра-такі атрымаў кухталёў пад бакі.

— П'яны гад?

— Не-э, — замармытаў той.

— Дзе, сволач, бюст? — накінуўся ён, не абмацаўшы рукамі таго, пра што не мог забыць і цяпер.

— Пад брычкаю…

— На пятлі?

— На пятлі.

— Не сарвецца?

— Не-э.

— Ну й добра. А цяпер памажы мне сесці, а то я стаміўся…

— Ага, на нарадзе…

— Цыц, прайдоха!

Мішка паспрабаваў злезці са свайго сядзення — адразу ж кульнуўся, як сноп, пад ногі. Мычэў, гробся, але падняцца не мог.

— Ах ты, п'янчуга! — таўхануў яго нагой Кураглядаў. — Я ж загадваў табе не піць!

— Я не піў…

— Набраўся як свіння, — зноў ударыў яго Кураглядаў, а потым, як дужэйшы, пачаў сам памагаць таму падняцца і ўскараскацца на брычку. Ткнуў лейцы ў рукі, штурхнуў пад рабрыну. — Не спаць! Звалішся — падымаць не буду. I з работы п'янчугу праганю! Пасаджу!

За горадам, дзе іх сустрэла густая і сырая цемень, Кураглядаў заціснуў партфель нагамі, дастаў наган — калі трэба будзе, бараніцца ад бандытаў. Час ад часу тыцкаў кулаком Мішку ў спіну — каб той не заснуў. Мішка войкаў, выгінаўся, але, як адчувалася, тут жа спрабаваў схіліцца набок.

Яго таксама ахутваў сон. Змагаючыся з ім, знаходзіў адзін паратунак — бязлітасна, як ката, таўчы фурмана і крычаць:

— Мішка, не спаць! Мішка?

— Ну што, та-ва-рыш Ку-ра-гля-даў? — ледзь вымавіў той.

Поделиться с друзьями: