Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Зорны спеў

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Амаль усё таленавітае ў феадальнай Беларусі, утрапёнай хваробамі змяркання феадалізму, сплывала ў рэчышча польскай культуры і толькі ўскосна памнажала духоўную скарбніцу роднага краю. Прытухла літаратурнае вогнішча ў Бярэсці. Толькі ў глыбі Палесся, пад стрэхамі курных хат, мігцелі агеньчыкі народных талентаў. Спакваля ствараліся скарбы вусна-паэтычнага слова. Але іх не ўбірала ў сябе пісьмовая літаратура, якая амаль цалкам перайшла на польскую або лацінскую мову.

Далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі ў выніку раздзелаў Польшчы не магло істотным чынам змяніць культурнага статуса Брэста: царскі ўрад у першы час пакінуў каталіцкаму клеру і шляхецкім самаўрадам кіраўніцтва культурна-асветным жыццём краю. Палітыка царызму засяроджвалася перш за ўсё на тым, каб сілай вярнуць уніяцкі ў асноўнай масе просты люд у лона праваслаўнай царквы, аддаць сялян пад нагляд папоў, якія слепа служылі самаўладству. Зразумела, гэты акт палітычнага гвалту, як і ў свой час гвалтоўнае насаджэнне уніі, мог мець хіба толькі той непрадбачана станоўчы вынік, што спрыяў росту рэлігійнай абыякавасці, стыхійнаму бязбожніцтву і пагардзе да царквы і духавенства наогул. Сатырычныя казкі і прыказкі палешукоў пацвярджаюць гэтае меркаванне. Адна з іх, запісаная выдатным фалькларыстам А. К. Сержпутоўскім, расказвае, як нейкі шчыры поп сам прызнаў, што лепш за яго дарогу збавення ведае дуркаваты пустэльнік, якога царква выраклася і пракляла. Пустэльнік той вучыў славіць бога ў лесе, скачучы цераз бедвяно і прыгаворваючы: «Табе, божа, і мне, божа». Пад шум рэлігійных парахункаў, якія разгарэліся зноў у XIX стагоддзі, ажыла ў народным побыце язычаская паэтычная традьіцыя. Сярод палескай глухамані ўзраслі і тварылі народныя таленты першай велічыні. Але горад пра гэта не ведаў.

Дрымоту горада развярэдзіў «высочайший указ государя Николая Павловича» збудаваць ля ўпадзення Мухаўца ў Буг крэпасць, скіраваную супраць крамольнай Еўропы. Стары горад, які размяшчаўся на астравах, быў перакінуты на «мацярык» і расселяны па ўзору вайсковага лагера, што так любіў імператар. Адны вуліцы ішлі строга з поўдня на поўнач, другія — з захаду на ўсход, утвараючы роўненькія квадраты кварталаў, па якіх добра было гуляць асеннім скразнякам. Праекціроўшчыкі паклапаціліся, праўда, пра плошчы і шырокія праспекты. Абсаджаныя пазней таполямі і каштанамі, праспекты разам з двума паркамі і па сённяшні дзень даюць выгляд гораду — апранаюць Брэст у зялёную уніформу.

Архітэктура Брэста мікалаеўскіх часоў была вельмі празаічнай — нудлівыя аднапавярховыя купецкія камяніцы, зрэдку асабняк, аздоблены пад'ездам з калонамі па ўзору шляхецкіх палацыкаў. Архітэктурнымі вузламі, што хоць крыху парушалі маркотны шаблон, сталі ў той час праваслаўная царква, збудаваная ў мясцовым стылі, ды класіцыстычны касцёл. Вылучаўся памерамі і двухпавярховы будынак гімназіі (рэканструяваны ў будынак педінстытута), а насупраць яго, побач з рынкам, аздобная, як торт з папоўскага святочнага стала, эклектычная па стылі брацкая царква, якая і сёння вабіць зарубежных турыстаў дэкарацыйнаю напышлівасцю форм, рэкламуючы экзотыку далёкай Візантыі. На рагу цяперашніх вуліц Савецкай і Будзённага размясціўся масіўны аляпаваты шасціграннік сінагогі. Нязграбна падхарошаны штучнымі аркамі і тоненькімі паўкалонамі, будынак гэты мог толькі дражніць архітэктараў крыклівай неадпаведнасцю паміж нясучымі і нясомымі канструк-цыямі, відавочнаю нястачай гармоніі і хараства. Нібы ў адказ на гэты выклік адзін сучасны архітэктар перарабіў збудаванне. Зламаўшы дзве сцяны, ён абхапіў грувасткі шасціграннік двух'яруснаю круглаю бетоннаю галерэяй. Абапёршы галерэю на лёгкія, сучасныя па формах апоры, прыбудаваў усё патрэбнае для кінатэатра. Сёння кінатэатр «Беларусь» — адно з цікавейшых збудаванняў у горадзе.

Уся архітэктура Брэста XIX стагоддзя толькі ўдзячны фон для сучаснага будаўніцтва. Пра літаратуру цяжка сказаць нават гэта. Брэст у мінулым стагоддзі быў глухім павятовым гарадком, які наганяў цягучую нудоту на закінутых у тутэйшы гарнізон бліскучых рускіх афіцэраў. Назбаўленыя культурных пацех, свец-кія франты адводзілі душу ў блазнаватых фартэлях і ардынарных авантурах. Кажуць, ад'ютант начальніка кавалерыйскіх рэзерваў генерала Калагрывава, будучы таленавіты драматург і вядомы дыпламат Аляксандр Грыбаедаў, у прыпадку дуры забраўся на хоры ў гарад-скім касцёле езуіцкага манастыра ды зайграў «Кама-рынскую». Іншым разам, атрымаўшы запрашэнне на баль да мясцовага вяльможы, ад'ютант-шаляніца заехаў у пакоі вярхом на кані. За два гады службы ў Брэсце Грыбаедаў паспеў толькі перакласці адну французскую п'есу і напісаць пару артыкулаў у «Вестник Европы», дзе, між іншым, спаслаўся на мясцовыя гераічныя паданні пра Берасцейскае замчышча, якое, у адпаведнасці з афіцыйнымі поглядамі, аўтар назваў спракаветна рускаю цвярдыняй.

Больш змястоўнымі літаратурнымі дакументамі гэтай пары аказаліся «Пісьмы рускага афіцэра» Фёдара Глінкі, удзельніка Барадзінскай бітвы, будучага дзекаб-рыста. Ён крытыкаваў начальства за безгаспадарнасць, даваў смелыя прапановы, як разбудзіць і ажывіць эканамічнае і культурнае жыццё Пінска, Брэста і іншых запусцелых, дрымотных гарадкоў на заходняй ускраіне імперыі.

Кандрат Рылееў, якому давялося стаяць з артыле-рыйскім палком у Сталовічах, жахнуўся, назіраючы неймаверныя формы прыгону ў нашым краі. У пісьмах да маці ён даваў выйсце свайму абурэнню: «О вяльможы! О багацеі! Няўжо сэрцы ў вас нялюдскія? Няўжо яны нічога не адчуваюць, адбіраючы апошняе ў няшчаснага?»64 Рылееў запомніў некалькі беларускіх народных песень, спяванне якіх дзесьці ў сталічным салоне ў прысутнасці Адама Міцкевіча паслужыла яшчэ адною эмацыянальнаю нітачкай сувязі польскага і рускага рэвалюцыйных паэтаў-рамантыкаў.

З пісьмаў Грыбаедава відаць, што ён, жывучы ў Брэсце, зганяў сваю тэатральную смагу ў маёнтках навакольных магнатаў, якія мелі прыгонныя тэатры, а не ў горадзе. Слабая роля горада ў культурным жыцці краю была абумоўлена хранічнай жывучасцю феадальнай традыцыі з характэрнай для гэтага ладу саслоўна-месніцкай замкнёнасцю чалавечых сувязяў і адносш.

Аднак жа разгортванне будаўнічых работ у крэпасці, утварэнне ў Брэсце буйнага чыгуначнага вузла, ажыўленне днепрабугскай воднай артэрыі ў другой чвэрці XIX стагоддзя — усё гэта сцягвала ў горад рабочы люд, тэхнічную інтэлігенцыю, вайсковых і цывільных служачых і спакваля вяло да актывізацыі культурнага жыцця.

Вядомы рускі пісьменнік-дэмакрат А. I. Рашэтнікаў, які ў 1857 годзе прыехаў у Брэст разам са сваёй жонкай-акушэркай і жыў тут у цеснай казённай кватэры некалькі гадоў, пакінуў вострыя дзённікавыя замалёўкі жыцця і нораваў тутэйшага свецкага таварыства. Успамінаючы свайго сябра і аднадумца інжыцера Заварзіна, пісьменнік адзначае: «Ён расказаў мне пра тутэйшы край, пасрэднікаў, якія пражываюць у год па пяць тысяч, наладжваюць пікнікі і нідзе не працуюць, пра чыноўнікаў, якія прыехалі «русить» тутэйшы край. Ён расказваў пра брэсцкіх арыстакратаў, іх сямейнае жыццё і подласці»65. На матэрыяле жыцця тутэйшага чыноўніцтва А. Рашэтнікаў напісаў п'есу «Прагрэс у павятовым горадзе».

Нягледзячы на атмасферу падазронасці і віжаван-ня, якой акружылі яго царскія чыноўнікі, пісьменнік-дэмакрат здолеў асабіста пабываць у многіх мясцінах Брэстчыны, ён стварыў змястоўныя нарысы «От Брест-Литовска до Петербурга», прасякнутыя спагадаю да цяжкай долі простага люду, клопатамі пра асвету і культуру краю.

Шчырым жаданнем увесці Палессе ў абсяг прагрэ-сіўнай грамадскай думкі Расіі былі прадыктаваны паездкі і падарожныя этнаграфічныя нарысы прагрэсіўнага рускага літаратара М. I. Шпілеўскага. Надрукаваны ім у часопісе «Современник» за 1856 год нарыс «Путешествие по Полесью и Западному краю» выявіў шмат прывабных рыс у побыце, працы і характары сялян і бурлакоў, якія сплаўлялі лес, пяньку, смалу па Днепра-Бугскім канале.

Але якімі б трапнымі ні былі літаратурныя працы, зробленыя праездам, яны не маглі замяніць творчасці мастакоў, што ўзрастаюць і жывуць у самім краі, пішуць не толькі пяром, а ўласным жыццём, сваім чалавечым лёсам.

На больш-менш працяглы час пасяляліся на Брэстчыне польскія пісьменнікі, але і яны не маглі ўвабраць у сябе ўсяго цяжару лёсу гэтай зямлі, яе долю-нядолю.

Адзін з тытанаў польскага рамантызму Ігнацы Крашэўскі паходзіў з недалёкага Падляшша і наездамі жыў у маёнтку Доўгае на Пружаншчыне, які належаў яго брату Каетану, аматару-астраному і аўтару некалькіх аповесцей пра жыццё тутэйшай шляхты (адна, між іншым, і называлася «Канюшыц Брэсцкі»). Ігнацы Крашэўскі быў незвычайна пладавітым літаратарам, у яго набытку было болып як 300 раманаў і аповесцей, дзесяткі тамоў гістарычных і этнаграфічных прац. Нездарма польскія даследчыкі называюць яго творы універсітэтам, з якога бралі ўрокі ведаў пра Польшчу пакаленні моладзі ў часы жорсткіх праследаванняў царызмам сапраўдных вышэйшых навучальных устаноў66. Ёсць у багатай спадчыне Крашэўскага кніга нарысаў «Wspomnienia Polesia, Wolyni i Litwy», дзе можна прачытаць трапныя апісанні мястэчак і вёсак на Брэстчыне, кірмашоў і народных свят, ёсць у яго кнігі пра гісторыю Вільні і Мінска, ёсць хіба што першая ва ўсёй славянскай літаратуры аповесць пра горкую долю таленавітага мастака-самародка — «Гісторыя кала ў плоце», якога можна лічыць літаратурным папярэднікам Сянкевічавага Янкі-музыканта, Караленкавага Сляпога музыканта і Коласавага Сымона-музыкі. Ёсць у Крашэўскага некалькі твораў з жыцця палескай вёскі, у якіх праводзіцца генеральная ідэя выдатнага шляхецкага рамантыка — пра чалавечую роўнасць пана і мужыка. Ад Крашэўскага, можа, больш, чым ад Адама Міцкевіча, пераняў гэтую прагрэсіўную для свайго часу думку Вікенці Дунін-Марцінкевіч, першы беларускі прафесійны пісьменнік новых часоў. Няма толькі ў энцыклапедычнай творчасці польскага мастака, які так востра ўсведамляў, што літаратура — магутная эброя адраджэння народаў, няма ў Крашэўскага нават дробных сімптомаў адраджэння беларускай літаратуры і культуры. Сапраўды, у часы, калі Крашэўскі жыў у Доўгім такіх сімптомаў не было чуваць: заўчасна абуджаны і тут жа заглушаны салдацкімі бубнамі талент Паўлюка Багрыма, прыгоннага хлапчука з Крошы-на, пад Баранавічамі, не дайшоў да грамадскай думкі.

Не знайшла прыкмет адраджэння беларускай культуры на Палессі і ўніклівая рэалістка Эліза Ажжка, хоць менавіта яна параіла Францішыку Багушэвічу пісаць па-беларуску, ды і сама ўводзіла мову беларускіх сялян у свае творы не дзеля каларыту, а з адчування яе пявучага хараства67. Ажэшка шэсць гадоў пражыла ў маёнтку Людвінава на Іванаўшчыне. Тут яе душу працяла першая пакута за прыгонных гаротнікаў, што петавалі на палях і ў канюшнях яе гаспадарлівага мужа. Пакуты сумлення маладой тады альтруісткі сунімалі мясцовыя студэнты, якія са сталічных канспірацыйных гурткоў прынеслі ў палескі край высакародны покліч будучага паўстання «За вольнасць нашу і вашу». З дзеверам Фларыянам, студэнтам-медыкам, яна заснавала школу для мужыцкіх дзяцей і сама навучала два дзесяткі людвінаўскіх хлапчукоў. Тут яна даспела як грамадзянка, усвядоміўшы чалавечую сувязь з мужыкамі, тут далучылася да паўстання.

«У думках сваіх,— прызнавалася пісьменніца,— я прывыкла называць гэтую эпоху сваім універсітэтам»68.

Пані Эліза стала сувязною Палескага атрада паўстанцаў, якім камандаваў падпалкоўнік царскай службы Рамуальд Траўгут. Да паўстання ён жыў у Кобрыне, па збегу выпадкаў у дворыку, які некалі належыў удзельніку Касцюшкавай інсукрэцыі ды быў канфіскаваны царыцай і падораны генералісімусу Сувораву на вечнае ўладанне разам з маёнткам — «Ключом Кобрынскім». У дзевятнаццатым стагоддзі дом-ветэран зноў вярнуўся ў рукі іншага паўстанца. Гэта было сімвалічна, а сімвалы, як знакі неба, натхнялі мяцежных летуценнікаў. Эліза Ажэшка рабіла для паўстанцаў рэчы амаль што неверагодныя: перавозіла звесткі, рыхтавала бінты, дабывала лекі, перапраўляла людзей, а калі атрад Рамуальда Траўгута пасля некалькіх жорсткіх сутычак быў разбіты пад Коладнам, перавезла ва ўласнай карэце ўцалелага камандзіра ў Варшаву, дзе ён неўзабаве стаў дыктатарам Польшчы і выдаў дэкрэт аб неадкладным надзеле прыгонных сялян памешчыцкай зямлёй без выкупу. Лёс абышоўся сурова з паўстанскім дыктатарам: 5 жніўня 1864 года Рамуальда Траўгута павесілі ў варшаўскай цытадэлі.

Поделиться с друзьями: