Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
Мова мая (с. ), Нёман (с. ), Дубы (с. ), Беларусы ідуць, хлеб свой жытні нясуць…(с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л. Выбраныя творы / Укладанне, прадмова і каментар М. Скоблы. – Менск, 2000. Пятро — адзін з вучняў Ісуса Хрыста, які тройчы адрокся ад свайго настаўніка. Дараваны Хрыстом, здзяйсняў цуды, быў распяты ў Рыме. Марыя Магдалена — паслядоўніца Ісуса Хрыста, адна з міраносіцаў, прысутнічала на Галгофе падчас ягонага ўкрыжавання. На яе была ўскладзена місія спавешчання апосталаў пра ўваскрошанне Хрыста. У літаратуры Марыя Магдалена атаясамліваецца з вобразам блудніцы, якая пакаялася. Пілат, Понтый Пілат — пракуратар Юдэі (прызначаны ў 29 г.). Чыніў жорсткія суды ў Ерусаліме ў адмыслова для гэтага збудаваным палацы (прэторыі). Паводле яго волі быў укрыжаваны Ісус Хрыстос.
Йду слядамі дзядоў… (с. ). Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 2000, 4 жніўня.
Леў (с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л. Выбраныя творы / Укладанне, прадмова і каментар М. Скоблы. – Менск, 2000. Зыманы (дыялект.) – спайманы, злоўлены.
Янычары (с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л. Выбраныя творы / Укладанне, прадмова і каментар М. Скоблы. – Менск, 2000. Янычары — у султанскай Турцыі пяхотнікі прывілеяваных войскаў, якія вымуштроўваліся на карнікаў з палонных.
З мінулага (с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л., Геніюш Ю. Маці і сын / Прадмовы Д. Бічэль, С. Яновіча. – Беласток, 1992.
У жыцці ў цябе ўдараў нямала (с. ). Упершыню – час. “Беларусь”, 1985, №8. Публікацыя Д. Бічэль.
Баразна (с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л. Выбраныя вершы / Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў і каментар Міколы Раманоўскага. – Менск, 1997. Верш напісаны на смерць мастака Лявона Баразны (1929–1972). Прокша Леанід (1912–1994) — беларускі пісьменнік; выпускнік Ваенна-палітычнай акадэміі (1955), працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», рэдагаваў газету «Голас Радзімы», дзе друкаваў свае памфлеты пра дзеячаў беларускай эміграцыі.
Страх — за праўду кінуцца ў бой… (с. ). Упершыню – час. “Беларуская мінуўшчына”, 1994, №1.
Партызаны (с. ). Упершыню — газ. «Наша Ніва», 1991, № 1. Арадур (Арадур-Сюр-Глан) — паселішча ў Францыі ў дэпартаменце Верхняя В’ена. 10 чэрвеня 1944 г. цалкам спалена гітлераўцамі разам з жыхарамі. Хатынь — вёска на Лагойшчыне, 22 сакавіка 1943 г. спаленая карнікамі разам з жыхарамі (149 чалавек). Мазанік Алена (1914—1996) — удзельніца менскага антыфашысцкага падполля. У ноч на 22 верасня 1943 г. ад настаўленай ёю міны загінуў генеральны камісар Беларусі, гаўляйтэр В. Кубэ.
Хоць душа твая гордая ў ранах… (с. ). Упершыню – час. “Беларуская мінуўшчына”, 1994, №1.
Колькі дум маіх ні раскулачвалі… (с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л. Выбраныя вершы / Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў і каментар Міколы Раманоўскага. – Менск, 1997.
Мне ўсё адно (с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л., Геніюш Ю. Маці і сын / Прадмовы Д. Бічэль, С. Яновіча. – Беласток, 1992, пад назвай “Усё роўна мне”. Друкуецца паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 16). Чужыне (с. ), Жыровічы (с. ), Шлях (с. ), Даражэнькія, блізкія, родныя…(с. ), Не плачце над маім крылом… (с. ), Лёс мой пакутны і век мой даўгі…(с. ), На мозг кітайцы капалі вадою…(с. ), Жыццё без болю не прайсці...(с. ), Не хачу быць дома эмігрантам…(с. ), Ужо даўно адабраў тамагаўкі… (с. ), Далі табе нямала чарак… (с. ), Гаварыць па-беларуску — гэта модна… (с. ), Трывога. Стукоча сэрца...(с. ) – першапублікацыя тамсама.
Навокал усё, што так сэрцу няміла…(с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л. Выбраныя вершы / Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў і каментар Міколы Раманоўскага. – Менск, 1997. Хто сцінае дубы і хвоі…(с. ), Не прашу! (с. ), Кроў збяжыць рабінамі на вусны… (с. ), Вам страх маёй прысутнасці…(с. ), Дзень у сумётах сініх дагарае…(с. ), Салавейка (с. ), Мне не спіцца. Зноў ноч без спагады…(с. ), Песняў хочаце шчырых...(с. ), Фіранкі (с. ) – першапублікацыя тамсама.
Апошні дотык рук на твары чую… (с. ). Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 1990 1 чэрвеня. Апошні раз мой муж мяне цалуе…– Геніюш Янка (1902–1979) — муж Л. Геніюш, медык па адукацыі, выпускнік Карлавага універсітэта ў Празе. Сябра пражскага аддзела Беларускай народнай самапомачы. У 1948 г. разам з жонкай быў незаконна пазбаўлены чэшскага грамадзянства, вывезены ў СССР і асуджаны Вярхоўным Судом Беларусі на 25 гадоў няволі. Быў датэрмінова вызвалены (але не рэабілітаваны) і жыў разам з жонкай у бацькавай хаце ў Зэльве, на вул. Савецкай, 7.
Сціхлі ўсхліпы суровых завей… (с. ). Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 1990, 1 чэрвеня.
Снег ляжыць вокал суровы і белы… (с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л. Белы сон / Укладанне і прадмова Б. Сачанкі. – Менск, 1990. Ave Maria (лац.) — радуйся, Mарыя; назва музычнага твора на тэкст аднайменнай каталіцкай малітвы альбо на вольны тэкст, у якім утрымліваецца зварот да Дзевы Марыі.
Святы вечар (с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л.: Дзевяць вершаў. – Беласток, 1987. «Калядныя» вершы-вiншаваннi Л. Генiюш дасылала сваiм шматлiкiм замежным карэспандэнтам, якiя, у сваю чаргу, перапiсвалi iх i распаўсюджвалi сярод сваiх знаёмых беларусаў. Я. Запруднiк даслаў укладальнiку гэтай кнiгi генiюшаўскi верш «З Новым годам, са святам, браты на чужыне...», перапiсаны рукой паэта А. Салаўя. У нью-ёркскай газеце «Беларус» (1975, № 214) быў надрукаваны верш з гэтага цыкла «Пра вас нашы думы» з наступным рэдакцыйным прыпiсам: «Прозвiшча аўтара вершаў, вядомае рэдакцыi, iз зразумелых прычынаў тут не падаецца». Гл. таксама публiкацыю Л. Юрэвiчам лiстоў i вершаў Л. Генiюш у час. «Полымя», 2000, № 2.
Жыровічы (с. ). Упершыню – газ. «Звязда», 1993, 6 красавiка. Публікацыя У. Ягоўдзiка. 4). Жыровічы — вёска ў Слонімскім раёне, дзе размешчаныя праваслаўны манастыр і Менская духоўная семінарыя.
Сёння не вабіць зацішша святыні… (с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л. Выбраныя творы / Укладанне, прадмова і каментар М. Скоблы. – Менск, 2000.
Зашчымела мне сэрца ў грудзёх… (с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л., Геніюш Ю. Маці і сын / Прадмовы Д. Бічэль, С. Яновіча. – Беласток, 1992. Памутнелыя вочы ў тузе…(с. ), Шукаючы звонкай бунтарнай паэзіі…(с. ) – першапублікацыя тамсама.
Маёй бабусі (с. ). Упершыню – час. “Спадчына”, 1989, №2. Публікацыя Б. Сачанкі.
Дзеду, дзеду, саколіку, выплеці мне пастолікі… (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1941, 20 верасня.
Пара коней (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1942, 18 кастрычніка.
Калыханка (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1942, 25 снежня.
Сэрцайка згубіла (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1942, 23 жніўня. У ночы тужліва-бяззорныя (с. ) – першапублікацыя тамсама.
Блудны сын (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1943, 17 студзеня.
Арол (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1943, 24 студзеня.
У буру (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1944, 30 красавіка.
Кліч Пагоні (с. ). Упершыню – “Баявая ўскалось”, 1949, №2.
Пяць сыноў (с. ), На прадзедаў зямлі (с. ). Упершыню – “Баявая ўскалось”, 1949, №1; пад псеўданімам Лясная Кветка.