Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Ад сяўбы да жніва

Брыль Янка

Шрифт:

— Каб цябе пярун! — расставіла баба рукі.— Ён дзеравякаў наварочаўся, а ты яго б'еш, каб цябе бог пабіў… Унучак, памагай!

I цягне мачаху за спадніцу. Я з ёю разам упяўся. А тая як не схопіцца ды да бабы! Тата на мачаху: «Не смей маю мамашу біць!» Мачаха бачыць, што крута — за качалку, што на палку ляжала, а я зноў: «Урра!!» Дала яна нам. Тату па мухаедах, бабе па руцэ, а мне дык па крыжы як узбабоўчыла — ледзьве хвост павалок…

Я сяк-так уступіўся, за каптаи ды ходу. Нa вуліцы зачапіўся за нешта ды аб зямлю. Гляджу — што за чорт? — адзін бот свой, a другі — татаў, вялікі. Абодва, ліха ім, левыя. «Ды не, — падумаў я, — не пайду больш у хату!..»

Вярнуўся я з вячоркаў позна. Прабую сені — замкяутыя. Я дзуб-дзуб у акно, ціхенька, раз i другі. Баба мне адамкнула. Мачаха нават дзверы лапатай падперла. Распранаюся я ды бачу: ляжыць Хіма адна на ложку, загуменнем на хату адвярнулася, а бацька на лаве прымасціўся. Абое спяць. Лёг i я.

Баба пацеры якраз гаварыла, а я ёй, стукаючы, усю музыку перабіў. Дык давай яна зноў.

Я ўжо на намяць ведаю ўсе яе гэтыя «ў агурцэ твае, госпадзі» i «часнага, жыватварашчага», толькі слухаючы, навучыўся. I тут чую, кажа яна:

«…Шастая не ўбі, сядзьмая не пралюбы сатвары, васьмая не ўкрадзі…»

Гэта як раз палавіна. Тады пойдзе «Верую», «Аччанаш», «Да васкрэсне бог» i «Настуля хрышчоная». Во, во, дайшла!..

«Я, Настуля хрышчоная, на свет божы пушчоная, лажуся спаць на гаснодніх тарах. Станавіцеся ўсе святыя па баках, матка боская ў галавах, a Ісус Хрыстос у нагах…»

«Ого, думаю, абгародзіцца, i Хіма з качалкай не далезе». А яна далей.

«…і стойце ад поўначы да свету i ад свету да веку. Ссай, ссай, ссай».

Распранулася i лезе да мяне, на «гасподнія горы».

— Баба, — шапчу я.

Маўчыць. А мяне проста пушыць ад смеху.

— Бабка! Ты гэтак хораша молішся, — навучыла б ты Хіму маліцца!

— Хай цябе, — хліпае баба, — хай цябе, унучак, сляпога водзяць, як ты мяне заўсёды падводзіш…

1942

ЦУДЫ Ў ХАЦІНЕ

Напрадвесні яшчэ ўсё то ля док, то брудны снег, то лужыны, то голая зямля. Снег пад нагамі трымаедца, a ступіш на зямлю — так i глядзі: зачэрпаеш лапцем гразі.

Але неба ўжо вясёлае. З прасветлінамі ў хмарах, хаця i халоднае.

Два хлопчыкі ідуць за мамай з вёскі ў вёску па палявой дарозе.

Маці нясе пад пахай скрутак шарачку, загорнуты ў хустку. Высокая i дужая, яна маўчыць, ідзе шырока i цягавіта, нібы ў ярме сваёй удовінай долі.

Тая ж маці, што толькі паўгода таму назад, калі мёртвы бацька ляжаў яшчэ на ложку, a ў хаце былі сама ды малыя, — кідалася ад стала да парогa i, нема галосячы, ірвала жменямі валасы. Адна, твар у твар ca сваім неабдымным горам… Ды вось жыве, гаспадарыць.

Толькі i радасці — дзеці. Андрэй i Мішка. Не скажаш, што горшыя, чым у добрых людзей. I вучацца ўжо абодва, i дружаць. Трохі, вядома, распусныя, трэба глядзець…

— Вы ўжо хоць там, у хроснага, не выскаляйцеся лішне, — кажа яна, не азіраючыся. — Трэба харошымі быць, каб усе хвалілі.

— Што ж мы, сабакі — выскаляцца? — адказвае большы, Андрэй.

— Ну, ты глядзі ў мяне! З цябе нябось усе свечкі i загараюцца!..

Андрэеў хросны, дзядзька Макар, кравец. Малы, гарбаценькі, з вялікай галавой. Порткі суконныя, шырозныя — ажно ў зборкі пайшлі. У высокіх валенках, аж ногі не гнуцца.

Толькі хлопчыкі з мамай увайшлі ў яго хату, устаў з-за машыны, пачаў:

— Лізавета Іванаўна, кума! Андрэйка, хроснічак мой ненаглядны! Мішка!.. Сіроткі мае, чым жа вас ласаваць, чым сустракаць?

I — эх! — заківаўся, замітусіўся па хаце. Кошык з бульбай кашкануў валёнкам пад палок, лап'ё, што ляжала на лаве, шпурнуў у запечак…

А хата, хата ў яго!.. Цёмная, нізкая, ток пабіла на ямы.

— Не прастарэкуй ты лішне, Макар. Садзіся вось ды шый.

— А як жа ты, Лізаветка, — ты ж нешта прынесла?

— Паспею. Дай хоць адсапціся.

— Сядзь, дарагая, сядзь. Сагрэй бяседай сэрцайка. Яно ж i спяваецца: «Ах, божа ж мой, адзінота мая, прападае ўся работа мая!..»

Хросны сеў за машыну, заварушыў вялізнымі валёнкамі на рашотцы, i першы цуд яго беднай хаціны — магутны «зінгер» — загаманіў.

Мішка спачатку, цікаўна застыўшы, сачыў, як скача-гуляе блішчасты шпянёк, як круціцца белая шпулька. А потым — усё адно i тое ж, адно i тое ж… I ён пачаў патроху ныць:

— Мама, хадзем дадому… Мама…

— Паспееш. I дыхнуць з-за вас няма калі.

— Яны сумуюць, Лізаветка. Вось я вам, хлопцы, нештачка дам.

Хросны ўзяў зэдлік, паставіў пад бэлькай i цяжка ўзлез на яго: спачатку каленьмі, а потым ужо… Хата ў яго даўнейшая: упоперак бэлек яшчэ адна бэлька паложана — трам. Хросны сігануў рукой за гэты трам i дастаў адтуль другі цуд свае хаты — кнігу!.. Абабіў з яе пыл аб шырачэзныя порткі, абабраў рукой павуцінне, падаў бліжэйшаму, Андрэю.

— Яшчэ ў горадзе мне падарылі. Хадзяін, у якога я вучыўся шыць. Дзяцей мне госпад не дае, дык вось яна тут i ляжыць.

У кнізе той цацкі — ну, як жывыя!..

На першай старонцы — зямлянка, градкі капусты, а на парозе стаіць сабе вожык.

На задніх лапках, у сіняй камзэлі, у чырвоных портках са шлейкамі, у выступках. Пакурвае люльку, глядзіць на грады i вось-вось скажа: «П-пых!»

— Цікні,— шапнуў Мішку Андрэй. — Мой хросны! I абодва яны аж зайшліся ад ціхага смеху.

— Ты, Андрэйка, чытай. Ты ж старэйшы. Бо гэта харошая кніжка. «Жыў сабе, быў сабе дзядзя Ёж…»

А яны рагаталі, як дурні.

Пасля пачалася прымерка.

Хросны раскаціў на стале шарачак i аберуч пагладзіў яго.

— Роўненькі, гладзенькі… Шоўк! Залатыя ручкі ў цябе, кумачка…

— От, мерай ты, Макар. Каторая пара.

— I паабедаеце, госдікі дарагія, у мяне. Пасоля з картопляй — чым багат, тым i рад. Прынцэсы мае няма: пайшла ўчора да цёшчы. Сам наварыў.

Ён узяў пакамечаны сшытак, разгарнуў яго і, жмурачыся, пачаў выводзіць тупым алоўкам:

лізавецгн. мгшка. пятровіч, Штанэ

Поделиться с друзьями: