Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Ад сяўбы да жніва

Брыль Янка

Шрифт:

«Ды што, таварышу, з тое іх, нелюдзяў, сабачай смэрты!.. Хыба ж тут выйдзе однэ на однэ?..»

Чалавек гэты, япічэ як салдат польскай арміі, увосень трыццаць дзевятага года трапіў у нямецкі налон і толькі ўлетку сорак пятага вярнуўся. Пабудаваўся тут, на родным котлішчы, адзін за дзве вёскі, сям'ю нажыў, а ўсё ж душа крычыць часамі ноччу найбольш, як падбіты журавель, — па бацьку старым, па братах, па суседзях, па родным з маленства свеце…

«Такыі, товарышу, раны не хочуць гаіцца…»

З вяены да восені вы гамоніце тут, дзяўчаты і маладзіцы з трзцяй, без жыхароў калісьці спаленай фашыстамі, партызанскай вёскі. Працуюць нястомныя рукі, гудзе падлога пад гумавымі абцасамі, звініць апоўначы песня пад гул бяссоннага калгаснага матора. I весела вам, і нялёгка, і сумна бывае. На досвітку — ці дождж на возеры, ці вецер — едзеце сюды, днём — яшчэ раз, увечары вяртаецеся дахаты часцей за ўсё добра-такі прыцемкам, а праз дзве-тры гадзіны — ні свет ні зара — зноў у лодку… Калі мы памагалі вам насіць з берага поўныя бітоны малака, я рад быў, праўду кажучы, што гэта — уначы, што не відно было, як нават я, мужчына і няўломак, а хістаўся. А вы ж іх носіце, таксама на плячы, ды тройчы ў дзень, ды штодня!.. За выключэннем хіба толькі Ганначкі, якой вы пакуль што не даяце насіць адной. За партызанскае і франтавое ліхалецце, кры вавую працу і непаказную мужнасць вашых бацькоў, за ваша маленства са слёзным дымам зямлянак і нялюдскім голадам — вы вартыя не толькі таго, што маеце…

I сапраўды — няхай бы ўжо і сёння час не ішоў так хутка, і маладосць няхай бы не ўцякала пад хрыпатас вяканне затузанага патэфона ў самотнай хаце за возерам, з адным «кавалерам», што і сямейны даўно, і вясёлы толькі тады, калі вып'е…

Бачыў я старым вокам, як вы цікавалі на нашых Генадзя і Міколу. Ды адзін з іх тым часам жанаты, а ў другога ўжо ёсць дзяўчына.

Хто на каго цікаваў, а бялявая Наталка — на чарнявага Генку. I мне міжвольна, не зусім дарэчы, успаміналася адна някрасаўская песня. Ды ты ж не такая, як тая, што ў песні, і ён — не карнет, гэты сціплы, задумёны прыгажун. Ён — свой, цяперашні, наш вясковы настаўнік, ваенны сірата, якога вывучыла куды больш дзяржава, чым маці, бальнічная санітарка. Ён яшчэ, Генка, і паэт, лепш кажучы — ён хоча і рыхтуецца ім стаць. Вось і цяпер ён думае, як гэта ўсё ахапіць — і гэтую ноч, і песню… А ты спяваеш, ты верхаводзіш, Наталка, і не думаеш нават, тпто твой голас і мілы дзявочы задор пойдуць за ім, што ён не зможа іх насіць адзін…

Зорнае неба плыве ды плыве, а возера наша, на жаль, упіраецца ў бераг. Каля Раманавага «склада» нас чакаюць два грузавікі —школьны воддаль, калгасны бліжэй. З асалодай бродзячы па цёплай вадзе, бадзёра гнучыся пад бітонамі, мы памагаем дзяўчатам перагрузіць удой у кузаў трохтонкі. I яны нам, дзівачкі мілыя, «шчыранька дзякуюць»…

Каб вы падохлі, рыбацкія камары!.. А ноч якая доўгая — нават і ў чэрвені — калі не спіцца!.. Ану, вазьму сябе ў рукі, захрапу, як Андрэй!.. Падцягаю калені ледзь не да самага носа, яшчэ раз папраў-ляю на сабе кітайскі лёгенькі плашч, намагаюся думаць пра штосьці цёплае, санлівае… Але дзе там! Лапаткі ажно ўздрыгваюць ад зябкасці, а зубы вось-вось увойдуць у зусім музычны, у цымбальны, чорт вазьмі, настрой. Цярпі, рыбак, уранні не пакаешся!..

Добрыя хлопцы — Генадзь і Мікола. Асабліва, як мне здаецца, Генка. А дружаць яны, паэт з матэматыкам, так, што, збоку гледзячы, — весела. Калі напрадвесні паэтава Зося нарадзіла першынца і неўзабаве паехала з ім да бабулі,— матэматык узяў свой халасцяцкі чамадан і прыйшоў з Інтэрната да «аўдавелага» Генкі. «Бо сумна…» Зрэшты, і гэтага, магчыма, не сказаў. З маўклівых ён, Мікола, з тых нават, што здаюцца сухаватымі,— хоць зрэдку і замармыча якую-небудзь мелодыю, а то і ўсміхнецца, заўсёды разумна і шчыра.

Зосіна фота Генка нам паказваў. Гляджу, і здаецца, што здымалася яна — ужо мамай. Бачыш, як губы зведзены, колькі рашучасці ў вачах. «Я, сам ведаеш, і кахаю цябе, я і пакорная, але прабач, голубе, — ёсць у мяне ўжо і тое, за што, калі хочаш, мы зможам і пасварыцца, за што я і пабурчу, няхай сабе, па-твойму, і непаэтычна…»

— Маладзец, — кажу я Генку і шкадую, што няма яшчэ здымка сыка, што я іх з мамай на гэты раз не пабачу.

Мне і цяпер вось хочацца ўявіць Генкавага наследніка, параўнаць яго, скажам, з маім… Ты цяпер недзе спіш сабе, залатабровы мой ды чарнавокі!.. А Генку я люблю даўно, хоць ведаю толькі тры дні. Бо я калісьці, пішучы, уяўляў такога вось студэнта і паэта і думаў, баяўся, што ён — маё ўяўленне. А ён вось жывы. Праўда, Генка ўжо стаў са студэнта настаўнікам, але затое ён куды лепшы за тое маё ўяўленне аб ім, хоць вершы яго і «навелы» яшчэ слабаватыя. Пакуль што. Учора ноччу, калі мы, раз-вітаўшыся з даяркамі, Раманам і дырэктарам, селі на калгасны грузавік з бітонамі і патрэсліся лесам ды полем у зялёны гарадок, мы з Генкам гаварылі пра нашу любімую справу. Між іншым, і пра такое:

— Чуў — да дзяўчат гэтых прыязджалі летась «пысьмэнныкы з газэты»? Запісвалі многа, здымалі, абяцалі надрукаваць. Хлопцы, кажуць, яшчэ маладыя. I вось ужо год у газеце нічога няма. Наколькі я памятаю, няма, не было і ў часопісах. Падманулі «пысьмэнныкы». А чаму, як ты думаеш?

— Надой нізкаваты. Хваліць няма за што, біць — пакуль што таксама. От сабе, проста жыццё «без характэрных рысаў сучаснасці». Калі тыя хлопцы і захапіліся чым, дык знайшоўся старэйшы, паправіў.

— Ну, а папраўдзе?

— Вы самі бачылі — людзі цудоўныя. Боязна робіцца: як напісаць пра іх дастойна?..

«Напішаш, Генка, — думаю я цяпер, — напішаш, чыстая душа, толькі самім сабою будзь, не палохайся нізкіх надояў, а заўважай перш за ўсё чалавека. I не вучыся цвёрдай сухасці ды слізкай гнуткасці ў таго, хто доўга лгаў і ўсё аддаў той баязлівай ці карыслівай мане. Усю душу сваю, нібы торбу пустую, дзіравую, выпетрыў, а пісаць яшчэ хоча I сёшгя. Ды не проста пісаць, а па прывычцы — вучыць…»

— Чорт бы вас нечага камарыны пабраў!.. — Думкі мае абрывае Андрэеў рашучы бас. — Ты спіш? Світае. Давай будзем грэцца.

I праўда — днее. Зацягнула, як быццам па дождж. Суцэльная матавасць і халодная, нерухомая ртуць — і хмары, і вада, і раса, якою ўкрыта ўсё, за выключэннем хіба толькі вогнішча. Мы падмацоўваем яго з бясконцага запасу сухога аеру і галля. Агонь — няхай жывуць піянеры! — усцешана бухае ўгару і пачынае з азартнай прагнасцю трушчыць сушняк. А мы стаім і ўдзячна грэемся, як старыя, нямоглыя пілігрымы, працягваючы да полымя ледзь не дрыжачыя рукі.

Ды вось сігнал трывогі — пляхае першы шчупак.

— Але ж, брат, і вялікі! — зусім упэўнена здзіўляецца Андрэй. — Пайшлі.

I я ўжо чую, а потым яшчэ і яшчэ раз — усплёскі зусім незвычайнай, хвалюючай сілы. Бяром… дзе там!.. — хапаем халодныя, росныя спінінгі і, пакінуўшы гаманлівую чырвань, спятпаемся туды, вышэй па плыні, дзе мясціна, як гаварылася ўчора, найлепшая…

Пэўна ж, за нейкім трэцім закідам Андрэй бярэ!.. Сяледчыка, праўда, а ўсё ж… Ну, а ў мяне, трасца ёй, «барада»!.. Белая жылка «нуль і сем» — знарок лса, зараза! — чортведама чаго заблыталася так, што і хочучы не зробіш… Ды, збоку гледзячы, я гарачуся не надта. Я ўспамінаю нават тую хітрую свякроў, якая так вось вывучала маладую нявестку — як яна ніткі разблытвае, што ў яе за натура. Што ж, калі ты ўжо, ціхмана-патайная Ясельда, такая свякроў для мяне… Цьфу! Не свякроў, а цешча… Мачыха нават. Але пачакай. Так. I вось так. Ну і ўсё! А цяпер мы не пойдзем следам за дзедам — няхай сабе ён адзін шаломіць раку ў той бок — мы рушым уніз, дзе таксама мясціна. Ану!..

Хлопчыкі, хто мне паверыць, што, дальбог жа, з першага закіду!.. Спачатку быў штуршок, які ашуквае амаль таксама, як ламачына ці доўгі зялёны хвост багавіння. Але за ім, за няпэўным штуршком, хвалюючым прадвеснікам перамогі, пачулася сунраціўленне!.. Ён — таямнічы і, напэўна ж, агромністы, ён — спачатку туга, упарта паводжваў у бакі, а потым нябось паказаўся. Павярнуўшыся бокам, сагнуўшыся дугой, светла-зялёны ў кропачку, а ўсё ж такі ішоў… I гупнуўся на бераг, у траву, акропленую ртуццю.

Поделиться с друзьями: