Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Заходнікі

Далідовіч Генрых

Шрифт:

18

Пасля першай бяссоннай ночы ў камеры яго з тыдзень не чапалі.

Адлежваючы бакі на цвёрдай лаўцы, задыхаючыся ад сырасці і цяжкога паветра, знясілены без работы, ён занудзіўся. Ажно, здаецца, заявіліся вошы. Гэтая нуда ўзмацнялася яшчэ і ад крыўды: прайшло ўжо столькі ча-су, а з родных ніхто не падаў ніякай весткі, лусты хлеба.

За гэты час таго-сяго забралі «з рэчамі», прывялі но-вых (у тым ліку і такіх, як ён, «агітатараў-гаспадароў»). Ён па праве нявольніцага «стажу» перабраўся ад дзвярэй і заняў ніжнюю лаўку каля Тхара — разам з ім застава-лася і кампанія чалавека ў акулярах і белым шаліку па прозвішчы Сядых і па клічцы Прафесар. Як даведаўся, гэты гаварун у зладзейскім свеце важны чалавек, «у за-коне», «пахан», старшы над многімі «братамі» — і над тымі, што на волі, і над тымі, што сядзяць.

За гэты тыдзень той дзівачыў. То з ахвотай кідаўся да навічка, распытваў, вучыў, расказваў пра сябе, то не зва-жаў ні на кога і цэлы светлы дзень быў маўклівы, адга-няў ад сябе сваіх халуёў, што як маглі танцавалі перад ім, то нечакана спяваў сам сабе сумныя песні пра чыйсь-ці загублены лёс, пра ўцёкі з турмы і прагу волі, пра па-кінутую ўсімі маці-гаротніцу альбо пра прыгожую, але няверную жонку, то раптам ускідваўся зверам і нападаў на ўсіх у камеры, і тады ўсе баяліся нават пікнуць. Ясна было: скажы хоць слоўка супраць яго — Тхор і маларос-лік адразу ж, тут, у камеры, заколюць.

Грыгарцэвіч ужо не толькі чакаў, але і патрабаваў, каб яго паклікалі да следчага. Каб хутчэй вызначыць свой лёс. Колькі ж можна попусту марнаваць час, жыць на нішчымнай поліўцы, гарэць душой. Трэба закончваць будаваць школу, сеяць авёс, а там хутка ўжо садзіць бульбу. За ўсё сваё жыццё ён столькі не траціў марна часу, не гультаяваў, не ведаючы, за што зачапіць рукі, — сама вялікае мог усмак паспаць дзень-другі на Вялікдзень альбо паўдня ў нядзелю, а так — заўсёды нейкі клопат, нейкая работа ды работа, нялёгкая, цяжкая часамі, але патрэбная, а то і мілая рукам і душы…

I нарэшце ў адзін доўгачаканы дзень:

— 207-мы! На выхад!

Павялі з закладзенымі за паясніцу рукамі, пасадзілі ў накрытую шэрай бляхай машыну, павезлі пад канвоем і даставілі ў міліцыю, але ў гэтым будынку завялі ў пакой, на дзвярах якога была адмысловая шыльда «Посторонним вход воспрещен».

Сустрэў яго знаёмы чэкіст — не, не той, што дапытваў у ваенкамаце, а іншы, высокі, худы, бледнатвары, што прыязджаў летась на матацыкле на хутар і прасіў расказаць пра паліцэйскіх і старастаў, іхніх родных і знаёмых з суседніх вёсак. Гаварыў, як і яны, тутэйшыя вясковыя людзі, па-тутэйшаму. Папалуднаваў тады ў іх, чарку гарэлкі выпіў. Цяпер Грыгарцэвіч аж узрадаваўся, што трапіў, як лічыў, да свайго і, галоўнае, да прыстойнага чалавека, хоць сабе і са страшнымі пагонамі. Здаецца, яго прозвішча Клімянок.

Той ветліва адказаў на прывітанне, як і тады, у тую першую сустрэчу, загаварыў пабеларуску:

— Ваша прозвішча, імя і імя па бацьку…

— Помніце, вы летась былі ў мяне?

— Помню, — усміхнуўся старшы лейтэнант Клімянок. — Але тут трэба адказваць на мае пытанні. Разумееце?

Ён хітнуў галавою.

— Закурыць не жадаеце? — адчыніў верхнюю шуфляду стала, дастаў пачку «Беламора» і падаў яму.

— Дзякуй, але я кінуў курыць.

— А ў лазню хацелі б схадзіць?

— Вот ад лазні не адмовіўся б, — усцешана адказаў ён, радуючыся, што з ім гавораць па-людску.

— Добра, зладзім. Можа, і сёння ўвечар, — прамовіў той, закурыў. — Старэйшы сын з нявесткаю ладзіць?

— Дзякуй богу, ладзяць.

— Малодшы служыць?

— Ага.

— Усё нармальна ў яго?

— Піша, што нармальна.

— Маеце хлеб і да хлеба?

— Ды становімся на ногі.

— Мясцовае начальства не крыўдзіць?

— Ды не.

— Дык чаму вы тады, Франц Адамавіч, альбо як у нас, у Беларусі, кажуць, дзядзька Францішак, агітуеце супраць Савецкай улады?

— Я ж казаў, таварыш Клі…

— Тут называйце мяне не таварышам, а грамадзянінам, — перапыніў яго той. — Так трэба. Па інструкцыі.

— Я казаў ужо чалавеку, што дапытваў мяне і ўсё запісаў: я не агітую, — міжволі загарачыўся, шкадуючы, што і гэтага ветлівага чалавека падманулі, нагаварылі яму абычаго пра яго.

— Я не ведаю, грамадзянін Грыгарцэвіч, — непарушна сказаў той, — што вы каму гаварылі. Мне даручана вас дапытаць. Адпаведна, я хачу пачуць ад вас праўду і толькі праўду, каб зрабіць справядлівае заключэнне. Разумееце?

— Разумею.

— Ну, а калі мы гаворым на адной мове, знаходзім разуменне, то добра. Скажыце шчыра: вы супраць Савецкай улады, сацыялізму? Хацелі б, каб тут быў буржуазны лад?

— Хіба мы, простыя людзі, выбіраем? Што ест — тое ест. Ад бога, як кажуць.

— Даволі расплывіста і туманна гучыць ваш адказ. Здаецца, ён азначае тое, што вы падпарадкоўваецеся сіле і сітуацыі, не змагаліся за Савецкую ўладу раней і цяпер не адчуваеце да яе ніякай любові. Так?

— Я ж кажу вам: я нічога не рашаю. Прыйшла Савецкая ўлада — няхай будзе Савецкая ўлада.

— Няма ні ў душы, ні ў словах урачыстасці, радасці іменна за Савецкую ўладу, — цмокнуў Клімянок. — Вы, наколькі мне вядома, ні разу яшчэ не сказалі пра гэтую ўладу як пра «нашу». Як, дарэчы, не гаворыце «наша» армія, «нашы»… Хіба гэта не доказ вашай нелаяльнасці?

— Не трэба ж так чапляцца за словы… — прамовіў ён. — Можа, я не крычу на кожным кроку, што люблю Савецкую ўладу, але, паверце, я ёй не страшны. Супраць нікога я нічога благога не замышляю. Як і ўсе, прывыкаю да ўсяго новага.

— Але ж нам вядома з аўтарытэтных крыніц, што вы кампраметуеце СССР і сацыялізм.

— Гэта — нагаворы.

— А ў нас іншыя думкі.

— А мне вы не верыце? — спахмурнеў Грыгарцэвіч. — Зусім?

— Ад вас нам патрэбны факты.

— Якія?

— Што вы не вядзеце антысавецкай агітацыі. Грыгарцэвіч горка ўсміхнуўся, крутнуў галавою:

— Па-вашаму, мне трэба даказваць, што я не маю зламыснасці супраць жонкі, дзяцей, суседзяў!.. Але як гэта мне даказаць? Чым? Кляцьбою?

— А чаму — не пакаяннем?

— Якім?

— Самым звычайным. Канечне, калі вы перадумалі, самі сябе асуджаеце за свае грахі.

— Я жывы чалавек. Можа, і грашыў. Каяўся за гэта перад ксяндзом, кару яго адбываў. Але тых грахоў, пра якія вы гаворыце, я не маю. Я не злодзей, не бандыт і не паліцічаскі ліхадзей. Калі вы такім, як я, не верыце, дык вы нікому не верыце…

— Дарэмна вы так заўзята ўпіраецеся, — па-ранейшаму нібы па-сяброўску, не мяняючы ветлівага голасу, сказаў старшы лейтэнант. — Ёсць неабвержныя факты супраць вас. Але каб вы самі прызналіся ва ўсім, пакаяліся, то суд улічыў бы гэта і мог абысціся з вамі мякка. Калі ж вы ва ўсім зацінаецеся, то міжволі выклікаеце недавер.

Поделиться с друзьями: