Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
Максіму Танку (с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945—1983) / Укладанне, прадмова і каментар М. Скоблы. – Менск, 2005, стар. 134. Танк Максім (сапр. Яўген Скурко; 1912–1995) – пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967–1990), член ЦК КПБ (1966–1990), старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1963–1971). Народны паэт Беларусі (1968), Герой сацыялістычнай працы (1974), лаўрэат Ленінскай прэміі СССР (1978) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1966).
Лёт намечаны сэрцам, накрэслены словам… (с. ). Упершыню – час. “Полымя”, 2000, №1. Публікацыя Л. Юрэвіча. Мой род стары, як вырубаны лес…(с.), Імя Тваё – як паветра глыток… (с. ), Сытасць, сытасць – жывёлаў мэта… (с. ) – першапублікацыя тамсама.
Пяро маё, цяжкое ад адчаю… (с. ). Упершыню – газ. “Пагоня”, 2001, 9 жніўня. Публікацыя М. Скоблы. Мой дом (с. ), Дваццаць пяць год (с. ), “Пурга” (с. ) – першапублікацыя тамсама.
Адна ёсць толькі ў свеце Беларусь…(с. ). Мекка – горад у Саудаўскай Аравіі, цэнтр ісламу і месца паломніцтва мусульманаў. Караткевіч Уладзімір (1930–1984) – паэт, празаік, драматург; быў грамадскім рэдактарам зб. Л. Геніюш “Невадам з Нёмана”. Клімук Пятро (нар. 1942) – касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза; прыслаў у Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей кнігу Л. Геніюш «Невадам з Нёмана» са сваім дарчым надпісам, што служыла своеасаблівай ахоўнай граматай для музея. Купала Янка (сапр. Луцэвіч; 1982—1942) – народны паэт Беларусі (1925), класік беларускай літаратуры. Каліноўскі Кастусь (1838—1864) – лідэр нацыянальна-вызвольнага руху, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 г. Брыль Янка (1917—2006) – народны пісьменнік Беларусі (1981), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982). Быкаў Васіль (1924–2003) – пісьменнік і грамадскі дзеяч, народны пісьменнік Беларусі (1980), Герой сацыялістычнай працы (1984), лаўрэат Дзяржаўнай (1974) і Ленінскай (1986) прэмій СССР. Гаўрук Юрка (1905—1979) – паэт і перакладчык. У 1935 быў арыштаваны, больш за дваццаць гадоў правёў у турмах і на высылцы; пасля вызвалення жыў у Менску. Корбут Вольга (нар. 1955) – беларуская гімнастка, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў (1972, 1976). Скарына Францішак (1490?–1551?) — беларускі першадрукар, вучоны, асветнік, пісьменнік, мастак, перакладчык Бібліі. “Песняры” – вакальна-інструментальны ансамбль, заснаваны У. Мулявіным.
У Вільні (с. ). Упершыню – газ. “Пагоня”, 2001, 9 жніўня. Публікацыя М. Скоблы. Гедымін (каля 1275—1341) – вялікі князь ВКЛ, заснавальнік дынастыі Гедымінавічаў. Ягайла (1352?–1434) – вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы; быў галоўнакамандучым аб’яднаных войскаў Польшчы і ВКЛ падчас Грунвальдскай бітвы.
На двары стыне позняя восень…(с. ). Цанава Лаўрэнцій Фаміч (сапр. Джанджгава; 1900—1955) – у 1946—1950 гг. міністр дзяржбяспекі БССР. У 1953 г. арыштаваны па “справе Берыі”, памёр у адной з маскоўскіх турмаў. І страшнейшы за ўсіх грузін…– маецца на ўвазе Іосіф Сталін (сапр. Джугашвілі; 1879—1953) – савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч, арганізатар масавых рэпрэсій у СССР. Сталін нарадзіўся ў Грузіі, але па нацыянальнасці быў асецінам. Дзень сінялобы стукае ў акно… (с. ) – першапублікацыя тамсама.
Не затрымаць цябе, вясна, ў далонях… (с. ). Упершыню ў выд.: “Дзень паэзіі-71”. – Менск, 1971.
Каб бярозу гэтак сціналі… (с. ). Упершыню – час. “Полымя”, 1992, №8. Публікацыя У. Мазго.
Край мой любы, птушка падбітая… (с. ). Упершыню – час. “Беларуская мінуўшчына”, 1994, №1. Йду па Менску, нідзе сваёй мовы не чую… (с. ), Топчуцца коні тэўтонаў… (с. ) – першапублікацыя тамсама.
Снег пластом. Паімчаліся сані… (с. ). Упершыню – час. “Хрысціянская думка”, 1994, №1.
Разліся, мова, як мора… (с. ). Упершыню – газ. “Народная воля”, 1999, 7 ліпеня. Публікацыя М. Канаша. Маўчыць зямля, маўчаць у ёй магілы… (с. ) – першапублікацыя тамсама.
Чало у поце, далоні – ў працы… (с. ). Упершыню – газ. “Пагоня”, 2001, 16 жніўня. Публікацыя М. Скоблы. Гвінея, Гана – дзяржавы ў Заходняй Афрыцы.
Прыляцела сінічка пад малое акно… (с. ). Упершыню – час. “Дзеяслоў”, 2005, №14. Публікацыя А. Пяткевіча. Вершы мае, захаваныя… (с. ) – першапублікацыя тамсама.
Зацвітаюць чаромхаю вёсны… (с. ). Упершыню – газ. “Пагоня”, 2001, 16 жніўня. Публікацыя М. Скоблы. Магелан Фернан (каля 1480—1521) – партугальскі мараплавец, які першым ажыццявіў кругасветнае плаванне. Памёр паэт сягоння ціхай ноччу… (с. ), Я ідалам ні дарам, ні за грошы… (с. ), Сонца. Надзейны і праведны шлях… (с. ), Пасадзіла дрэўца на чужым загоне… (с. ) – першапублікацыя тамсама.
Слязьмі дажджы змылі дзявочы мой след… (с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945—1983) / Укладанне, прадмова, каментар М. Скоблы. – Менск, 2005, стар. 378. Мацнеюць крылы ў барацьбе… (с. ) – першапублікацыя тамсама.
Недруг шляхі нам да сонца закрыў… (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 34, арк. 1). Бастылія – крэпасць у Парыжы, ператвораная каралём Людовікам XIV у турму для палітзняволеных. Дзень разбурэння Бастыліі (14 ліпеня 1790 г.) у Францыі адзначаецца як нацыянальнае свята.
Дзіця маё, як Край наш, дарагое… (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 180, арк. 2).
Месяц рэжа неба на барозны… (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 24, арк. 1).
Кахаць – я цябе не кахаю… (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 99, арк. 2).
Забралі нам мову зямлі нашай мілай… (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 109, арк. 28).
Мне несці крыж і ўпасці з крыжам… (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 109, арк. 11).
Лісічка (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 22, арк. 12).
Жыццё маё – сок беластвольных бярозаў… (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 121, арк. 1).
Сонца ў блакіце сумуе і цешыць… (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 121, арк. 1).
З палудня ўжо. Халодныя праменні… (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 121, арк. 1).
Беларусь мая ў наквеці пышнай… (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 101, арк. 2).