Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Ад сяўбы да жніва

Брыль Янка

Шрифт:

Тады прыгнуўся са сваім «сантыметрам» да Мішкавых портак.

— Ага, — схамянуўся ён, адагнуўшыся, — А як жа будзем шыць: бручкі абыкнавенныя ці з засланкай?

— Ат, бручкі-шмучкі! Жартачкі — кавалеры! З засланкай ды з нагруднікам. Абодвум.

— Даўжыня: семдзесят два, — сказаў i запісаў хросны. — Подшаг, — шапнуў ён і, адной рукой прыціснуўшы канец «сантыметра» ў Мішкавым куточку, другой рукой павёў «сантыметр» да лапцей.

Сам ён, хросны, маленькі i так, а сагнецца — дык i зусім. А за ім стаіць Андрэй. Разгарнуў тую кнігу на першай старонцы, дзе вожык у портках, i — зараза! — падморгвае. Мішка надзьмуўся як сіла мага i маўчыць. Ды тут падвёў сам хросны. Ён цяжка адагнуўся i з натугі:

— П-пых!

Хлопчыкі пырснулі смехам.

I мама здагадалася нарэшце, што тут да чаго. Забрала кнігу, крутанула Андрэя за вуха, a кнігу, нават не стаўшы на зэдлік, палажыла на трам.

Хросны маўчаў, зачырванеўшыся.

Потым елі «пасолю з картопляй». I харошым, разумным хацелася быць, але дзе ж тут иабудзеш?.. У хроснага лыжкі драўляныя i круглыя, як жалудовыя місачкі. А на канцах чаранкоў — яшчэ i бульбачкі нейкія. Смешна! Ну, ды гэта яшчэ нішто… Бо вось ён, стары ўжо дзядзька Макар, трымае лыжку так, што тая бульбачка тырчыць у яго паміж пальцаў… А ж мама не вытрывала:

— Што ты мне гэтай хвігай тыцкаеш пад нос? Хросны зірнуў на руку, здагадаўся i, чырвоны ад смеху, які спачатку хацеў стрымаць, прашаптаў:

— Сорак другі год так свянчуся… Ніяк не адвыкну…

I ад душы зарагатаў. А з ім разам, вядома, i хлопцы. Нават i мама, што так даўно не смяялася. Трэці, найбольшы цуд!

1943

ПАМОЧНІЦА

Яна яшчэ спала б, хоць мухі ройма гудуць, дакучаюць, кусаюцца, хоць Васіль разроўся ў калысцы, што ледзь бабуля яго супакоіла. Ды вось прыйшоў Шурыкаў дзед. З бядою — учора малыя гулялі на іхнім двары i зацягнулі кудысьці аброць. Мілачку будзяць i шмат разоў, на ўсе лады гавораць ёй пра аброць. Вочы малое сонна моргаюць, i гэтак жа клоніць зноў на падушку! Але Шурыкаў дзед яшчэ ўсё пытаецца:

— Ну i што, дзе аброць?

Прыходзіцца ўсё ж такі ўспомніць, што яна, «гэты во», мусіць, там, на прыгумснні, дзе ляжыць перавернуты воз, дзе кошка несла вераб'я, а яны, «гэты во», пабеглі за ёю, забыўшыся пра гульню ў «коні»…

— Вось i ўсё, маладзец, — кажа Шурыкаў дзед.

Міла сядзіць у нерашучасці: ці спаць яшчэ, ці ўжо ўставаць?

— A ўжо ж, — кажа бабуля, — разбуркалася трохі, дык i ўставай за адным скрыпам.

Памыкаўшы трохі, малая даецца апранаць яе. Рукі старое дрыжаць, a ўнучка ўжо шчабеча. Нібы здагадваючыся пра тое, што i ўдзень, i ўначы мучыць яе бабулю, Міла расказвае сон:

— Я сплю, бабка, ляжу сабе i сплю, i сню — здаецца, нашы дзверы рры-ып i адчыніліся, а дзядзька Хведар — тыц у хату! Прыехаў! Вярнуўся!..

Старая глядзіць на сваю шчабятуху, сумна ўсміхаецца i кажа:

— Ах ты, Ганулька!..

Міла ўжо ведае, што Канцавая Гануля — старая лгунка. «Ілжэ i не круціцца, — кажа пра яе бабуля. — Нібы казку табе расказвае. Прыйшлі, кажа, надоечы сем ваўкоў, пад'елі на нашым двары са свінога карыта з рабым кныручком i палеглі на возе паспаць… I сон яна табе сасніць на ўсякую патрэбу — толькі слухай…»

Унучка сарамліва аблізваецца i моргае, ужо не соннымі вачыма.

Але, відаць, не каецца, што салгала, — яна ж хацела зрабіць сваёй бабцы прыемнае.

Потым старая мые яе, выцірае, ставіць голымі каленкамі на падлогу i пачынае «маліць». Міла i сёння зноў памыляецца, за што цяпер дзякаваць бабінаму «бозі» — за «шчаслівы дзянёк» ці за «шчаслівую ночку». А баба зноў злуе:

— Нябось пра рэпку дык ты не забудзешся!

Па снеданні пачынаюцца гулі — сонца, трава, вясёлыя вочы, прыгажэйшы за ўсякую музыку смех. Ды вось зімой нарадзіўся Васіль, i трэба яго калыхаць, пільнаваць. Спяваючы яму пра ўсё тое стракатае, рудое ды вусатае, — пра курачку-рабку, пра лісічку, што падмятае хату, пра Ваську-ката, пра ўсё, што Міла навучылася ад бабы, — малая нянька часта думае, як гэта добра будзе, калі ix Васіль сам навучыцца тэпаць. Яна тады выведзе яго з сабой на вуліцу, як Жэнька іхнюю Зосю. А часта яна, не могучы супакоіць свайго разяваку, кліча бабу ці маму з двара i з прыплачам крычыць: «I што мне рабіць з гэтым дзіцем? Ідзі сама ды глядзі!»

Таксама легка, як салгаць бабулі, што сніла пра дзядзьку Хведара, Міла ўмее ўцячы ад Васіля, пакуль ён спіць або мармыча каля маміных грудзей.

Так яно выйшла i сёння. Пакуль мама карміла малога, нянька ціхенька шмыганула за дзверы.

Дзе ж гэта наша бабуля?

Хутка поўдзень. Каровы з ранак прыйшлі. За гумнамі — кветкі цвітуць у высокай траве. А ў небе — хмаркі калмыкамі, белыя, як пух.

Колькі тут трэба для ціхага шчасця!.. Старая вырвалася ад унукаў ды гаршкоў, ужо зацяжкіх на спрацаваныя рукі, узяла даўгаваты кавалак тычкі i пагнала за гумно Падласку. Карова галодная, як звер, — паша ўжо голая, вытаўклі,— i старой вельмі добра глядзець, што тут трава — любата, што скацінка пад'есць. Сама ж прысела ў нечапанай траве, каб не пускаць карову далека, i думае, глядзіць, адпачываючы душой…

Ды Міла i тут яе знайшла.

— Бабо-о, го-оў! — гукае яна ўсцешана i — эх, чык, чык, як верабей — бяжыць. Абышла асцярожна Падласку, зайшла ў траву i павісла ў бабулі на шыі.

— А дай ты мне свет! — бароніцца тая. I ўжо смяецца, а потым пытае пра Васіля.

Міла кажа, што ён сабе спіць, а мама ў хаце… Але робіцца брыдка, што мама, можа, у грады пайшла… Нянька аблізваецца i слёзна моргае вейкамі.

Бабуля добрая. Яна кажа, што маці паглядзіць там малога i сама, — заплача, дык i з гарода можна пачуць. Нічога ёй, пані, не зробіцца, пакалыша.

— А дзе наш тата?

Ну дык I што, калі яна ўжо, Міла, ведае пра гэта?

— Пайшоў канюшыну касіць, — адказвае баба.

— Куды?

— Куды ж, туды — у поле. Старая нават рукой наказала.

Далека, мусіць, тое «туды»? Вунь аж дакуль трава, а потым поле, потым лес…

Усё ў лёгенькай, зыбкай імгле, ажно лень пазіраць — не паднімаюцца вочы на сонца. А тут вось — кветкі!

— Бабка, я кветачак нарву!

— От калі хіба, нарві!

I пачалася Міліна сапраўдная малітва. У мутнаватым блакіце звоняць, не сціхаюць жаўранкі. A нізам, па густой i глыбокай траве сігае цьь батымі, загарэлымі ножкамі бабіна Міла, збірае кветку да кветкі i моліцца песняй. Словы просяцца самі.

— Кве-та-чач-ка ма-я, ха-ро-шань-ка-я!..—

дрыжыць над травою песня, трошкі падобная да звону жаўранкаў.

А потым — ах, матыль! Вялікі, жоўценькі, ён лятае з кветкі на кветку, садзіцца, зноў ляціць…

— Ма-ты-лё-ча-чак, ха — ро-шань-кі!.. —

дрыжыць песня ўдагон матылю.

Міла ўжо вунь як далека ад бабы. А кветак у яе руцэ — усё больш ды больш.

1944

ТЫ МОЙ НАЙЛЕПШЫ ДРУГ

ШУМЕЛА МОРА

Верасень трыццаць дзевятага года.

Цёмная, мокрая ноч на заходніх подступах Гдыні.

Злева, у даліне, гарыць вялікая кашубская веска. На фоне полымя злыднем тырчыць касцельная вежа. Нядаўна там засеў трэці кулямёг нашай роты. Там цяпер тоўсты, спакойны Кубата, катовіцкі шафёр, з цэлым партфелем, як мы жартавалі калісьці, матчыных пісьмаў за пазухай. Там цяпер Петрык Любка, ад ціхай вячэрняй гаворкі якога дзіўна пахла нашым беларускім сенам… I гэта было ўжо, здаецца, таксама калісьці, ледзь не ў далёкім мійулым… Калі мы ляжалі на другім паверсе казарменных ложкаў, над зялёнымі шорсткімі коўдрамі, побач, i перад сном шапталіся, часамі вельмі доўга.

Поделиться с друзьями: