Ад сяўбы да жніва
Шрифт:
«ДУМКІ ЗВЫЧАЙНЫЯ…»
Учора i я быў, нарэшце, у падзямеллі радзівілаўскага касцёла. Бачыў вялізныя, цёмныя, тоўста запыленыя скрыні з былымі трупамі магнатаў i магнацянят. Здзіўляўся дробна-стракатай процьме камароў на калісьці белых сценах i скляпенні — відаць, усіх камароў з азёрнага ды балотнага наваколля, якія праз пабітыя вокны пахаваліся тут ад зімы. Трымаў i я цёплы, з ацёкамі недагарак касцельнай свечкі i слухаў тлумачэнні мясцовага чалавека, больш за чвэртку стагоддзя таму назад апранутага ў ксяндзоўскую сутану.
Апраўдаць такія могілкі можна толькі радавым эгаізмам, велікапанскай традыцыяй. Вельмі, тым часам, няшмат каб усю гэтую кансервацыю лічыць натуральнай.
Успомніўся Талстой яго просьба да блізкіх: «Мёртвае цела маё закапайце як найхутчэй, як закопваюць кожную агідную, непатрэбную рэч, каб яна не замінала жывым…»
Вось так.
Цяпер, у ціхай палаце санаторыя, што размясціўся ў княжацкім замку, чытаю Олдрыджа, ахвотна хаджу з яго паляўнічым ад пасткі да пасткі па сакавітай i духмянай канадскай глухамані… Чытаю i — раптам у памяці ярка з'явіўся ўчарашні ксёндз.
Румяны, лёгкі на хаду таўсцюшок, відаць, вельмі падобны да бацькі, братоў або маці. Гаворыць ён на мясцовай беларуска-руска-польскай трасянцы, i ад гэтага падабенства яго са сваякамі ўяўляецца мне яшчэ большым. Яго вясковасці не можа цалкам закрыць ні чорная сутана, ні ўрачыстая латынь, якую ён чытаў-тлумачыў нам з надпісаў над дамавінамі.
Бачыў я настаўнікаў, што апрашчаліся ў вёсцы да падабенства ca сваімі бацькамі-сялянамі; лавіў такое падабенства, такую прастату ў вобліках пажылых афіцэраў, пісьменнікаў, урачоў… Даўно знаёмых параўноўваў у памяці з ix роднымі, таксама знаёмымі мне, a іншых — убачыўшы з ix бацькамі, якіх я раней не ведаў. Ну, а ксяндза з беларускай вёскі ўбачыў так блізка ды выразна ўпершышо. І неяк весела стала… I наша веска, наш край — пасечаная на кавалкі, затупаная гісторыяй, цяпер уваскрэслая Беларусь са сваім мінулым i сучасным павярнулася да мяне яшчэ адным краечкам.
Ажно чытаць цікавае пакінуў, каб запісаць гэта. Ажно ўспомнілася крамка сувеніраў у французскім гарадку Версалі, дзе я калісьці здуру не купіў маленькі кухаль. Вясёлы кухаль, калабруньёнаўскі. Румяная, лысая поўня кюрэ, прыходскага ксяндза, з шырачэзнай, дабрадушнай усмешкай. A лысіна — хай мне даруе ветлы ксёндз-зямляк — паднімаецца націскам пальца ззаду, над каўняром, як покрыўка піўнога кухля.
На запыленай скрыні стаіць не менш запылены, пад пылам чорны капялюш-трохвуголка. Сямейная рэліквія па тым з Радзівілаў, што быў ад'ютантам у Аляксандра I. (Дарэчы, іншыя сваякі служылі ад'ютантамі ў іншых валадароў: хто ў Напалеона, хто ў Вільгельма, хто ў Пілсудскага…)
Беларускі кюрэ з недагаркам у левай руцэ падняў гэтую рэліквію, сказаў пра яе, зноў паставіў i сцепануў правую ручку ад пылу. З дабрадушна шырокай, гасціннай усмешкай.
Пасля ён спыніўся побач з нейкім металічным кубельцам у кутку, паміж трунамі. Можна было б свабодна абмінуць яго, нават i блізка не падумаўшы, што ў ім. Адзін з князёў захаваў у гэтай пасудзіне… сэрца i вантробы любімай жонкі… Ад жалю i навек. Наш праваднік расказаў, што была тут нядаўна камісія з Масквы, дык i яго ў камісію запісалі. З пэўнаю навуковай мэтай адчынялі некалькі трунаў, кубелец — таксама.
— Усё, ведаеце, вельмі добжэ сахранілася. Але ж якімсь лякарствам стонд, ведаеце, як дыхне!.. Моцнае!..
Моднае было i жаданне магнатаў — хоць так вось, хоць трохі па-фараонаўску застацца пасля смерці.
З падзямелля па крутых усходках мы падняліся ў касцёл. Старадаўні. Багаты. Пабудаваны італьянцам, распісаны польскай, ужо забытай славутасцю. (Ксёндз i мрозвішча ўспомніць не змог.) I, як усюды, ні слона пра спрытныя рукі ды горкія плечы мясцовага нявольніка-ўмельца.
Касцёл быў пусты, зябкая пустэча ахвотна паўтарала нашы скупыя словы i шорганне ног.
Ад вядомых ужо скульптур i фрэсак, ад надпісаў на фамільных табліцах мяне яшчэ раз пацягнула да некрыклівага партрэта на сцяне, недалёка ад выхаду.
Малады Уладзіслаў Сыракомля.
…Невялікі, але старадаўні Нясвіж хоча мець свой музей. Адным з найбольш цікавых экспанатаў будзе ў ім, по-мойму, рэдкая кніга — Сыракомлевы «Вандроўкі». Мне ix далі пачытаць. У светлым, утульным пакойчыку на замкавым вале «Вандроўкі» чыталіся здорава. Уздзеянне, абаяльнасць зямляцтва. Тут, у Нясвіжы, паэт спачатку не змог закончыць сярэднюю адукадыю, a гіотым, ужо ў замку — можа, у адным з такіх шматлікіх пакояў i пакойчыкаў, міма якіх я штодзень хаджу, — ён працаваў малым чыноўнічкам у кіраўніцтве радзівілаўскімі маёнткамі. У княжацкай бібліятэцы i архіве (усё гэта векавое багацце зжэрла вайна) бедны юнак-недавучка абагачаўся культурай, тут ён пачаў сваю сціплую, шчырую песню «вясковага лірніка».
Таму i вісіць у касцёле ягоны партрэт.
Ну што ж, сярод кардін, якія ўпрыгожвалі раскошныя замкавыя залы (назвы самі гавораць: «гетманская», «мармуровая», «каралеўская», «залатая»), вісеў i партрэт мясцовага кмётка, мужычка, з недалёкай вёскі Чучавічы, які пражыў сто сорак гадоў.
Перад партрэтам Сыракомлі я спыніўся не ўпершыню.
Ен зноў нагадаў мне яшчэ адзін партрэт у касцёле, куды бяднейшым, вясковым, — партрэт мілага вусача, падзвіжніка нашага літаратурнага адраджэння Багушэвіча. Есць нешта вельмі блізкае ў ix, хаця адзін аддаўся роднай справе поўнасцю, a другі, Сыракомля, толькі любіў бяздольнага беларускага рабацягу, толькі часамі ад мовы ягоных паноў пераходзіў да мовы «мужыцкай», з натуральнай свабодай пішучы па-народнаму:
I нашто ж вясна нам, божа? Мы адвыклі ад вясны… Елкі ў лесе, мох на стрэсе Зелянеюць заўсягды…Невялікае поле было ў паэта для вандровак. Ад наднёманскага фальварка Залучча, які ён марна арандаваў, не сто, не пяцьдзесят, нават не дваццаць вёрст на паўднёвы захад — мястэчка Мір, раней цыганская, пасля толькі старцоўская сталіца. Мястэчка i замак з буслянкамі на зруйнаваных войнамі вежах. Ад карчмы да карчмы — вёрст пяток, перагон, памяркоўны нават для нецярплівага нешахода. ГІясчаны гасцінец паўзе сабе ў бярозах з хлебнага Міра на поўдзень, у Нясвіж. Ужо не мястэчка, а гарадок. I зноў жа замак. Магутны ён не баявою сдавай, а магнацкай раскошай. Адтуль дарога ідзе на ўсход, цераз віцінныя Стоўбцы, першую прыстань у вярхоўі Немана, цераз сасоннік, пясчанае поле, зноў сасоннік — у яшчэ адно старадаўняе мястэчка, Койданава, дзе быў калісьці разгромлены паплечнік Батыя хан Койдан. Адгэтуль — зноў у Залучча.
Замкнуўшыся, кола вандроўкі не дасягае двухсот кіламетраў.
I гаворкі найбольш пра адно — пра Нясвіж, пра князёў.
У дробнага арандатара i набожнага каталіка, праз яго захапленне шляхецтвам, больш знізу ўгару, чым па сваёй шарачковай гарызанталі — праз захапленне, якое нам цяпер i нуднае, i смешнае, сям-там прарываецца несмяротная чалавечнасць.
Вось як ён піша пра ўсемагутных тады Радзівілаў:
«Большая палавіна Літвы, Валыні, Русі i амаль усё Палессе складалі тут даніну за сваё збожжа, за свае лясы, за рыбу, што ў вадзе, за пчол, што ў паветры, i хто ведае — можа, за само паветра. Цяжкая праца хлебаробаў, замененая ў золата, напаўняла тутэйшыя скарбніцы каштоўнасцямі, тутэйшыя скляпы выдатнымі напіткамі, свет здзіўленнем, а „сенатарскую“ i „пасольскую“ залы гонарам i гразою».
Або пра сялян:
«Дастаткова быць чалавекам i хрысціянінам, каб бачыць, колькі мы вінаваты мужыкам: сэрца — як братам, удзячнасці — як карміцелям».
Праўда, долю беднага брата паэт спадзяваўся палепшыць панскай ласкай.
Але ж праўда таксама i тое, што ён шчыра хацеў, каб абяздоленым палепшала. Ён жыў i працаваў для гэтага.
…Калі пра такое напішаш — яно здаецца наіўным, знарокавым, ганным прыёмам, калі ж яно здараецца ў жыцці — заўсёды хочацца весела ўскрыкнуць: раскажы, напішы — не павераць, што так i было!