Залаты бог
Шрифт:
Ён выцягнуўся, прыўзняўся на дыбачкі і высока падскочыў у сіняе паветра, лёгка перавярнуўшыся ў ім.
"Не, — млява падумала яна, — гэта пройдзе. Гэта — старое, нязжытае да канца. Яно пройдзе".
Прыйшло заспакаенне… Вось сады пад вадою. Медузы цвітуць у сярэдзіне сіняга алмаза. Шалясціць, шапоча мора. Сыплюцца з каленяў каменьчыкі.
Узняўшы ўгору вочы, яна глядзела туды, дзе, раскрыліўшы рукі, у нязмернай вышыні ляцеў да яе залаты бог.
Спёка. Яраснае сонца. Шум… шум… шум мора…
— Мама… Мама!.. Што ж ты?!. Мама!!!
Поделиться с друзьями: