ЖАНРЫ

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:

З мінулага (с. ). Упершыню – газ. “Літаратура і мастацтва”, 1979, 14 верасня. Верш пераклаў на расійскую мову В. Ліпневіч.

Цішыня. Толькі месяц двухрогі… (с. ), Нам марыць належыць тады, калі марыцца… (с. ). Упершыню – газ. “Літаратура і мастацтва”, 1981, 17 ліпеня.

З беласмертнай Поўначы

Я з вамі ў няволі, я з вамі усцяж… (с. ). Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 1987, 25 снежня.

Помню Прагу, вясняныя святы… (с. ). Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 1989, 3 лютага.

Між белых камлёў захісталася смерць… (с. ). Упершыню ў выд.: Супрун В. Жыць для Беларусі. — Менск–Слонім, 1998. Апублікаваныя ў зб. вершы Л. Геніюш былі перапісаныя з лагерных «ксіваў» Васілём Супруном у Інцінскім спецлагеры № 2 ў 1953–1954 гг. і перасланыя на Радзіму сястры Надзеі Рубец, якая іх і зберагла.

Вязніцы і краты, кайданы і дрот… (с. ). Упершыню газ. «Пагоня», 1998, 5 сакавіка. Публікацыя В. Супруна. Гекатомбы — ахвяраўскладаннi ў старажытнай Грэцыi, пазней — масавае знiшчэнне людзей.

Мне здавалася, ты — гэта грэчаскі міт… (с. ). Упершыню ў выд.: Супрун В. Жыць для Беларусі. — Менск–Слонім, 1998.

Крылаты (с. ), Даль халодным Уралам сінее… (с. ). Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 1989, 3 лютага. Публікацыя М. Канаша.

Я сустрэлася з сябрамі не на балі…(с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л. Выбраныя вершы / Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў і каментар Міколы Раманоўскага. – Менск, 1997. Варыянт верша пад назвай «За дротам» — у архіве Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, адз. зах. 16, арк. 2).

Замерзлымі пальцамі (с. ). Упершыню – час. “Беларусь”, 1988, №6. Публікацыя М. Ермаловіча. Комі (састарэлая назва — зыране) — народ, карэннае насельніцтва Рэспублікі Комі Расійскай Федэрацыі. Парыі — адна з ніжэйшых кастаў у Паўднёвай Індыі.

На магілу зэка (с. ). Упершыню — час. «Полымя», 1988, № 4. Пятро — адзін з дванаццаці апосталаў, якому Хрыстос даверыў ключ ад райскай брамы: «І дам табе ключы Царства Нябеснага: і што звяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў нябёсах» (Паводле Мацвея Святое Дабравесце, 16; 19).

За Урал сонца ўпала, бы зарава… (с. ), Можна сэрца жывое пакласць на агонь… (с. ) Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 1987, 25 снежня.

Крывёй напоўніліся поймы рэк… (с. ). Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 1990, 1 чэрвеня.

Не знаю (с. ), Востры боль пранізаў наваколле… (с. ), Гнаны холадам, гнаны ветрам… (с.). Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 1987, 25 снежня.

Беларусь маю зноў закавалі… (с. ), Перастань, не труці мяне ядам… (с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л. Выбраныя вершы / Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў і каментар Міколы Раманоўскага. – Менск, 1997.

Калі ноччу дарогай заснежанай… (с. ), Трапечацца сэрца у путах… (с. ), Адзінока іду ў нязнанае (с. ). Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 1989, 3 лютага.

Плача ноч сузор’ямі… (с. ), Ўставала сонца, як хвост паўліні (с. ). Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 2000, 4 жніўня. Публікацыя М. Скоблы.

Чуеш, браце, вецер дзіка вые… (с. ). Упершыню ў выд.: “Дзень паэзіі-92”. — Менск, 1992. Публікацыя В. Супруна.

Дваццаць пяць год (с. ), Пурга (с. ) Упершыню – газ. “Пагоня”, 2001, 9 жніўня. Публікацыя М. Скоблы. 25 гадоў няволі Л. Геніюш прысудзіў 7 лютага 1949 г. Вярхоўны Суд БССР. Паэтка была вызваленая ў 1956 г. як несавецкая грамадзянка (паводле пастановы ААН), але не рэабілітаваная).

Я знаю (с. ). Упершыню ў выд.: “Дзень паэзіі-92”. —Менск, 1992. Публікацыя В. Супруна.

Паэт (с. ). Упершыню – час. “Полымя”, 1967, №2 (у скароце); цалкам – час. “Дзеяслоў”, 2005, №14. Публікацыя А. Пяткевіча.

Звініць песня запозненым шчасцем… (с. ), О Беларусь, мой край стары і слаўны… (с. ) Упершыню ў выд.: Геніюш Л. Выбраныя вершы / Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў і каментар Міколы Раманоўскага. – Менск, 1997.

Мне не ўдалося узляцець пад неба… (с. ). Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 2000, 4 жніўня. Публікацыя М. Скоблы.

Жыццё ўскалыхнула мне водгулле дум… (с. ). Упершыню – час. “Дзеяслоў”, 2005, №14. Публікацыя А. Пяткевіча.

Скарбы слоў

Млын (с. ). Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 2000, 4 жніўня. Публікацыя М. Скоблы. Верш на расійскую мову пераклаў Б. Рабухін.

Краіне (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1942, 10 студзеня.

Вее вецер (с. ). Упершынюгаз. «Раніца», 1942, 11 кастрычніка.

Хачу (с. ), Іду паволі (с. ). Упершынюгаз. «Раніца», 1942, 18 кастрычніка.

Пажары (с. ). Упершыню газ. «Раніца», 1942, 15 лістапада.

Не кранай (с. ). Упершыню газ. «Раніца», 1942, 29 лістапада.

Белы парус (с. ). Упершыню газ. «Раніца», 1942, 6 снежня.

Дуды (с. ). Упершыню газ. «Раніца», 1942, 25 снежня.

Выйшлі сёння (с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л., Геніюш Ю. Маці і сын / Прадмовы Д. Бічэль, С. Яновіча. – Беласток, 1992.

Апяклі мяне росы раннія… (с. ). Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 2000, 4 жніўня. Публікацыя М. Скоблы.

Мары (с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л. Выбраныя вершы / Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў і каментар Міколы Раманоўскага. – Менск, 1997.

Ёсць край адзін (с. ). Упершыню – газ. “Бацькаўшчына”, 1954, 27 сакавіка.

Поделиться с друзьями: