Ад сяўбы да жніва
Шрифт:
— Калі я, Уладак, збіраўся на фронт, матуля дала мне вось гэты світэр. Яшчэ i браць, дурніца, не хацеў… Уладак!.. Ты спин? Як яна там цяпер, мая матуля?.. То ж я самы старэйшы ў сям'і. Антось малы яшчэ. Дзе ён i што ён заробіць!..
I прыпеўкі, i звонкі хлапечы смех знікалі некуды на ўсю ноч. Сонечны Зайчык туліўся да мяне, каб не званіць зубамі, i шаптаў:
— Уладак! Ты спіш? Добра вам, беларусам: вам ёсць куды ўцякаць. A ў Гдыні ж гітлеры таксама, як i тут.
А потым паўтаралася, як заўсёды, адно:
— Але i я таксама ўцяку. Вось паглядзіш.
— Спаў бы ты лепей, — гудзеў яму цераз мяне Жарнак.
Мы рыхтаваліся да ўцёкаў удвух з Сымонам, i толькі з ім гаварылі аб гэтым сур'ёзна.
Прыйшла вясна. Збіранне сіл завяршалася. Мы пачалі збіраць на дарогу хлеб. Сілы сабралася столькі, што нават у светлыя дні бывала цёмна ў вачах. Запасы хлеба папаўняліся за кошт гэтых сіл. Адну лустачку — мой ці Жарнакоў паёк — мы з'ядалі адразу ўранні, другая лустачка ішла ў энзэ. Парушаўся гэты парадак рэдка, — надзея на вызваленне часцей за ўсё перамагала голад.
Так прайшоў май. У палавіне чэрвеня я выпадкова пачуў, як пажылы рэзервіст Загродскі, марскі хваравіты рыбак, шаптаў маладому матросу:
— I ад мяне там, Ясь, пацалуеш каханую нашу айчызну… Прывітаеш там польскае мора…
Словам, ясна было, што збіраецца некалькі грун i кожная хоча вырвацца нершай. Пасля пачнуць пільнаваць нас яшчэ больш крута.
Ды Пшэрва, наш Сонечны Зайчык, апярэдзіў усіх.
Ён пайнюў адзін, нечакана для нас i па-блазенску непрадумана. Быццам упершыню дыхнула на яго салёным ветрам недалёкай Балтыкі, нібы здалося, як хлопчыку, які заблудзіўся на рынку, што куды ні пайдзі — усё роўна трапіш да мамы…
На нершай днёўцы хлопец не заснуў — ад радаснага хвалявання. Дзень здаўся бязлітасна i недарэчна доўгім. I Стась не выцерпеў, вылез з куста, пайшоў. Асцерагаўся, кажа, ды прыкмецілі. Даганялі — уцякаў, акружылі — пачаў адбівацца каменнем…
I вось апаўдні назаўтра яго прыгналі назад у маёнтак.
Утрох, пад наглядам старога парабка-цесляра, мы працавалі каля цыркуляркі. Частка каманды, з адным вахманам, рабіла штосьці ў садзе, а рэшта хлопцаў, з другім, пайшла ў поле.
Мы першыя ўбачылі Стася.
Яго нрыгналі два ўзброеныя вінтоўкамі малойчыкі з павязкамі гітлерюгенда. У падзёртым, укачаным мундзіры, без пілоткі, акрываўлены, Пшэрва ледзьве ішоў, a падышоўшы бліжэй, здаецца, не пазнаў нас. Праз кроў, што ўжо засохла на твары i ў растрапаных валасах.
— Дзе вахман? — спытаўся адзін з малойчыкаў.
Басаногія хлапчукі, якія ўжо аднекуль пазбягаліся, закрычалі наперабой:
— Ён у садзе! Вунь ён ідзе!
Рухавы, жоўценькі яфрэйтар Лерхе так спяшаўся выканаць свой абавязак, што не заўважыў нават як два маладыя героі тылу прывіталі яго, заядла ўзняўшы правыя рукі. Яфрэйтар на хаду зняў з рэменя карабін i сподбегу ўдарыў Стася прыкладам у грудзі. Хлопец хіснуўся i, ступіўшы два крокі назад, асеў. Абодва малойчыкі з візгам пачалі таўчы яго нагамі,— i хочучы падняць i разам з тым не даючы падняцца…
Затым пачулася траскатня матацыкла. Ехаў аконам.
Ен паспяваў адразу ўсюды. Уладанні юнкера распасціраліся ва ўсе канцы далека ад двара. I кожнай групе батракоў ці палонных, што працавалі ў полі, па некалькі разоў на дзень чуваць быў матацыкл. Калі ж ён заціхаў, гэта азначала, што аконам глядзіць у бінокль, шукаючы ці проста гультаёў, ці сабатажнікаў. Хадзіў i ездзіў ён заўсёды з кульбай. Клыпач, якога Пшэрва ахрысціў Гуляйнагой.
Цяпер, спыніўшыся каля нас, Гуляйнага сігануў з матацыкла i ўзяў сваю кульбу за другі канец…
Гэтага было ўжо цераз край.
Я падскочыў да аконама якраз тады, калі ён замахну ўся. Не ведаю, як гэта атрымалася, — можа, таму, што ён ад нечаканасці сумеўся, — але выхапіць кульбу з ягоных рук я паспеў. Пасля нехта збіў мяне з ног, ззаду ўдарыўшы па галаве, відаць, прыкладам, i ўстаць самому мне не давялося…
Больш за ўсё балела, здаецца, тое, што два нашы сябры — Карповіч i маленькі, набожны Цыдзік — не кінуліся на дапамогу. Уявіў сабе нават ад злосці, а можа, i ўбачыў, што белабрысы Карповіч яшчэ ўсё разважае, ці варта ўмешвацца, a Цыдзік трасецца i шэпча нешта сваёй «вастрабрамскай»…
Пад вечар — «ліквідаваць паўстанне» — прыехаў обер-лейтэнант з трыма салдатамі.
Мяне i Пшэрву паставілі да сцяны. На вачах у сяброў. Скаваныя камандай «смірна», яны моўчкі глядзелі на нас — два шэрагі па дзевяць чалавек. Мы не бачылі ix: перад намі была толькі цагляная сцяна канюшні, а пад нагамі, на жвіры, — рэдкая, маленькая трава i таксама тут нярослыя лісты лапухоў. Апошнюю сувязь з роднай хатай — пацёрты блакнот з трыма фотаздымкамі (пісем яшчэ не было) — забраў з кішэні прыезджы салдат. Тры шэрыя, бязмоўныя істоты ў касках, насаджаных нізка на вочы, — яны стаялі за намі. «Нашы» кулі былі ўжо загнаны ў патроннікі.
Месяцаў пяць перад гэтым плютановы Пронь успамінаў у бараку, на сцёртай саломе, варшаўскі май дваццаць шостага года — крывавую барацьбу пілсудчыкаў з эндэкамі за ўладу. Каля сцен цытадэлі пілсудчыкі расстрэльвалі потым палонных «бунтароў», i Пронь, тады яфрэйтар, камандаваў аддзяленнем. Расказваў пра гэта «махорка» спакойна, i ў цемры голас яго быў агідны: «Чатыры кулі, проша вас, у адну патыліцу. А хлопцы ўсё маладыя, чубатыя. Як жарнем, дык валасы i закрылі ўвесь твар».
Цяпер другі фашыст — пружыністы, крыклівы обер-лейтэнант з чарапамі на шапцы i каўняры — дзейнічаў хутка, i часу на роздум было ў нас няшмат. Я ўспомніў толькі свае валасы, i чужая, халодная думка — дакуль жа хопіць ix? — гудзела ў галаве, як апошняя сувязь i з нізкім сонцам скрозь хмары, i з цэглай, што вось, залітая яго святлом, хвалюецца i ходзіць у вачах. Але па спіне мітусіліся мурашкі. Здаровы, дваццацідвухлетні арганізм хацеў кожным нервам убачыць апошні свой момант i кожным нервам баяўся яго надыходу.
I вось пачулася каманда…
Не, не нашым забойцам.
Гэта нашых сяброў павярнулі направа. Яны пайшлі. На развітанне шорстка тупаціць па жвіры ix стаптаны абутак.
Каманда зноў…
Грымнула. Вочы — на нейкі момант раней — закрыліся самі…
Ды што гэта? Няўжо i потым не сціхае шум у галаве? Няўжо i тады яшчэ можна расплюшчыць вочы?.. Я адкрываю ix, i праз імглу плыве, хвалюецца безліччу роўных чырвоных цаглінак усё тая ж сцяна…
Зноў каманда.
Мяне паварочваюць ад сцяны.
Побач са мной — зноў той самы хлапчук з валасамі i тварам у закарэлай крыві. Перад намі — тыя самыя каскі, вінтоўкі, шэры колер варожай вопраткі.
Яны крычаць. Нехга смяецца, i я пазнаю, што гэта — аконам. Доўгі, мярцвецкі твар яго пад кепкай скрыўлены ад смеху…
…Мяне i Стася вахман Кумбір гоніць па вузкім i няроўным бруку палявой дарогі.
Абапал зялёныя дрэвы прысадаў. За імі — поле. Шэры вечар вось-вось павінен змяніцца дажджлівай ноччу.
Дзесьці не спіць яшчэ нямецкі юрок. Ён такі самы нецярплівы, як i нашы — i на ўскраіне Стасевай Гдыні, i ў нашай вёсцы пад Наваградкам. Усё навокал ведае, што будзе дождж, што i трава нап'едца ўдосталь, i галаве пад закарэлай крывёй палягчэе, а ён, дзівак, усё цвірынькае — просіць піць.