Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Ад сяўбы да жніва

Брыль Янка

Шрифт:

Праўда, суровая, горкая праўда, пра тое ўжо сказана.

Прыйдзе таксама вялікі мастак, які паўторыць гэтую праўду мовай вобразаў — зноў жа, па-сапраўднаму — дзеля агульнага дабра.

А тым часам, калі б мая воля, дык я гэтым хлопцам i дзяўчатам. што без пары сталі дзядамі i бабамі, надломленымі жыццём, я ім даваў бы вялікія ордэны, як героям — за ix веру, не страчаную ў нялюдскіх выпрабаваннях.

Так думалася не раз за апошнія гады, так думалася ў мінулую нядзелю дома, у вёсцы, калі ён, Мікола, — прыцемкам, пасля не першай нашай гутаркі на лаўцы перад гародчыкам, — паехаў дахаты веласіпедам, павёз на раме свайго сарамлівага хлопчыка.

Там, дома, хлопчык гэты, напіўшыся сырадою, засне; маладая жонка пойдзе ў клуб або будзе ціхенька хліпаць пад коўдрай; а сам ён, Мікола, будзе далей памалу — у бяссонніцы, у горкіх думках — паміраць…

Чэрвень шэсцьдзесят першага.

…Гарачы, парны поўдзень. Ішоў каля новай Міколавай хаты i, як ні страшна, зайшоў.

Прасядзеў з ім, пры ложку ягоным, гадзіны дзве. Відаць, апошні раз…

Яго расказы пра перажытае.

Думы «о тайнах вечности и гроба…».

Жахлівая трагедия, горкі скепсіс i светлы розум — усё гэта хутка знікне. На дзікіх моталках на ўзгорку гэтыя косці, абцягнутыя скурай, ператворацца ў зямлю. Назаўсёды. І не страшна мне, мусіць, таму, што не вельмі ўяўляю сябе на ягоным месцы. А ён гаворыць, што ад болю, ад страшэнных пакут гэтага года страціў ужо ўсялякі смак да ўсяго, i хочацца смерці, хацеў бы нават кончыць сябе, абы толькі не ў пятлі…

A ў чыстай, новай хаце — сонца, смалістыя сцены, заплаканая маладзіца i румяны, замурзаны хлопчык, які усе ные кал я таты, трэцца, як коцік, і… не плача.

А на дварэ пахне толькі што скошанай канюшынай, пыляць на загуменні грузавікі з торфам, раскашуецца ў спёцы маладое жыта…

Ліпень шэсцьдзесят другога.

…З сынам i жонкай сядзім на зялёнай, духмянай абочыне палявой дарогі, паміж пшаніцай i жытам.

Шчаслівае шчабятанне жаўранкаў, першае для мяне ў гэтым годзе «піць-палоць!», ідылічнае рыканне каровы, людскія галасы з недалёкага лугу i неахвочы брэх сабакі з вёскі…

Зноў думаю, аберагаючы гэтыя думкі, не дзелячыся імі ні з кім, пра Міколу, які памёр тут, пакуль я ездзіў па Далёкім Усходзе, пра тое, як мне напісаць яму дастойны рэквіем.

1960–1962

ЦВІЦЕ ЧАРЭШНЯ

Міхайлаўскае я наведаў пазалетась, у канцы жніўня мокрым i яшчэ бязлюдным раннем.

Лена перачырыкваліся вераб'і. Голле яблыняў, каб не безліч падпорак, так i палегла б на траву. Пах флоксаў, якіх на сядзібе, абапал дарожак, было ненатуральна шмат, упіраўся ў пахмурнае неба. Густы, прытарны, нават нейкі нахабны…

Гэты бязлітасна шчодры, не вельмі прадуманы флёксавы пах успомніўся мне ў Пяцігорску, сёлета вясной, каля дома, у якім прайшлі апошнія дні нашай другой любві, другога друга, мудрага i сардэчнага.

Чаму ж успомніўся?

Бо там, каля белага нізкага доміка, у сонцы поўдня цвіла чарэшня.

Сціпла i вельмі патрэбна.

Шчасліва, ненаіўна верыцца, што яна — тая самая, адна з тых самых, пра якія калісьці тут, у гэтым доміку, было напісана:

«Галіны кветнеючых чарэшань глядзяць мне ў вокны, i вецер засыпае часамі мой пісьмовы стол ix белымі пялёсткамі».

Зноў дакранаешся душой да тых пачуццяў, якія ўздымалі i ачышчалі яе ў родным доме Тал стога, каля хаты, у якой нарадзіўся Купала, на тары, дзе магіла Шаўчэнкі, у лесе, нячутна напоўненым песняй Міцкевіча…

Пісьмовы стол, на зялёным сукне якога, як на траве, адпачывалі быстрыя i нястомныя рукі, што тут вось, пры дапамозе гусінага пяра, увекавечылі на паперы «Тамань» i «Выхожу один я на дорогу…».

Тут, каля гэтага стала, я задрыжаў душой, жыва, да слёз адчувальна ўспомніў аслонены мокрымі дрэвамі шэры домік Радзівонаўны i словы — золатам на мармуры:

Подруга дней моих суровых, Голубка дряхлая моя!..

Словы — поўныя той высокай пяшчотнасці, на якую здольныя толькі сапраўдная сіла i мужнасць. Тая сіла i мужнасць, тая радасць жыцця i змагання за Чалавека, тая крыніца несмяротнасці, з якое непераможна струменіць i разліваецца морам сапраўды руская, сапраўды народная i сапраўды агульналюдская паэзія двух геніяў.

Пушкін i Лермантаў. Лермантаў i Пушкін. Толькі падумаеш пра аднаго — у памяці ўстае другі… Так яно i ідзе, бясконца паўтараецца з тых дзён, калі ты ўпершыню зазірнуў у казачна-дзівоснае царства ix слова.

Асабліва моцна i непаўторна адчуваецца гэта — i я нарэшце ведаю — на Каўказе. На тым Каўказе, што быў ix карай, ix натхненнем, што стаў для аднаго з ix магілай.

З вяршыні Машука, куды нас з сябрам узвіў на «Волзе» вясёлы таксіст, — проста арліны агляд. На маляўнічы Пяцігорск, што сотнямі белых дамоў i садзікаў разбегся па нізіне. На паасобныя горы — Змейку, Вярблюд, пяцігаловы Бештаў, Кінжал i іншыя, — што акружаюць горад зялёнымі пірамідамі. На горны хрыбет, што снежна бялее на прываблівым, радасным даляглядзе. Відаць i месца пад гарой, дзе варожая куля так дзіка, недаравальна абарвала жыццё таго мілага крываногага Мішанькі, што са слязьмі на вачах, з нажом у дзіцячай руцэ кідаўся абараняць дваровага мужыка, якога білі па гаспадарскаму загаду любай бабулі-прыгонніцы. Таго бясконца абаяльнага Міхаіла Юр'евіча, якому было дваццаць шэсць, калі i на ягоныя вусны лягла халодная пячаць.

Часта гаворыцца, што справу, пачатую Пушкіным, прадоўжыў Лермантаў. Адзін пісаў, што страту Лермантава лёс кампенсіраваў Расіі Львом Талстым, маладосць якога i пачатак творчага шляху таксама звязаны з Каўказам.

Гэта — перш за ўсё — слова пра несмяротнасць паэзіі, пра веліч народа, што нараджае паэтаў, пра хараство зямлі, што ix натхняе.

У Пяцігорску — i гэта зусім натуральна — найбольш i думаеш, i чуеш пра аднаго, пра наймалодшага з вялікай тройкі.

У Пяцігорску пачыналася вясна.

Я ўпэўнены, што не была б яна, мая першая каўказская вясна, такой раскошна сонечнай i прывольнай, не прымушала б яна так шчасліва, глыбока задумвацца, каб не Пячорын, не Бэла, не Максім Максімавіч, не паслушнік Мцыры, каб не песні пра тое, як плывуць па блакіце белыя хмаркі-выгнанніцы, як гавораць высокія зоры…

І яшчэ — каб не звычайны казацкі домік у белым гушчары другіх нізкіх, утульных дамоў, домік, праз вокны якога відаць i Машук, i Бештаў, i старая чарэшня.

Сціплая, вельмі патрэбная. З пяшчотнымі белымі кветкамі.

1964

СКРЫПКА ПЯЕ

Дзіва, шчаслівае дзіва бярэ — колькі яе, прыгажосці, i як я мог жыць, не бачыўшы да сарака пяці… ну, скажам, возера Лукаўскога, з векавымі дубамі i шэрымі крыжамі на касе, або магутнай, ласкавай Гарыні?..

Прыгажосць назіралі мы спачатку з акон «кукурузніка», які нас, трох следапытаў народнага слова, нёс над астраўкамі палёў, над лясамі i шчодра залітымі сёлета балотамі Піншчыны. Нізка ляцелі — адно любуйся. Але нядоўга. Толькі што ўзняўся, здаецца, наш «По-2», a ўжо i садзіцца на прылясную паляну траскучаю птушкай. Уяўляю, што нават i «ногі» наставіў насустрач зямлі, нібы грак. Селі. Ідзіце, нюхайце добра жыта ды бульбу ў белай, густой квецені. Хоць ты з дарогі збоч ды паляжы ў ix ніцма!..

Поделиться с друзьями: