Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Ад сяўбы да жніва

Брыль Янка

Шрифт:

Госць развітаўся і выйшаў. Хлопчыкі, Косцік і Шурка, выбеглі за ім пад'ехаць. Неўзабаве ён праехаў каля акон, скрыпучы палазамі, на вёску. Хлопчыкі, румяныя з марозу, убеглі ў хату і пачалі апранацца: Косцік у лес, а Шурка ў школу.

Лапінка, каб адвясці ад Косціка ўвагу «брата Мішы», запрапанаваў яму заспяваць што-колечы «на славу госпада».

— Якую? — спытаўся «брат Міша».

— Грэшнік, слушай ухом веры… — замест адказу зацягнуў Лапінка.

— А, сто дваццаць чацвёрты псалом. Ты яшчэ, бачыш, і не ведаеш. Глупства якое дык запомніў бы, нябось, — сказаў «брат Міша» і дагнаў Лапінку размашыстым скрыпучым голасам.

Лапінка спяваў, абмётваў дзірку на гузік і ўкрадкам цікаваў то на «брата Мішу», то на Косціка.

«Брат Міша» выцягаў намёткі з кончанай учора курткі і спяваў, спусціўшы галаву над работай. А Косцік апрануў бацькаў неданосак — куртачку, шапку, узяў з пячуркі рукавіцы і пайшоў. За ім — Шурка з сумачкай за плячыма. Лапінка цікнуў на «брата Мішу». Той не падняў галавы, спявае. Добра! Але вось Косцік вярнуўся з сяней і пацягнуў з-за печы пілу. Піла зазвінела, і… «брат Міша» падняў вочы, зморшчыўся і закруціў галавой…

Праспявалі. «Брат Міша» злосна маўчаў. Колькі надзеі паклаў ён на тое, што прывядзе нарэшце «к госпаду» гэтую «заблудшую авечку». А тут — зноў сатана не дрэмле. Косцік і ўчора і пазаўчора хадзіў у лес па чужыя дровы. Сын «прыбліжонага» чалавека, за сэрца якога кранула божае слова!.. Ён зірнуў на Лапінку. Той сядзеў чырвоны як рак. Пэўна, брыдка: каяўся і пазаўчора і ўчора. «А ўсё ж такі,— падумаў „брат Міша“, — можа, ён і раскаецца. „Не да сямі разоў дараваць брату свайму, да сяміжды сямідзесяці разоў“, — сказаў гасподзь. Вазьмуся я за яго, балазе Марты ў хаце няма…»

— Брат Канстанцін, — пачаў ён грозна, — лепш бы ты сам хадзіў красці лес, чым сына з дарогі збіваеш. Падумай, што ты адкажаш госпаду, калі станеш перад судом яго. Ці ж прыемна будзе ісці ў агонь вечны, угатаваны д'яблу і ангелам яго, падумай?..

— Ну, што ж я, бедны, зраблю? Што мс ты, Мішачка, зробіш з каханай бядою? Каб было як, не краў бы, дальбог! А так і тут гару і там агонь вечны… Дзе, кажа, варонс ні лятаць, — усюды г… дзяўбаць. Пацягаю смалы, што ты зробіш…

— Не багахульствуй, бязумец! Гасподзь не гэтае нам угатовіў. Кроў яго святая, пралітая за нас…

— Ды я ж веру, Мішачка, усім сэрцам, усім памышленнем маім…

— Мала гэтага: «вера без дел мертва». Ты паглядзі, са мною ўчора што было…

— Ну, Мішачка, ты ды не я, — перапыніў яго Лапінка. — У цябе і веры больш, і гаспадарка такая, ты і к госпаду бліжэй…

«Брат Міша» памаўчаў: дух заняло ад гордасці. Лапінка толькі з палёгкай уздыхнуў: думаў, канец. Але «брат Міша» сяк-так адглытаўся ад радасці і зноў пачаў:

— Ты павінен памятаць, што напісана «хто саблазніт едзінага ад мальгх сіл», дык яму, проста кажучы, лепш камень млынавы на шыю прывязаць ды ў бухту галавой…

Марта стаяла ў кухні за дзвярыма і прыслухоўвалася. I нарэшце яна не сцярпела. «Камень на шыю, майму Кастусю?..»

— Чаго ты прыстаў да яго як смала?! — затарахцела яна знячэўку, уваходзячы ў хату. — Добра, што сам ты жывы на неба паляціш, святы… А ён, калека, бедны чалавек. Мы дзень з алеем, а тыдзень — так галеем, а ты яму яшчэ камень на шыю, святы… За што? Я дзіця паслала, бо маё. Як захачу, так і будзе…

Яна была грозная, страшная са сваім чорным, растрэсеным чубам і вялікімі рэдкімі зубамі… Але адступаць было позна. I «брат Міша» паўстаў за «гасподняе слова».

— Неба і зямля прайдзёць, а слова маё не прай дзёць, сказаў наш госпад, — прароча падняў ён голас.

— Мы самі ведаем! — перапыніла яго Марта. — Няма чаго вочы вытрэшчваць. Табе за бацькавай спіной добра «спасацца», а пачакай толькі, хай свая вош укусіць. А тут — мой сын, мой і адказ. Нс баюся! А ты наробіш сваіх, тады і вучыць будзеш, — вось што!..

Ачуняўшы ад страху, Лапінка толькі шаптаў праз смех, які нельга было стрымаць:

— Каса… на камень… У аднаго — рай… У другое — дзеці… А мне, беднаму, як той сучцы ў карытцы… I там і тут… Прымак — прышый кабыле хвост…

I ён ад рогату схіліўся на машыну.

5

Павярнуўшы з гасцінца на палявую дарогу, Мікола, ужо нее памінаючы Грыба, пайшоў на поўнач.

Свет быў вялікі для яго, аднак і цесны, нібы клетка. Асуджаны дэфензівай [2] на блуканне ў межах аднаго Навагрудскага ваяводства, ён меў права затрымлівацца ў адным месцы не больш чым на суткі. Кожны дзень трэба было адзначацца ў іншым пастарунку [3] , ці ў гміне [4] , ці ў солтыса. I — дзень за днём — далей і далей, ад мяжы да мяжы ваяводства, нібы ў вялікай клетцы. Прасцей за ўсё было б вырвацца з гэтай клеткі на ўсход, у Савецкі Саюз, але гэта было б недаравальным самавольствам, парушэннем партыйнай дысцыпліны. Не толькі дэфензіва, праз сваіх яўных і тайных работнікаў, ведала шлях ссыльнага, назірала за яго маршрутам. Другая сіла, якой служыў Мікола, — сіла камуністычнага падполля, моцнымі ніцямі звязаная з народам, — загадвала яму не кідацца ў паніку, а працягваць работу і ў гэтых умовах. Ад яўкі да яўкі ён ішоў з вёскі ў вёску, з мястэчка ў мястэчка, няўлоўна несучы сваю службу надзейнага, спрактыкаванага падпольшчыка. У гэтай працы родны свет не заўсёды здаваўся яму цесным, як клетка.

2

Дэфензіва — тайная паліцыя ў буржуазнай Польшчы.

3

Пастарунак — тут паліцэйскі ўчастак.

4

Гміна — воласць.

Учора Мікола сустракаўея з таварышамі ў вёсцы Рыпінічы, пяць кіламетраў не даходзячы да мястэчка Дварок. Сёння яўка — у лясным пасёлку Шышкі, дзе працуе дзяржаўная смалярня. А начаваць прый-дзецца ў Баброве, таксама на тым баку Нёмана. Там і адзначыцца ў солтыса.

Марозны снег пад нагамі парыпвае гучна, бадзёра. I сонца свеціць так, нібы на гэтым белым свеце ўсё спакойна, нават радасна. Рэдка сустрэнеш якую фурманку ці чалавека — дарога не вельмі язджалая. Града снегу, на якой пракладзены дзве каляіны палазоў,— брудная дзяга, кінутая на гэтым чыстым бліскучым прасторы.

Прайшоўшы добрых дзве гадзіны ад Дварка, Мікола сустрэўся з двума хлапчукамі. Дарогу, па якой ён ішоў узлескам, перасякала другая — ад вёсачкі за Нёманам, — у лес. Гэтай дарогай на скрыжаванне амаль адначасна з ім выйшлі тыя хлапчукі. Проста пайшлі б, толькі зірнуўшы на незнаёмага дзядзьку, але Мікола аклікнуў іх:

— Эй, дрывасекі, здаровы!

Косцік і Шурка — гэта былі яны — спыніліся. Большы быў падпяразаны пілой, як сапраўдны лясун. Меншы трымаў рукі глыбока ў кішэнях портачак і глядзеў на незнаёмага спалохана.

— Ну што, баіцёся мяне? — з усмешкай спытаўся Мікола.

Косцік глядзеў на яго адкрыта, не прадбачачы ніякай бяды.

— Чаго ж мы вас будзем баяцца? — адказаў ён пытаннем.

— А ён вось баіцца, — паказаў Мікола на меншага. Шурка глядзеў спадылба, аднак і ён сказаў:

— Не-а. Чаго ж мы вас будзем баяцца?

— Куды вы? Ну, ты, скажаш, ясна — у лес, дровы красці. А ты? У вавёрчыну школу?

На Шурку была торба з кнігамі і сшыткамі.

— Не-а, — сказаў малы. — Я не ў школу. Я іду яму памагаць.

Поделиться с друзьями: