Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Зорны спеў

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Нікчэмная жабракова мараль была варожай духу адраджэння беларускага народа, дэвізам якога стала купалаўскае «людзьмі звацца». Звацца людзьмі — азначала ўзняцца над сметнікам побыту ды ўсёй грамадой выходзіць на прасцяг гістарычнага жыцця.

Разрыў Сымона з жабраком наступае ў момант, калі маленькі мастак упершыню адчуў, што ён здольны быць дарослым. Усвядоміць сталасць яму дапамагла Ганна. Сустрэчу Сымона і Ганны паэт імкнуўся падаць як мага рамантычней: музыка трапляе ў хату да Ганны ў часе навальніцы, бацька дзяўчыны незнарок абразіў валацугу, а маці спагадлівым словам давяла да слёз. Ігра Сымона на гэтым узбураным фоне выглядае як цуд з цудаў. Яшчэ больш рамантычнасці ў начным канцэрце Сымонкі, канцэрце без слухачоў. Ганна як выпадковы слухач — рамантычнае выключэнне. Рамантычнай была і заплата — пацалунак. Праўда, сцэна любоўнага прызнання атрымалася крыху ідылічнай, сентыментальнай. Мажліва, адчуўшы гэта, паэт і адклаў працу над сваім рамантычна-трагедыйным творам ды скіраваў творчы запал у рэчышча рэалістычнай «Новай зямлі», над якой працаваў адначасна.

Перад Я. Коласам паўстала дылема: ці прыладзіць свайго вандроўнага музыку да прыгожай ядыначкі ў заможны гаспадарскі дом, дзе ўмеюць слухаць скрыпку і любяць мастака, ці павесці па нейкіх новых, больш крутых і высокіх шляхах, з новай матывіроўкай яго адзіноты і мэты вандравання.

Як вядома, пасля пяці гадоў перапынку паэт вы-браў гэтую другую мажлівасць і паслаў Сымона на службу да карчмара, а потым у замак да князя. Першая сітуацыя, каб не прымешвалася да яе рамантычная іронія лёсу, была б зусім жыццёвай, рэалістычнай. Карчмар Шлёма — заземленае паўтарэнне жабрака. Ён аседлы дробны прадпрымальнік, заняты вытворчасцю ўцех, у той час як жабрак быў валацужным рамеснікам па вырабу толькі жаласлівых відовішчаў. Філасофія жыцця ў Шлёмы больш чорствая і меркантыльная, чым у жабрака:

У карчомцы быў асобны, Свой уласны жыцця лад, Свой рахунак брудна-дробны, Права, звычаі і ўрад71.

У трэцяй частцы прыкметна пайшла на спад рамантычная плынь паэмы. Сымонка застаўоя рамантыкам у агульнай мары свайго жыцця, але ў канкрэтных учынках станавіўся разважліва-практычным чалавекам. Вось ён хоча ўцячы з карчмы, але трэба здабыць скрыпку, якую прадбачліва замкнуў у шафу Шлёма. Сымон думае: сілай не возьмеш, бо «там і дзеці, там і Хава, Шлёма сам і той вядзьмак», пасля Сымон на-думаўся выкрасці скрыпку, як толькі ў карчму заедзе нейкі пан і папросіць пайграць для пацехі, але на такую аказію трэба доўга чакаць, нецярплівы хлопчык важыцца папрасіць падмогі ў парабка Яхіма ды забраць усё ж скрыпку сілай, «але не: Яхім жартлівы, смешкі будзе з яго кпіць», нарэшце музыка прыкідвае, ці не падкупіць Шлёмавага сына, але зноў адкідае гэты план, як нерэальны. Такі вытрыманы, лагічны, разважлівы спосаб рэагавання на жыццёвыя перашкоды ўласцівы натурам не рамантычнага складу. Заключэнне Сымона пасля перабору ў думцы адзначаных варыянтаў таксама жыццёвае: «ён пралезе, хоць бы кротам». Рамантычныя героі быць кратамі не ўмеюць. Не ўмеў гэтага і ранейшы Сымонка. Праўда, рэалістычнае ацверажэнне супала з наступленнем жыццёвай сталасці, таму не заўважаецца як рэалістычная ”папраўка” ў трактоўцы вобраза.

На службе ў карчмара Сымон заяўляе пра сябе як мастак-прафесіянал. I хоць гэта ілюзія прафесіяналізацыі, з якой кпіць з'едлівы парабак Яхім, але Сымон верыць у ілюзію. Уцякаючы з карчмы, ён плануе далейшае жыццё наўздзіў празаічна. Ці не набраўся рамантык меркантыль-нага жабраковага і Шлёмавага духу? Паслухаем:

Праўда, ён — не так і бедны: Грошай мае рублёў тры Ды дзве грывенькі з гары I траяк яшчэ той медны! I ён тыя заработкі Панясе аддаць бацьком, Хоць на момант на кароткі Завітае ў родны дом. (387)

Нават рамантычная сустрэча з Ганнай на гэты раз не штурхнула яго «ўздыбіць» жыццёвую мэту. Сымон гаворыць каханай пра тое, «як пойдзе ён дадому, ён з грашамі чалавек!». Тут і была пастаўлена ў 1918 годзе Якубам Коласам першая вялікая кропка. Ці не надумалася аўтару, што гэта і ёсць у прынцыпе завяршэнне дзейнага кругу музыкі, у рэшце рэшт перамога яго над бяздомнасцю? Перамога рамантычная — у думках.

Дысанансам адцінаўся ад заземленых планаў рамантычны матыў пра высокае таемнае прызначэнне таленту. Нібы пакідаючы за сабою права на новыя нечаканыя павароты лёсу героя, які тройчы ўжо ўцёк ад прыгнёту абставін, аўтар даў Сымону загаварыць проста і рамантычна:

Мы, Гануся,— каляіны, Адной скрыпкі дзве струны — I аднакі скрозь пуціны, Ды не сходзяцца яны. (401)

Чацвёртая і пятая часткі паэмы — вялікая прыбу-доўка да асноўнай кампазіцыйнай структуры. Гэта нібы званіца пры царкве. Яна паўтарае формы і контуры асноўнай будыніны, толькі ўзносіць іх вышэй да неба. Праўда, узвышэнне не абавязкова павінна быць раман-тычным. У званіцы не гавораць з богам, тут звоняць. Звоняць не толькі на малітву, а і на пажар, і на жалобу. Вяршьтяй лірычнага мапалога ў паэме з'яўляецца пачатак трэцяй часткі. Але гэты ўзнёслы гімн роднаму краю і рэквіем па змарнаваных у няволі талентах яго — узнёсла-рэалістычны:

Край мой родны! Дзе ж у свеце Край другі такі знайсці, Дзе б магла так, поруч з смеццем, Гожасць пышная ўзрасці? Дзе бы вобруку з галечай Расквітнеў багацтва цуд I дзе б з долі чалавечай Насмяяліся, як тут?.. Брацця мае, беларусы! У той кнізе людскіх спраў Сам лёс, мусіць, для спакусы Гэты край нам адзначаў. Тут схадзіліся плямёны Спрэчкі сілаю канчаць, Каб багата адароны Мілы край наш зваяваць, А нас цяжка ў сэрца раніць, Пад прыгон узяць навек, Нашы скарбы апаганіць, Душу вынесці на здзек, Каб у віры той ашукі Знішчыць нашы ўсе сляды, Каб не ведалі унукі, Хто такія іх дзяды. (365—366)

Позірк паэта застаецца скіраваны ў трагічнае мінулае. Зрэшты, і ў сучасным не ўсё стала на сваё месца; на заходнебеларускіх землях застаўся той жа згубны для народа і народных талентаў уціск:

Родны край! Ты разарваны, I на захад ад мяжы Пан пыхлівы, надзіманы Моцна сцягвае гужы, Каб з варшаўскае майстэрні Беларусу сшыць халат, Ды ні ксёндз, ні пан не верне Плынь гісторыі назад! (367)

Яшчэ больш акрэсліваецца тут генеральная праблема твора: барацьба за новае нацыянальнае беларускае мастацтва — арганічная частка барацьбы за новы грамадскі лад. Толькі чамусьці ў сюжэце трэцяй і чацвёртай частак аўтар не ўвёў Сымона ў шэрагі рэвалюцыянераў-змагароў, хоць гэта была адзіная рэальная для беларускіх мастакоў той пары дарсга да прафесіяналізацыі, да творчай славы. Дарога цяжкая, бо нават родная музыку душа ў княжацкім замку — стары паляшук Даніла, які разумеў таемныя галасы зямлі і неба,— не мог уразумець, навошта рвецца Сымон пазнаць ноты, стаць адукаваным мастаком, у галаве патрыярхальнага старца не месцілася думка, што та-ленавіты мастак новага часу — гэта асоба гістарычная, гэта дзеяч, роўны царам:

Пясняр слуга слугі усякай, Пясняр і цар усіх цароў72.

У творчасці Я. Коласа наогул няма эпічнага вобраза, які спалучаў бы мастацкую і рэвалюцыйную дзей-насць, як гэта рабіў сам аўтар. Аўтабіяграфічнаю паўнатой у гэтым сэнсе валодае хіба толькі сума вобразаў Сымона-музыкі і Андрэя Лабановіча з «палескіх аповесцей». Раз'яднанасць гэтых відаў дзейнасці — цікавая з'ява ў вобразнай сістэме Я. Коласа. Мажліва, тут выпадковасць, абумоўленая тым, што над названымі вобразамі паэт працаваў у 20-я гады паралельна. А мажліва, адзначанай дыферэнцыяцыяй народны пісьменнік свядома падкрэсліваў складанасць місіі як мастакоў, так і рэвалюцыянераў ва ўмовах дарэва-люцыйнай Беларусі.

Андрэй Лабановіч — галоўны герой «палескіх аповесцей». Духоўны свет народнага інтэлігента, змагара за прагрэс цалкам запоўнены грамадскімі, агульна-культурнымі і гуманістычнымі праблемамі, герой спалучае місію рэвалюцыянера з працай настаўніка-асветніка, і гэтага аказваецца дастаткова, каб жыць высока і напружана. Уступаючы ў канфлікты з мясцовымі стаўпамі самадзяржаўя — ураднікамі, валаснымі старастамі, пісарамі і духоўнікамі, а таксама і тымі калегамі па прафесіі, што спаўзлі ў балота абывацельшчыны,— вясковы настаўнік ішоў да грамадзянскага самасцвярджэння, станавіўся асобаю гістарычнай. Ён не ідэалізаваў і сялян. Справядлівы і сумленны, Лабановіч глыбока перажываў праявы вясковага ідыятызму, забабоннасці, уласніцкага засляплення. Вобраз Лабановіча Якуб Колас ствараў тады ж, калі і Сымона-музыкі, завяршаў у 20-я гады ў сталіцы Савецкай Беларусі Мінску. Трапляючы ў Заходнюю Беларусь, творы Коласа рабілі магутны ўплыў на фарміраванне вызваленчай думкі народных мас і творчай моладзі, якая ўцягвалася ў вызваленчую барацьбу.

Мне бачыцца своеасаблівы працяг Коласавых твораў у біяграфіі і рамане Піліпа Пестрака «Сустрэнемся на барыкадах».

Ніхто з крытыкаў, здаецца, не ставіў у адзін рад вобразы Андрэя Лабановіча і Андрэя Касцевіча, хоць абодва яны з'яўляюцца тыпамі нацыянальнага машта-бу, адзін нясе ідэю адраджэння беларускай культуры цераз рэвалюцыю, другі — ідэю ўз'яднання раздзеле-нага Рыжскаю мяжою народа і завяршэння лрацэсу адраджэння. Сувязі паміж ідэйнымі дамінантамі гэтых вобразаў такія ж цесныя, як і іх літаратурнае прызна-чэнне. Цераз гэтыя творы і вобразы беларуская савецкая проза выходзіла ў пасляваенныя гады на шырокі форум савецкай літаратуры. Вялікае месца твораў у літаратуры, відаць, стрымлівала крытыкаў ад спакусы ўключыць іх галоўных герояў у кантэкст жыцця таго рэгіёна, дзе яны нарадзіліся і адкуль прыйшлі ў нацыянальную яву. А між іншым, такі аспект разгляду не прынізіць значэння вобразаў, наадварот, можа ўзбагаціць іх змест: выявіць і галоўныя карэнні, якімі яны звязаны з рэчаіснасцю, і тыя капіляры, цераз якія набіраліся яны сокаў зямлі. Лабановіч і Касцевіч — мастацкія вобразы, якія сваім светапоглядам і дзейнасцю адмаўляюць міф пра патрыярхальную ідылію Палесся. У гэтым сэнсе яны таксама, як і Сымон-музыка,— прадаўжальнікі вобразаў Рэдкага, яго музыкі Іванкі Прастачка, Асілка, Каваля.

Поделиться с друзьями: