Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Ад сяўбы да жніва

Брыль Янка

Шрифт:

«Чырвона-сіні, вялікі. Нібы сягоння помню, як я яго купляў… Палажыў яму мячык той зноў…»

Бачу самотную хату над возерам, безыменнага дзядзьку-палешука. «Такыі, таварышу, раны нэ хочуць гаіцца…»

Адны не хочуць, а другія і зусім не гояцца. Колькі іх прынесла нам вайна?.. А ўсё ж: «Як трэба будзе, дык пойдзем, нікуды не дзенемся». Гэта — шэра, ды гэта затое не фраза. За ёю — вера, якую ўжо гартавалі…

Зноў Арцёмава дабрадушная ўсмешка: «Разбярэшся там, хто з нас быў першы…»

I сапраўды — што назваць пачаткам яго, Арцёмавай, партызанскай біяграфіі? Ці майскі вечар у сорак другім годзе, калі ён, пакінуўшы сям'ю, пайшоў з групай аднавяскоўцаў у гэты вось лес — улсо не з сякерай, без воза, а на вялікія гістарычныя справы? Ці тую восеньскую ноч сорак першага, калі ў акенца яго хаты пастукаў самы першы ў нашых ваколіцах партызан? Ці той чэрвеньскі дзень жахлівага, незразумела ганебнага адступлення, калі ён, шэры ды ціхі бядняк, падняў на дарозе і, азірнуўшыся вакол сябе, панёс у зараснік першыя тры вінтоўкі?..

«У многіх тады іншых думак — не было».

Якія словы патрэбны, каб як след расказаць пра цябе, пра ўсіх такіх герояў — радавых і сапраўды незамянімых?

«У мяне ёсць таксама медалі,— казаў ён учора, зусім прастадушна здаволены. — Адзін „За адвагу“, а другі партызанскі, жоўценькі. А ўжо за фронт нічога не далі. Я там шафёрам быў. На міну раз, халерыя, наскочыў. У Германіі. Толькі пыл і дым, слупам ахнула ўверх, — больш нічога не помню. I галава цяпер часта баліць…»

I ў параўнанні з суседзямі трохі больш сена карове — прывілегія лесніка.

Больш ты як быццам нічога не хочаш. А пра мінулае нават расказваць не любіш. «Што я — адзін такі?» Гэта — не словы твае, я такога не чуў, гэта — думка, і думка глыбока народная. Гордасць і боль прыкрываючы, ты нават смяешся і цягнеш наверх, каб весялей было, тую, не вельмі часам і прыгожую партызанскую будзёншчыну, якое яшчэ ўсё баяцца і тыя, што пішуць, і тыя, што вучаць пісаць…

— Сонца ўсходзіць.

— А, гэта ты, Арцём. Здароў!

Стаім на беразе, глядзім на ўсход, дзе — перад сонцам — учарашняя, «Андрэева», бярозка… Адалей пушча, думаю, дзе на лядах — рады сасонак. Толькі адну чамусьці бачу, буйным планам, з кроплямі серабрыстай расы, што вось-вось зазвоняць, як тыя мае, над Бярозай… У гушчары, над зарослаю рэчкай — цыбатае, бурае ласяня цягне губамі і плямкае, нібы жуе, аерыну, пакуль што толькі гуляючы. Хопіць яму і матчынага малака. А ласіха стаіць па чэрава ў вадзе. Напілася і, не спяшаючыся, угматвае, смачна жуе вялікія плывучыя лісты лілеі, разам з якімі да пысы яе асуджана гайдаецца-плыве пяшчотна белая, з сонечным «сэрцам» кветка. Хутка сонца паднімецца, і Нёмнава быстрая вада, у якую глядзіцца бярозка, заблішчыць, ажыве, зайграе…

Хораша, Валодзя, у нас — учора ты нездарма захапляўся!..

Арцём закурвае.

— Ну, што? — пытаецца з падморгам і прыцішана. — Будзіць іх будзем, рыбу чысціць ды есці варыць, ці пойдзем, можа, закінем, пакуль яны спяць?

Паэтычная, родная проза!..

1961

ТУГА

Андрэю

1

Калі праўду сказаць, дык і тут было часам нядрэнна.

Перш за ўсё, тут было вельмі многа вады, і яна называлася мора. Глядзіш з самага берага, седзячы на пяску, глядзіш з высокага абрыву, са сцежкі ў шорсткай траве — а яно ўсё бясконца мора ды мора!..

Пясок гарачы, і мама сцеле для Юркі шырокі, калматы ручнік. Горача вельмі і зверху, бо сонца тут пячэ ўвесь дзень. Тата знайшоў чатыры кіёчкі, прыносіць іх сюды, утыкае ў пясок і зверху нацягвае прасціну, якая тады называецца тэнт.

Спачатку Юрка баяўся мора і не лез у яго. Ён то ляжаў пад тэнтам, то ішоў на самы бераг і шпурляў у мора каменьчыкі. А іх тут таксама вельмі многа. І яны называюцца галька. У тое, другое лета, калі Юрка з мамай і татам жылі ў лесе над рэчкай, каменьчыкаў было куды менш. Там іх тата збіраў для Юркі і ўсё знаходзіў мала. А цяпер — кідай, кідай, ажно рука забаліць!.. І так — то пад тэнтам ляжы, то гальку кідай. І сёння, і ўчора, і ўжо даўно, даўно!.. І тата смяяўся:

— Эх ты, курыца! Трэці дзень на курорце, а ўсё сядзіш ды глядзіш.

Ды вось тата ўзяў Юрку на рукі, занёс у мора і, колькі малы ні прасіўся, паставіў яго ў ваду па саменькія грудзі. Юрка яшчэ ўсё то крычаў, то дрыжаў, то пачынаў смяяцца, а вада як плюхне на яго — і ў рот, і ў вочы, і на валасы!.. Ды такая ж салёная, страшная!..

Ну, так было раней, калі Юрка баяўся мора. А цяпер ужо мама баіцца, каб ён не лез. І аднаму купацца Юрку не даюць, — і тады, калі ціха, і тады, калі на бераг коціцца з шумам адна за адною вада, якая ў той час называецца хваля.

— Сёння, сынок, хваля вялікая, ты купацца не будзеш. Ты — харошы, і ты не будзеш нават прасіцца.

Праўда, харошым тут быць вельмі сумна, але ж і з мамай трэба дружыць. Тату добра — ён купаецца і тады, калі тая хваля аж надта шуміць і хвошча па беразе, нават тады, калі мама і яго — такога вялікага! — просіць, каб не купаўся.

У той дзень Юрка прыдумаў нештачка вельмі вясёлае. Ён браў сваё блакітнае вядро з намаляваным на баку вялізным жоўтым яблыкам і ішоў да самага берага. Берага, зрэшты, цяпер не было. Хваля за хваляй так шумна і так злосна каціліся на гальку і пясок, што бераг усё ўцякаў — быў то бліжэй, то далёка… Хваля адкоціцца, і толькі пена, як з мыла, усмоктваецца ў гальку і пясок. А ты бяжыш следам за берагам, каб чарпануць вады. І толькі ты сагнешся — хваля зноў як плясне, і бераг твой пабег, пабег, а ты ўжо стаіш у вадзе. І ты з вады ўцякай, бо хваля другая таксама — як плясне!.. Мама ўсё яшчэ баіцца, а то і крычыць нешта, хоць што яна крычыць — не чутно, бо відаць толькі, як яе рот раскрываецца. Затое тата не крычыць. Ён нават так сядзіць ды так павернецца бокам, што нібы цябе і не бачыць… У гэтым іменна ўвесь смак гульні. Юрка падкрадаўся да таты з вядзерцам вады ды знячэўку на спіну як плюхне! — тата ажно падскочыць і закрычыць. Як жа гэта прыемна Юрку і як жа тут нарагочашся! І можна яшчэ і яшчэ раз, бо тата будзе кожны раз так сядзець, што нібыта ён нічога і не бачыць… Вось і ўсё, што вясёлае.

Праўда, было аднойчы вельмі весела ў кіно.

Першы раз, калі Юрку ўзялі туды, ён спачатку глядзеў, потым драмаў, а тады і зусім заснуў у таты на каленях. І мама сказала, што лепш ужо яна сама не пойдзе ў кіно, але ж і дзіцяці марнаваць не будзе. Але і назаўтра пайшла, бо карціна, казалі, вельмі ж цікавая.

Кіно тут не такое, як у іх, у Менску, а проста на дварэ. Цёця ўпушчае туды праз брамку. І за брамкай лаўкі стаяць, навокал высокі плот, а столі няма. На сцяне расцягнута палатно, якое і тут называецца экран. Дзе левая ручка — там плот і дрэвы, а дзе правая ручка — там плот і пад абрывам мора. Яно так далёка ўнізе, што адгэтуль нават і не чутно, як шуміць. Толькі месяц высока над морам, а на моры доўгая, бліскучая дарожка. Пакуль пачнецца кіно, навокал сакочуць конікі, якія тут называюцца цыкады. А ўжо калі залапоча рухавік, калі на экране пакажуцца людзі і зайграе музыка — тады чуваць толькі кіно. Але яно зусім невясёлае, бо гэта ж не Бураціна і не Беласнежка, а толькі ўсё для вялікіх. Усё нешта гавораць, гавораць… І сумна.

Ды вось раз на экране паказаўся сабака… Вялікі, вялікі! І чорны. І ён як загаўкае!.. А тады за плотам, з таго боку, дзе пад абрывам мора, — таксама нешта як загаўкае!.. Ужо не з экрана, а нейкі жывы сабака, што, відаць, сядзеў дагэтуль ціхенька ды глядзеў кіно. І ўсе дзядзі і цёці зарагаталі. І Юрка так рагатаў, і так хацелася пра гэта гаварыць, што мама ажно зазлавала…

І Юрку ўжо не бяруць у кіно. Кладуць яго спаць, а самі ідуць. І ён калі адразу засне, а калі дык ляжыць і думае.

Сёння, напрыклад, думае.

2

У слоўніку трохгадовага чалавека слова «туга» пакуль што не значылася. Аднак душу яго — хоць неназваная яшчэ і неўсвядомленая — яна ўжо наведвала.

Адчуванне гэтае, лепш сказаць — цэлы комплекс вобразаў і звязаных з імі пачуццяў пачаўся ад брэху — таго, з экрана і на экран.

Здаравенны, чорны кіно-сабака і той, з-за плота, яшчэ невядомы, брэхам сваім напомнілі Юрку далёкага, добрага друга, ад якога хлопчык спачатку доўга ехаў машынай, а потым высока-высока ляцеў самалетам…

Поделиться с друзьями: